Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.
Апошні бой зімы і перабор карнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 лютага
Апошні бой зімы і перабор карнікаў — "Раніца з Еўрарадыё" за 6 лютага by Euroradio
2/6/2024 • 1 hour, 8 minutes, 22 seconds
Недаверлівыя палякі і хлуслівыя расіяне — Еўразум за 5 лютага | Новости Беларуси за 5 февраля
Недаверлівыя палякі і хлуслівыя расіяне — Еўразум за 5 лютага | Новости Беларуси за 5 февраля by Euroradio
2/5/2024 • 29 minutes, 20 seconds
Роза Турарбекава. Перапісаная гісторыя: ядзерная зброя ў абмен на Каліноўскага
Да адзінай валюты ў “саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі” справа пакуль не дайшла, але выглядае на тое, што ў хуткім часе для беларускай і расійскай гісторыіі будзе агульны падручнік. І якім у тым падручніку будзе месца сапраўднай гісторыі Беларусі і месца ў ёй імперскай Расіі, прадбачыць няцяжка. І спадзявацца на іншае не даводзіцца нават у выпадку гіпатэтычнай змены рэжыма ў Расіі. Дастаткова паслухаць развагі на беларускія і ўкраінскія тэмы ліберальнага імперца Надзеждзіна. На якога, тым не менш, асобныя асабліва прасунутыя нібыта прадстаўнікі беларускіх дэмсіл глядзяць не міргаючы і з захапленнем.
Чаму пуцінскі і лукашэнкаўскі рэжымы вырашылі ўзяцца за напісанне сваёй версіі гісторыі і якія пагрозы гэта нясе? Ці сапраўды выглядае на тое, што Лукашэнка рыхтуе для сябе запасны аэрадром з Усебеларускага народнага сходу? Ці варта спадзявацца, што замена Пуціна прывядзе да кардынальных зменаў у імперскіх надзеях Расіі і пры чым тут Надзеждзін? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
2/5/2024 • 53 minutes, 39 seconds
Валерый Кавалеўскі. Пашпартнае пытанне: ці сапсуе яно беларусаў і хто новы пашпарт атрымае
Тэма пашпарта Новай Беларусі працягвае хваляваць усіх: ад шараговых беларусаў, да апанентаў ідэі такога пашпарта сярод прадстаўнікоў дэмсіл і прапагандыстаў з лукашэнкаўскімі сілавікамі. Тых, хто жадае атрымаць такі пашпарт як годную замену афіцыйнаму пашпарту грамадзяніна РБ, усхвалявалі словы пра тое, што найперш яго атрымаюць тыя, хто і так легалізаваўся за мяжой. Апаненты бачаць у зацягванні тэрмінаў з’яўлення пашпарта Новай Беларусі і яго прызнання правальнасць самаго праекту. З прапагандыстамі і так усё зразумела, а лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць скарыстацца жаданнем людзей атрымаць новы пашпарт для пашырэння рэпрэсій.
