Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту Гісторыя на Свабодзе.
Каго з с уседзяў беларусы хвалілі
У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
2/21/2024 • 25 minutes, 27 seconds
«Характар беларусаў — недаверлівыя партызаны»
Ці існуе нацыянальны характар? Пра гэта вядуцца спрэчкі. Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Дык ці ёсьць у беларусаў нацыянальны мэнталітэт і калі ёсьць, то які ён? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
2/14/2024 • 26 minutes, 50 seconds
Чаму суседзі называлі беларусаў літвінамі
Сёньня мы пагаворым пра так званае этнаграфічнае адкрыцьцё Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі. Або, інакш кажучы, пра тое, як навукоўцы Расейскай імпэрыі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага. Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
2/7/2024 • 23 minutes, 53 seconds
Чым этнас адрозьніваецца ад нацыі
Наколкі беларускі этнас стары? Чым народ адрозьніваецца ад нацыі? Чаму гісторыкі ня могуць гаварыць пра нейкія ідэнтычнасьці сялянаў ў дамадэрную і раньнюю мадэрную эпоху? Мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
1/31/2024 • 24 minutes, 29 seconds
Калі на сьвет зьявіліся беларусы
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам.
1/24/2024 • 23 minutes, 3 seconds
Ці сапраўды ВКЛ было талерантнай дзяржавай?
Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? І ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай – і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
1/17/2024 • 21 minutes, 7 seconds
Як нямецкія рыцары-крыжакі ператвараліся ў беларусаў
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
1/10/2024 • 29 minutes, 43 seconds
Калі русіны пачалі дзяліцца на беларусаў і ўкраінцаў
Ці маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Ці сапраўды гэта два розныя народы – русіны ВКЛ і сучасныя беларусы? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
1/3/2024 • 21 minutes, 55 seconds
Ці праўда, што гістарычныя «літвіны» — гэта беларусы
Кім лічылі сябе палачане ў XVI–XVIІ стагодзьдзях? Ці праўда, што шляхта на беларускіх землях ужо XVI І–XVIІІ стагодзьдзях пачала лічыць сябе літоўцамі? І ці праўда, што «беларускі праект» няўдалы? Пра гэта і іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
12/27/2023 • 25 minutes, 22 seconds
Як і куды зьнік Полацкі летапіс
З чым зьвязаны заняпад Полацку ў раньнім новым часе? Ці сапраўды гісторыя Полацкай дзяржавы аказалася прыўлашчанай Вялікім Княствам Літоўскім? Кім сябе лічылі палачане ў XVI – XVIІ стагодзьдзях?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
12/20/2023 • 20 minutes, 39 seconds
Альвідас Нікжантайціс: «Славянізацыя балтаў была непазьбежнаю»
Ці магло Вялікае Княства Літоўскае існаваць без славян? Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Чаму літоўскія князі хрысьціліся? Гэтыя ды іншыя пытаньне мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
12/13/2023 • 24 minutes, 51 seconds
Альвідас Нікжантайціс: «Славяне абслугоўвалі палац вялікага князя»
Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі ВКЛ? Чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе?
Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркоўваем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы, доктарам гістарычных навук Альвідасам Нікжантайцісам.
12/6/2023 • 21 minutes, 2 seconds
«Минские финны идут на финские мины» Чаму гэта стала мемам?
30 лістапада 1939 года, пачалася Савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася ў Фінляндыю і разьлічвала на хуткую перамогу. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт. Дзьмітры Гурневіч размаўляе з аўтарам кніг па гісторыі савецка-фінскай вайны і дасьледчыкам з Санк-Пецярбурга, Яўгеніем Балашовым.
11/29/2023 • 28 minutes, 25 seconds
Беларуска-савецкая вайна 1920 году
У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі – Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Да ліку такіх людзей належыць і журналіст і гісторык Сяргей Абламейка.
11/22/2023 • 22 minutes, 6 seconds
Хто назваў Беларусь Беларусьсю?
Якія рэгіёны існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII стагодзьдзі? Як і калі назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту Андрэем Катлярчуком.
11/8/2023 • 23 minutes, 9 seconds
Альфрэдас Бумблаўскас: Літоўцы могуць напісаць сумесную гісторыю зь беларусамі
Ці ідэнтычная старая Літва Літве сёньняшняй? Ці бачаць у Літве розьніцу паміж тэрмінамі «літвін» і «літовец»? Як Полацак далучыўся да гэтай дзяржавы – мірна ці быў заваяваны? І ці магчыма наогул паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам?
