Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
60_Як дзеда паравозы на “вечны спачын” адпраўляў.
Запрашаю вас гэтаю байкаю да чароўнага святла чыгуначнага руху далучыцца :) Калі, дзе, як навошта чыгунка ды паравозы з’явіліся. Чаму мой лёс так моцна з імі зьнітаваным атрымаўся.
9/12/2023 • 14 minutes, 30 seconds
71_Байка пра Халакост і Малы Трасьцянец
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава.
9/8/2023 • 15 minutes, 45 seconds
70_ Пра дзедава аўтапрыгодніцтва.
А зараз “пачастую” вас байкаю пра выпрабаванні, якія суправаджалі, здараліся, трапляліся на маім аўтамабільным шляху. З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
8/25/2023 • 12 minutes, 20 seconds
68_пра жыццё людзей бронзавага веку на Беларусі.
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. То хадзем!
7/28/2023 • 16 minutes, 24 seconds
65_ Байка пра дух прадпрыймальніцкі і станок Скарыны.
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу добрую накіравалі. То хадзем!
6/16/2023 • 13 minutes, 35 seconds
64_Байка пра Заслаўскае гарадзішча “Вал”.
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!
6/2/2023 • 12 minutes, 54 seconds
63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі музей дыванкоў маляваных.
Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх, раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш. Адрыццё новага музея Беларускай маляванкі акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. То хадзем!
5/19/2023 • 15 minutes, 44 seconds
62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.
Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра асабісты жыццёвы шлях калямузейны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі мая бабця Надзея. Можа хто сапраўды над уласным лёсам задумаецца. То хадзем!
5/12/2023 • 13 minutes, 10 seconds
61_пра фобію Марціна Лютэра, Францыска Скарыну ды “замах на забойства”.
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. Калі ж да дэталёвых характарыстык, прычын і матываў цікаўнасьць застанецца, запрашаю байку да канца даслухаць на патрэоне: www.patreon.com/belarusianfables. Да поўнага тэксту далучыцца, на фотаздымкамі героя ды асяродку тагачаснага пагледзець. Са слоўнічкам пазнаёміцца, на пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
4/28/2023 • 3 minutes, 30 seconds
59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся.
Паслухайце чарговую байку з вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала даляцець. За жыццём людзей простых паназіраць. Да веры іншай дакрануцца. Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай. Смачных страваў з напоямі пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца, каб ранак неверагодна прыгожы там сустрэць. Ды вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных. Якія пяць гадоў у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.
3/31/2023 • 4 minutes, 30 seconds
55_Пра балоты і нячысьцікаў
А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца. Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру высокую і творы, у якіх балоты апяваюцца. Тых жа, хто тэмаю балотаў глыбей зацікавіўся запрашаю перайсьці за мною па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables ў Краіну Байкію каб тэкст байкі прачытаць, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
2/3/2023 • 4 minutes, 42 seconds
54_Пра Скарынічаў
А вось і байка пра Скарынічаў, дзяцей Францыскавых. Тым нешматлікім, што дасьледчыкі на сёння валодаюць, ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант Чэшскага ўніверсітэта Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў. Тых жа, хто насамрэч зацікавіцца далейшым лёсамі абодвух сыноў, запрашаю перайсьці па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі працяг байкі даслухаць можна, генеалагічную схему роду Скарынавага пабачыць, поўны тэкст байкі прачытаць, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
1/20/2023 • 6 minutes, 55 seconds
52_пра саломапляценне і павука саламянага.
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія беларусам штодня і па сьвятах служылі.
Хто ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім канструяваць можна, запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі працяг байкі даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных разгледзець, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
12/23/2022 • 5 minutes
47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.
У дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны. Няпросты. Захапляльны. Павучальны.
10/14/2022 • 14 minutes, 34 seconds
#24_пра Агінскага, паланез і эміграцыю
Шаноўныя слухачы і слухачкі! Прапаную паслухаць сёння першую байку другога сезона. Пра чаловека слыннага Міхаіла Клеафаса Агінскага і паланез ягоны. Якім чынам яны Беларусь з Італіяй павязалі. Пра тое, як музыка, што з нагоды развітання з Радзімаю ніпісана была, вяртацца дахаты душы чалавечыя кліча.Слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. і пра падтрымку ініцыятывы на плацоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.