Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў Ліцэі БДУ, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны разам пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і зьбіраецца зьяжджаць з Масквы ў Эўропу. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як зразумець, калі трэба эміграваць? Як кантактаваць з расейцамі пасьля 24 лютага? Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску
Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
Тэлеграм: t.me/zabiziapu
Ціўцер: twitter.com/zabiziapu
Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu
18+ Актыўная згода — фармалізм ці неабходнасьць?
У гэтым выпуску мы запрасілі ў госьці Дануту й Дашу з праекту «Гісторыя беларускага сэксу», каб разам абмеркаваць прынцып актыўнай згоды. Чаму атрымаць згоду — больш важна, чым проста не атрымаць нязгоду? Якія нюансы могуць перакрэсьліць статус добраахвотнасьці? Што такое прынцып "ДЗЗІК"? Як нашае дзяцінства ўплывае на навыкі выказваць свае жаданьні ды нежаданьні? Пра ўсё гэтае слухайце ў выпуску💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapuІнстаграм падкасту Гісторыя беларускага сэксу: instagram.com/belarusian_sex_history/
7/5/2023 • 51 minutes, 35 seconds
Мова, грошы, стасункі — абмяркоўваем вашыя гісторыі
У гэтым выпуску гуляем у анлайн-форум і абмяркоўваем жыцьцёвыя гісторыі, што вы нам даслалі. Раздаем па заслугах тым, хто зрабіў вам балюча, ды разважаем, як бы самі паступілі ў сытуацыях, зь якімі вы сутыкнуліся. Сяброўства, грошы, стасункі, пацалункі — усё, як вы любіце💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu
💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu
💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
6/21/2023 • 36 minutes, 6 seconds
Форумы ды нянавісьць у інтэрнэце
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць пра інтэрнэт-форумы й нянавісьць у сеціве. Што прымушае нас чытаць абразьлівыя камэнтары пад чужымі допісамі, а кагосьці — пісаць іх? Чаму людзі працягваюць шукаць падтрымку незнаёмых у сеціве нават пасьля таго, як атрымліваюць шквал нэгатыву? Як зьвязаныя форумы й сэлфхарм? Чаму нават на жаночых форумах столькі мізагініі? Шукаем адказы разам з вамі💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu
💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu
💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Відэа пра інцэлаў: youtu.be/fD2briZ6fB0 Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
6/6/2023 • 46 minutes, 34 seconds
Што такое біпалярны разлад і як зь ім жыць?
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць з госьцяй Уляй. У Ўлі біпалярна-афектыўны разлад і яна прыйшла да нас, каб дапамагчы нам разьбіць стэрэатыпы, якія дагэтуль існуюць наконт гэтага дыягназу й расказаць пра свой досьвед. Разам разьбіраемся ў тым, што такое біпалярны раздад, чаму пра гэта ня варта жартаваць і як ужывацца са сваімі й чужымі пачуцьцямі
💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu
💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu
💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
5/23/2023 • 46 minutes, 31 seconds
У нас новы падкаст! Гістарычны ды забаўляльны
Вітаю, мяне завуць Уладзь, і мы нарэшце запусьцілі наш новы падкаст — Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі. У ім я буду зваць сваіх сябраў у студыю й расказваць ім (а яны — мне) зэбыя гісторыі, якія мы знайшлі ў сеціве. Пра сусьветна вядомага філёзафа зь Беларусі, пра якога вы, хутчэй за ўсё, ня чулі. І пра пратэсты ў Слуцку ў 1967 годзе. І пра рэвалюцыянера-бацьку прадусаркі аднаго з альбомаў Мадонны. Пра ўсё цікавае, што можна знайсьці ў сеціве. У перш ым выпуску гаворым пра хрысьціян, якія ў ХІІ стагодзьдзі нечакана паверылі, што жывуць у пекле. Слухайце па спасылцы ўжо цяпер: https://pc.st/be/1687759826
5/16/2023 • 2 minutes, 41 seconds
Чаму мы саромеемся таго, што любім? Аналізуем фэномэн guilty pleasure
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць пра "сорамныя" рэчы, якія прыносяць задавальненьне. Чаму мы думаем, што папулярна = нізкагатункова? Што Ўладзь глядзіць, калі нікога няма побач? Што Даша гадзінамі шукае ў інтэрнэце? Як мы спрабуем прыняць свае густы й перастаць даказваць вартасьць таго, што нам даспадобы? Калі хочаце даведацца, слухайце новы выпуск!💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu
💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu
💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
5/9/2023 • 44 minutes
18+ Пра дэйтынґ: дзе шукаць знаёмствы й чаму гэта так цяжка?
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь разважаюць пра спэцыфіку знаёмстваў у інтэрнэце, расказваюць пра свае правілы кібэр(не)бясьпечнасьці й траўмы ад дэйтынґ-дадаткаў. Ці горш беларускі Тындэр за заходне-эўрапейскі? Як не губляць час на людзёў, сустрэча зь якімі ня мае ша нцаў? Дзе ўвогуле цяпер знаёміцца, калі ня ў сеціве? Шукаем адказы на гэтыя пытаньні разам💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu
💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu
💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapu
Не забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!
Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio
4/18/2023 • 46 minutes, 4 seconds
Пра адзіноту: як мы любім яе й ненавідзім
У першым выпуску другога сэзону мы разважаем пра адзіноту й супярэчнасьць гэтага пачуцьця. Скардзімся адно адному на тое, як цяжка падтрымліваць стасункі на адлегласьці, на сындром FOMO (страх штосьці прапусьціць) і на тое, колькі энэргіі патрабуе пошук новых знаёмстваў. Спадзяёмся, што гэтая размова здолее падтрымаць вас, калі вам самотна — у родным горадзе ці ў эміграцыі💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu💛 Падтрымаць Забі зяпу: patreon.com/zabiziapuНе забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей!Студыя TeamTeam: instagram.com/teamteam_studio