Гэтыя ды іншыя пытаньні мы абмяркуем зь літоўскім гісторыкам, прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Альфрэдасам Бумблаўскасам.
11/1/2023 • 30 minutes, 33 seconds
Літоўскі гісторык пра «літвінства» і «літоўцаў Сапегу і Хадкевіча» - кастрычнік 26, 2023
Што ў Літве думаюць пра шматэтнічны і шматканфэсійны характар Вялікага Княства Літоўскага? Якія этнасы былі тытульнымі народамі Княства? І ці магчыма паразумецца літоўскім і беларускім гісторыкам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэт Альфрэдас Бумблаўскас.
10/26/2023 • 19 minutes, 18 seconds
Ці стануць «літвіны» паміж Беларусьсю і Літвой. Гутарым з Аляксандрам Пашкевічам - кастрычнік 18, 2023
Наколькі сур'ёзна стаіць праблема «літвінства»? Ці сапраўды пад тэорыямі літвінаў няма гістарычных падстаў? Як праблема «літвінства» можа быць вырашаная ў будучай вольнай Беларусі?
Гаворым з намесьнікам рэдактара часопісу «Наша гісторыя», кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам
10/18/2023 • 30 minutes, 31 seconds
Што замінала беларусам у БССР. Аўдыё - кастрычнік 11, 2023
Што не дазволіла беларусам стварыць сваю паўнавартасную дзяржаву ўжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя? Што замінала і што дапамагала беларусам на шляху іх нацыянальнага высьпяваньня? Чаму, ня гледзячы на войны, эміграцыю, рэпрэсіі і высылкі Беларусь і беларусы ня зьніклі з мапы сьвету?
Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, аўтарам кнігі «Этнічная гісторыя Беларусі. ХІХ – пачатак ХХ ст» Паўлам Церашковічам.
10/11/2023 • 27 minutes, 17 seconds
Ці маюць рацыю «літвіны», калі гавораць пра Беларусь. Аўдыё - кастрычнік 04, 2023
Адкуль ўзялася Беларусь? Ці сапраўды гэта плён расейскай палітыкі і прапаганды, як сьцьвярджаюць некаторыя прыхільнікі «літвінства»? Як на беларускую гісторыю паўплывала паўстаньне 1863 – 1864 гадоў і яго наступствы?
Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
10/4/2023 • 25 minutes, 57 seconds
Правы беларусаў на спадчыну ВКЛ - верасень 20, 2023
На якую частку гісторыі ВКЛ маюць права беларусы? Чаму ў крыніцах няма літоўскіх варыянтаў імёнаў вялікіх князёў літоўскіх? І ці розныя гэта народы – русіны і беларусы?
Сёньня мы працягваем размову з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
9/20/2023 • 27 minutes, 25 seconds
Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае. Аўдыё - верасень 13, 2023
Як славяне жылі разам з балтамі на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі? Колькі народаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
9/13/2023 • 21 minutes, 4 seconds
Чаму літоўцы баяцца беларускіх «літвінаў» - жнівень 30, 2023
У суседняй зь Беларусьсю краіне, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітычных уцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю».
Ці апраўданыя страхі Літвы? І што трэба зрабіць, каб беларусам паразумецца зь літоўцамі? Пра гэта мы гаворым зь беларускім журналістам, літаратарам і перакладчыкам зь літоўскай мовы Сяргеем Шупам.
8/30/2023 • 31 minutes, 8 seconds
Лія Грынфэльд пра расейскую і беларускую нацыі: «Расея ня зьменіцца ніколі»
- жнівень 16, 2023
Сёньня мы гаворым з адной з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў у тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд.
Мы спытаемся ў яе, што так і што ня так з расейскай нацыяй, з украінскай нацыяй і з нацыяй беларускай.
8/16/2023 • 32 minutes, 43 seconds
Павел Церашковіч: «Беларускай нацыі няма» - жнівень 09, 2023
Ці існуе беларуская нацыя? Адназначны, на першы погляд, адказ можа быць у некаторых выпадках зусім неадназначным. І што адбылося зь беларусамі ў 2020 годзе? Гэта быў сацыяльны ці нацыянальны пратэст?
Пра гэта мы сёньня гаворым з гісторыкам, заснавальнікам і першым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ, былым прафэсарам ЭГУ Паўлам Церашковічам.