Чаму найперш пашпарт будзе выдавацца тым, хто і так легалізаваўся ў новай краіне, і чаго чакаць беларусам без легалізацыі і ў краінах па-за межамі Еўразсаюза? Хто будзе верыфікаваць кандыдатаў на пашпарт Новай Беларусі, хто будзе па выніку іх выдаваць і дзе? Ці атрымаюць пашпарт беларусы, якія тэрмінова эвакуяваліся ў Грузію, а цяпер не могуць атрымаць мясцовы ВНЖ ці візу ў Еўропу?? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
2/5/2024 • 48 minutes, 21 seconds
Іх норавы: Пакуль судзяць экаактывістку, Аргенціна пакутуе ад спёкі
Вядомую экаактывістку Грэту Тунберг судзяць за яе акцыю ў Вялікабрытаніі. Адбываецца гэта на фоне чарговага наступства глабальнага пацяплення — моцнай спёкі ў Аргенціне. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
2/2/2024 • 4 minutes, 43 seconds
Мігранты па-ранейшаму не сыходзяць з беларуска-польскай мяжы - "Раніца з Еўрарадыё" за 3 лютага
Мігранты па-ранейшаму не сыходзяць з беларуска-польскай мяжы - "Раніца з Еўрарадыё" за 3 лютага by Euroradio
2/2/2024 • 1 hour, 6 minutes, 5 seconds
Нерашучы Лукашэнка і падазраваная Грэта — Еўразум за 2 лютага |Новости Беларуси за 2 февраля
Нерашучы Лукашэнка і падазраваная Грэта — Еўразум за 2 лютага |Новости Беларуси за 2 февраля by Euroradio
2/2/2024 • 30 minutes, 50 seconds
Жанчыны, наперад: ці патрэбныя гендарныя квоты ў КР і навошта
Праз некалькі дзён завяршаецца кадэнцыя дзейнага складу Каардынацыйнай рады, а дагэтуль так і не прынятае рашэнне, якім чынам і калі будзе абірацца новы склад КР. Працягваюцца спрэчкі не толькі “колькі галасоў” будзе ў кожнага выбаршчыка, але і наконт квот. Асабліва моцныя дыскусіі выклікала пытанне “гендарных квот” — колькі жанчын абавязкова мусіць быць у складзе КР. Дайшло да таго, што складаюцца цэлыя петыцыі і збіраюцца подпісы як за наяўнасць такіх квот, так і супраць іх. “Нам усё роўна, хто нам дапамагае, мы ўдзячныя кожнаму i кожнай, хто далучыўся да нас і дапамагае ў нашай агульнай барацьбе. Ствараць асобную павестку, каб непасрэдна жанчыны далучаліся да нас, лічым абсалютна бессэнсоўным”, — пішуць у сваім лісце ў Каардынацыйную раду праціўнікі квот.
Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе, чым яна займаецца і чаму дагэтуль не вызначыліся з працэдурай і фарматам правядзення выбараў? Навошта патрэбныя квоты, дапамагаюць яны ці замінаюць у пабудове беларусамі сваёй палітычнай і грамадзянскай супольнасці? Чым адзначыліся “Кіберпартызаны” за апошні час і што стаіць за шматлікімі фэйкавымі акаўнтамі, якія з’яўляюцца ў сацсетках? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец і юрыст, праваабаронца, дэлегат КР Раман Кісляк
2/2/2024 • 56 minutes, 37 seconds
Як беларускі Мінфін страціў давер нават у беларускіх банкаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сёння мы пагаворым пра тое, як беларускі Мінфін страціў давер нават у беларускіх банкаў. А таксама пра тое, колькі ў Беларусі дармаедаў і пры чым тут сацыяльная справядлівасць.
2/2/2024 • 6 minutes, 37 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка тасуе сілавічкоў і адціскае кроўнае ў інвестараў
У Беларусі — новыя кіраўнікі фінансавай паліцыі і следчага аддзела КДБ. Хаця як новыя... старыя: Лукашэнка мяняе сілавічкоў месцамі, быццам бы ад гэтага неяк істотна палепшыцца іх праца. Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
2/2/2024 • 36 minutes, 46 seconds
Марыяна Прысяжнюк. Ці стане Малдова плацдармам для расійскага нападу на Украіну
Нягледзячы на ўзяты ўжо даўно кірунак на еўраінтэграцыю, настроі ў грамадстве Малдовы досыць супярэчлівыя. Расійская прапаганда ізноў актывізавалася, і вынікі гэтай актывізацыі ўжо відаць на вуліцах Кішынёва — акцыі прарасійскіх актывістаў праходзяць там з непрыемнай рэгулярнасцю. І ўсё гэта на фоне рэферэндума наконт уваходжання ў ЕС, відавочна прарасійскіх заяў кіраўніка блізкай Малдове Румыніі Орбана і наяўнасці Прыднястроўя з расійскімі вайскоўцамі.
