У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое як займаліся сэксам нашы продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўнаем з тым, як беларусы займаюцца сэксам цяпер. Падкаст створаны праектам пра беларускую кульутуру і мастацтва «Альтэрнатыўны музей». Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/alternative.museum/?hl=ru Наш Тэлеграм: https://t.me/alternative_museum Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by
Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту
Працягваем размовы пра цяжарнасць, роды і іх наступствы для грамады.
Як мусілі сябе паводзіць сваякі і суседзі парадзіхі, каб роды прайшлі паспяхова?
Чаго не мусіў рабіць муж падчас цяжарнасці, каб не пашкодзіць дзіцёнку?
Што чакала жанчыну, якая рабіла аборты?
Чаму за забойства байструка не было крымінальнай адказнасці, але ўся грамада ад гэтага цярпела?
Даведаецеся ў гэтым выпуску 😏
Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай.
Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка,
акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай.
Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і
"Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.
11/6/2023 • 33 minutes, 20 seconds
Нястрымнае вяселле: чэлес на караваі, сэкс на гарбузах і зомбі-маладзёны
Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку.
- Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы?
- Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес?
- Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”?
- Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе”
Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”.
А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016).
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.