8/9/2023 • 22 minutes, 10 seconds
Тры ідэнтычнасьці Пілсудзкага і Чаму ў БНР не было шанцаў - жнівень 02, 2023
Працягваем размову з гісторыкам, блізкім да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
Наш суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Гаворым пра страчаныя беларусамі магчымасьці ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
8/2/2023 • 33 minutes, 47 seconds
Ці было паўстаньне 1863 году катастрофай Беларусі - ліпень 26, 2023
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі падзеяў і фактаў гісторыі нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
Наш сёньняшні суразмоўца — беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра шляхту, нараджэньне беларускай нацыянальнай ідэі і паўстаньне 1863 — 1864 гадоў.
7/26/2023 • 27 minutes, 42 seconds
Палянізацыя як цана аб'яднаньня эліт ВКЛ - ліпень 19, 2023
Мы працягваем размову з гісторыкам, які блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Яго нечаканыя і парадаксальныя трактоўкі вядомых падзеяў і фактаў нярэдка выклікаюць спрэчкі і пярэчаньні.
Наш сёньняшні суразмоўца – беларускі гісторык у Польшчы, прафэсар Алег Латышонак. Мы пагаворым пра XVI – XVII стагодзьдзі, эліты ВКЛ, паўстаньне казакоў і так званых «беларускіх палкоўнікаў» Канстанціна Паклонскага ды Івана Нечая.
7/19/2023 • 18 minutes, 46 seconds
Чые продкі стаяць ля вытокаў ВКЛ - ліпень 12, 2023
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Ён лічыць, што старажытны Наваградак зарабіў свае грошы на гандлі рабамі, а Заходняя Русь не аб'ядноўвалася зь Літвой мірна, але была ёю захопленая.
Мы працягваем размову з прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага і іншыя маладасьледаваныя старонкі беларускай гісторыі.
7/12/2023 • 27 minutes, 57 seconds
Хто схаваў гісторыю Полацкай дзяржавы - ліпень 05, 2023
Наш сёньняшні суразмоўца блізкі да стварэньня альтэрнатыўнай гісторыі Беларусі. Старажытную Русь ён лічыць карпарацыяй купцоў-ваяўнікоў. Гісторыю Полацкай дзяржавы называе зацемненай і схаванай літоўцамі. І робіць яшчэ шмат іншых парадаксальных высноваў.
Сэрыя гутарак зь беларускім гісторыкам у Польшчы, прафэсарам Алегам Латышонкам.
7/5/2023 • 32 minutes, 17 seconds
Нямецкі гісторык пра «захоп» Менску яго жыхарамі - ліпень 03, 2023
«У 2020 годзе масы змаглі ажывіць вялізныя гарадзкія прасторы. За мяжой усё гэта выглядала як народнае сьвята ці карнавал. У любым выпадку, людзі зрабілі горад сваім», мяркуе нямецкі гісторык-урбаніст Томас Бон.
Ці можа горад уплываць на псыхіку і культуру яго жыхароў? У чым спэцыфіка Менску як гарадзкога цэнтру? Чаму навукоўцы казалі раней пра дэфіцыт гарадзкой культуры ў Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з прафэсарам Гісэнскага ўнівэрсытэту ў Нямеччыне, аўтарам кнігі «Менскі фэномэн. Гарадзкое плянаваньне і сацыялістычнае будаўніцтва ў Савецкім Саюзе пасьля Другой сусьветнай вайны» Томасам Бонам.
7/3/2023 • 15 minutes, 42 seconds
«Сэкс — радасьць, а ў ВКЛ умелі радавацца і сяляне, і шляхта». Гісторык пра інтым у Вялікім княстве.mp3 - чэрвень 23, 2023
У савецкія часы казалі, што ў “СССР няма сэксу”. А ці быў сэкс у Вялікім княстве Літоўскім? Якія ў той час былі норавы беларусаў і як тагачасная дзяржава рэгулявала сэксуальныя адносіны? У эфіры “Гісторыі на Свабодзе” расказвае гісторык Натальля Сьліж, аўтарка кніг пра сэксуальнае жыцьцё ў ВКЛ.