Што адбываецца ў грамадстве Малдовы і якую ролю адыгрывае ў гэтым расійская прапаганда? Ці сапраўды існуе верагоднасць, што Малдова стане плацдармам для расійскага нападу на Украіну, і пры чым тут рэферэндум наконт уваходжання ў ЕС? Чым адметная асоба прэзідэнткі Малдовы Санду і якая пазіцыя Кішынёва па “беларускім пытанні”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецкарэспандэнтка ў Румыніі і Малдове выданняў “Главком” і “Stopfake.org Ukraine" Марыяна Прысяжнюк
2/2/2024 • 44 minutes, 3 seconds
Дапамога на дзяцей і клубніцы ў шакаладзе — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 лютага
Дапамога на дзяцей і клубніцы ў шакаладзе — "Раніца з Еўрарадыё" за 2 лютага by Euroradio
2/1/2024 • 1 hour
Грызня прапагандыстаў і ябацькі ў Tinder — Еўразум за 1 лютага |Новости Беларуси за 1 февраля
Грызня прапагандыстаў і ябацькі ў Tinder — Еўразум за 1 лютага |Новости Беларуси за 1 февраля by Euroradio
2/1/2024 • 39 minutes, 36 seconds
Аляксандр Фрыдман. “Выбары-дурыбары”: чаму ўзровень рэпрэсій не залежыць ад галасавання
Чым бліжэйшы адзіны дзень наведвання буфетаў на “выбарчых участках”, тым актыўнейшымі ў сваім імкненні выслужыцца робяцца так званыя “праваахоўнікі”. Следам за рэйдам па сваяках палітвязняў і справамі “экспертаў Ціханоўскай” яны пачалі новую хвалю рэпрэсій: паводле інфармацыі правабаронцаў, сілавікі ладзяць рэйды па сваяках тых, хто выехаў з краіны. І нібыта патрабуюць, каб яны ўгаворвалі тых, хто з'ехаў, вярнуцца.
Што штурхае рэжым пашыраць рэпрэсіі, як гэта звязана з выбарчымі кампаніямі і ці варта спадзявацца, што рэпрэсіі сціхнуць па заканчэнні “выбараў”? Якія змены ў адносінах паміж Кіевам і беларускімі дэмсіламі магчымыя пасля прызначэння спецпрадстаўніка Украіны па Беларусі? Чым адметная сітуацыя з гуртам “БІ-2” і што стаіць за чуткамі пра звальненне Залужнага? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
2/1/2024 • 1 hour, 1 minute, 28 seconds
Аляксандр Івулін. “Разарваная Беларусь” Івуліна: пра спорт, турму, вайну і п азітыў
Журналіст, футбаліст і блогер Аляксандр Івулін стаў папулярным да падзеяў 2020 года дзякуючы свайму YouTube-каналу “ЧестнОК” і сваім аповедам пра спорт і жыццё спартоўцаў. Але потым у яго жыцці, як і ў жыцці шмат каго з беларусаў, адбыліся малапрыемныя змены: затрыманне, прысуд “за арганізацыю дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак”, амаль два гады за кратамі, эміграцыя. І вяртанне да спорту і да канала “ЧестнОК”. Што праўда, ужо ў крыху іншым фармаце.
Што самае цяжкае ў няволі і чаму знаходжанне за кратамі навучыла? Якія змены ў ім як у чалавеку адбыліся і ці лёгка было вяртацца да былых заняткаў блогерствам і спортам? Чаму вырашыў пачаць здымаць вялікія фільмы і што сёння адбываецца з YouTube-каналам “ЧестнОК”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спартыўны журналіст, блогер, футбаліст і былы палітычны зняволены Аляксандр Івулін
2/1/2024 • 50 minutes, 32 seconds
Ліза Ветрава: бараніць сваю незалежнасць — у гэтым наша нацыянальная ідэя
1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогерка, зорка ТikТоk, вядоўца праграмы "Бусь, Беларусь" на канале "Годна" Ліза Ветрава.
Гэта выглядае як цуд, што нягледзячы на ўсе складанасці, праз якія мы прайшлі, у нас ёсць свая родная мова, у нас ёсць свае традыцыі — мы іх не страцілі! — і свая культура. І калі я кажу пра неабходнасць "бараніць сваё", то маю на ўвазе неабходнасць ахоўваць, захоўваць сваё і такім чынам падкрэсліваць сваю ўнікальнасць. І даваць магчымасць іншым пабачыць і зразумець гэтую ўнікальнасць, перакананая Ліза Ветрава.
Пра тое, чаму ў пытанні захавання свайго важная любоў, ці патрэбныя моладзі старадаўнія беларускія традыцыі і веданне беларускай мовы, і як дагрукацца да беларусаў, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Лізай Ветравай.