6/23/2023 • 33 minutes, 45 seconds
Як амэрыканцы ўратавалі беларусаў - чэрвень 14, 2023
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя падзеі і якую ролю яна адыгрывае у фармаваньні будучыні – пра гэта мы гаворым з аўтарам кнігі Аляксандрам Лукашуком, журналістам, дасьледчыкам гісторыі Беларусі ХХ-га стагодзьдзя, да нядаўняга часу – дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.
6/14/2023 • 30 minutes, 32 seconds
Беларусы за «Русь» ці за «Літву» - чэрвень 07, 2023
Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў.
Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду?
Пра гэта мы сёньня пагаворым з гісторыкам і журналістам Цімафеем Акудовічам.
6/7/2023 • 16 minutes, 11 seconds
Хто пачаў адраджэньне 1980-х? - травень 31, 2023
Якія падзеі прадвызначылі выбар нацыянальнага шляху разьвіцьця Беларусі пасьля распаду СССР у 1991 годзе? Хто стаяў ля вытокаў беларускага адраджэньня 1980-х гадоў? І ці сапраўды гэта было адраджэньнем?
Пра гэта і пра іншае Дзьмітры Гурневіч гаворыць з журналістам і гісторыкам Сяргеем Абламейкам.
5/31/2023 • 20 minutes, 4 seconds
Як дэкалянізаваць Беларусь і чаму беларусам трэба адарвацца ад расейскага кантэксту - травень 24, 2023
21 траўня ў Нью-Ёрку завершылася Сусьветная канвэнцыя ASN. У канвэнцыі прымалі ўдзел і беларускія дасьледчыкі, прайшлі і два круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням дэкалянізацыі Беларусі. Расказвае ўдзельнік канфэрэнцыі, супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы (Варшава), Антон Сайфулаеў.
5/24/2023 • 35 minutes, 1 second
Ці ўсе помнікі трэба аднаўляць - травень 17, 2023
Ці ўсе помнікі гісторыі ў Беларусі беларускія? Ці ўсе зь іх трэба ахоўваць, захоўваць і аднаўляць? І ці можа краіна існаваць бяз помнікаў гісторыі і культуры? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, экспэртам Міжнароднай рады па захаваньні помнікаў і па мятных мясьцін Сьцяпанам Стурэйкам.
5/17/2023 • 20 minutes, 26 seconds
Інтэрвію са швэдзкім гісторыкам, якога цытуе Марзалюк і прапаганда - травень 09, 2023
Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты зь яго кніг як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае.
Пэр Андэрс Рудлінг — прафэсар катэдры гісторыі Люндзкага ўнівэрсытэту. Ягоная спэцыялізацыя — нацыяналізм. Ён аўтар кнігі «Узьлёт і падзеньне беларускага нацыяналізму. 1906–1931», напісаў шэраг артыкулаў пра Галакост на беларускіх землях, супрацу часткі беларусаў з нацыстамі, а таксама пра памяць аб ІІ сусьветнай вайне ў Беларусі.
5/9/2023 • 27 minutes, 49 seconds
Ці магчыма дамовіцца гісторыкам Беларусі і Літвы - травень 03, 2023
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы? Гутарка зь літоўскім гісторыкам, дырэктарам Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага ва Унівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, доктарам Русьцісам Камунтавічусам, які нядаўна выдаў сваю «Гісторыю Беларусі» па-літоўску.
5/3/2023 • 30 minutes, 29 seconds
«Невядомы Менск». Ці магчыма аднавіць Стары горад - красавік 29, 2023
Невядомы Менск. Частка 13.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.
4/29/2023 • 33 minutes, 34 seconds
Які народ жыве на Віленшчыне - красавік 26, 2023
Ці сапраўды Віленшчына беларуская? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
4/26/2023 • 28 minutes, 57 seconds
«Невядомы Менск». Найвялікшая загадка менскай фотагісторыі - красавік 22, 2023
Частка 12. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра найбольшую загадку менскай фотагісторыі – поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча, пра прыгожую спробу абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе і пра тых, хто гэт ай спробе перашкодзіў.
Невядомы Менск. Частка 11.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, якія падзеі разгортваліся ў вызваленым Менску – пра дзіўнае савецкае разьмініраваньне, пра зносы старых будынкаў і пра генплян 1946 – 1951 гадоў, які цалкам пагубіў Замчышча.
4/15/2023 • 38 minutes, 3 seconds
Чаму Лукашэнка замахнуўся на Радзівілаў і Сапегаў - красавік 12, 2023
Аляксандр Лукашэнка заклікаў да аб'ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя. На яго думку, Радзівілы і Сапегі не былі ніякімі патрыётамі, бо «прадаліся палякам» і «нажываліся на карку народа».