2/1/2024 • 54 minutes, 6 seconds
Ірына Сідорская. Рускамірцы feat. савецкія беларусы: што там з прапагандай
25 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары, пасля чаго дэпутатамі стануць многія прапагандысты. Прэтэндэнты на дэпутацкі партфель — інфаказачка Вольга Бондарава, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, чалец навукова-экспертнай групы пры дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі і герой мемаў Аляксандр Шпакоўскі. Спіс можна працягваць.
Але навошта прапагандысты ідуць у дэпутаты? Што гэта дасць ім, рэжыму і беларусам? Як прапаганда адпрацоўвае выбары? Ці ёсць плыні ў прапагандзе і чым яны адрозніваюцца? І ўвогуле, з якімі тэмамі і наратывамі беларуская прапаганда правяла першы месяц новага года?
Разбіраемся з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай.
2/1/2024 • 37 minutes, 29 seconds
Незламаны Бабарыка і адціснуты медцэнтр — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 лютага
Незламаны Бабарыка і адціснуты медцэнтр — "Раніца з Еўрарадыё" за 1 лютага by Euroradio
1/31/2024 • 1 hour, 12 minutes, 18 seconds
Цнатлівая дактрына і доўгачаканы гарсет — Еўразум за 31 студзеня |Новости Беларуси за 31 января
Цнатлівая дактрына і доўгачаканы гарсет — Еўразум за 31 студзеня |Новости Беларуси за 31 января by Euroradio
1/31/2024 • 47 minutes, 49 seconds
Аляксандр Казак. Канцэпцыя нацбяспекі: ці абароніць яна беларусаў ад ГУБАЗіКа
Лукашэнкаўскія сілавікі актыўна рыхтуюцца калі не да рэальнага ўдзелу ў вайне і супрацьстаяння з NATO, то, як мінімум, да супрацьдзеяння магчымаму ўварванню каліноўцаў ды вынішчэння любога супраціву ці партызанскага руху ўнутры краіны. Для гэтага і тэарытычна-заканадаўчую базу падводзяць, змяняючы Ваенную дактрыну і канцэпцыю нацбяспекі, і ўсё новыя ваенізаваныя структуры ствараюць. Асабліва стараецца ў гэтым кірунку прыхільнік вагнераўцаў і пагроза вітрын Карпянкоў.
Якія пагрозы нясе стварэнне Карпянковым новых спецпадраздзяленняў і ці можа ён зрабіцца мясцовым Прыгожыным? Ці рэальны напад Расіі на краіны NATO, пры чым тут Беларусь і ў чыіх руках ядзерная кнопка ад зброі, “размешчанай у Беларусі”? Якія высновы можна зрабіць з інфармацыі пра выраб узбраенняў холдынгам “Амкадор”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
1/31/2024 • 43 minutes, 36 seconds
Павел Усаў. Нафта ў абмен на суверэнітэт: чым скончыўся “піцерскі ваяж” Лукашэ нкі
Чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна падчас пасяджэння вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы не абяцала нічога добрага для незалежнасці і суверэнітэта Беларусі. Прынамсі, такое меркаванне выказвалі эксперты, у тым ліку ў эфіры Еўрарадыё. Маўляў, дамоўленасці ў межах "паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі" вядуць да паглынання нашай дзяржавы. Але што атрымалася ў выніку — невядома, бо, прынамсі пакуль што, канкрэтыкі наконт дасягнутых пагадненняў амаль няма. Ну, апроч таго, што два дыктатары дамовіліся сумесна супрацьстаяць "нацыстам" і "перапісванню гісторыі".
Што вядома наконт вынікаў паездкі Лукашэнкі ў Піцер на пасяджэнне дзяржсавета Саюзнай дзяржавы і ці варта асцерагацца гэтай невядомасці? Якія змены ў адносінах дэмсіл з Кіевам магчымыя ў выніку прызначэння прадстаўніка Украіны па Беларусі? Чаму на фоне вынішчэння ўсіх палітычных структур левыя з былой апазіцыйнай партыі "Справядлівы свет" не баяцца засноўваць “марксісцкую партыю”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
1/31/2024 • 1 hour, 7 minutes, 55 seconds
Кепская дэзінфекцыя і дэпутаты-рускамірцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 студзеня
Кепская дэзінфекцыя і дэпутаты-рускамірцы — "Раніца з Еўрарадыё" за 31 студзеня by Euroradio
1/30/2024 • 1 hour, 9 minutes, 42 seconds
Куды не ехаць беларусам і танная ікра — Еўразум за 30 студзеня |Новости Беларуси за 30 января
Куды не ехаць беларусам і танная ікра — Еўразум за 30 студзеня |Новости Беларуси за 30 января by Euroradio
1/30/2024 • 34 minutes, 40 seconds
Фінансавая стабільнасць і тое, што ёй пагражае. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Калі старыя мегапраекты не працуюць дык самы час запусціць новы. І вось, Беларусь і Расія збіраюцца разам вырабляць самалеты!
1/30/2024 • 8 minutes, 8 seconds
Уладзімір Жыгар. BelPol: пра “крэпкіх гаспадарнікаў” з “Амкадор”, іх каханак і БПЛА
28 студзеня арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала сваё чарговае раследаванне — гэтым разе пра холдынг “Амкадор”, які ўзначальвае “гаманец Лукашэнкі” бізнесмен Аляксандр Шакуцін. Гэта вялікае раследванне пра тое, як з прыбытковага прадпрыемства “крэпкія гаспадарнікі” зрабілі чарговае стратнае абы-што, якое, тым не менш з’яўляецца добрай “кармушкай” і для “сям’і Лукашэнкі”, і для тых,каго ён паставіў кіраваць прадпрыемствам, і для іх каханак. Але найбольшую ўвагу СМІ і аналітыкаў прыцягнуў факт вырабу на адным з заводаў холдынгу “Амкадор” ударных беспілотнікаў.
Як абіралі пра які з “гаманцоў Лукашэнкі” рабіць расследванне і чаму менавіта “Амкадор”? Ці лёгка было здабываць інфармацыю і чыёй дапамогай карысталіся падчас раследавання? Якія высновы можна зрабіць з інфармацыі пра выраб узбраенняў холдынгам “Амкадор”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар
1/30/2024 • 53 minutes, 50 seconds
Алесь Міхалевіч. Пра паездку “па пашпарт”, адпачынак у Турцыі, Расію і Інтэрпол
Сітуацыя з затрыманнем у Тайландзе музыкаў гурта “Бі-2” і пагрозай іх дэпартацыі ў “краіну грамадзянства” зноў вярнула беларусаў да пытання, якія краіны бяспечна наведваць, калі вы знаходзіцеся ў вымушанай эміграцыі. І да розных іншых пытанняў, звязаных як з неабходнасцю абмяняць беларускі пашпарт, даказаць патрэбу ў статусе ўцекача і гэтак далей.
У якія краіны беларусам лепш не ехаць, асабліва калі існуе пагроза іх пераследу з боку лукашэнкаўскіх спецслужб, і ці можна схавацца ад пераследу ў Расіі? У якіх выпадках можна спакойна ехаць у Беларусь па новы пашпарт і ці не прасцей адмовіцца ад беларускага грамадзянства? Як давесці патрэбу ў прытулку, калі еўрачыноўнікі перакананыя, што вам “у Беларусі нічога не пагражае, бо там нічога страшнага не адбываецца”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
1/30/2024 • 41 minutes, 26 seconds
Алена Зуй-Вайцяхоўская і Нэла Агрэніч. У вайны не жаночы твар?
Сусвет сатырычнага ютуб-праекта “ЧынЧынЧэнел”, які стрэліў летам 2020 года, імкліва пашыраецца. Спачатку яго стваральнікі іранізавалі над недалёкасцю і абмежаванасцю лукашэнкаўскага чынавенства, а апошнім часам пераключыліся на тэму вайны. Новы серыял “Давайце яго дачакаемся”, які выйдзе ў лютым, прысвечаны жанчыне і той ролі, якую ёй надае прапаганда, ва ўмовах вайны.