4/12/2023 • 20 minutes, 42 seconds
«Невядомы Менск». Хто разбурыў стары Менск у вайну - красавік 08, 2023
Невядомы Менск. Частка 10.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра нямецкія бамбаваньні і падпалы першых дзён вайны, пра знос немцамі паловы Старога гораду, а таксама пра савецкія бамбаваньні ў часы акупацыі і вызвольнага штурму.
4/8/2023 • 37 minutes, 16 seconds
Загадка самага пасьпяховага беларуса імпэрыі - красавік 05, 2023
Хто дапамог Яўхіму Карскаму стварыць «Этнаграфічную мапу беларускага племені»? Якую ролю ў яго жыцьці адыгралі князі Сьвятаполк-Мірскія? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук, былым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ Паўлам Церашковічам.
4/5/2023 • 19 minutes, 46 seconds
«Невядомы Менск». Апошняя спроба Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад - красавік 01, 2023
У дзявятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра разгром нацыянальнага руху ў БССР у 1929 — 1930 гадах, пра апошнюю спробу Міколы Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад і пра тое, як генплян Менску зьвязаны з найвышэйшым кіраўніцтвам СССР.
4/1/2023 • 29 minutes, 6 seconds
Што ня так з фільмам пра партызанаў, якія вывелі беларускіх габрэяў за лінію фронту - сакавік 29, 2023
У Беларусі паказваюць расейскі фільм “Праведнік” - гісторыю чырвонаармейца Мікалая Кісялёва, які падчас вайны вывеў з гета ў беларускай вёсцы больш за 200 габрэяў. У 2016 годзе кнігу пра гераічны ўчынак Кісялёва выдала Іна Герасімава, былая дырэктарка Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
3/29/2023 • 29 minutes, 33 seconds
«Невядомы Менск». Каналізацыя замест рэстаўрацыі - сакавік 25, 2023
У восьмай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск.
Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра
створаны ў 1925 годзе Інбелкультам плян рэстаўрацыі
Замчышча і створаны ўладамі замест яго плян сацыялістычнай
рэканструкцыі Менску, таксама пра сьлед, які ў беларускай
літаратуры пакінулі тыя падзеі.
3/25/2023 • 34 minutes, 54 seconds
«Гісторыя на Свабодзе». Ці пазначыў Скарына на партрэце свой узрост? - сакавік 22, 2023
Чаму Беларусь апынулася ў ліку чатырох краін, якія першымі перайшлі на Грыгарыянскі каляндар? Чаму многія даты беларускай гісторыі памылковыя? Ці праўда, што Скарыну ў 1517 годзе, калі ён выдаў Біблію, было 47 гадоў? Мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Сьвятланай Куль-Сяльверствай.
3/22/2023 • 24 minutes, 25 seconds
«Невядомы Менск». Чаму не зьявіліся вуліцы Скарыны і Каліноўскага - сакавік 18, 2023
Невядомы Менск. Частка 7.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як і чым у сярэдзіне 1920-х гадоў савецкія ўлады адказалі на спробы Інбелкульту мэмарыялізаваць Стары горад і захаваць яго для нашчадкаў.
3/18/2023 • 27 minutes, 49 seconds
Хто каго навучыў піць гарэлку — беларусы расейцаў ці наадварот? - сакавік 15, 2023
Які напой нашы продкі лічылі самым дарагім і самым паважаным? Ці можна разглядаць спосаб вытворчасьці і спажываньня алькаголю важнай часткай беларускай культуры?
На новым Ютуб-канале «Гісторыя на Свабодзе» мы гаворым зь беларускім гісторыкам, членам Польскага этналягічнага таварыства Ягорам Сурскім.
3/15/2023 • 26 minutes, 37 seconds
Як беларусы спаілі Расею. Гутарка зь Ягорам Сурскім. - сакавік 15, 2023
3/15/2023 • 26 minutes, 37 seconds
«Невядомы Менск». Як і куды зьнікла манаграфія пра Стары Менск - сакавік 10, 2023
Невядомы Менск. Частка 6.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як у 1920-я гады супрацоўнікі Інбелкульту стварылі манаграфію пра помнікі старога Менску з некалькімі сотнямі фотаздымкаў, як яна не была выдадзеная і зьнікла.