Дык што з сябе ўяўляе новае шоў “Давай яго дачакаемся”? Чаму аўтары нарэшце звярнуліся да тэмы вайны? Якой яны бачаць ролю жанчыны ў сённяшнім канфлікце? Як на новае шоў ужо рэагуе кам'юніці “ЧынЧынЧэнел”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё распавядуць акторка і спявачка Алена Зуй-Вайцяхоўская ды акторка і рэжысёрка Нэла Агрэніч
1/30/2024 • 36 minutes, 13 seconds
Чэргі на новы сустаў і нагоды для гонару — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 студзе ня
Чэргі на новы сустаў і нагоды для гонару — "Раніца з Еўрарадыё" за 30 студзеня by Euroradio
1/29/2024 • 1 hour, 19 minutes, 46 seconds
Тормаз інтэграцыі і скарга за скаргу — Еўразум за 29 студзеня |Новости Беларуси за 29 января
Тормаз інтэграцыі і скарга за скаргу — Еўразум за 29 студзеня |Новости Беларуси за 29 января by Euroradio
1/29/2024 • 37 minutes, 48 seconds
Яраслаў Раманчук. Паглынанне: Масква анансавала стварэнне “адной эканомікі” з Беларуссю
Напярэдадні чарговага паседжання “Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы” дзяржсакратар гэтай так званай “саюзнай дзяржавы” Мезенцаў заявіў пра тое, што “інтэграцыя” дзвюх краін набліжае да аб’яднання дзвюх эканомік. Але ніякай пагрозы, маўляў, гэтае “зліццё” ў інтэграцыйным экстазе для Беларусі не нясе. Паводле расійскага чыноўніка, “ні нацыянальнаму ладу, ні нацыянальным традыцыям, ні роднай беларускай мове ніхто не пагражае”.
Чым пагражае суверэнітэту Беларусі магчымае стварэнне “адной эканомікі” з эканамічных сістэм Беларусі і Расіі і ці магчыма такое ўвогуле? Ці варта асцерагацца паглыблення “інтэграцыі” дзвюх нашых дзяржаў? Ці выратуе беларускія прадпрыемствы, якімі кіруюць “крэпкія гаспадарнікі”, ваенныя заказы з Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст-лібертарыянец, экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук
1/29/2024 • 52 minutes, 2 seconds
Роза Турарбекаваю “Інтэграцыя”: страта незалежнасці Беларусі як няспынны працэс
На дварэ новы год, а маршруты замежных паездак Лукашэнкі застаюцца нязменнымі. І нешматлікімі па-ранейшаму. Галоўны ж маршрут такі, як і некалькі гадоў запар — у Расію, да Пуціна на паклон. Вось і новая/старая нагода: паседжанне “Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы”. А там яшчэ і мемарыял адкрылі, і на канцэрт-рэквіем завіталі, і пра нацыстаў учорашніх ды сённяшніх расказалі, пра тое, як нейкія там гісторыю перапісваюць, пра нежаданне вайны на фоне абстрэлаў расійскімі акупантамі Украіны расказалі, на хакей схадзілі… Але не гэтыя праявы цынічнасці насцярожваюць, а далейшы продаж Лукашэнкам незалежнасці Беларусі.
Чым адметная гэтая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна і чаго варта чакаць ад новых пагадненняў па “далейшай інтэграцыі”? Ці верне беларусаў з эміграцыі на радзіму распрацаваная Саўмінам “міграцыйная канцэпцыя па вяртанні на радзіму”? Ці сцішыць рэжым рэпрэсіі пасля “выбараў” і ці гатовы Захад да вайны з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
1/29/2024 • 53 minutes, 35 seconds
Рэзалюцыя па Беларусі і расчараванне ў Каліноўцах. Раніца з Еўрарадыё за 27 студ зеня
Рэзалюцыя па Беларусі і расчараванне ў Каліноўцах. Раніца з Еўрарадыё за 27 студзеня by Euroradio
1/26/2024 • 1 hour, 9 minutes, 32 seconds
Кібермахляры і спектакль з выбарамі — Еўразум 26 студзеня | Новости 26 января
Кібермахляры і спектакль з выбарамі — Еўразум 26 студзеня | Новости 26 января by Euroradio
1/26/2024 • 35 minutes, 39 seconds
Іх норавы: Лыжнікі псуюць навакольнае асяроддзе
Катанне на лыжах, як і любы іншы спорт, спрыяе добрай фізічнай форме. Аднак высветлілася, што лыжнікі шкодзяць наваколлю! Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
1/26/2024 • 5 minutes, 21 seconds
Чаму з Беларусі уцякаюць і грошы і людзі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Чаму з Беларусі уцякаюць і грошы і людзі. Як у Беларусі хочуць замяніць няўдзячных беларусаў удзячнымі мігрантамі. Беларускія улады пабудавалі сабе такую краіну для жыцця, што нікому іншаму яна не падыходзіць. Гэта і не толькі — у падкасце з эканамічнымі вынікамі тыдня ў Беларусі “Хаў мач?”