3/10/2023 • 29 minutes, 28 seconds
Ці была беларусізацыя пачатку 90-х гадоў гвалтоўнаю - сакавік 08, 2023
Сёньня нярэдка можна пачуць пра гвалтоўную беларусізацыю пачатку 90-х, пра навязваньне беларускай мовы ў школах і грамадзкім жыцьці і нават пра выцясьненьне з краіны расейцаў. Як гэта было насамрэч? Пра гэта мы гаворым з выкладчыцай Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, доктарам гісторыі Аленай Маркавай.
3/8/2023 • 19 minutes, 52 seconds
«Невядомы Менск». Чаму зь Менску ў 1925 годзе ўцёк прафэсар Кацэнбоген - сакавік 04, 2023
Невядомы Менск. Частка 5.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як Інбелкульт у сярэдзіне 1920-х гадоў заняўся вывучэньнем Менскага Замчышча і што з гэтага атрымалася.
3/4/2023 • 27 minutes, 58 seconds
Ці быў Статут ВКЛ сапраўднай канстытуцыяй - сакавік 01, 2023
Многія беларусы ганарацца Статутамі Вялікага Княства Літоўскага і называюць іх «першымі ў Эўропе канстытуцыямі». Але ці так гэта? І ці маюць рацыю тыя, хто называе Статуты звычайнымі судзебнікамі, зборнікамі крымінальнага права? Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.
3/1/2023 • 20 minutes, 22 seconds
«Невядомы Менск». Дзе ў Менску хацелі збудаваць Дом ураду БНР - люты 25, 2023
Невядомы Менск. Частка 4.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як дзеячы БНР у 1918 — 1920 гадах прапанавали адрэстаўраваць Замчышча і пабудаваць там сядзібу ўраду і сойму Беларускай Народнай Рэспублікі.
2/25/2023 • 28 minutes, 3 seconds
Як і калі заканчваюць свой век дыктатуры - люты 22, 2023
Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.
2/22/2023 • 28 minutes, 56 seconds
«Невядомы Менск». Як у 1919–1920 гадах БНР ператварыла Менск ў сталіцу - люты 18, 2023
Невядомы Менск. Частка 3.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, калі ў Менск прыйшла цывілізацыя і як ва ўмовах польскай акупацыі 1919 – 1920 гадоў Менск, дзякуючы намаганьням сотняў беларускіх дзеячоў, пачаў рэальна ператварацца ў сталіцу Беларусі.
2/18/2023 • 22 minutes, 33 seconds
Як перамагчы ў «вайне гісторыяў» - люты 15, 2023
Вайна ва Ўкраіне пачалася праз паўгода пасьля публікацыі гістарычнага артыкулу Ўладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў». Ці можна сёньня гаварыць пра вайну гісторыяў і што рабіць гісторыкам, якія знаходзяцца на іншым (ад расейскага) баку фронту?
2/15/2023 • 21 minutes, 25 seconds
«Невядомы Менск». Розныя твары старога Менску і яго атмасфэра - люты 11, 2023
Невядомы Менск. Частка 2.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як пажары мянялі выгляд Менску, пра геаграфію і выгляд Старога гораду, а таксама пра тое, чым кармілі і чым гандлявалі на Нізкім рынку.
2/11/2023 • 28 minutes, 41 seconds
Колькі людзей са зброяй у руках ваявалі за БНР - люты 08, 2023
Калі ў Беларусі пачалі ствараць сваё войска? Як беларусы баранілі Варшаву ад беларусаў у войску Тухачэўскага? Колькі наогул людзей са зброяй у руках баранілі БНР і яе ідэалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, прафэсарам Алегам Латышонкам, аўтарам кнігі «Жаўнеры БНР».
2/8/2023 • 21 minutes, 21 seconds
«Невядомы Менск». Ці быў у Менску Стары горад і хто яго будаваў - люты 04, 2023
Невядомы Менск. Частка 1.
Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра гістарыч ны цэнтар Менску, пра сваё дзяцінства ў ім і пра цывілізацыйную прыналежнасьць аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі.
2/4/2023 • 31 minutes, 34 seconds
Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру - люты 01, 2023
У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.
2/1/2023 • 26 minutes, 3 seconds
«Расея страляе ня толькі ракетамі». Трэйлер новага падкасту «Гісторыя на Свабодзе» - студзень 12, 2023
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».