1/26/2024 • 8 minutes, 3 seconds
Марына Гірын. Беларускі бізнес заваёўвае Амерыку: фантазіі ці рэчаіснасць
1 сакавіка прадстаўнікі бізнесу, топ-менеджары, палітыкі і актыўныя дзеячы беларускай дыяспары збяруцца разам у Вашынгтоне на І Беларускі бізнес-форум. Збяруцца, каб агучыць запыты і патрэбы беларускага бізнесу ў ЗША, абмеркаваць пытанні фармавання беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.
Ці гатовы беларускі бізнес за мяжой заваяваць амерыканскі рынак? Якія насамрэч перспектывы ў беларускіх прадпрымальнікаў на амерыканскім кантыненце, ці “чакаюць” там беларусаў? Чаго ў выніку варта чакаць ад удзелу ў форуме, як будзе прадстаўлены на ім амерыканскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын
1/26/2024 • 49 minutes, 1 second
Усе цяжкасці беларусаў — праз Лукашэнку. Вялікая гутарка з чэшскім сенатарам
— Я перакананы, што вельмі небяспечна звязваць лёс краіны з пуцінскай Расіяй ці камуністычным Кітаем. У гэтым сэнсе відавочна, у якой небяспецы сёння знаходзіцца Беларусь, — кажа сенатар, старшыня камітэта замежных спраў, абароны і бяспекі ў верхняй палаце парламента Чэшскай Рэспублікі Павел Фішар.
Палітык мае цікавую біяграфію: пасля падзення камунізму адвучыўся ў школе для высокіх дзяржаўных службоўцаў у Францыі, у Чэхіі працаваў на Пражскім Градзе ў канцылярыі Вацлава Гавела, у 2018 годзе балатаваўся ў прэзідэнты, заняўшы трэцяе месца пасля Мілаша Зэмана і Іржы Драгаша. Сёння, займаючы пасаду сенатара, Павел Фішар удзельнічае ў розных мерапрыемствах, звязаных з лёсам беларусаў, і нават з’яўляецца сябрам “Грамадзянскай Беларусі”.
У інтэрв’ю Еўрарадыё палітык расказвае пра свае сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Разважае пра праблемы, з якімі сутыкнулася беларуская моладзь у Чэхіі пасля пачатку пуцінскай вайны. Абапіраючыся на чэшскі досвед, дзеліцца меркаваннем пра тое, што можна рабіць, каб каты рэжыму Лукашэнкі адказалі за свае злачынствы ў будучыні.
Таксама мы паразмаўлялі пра тое, як працавалася побач з легендарным Вацлавам Гавелам, чаму Мілаш Зэман, якога называюць сябрам Пуціна, так доўга трымаў уладу і ці своечасова чэшскім прэзідэнтам стаў Петр Павел.
1/26/2024 • 29 minutes, 7 seconds
Аляксандр Кныровіч. Пачуццё пагрозы і "братэрства" Беларусі з Расіяй
Беларускія ўлады старанна гадуюць у грамадзянах пачуццё пагрозы. Прычым сыходзіць гэтая пагроза ў іх разуменні выключна з Захаду. А на ўсходзе ў іх — выключна сябры: Пуцін, яго губернатары і іх "братэрскі" рускі народ.
У стрыме з палітыкам Аляксандрам Кныровічам распавядзем, якую эканамічную пагрозу "братэрства" з Расіяй нясе ўжо сёння. Абмяркуем і іншыя апошнія эканамічныя і палітычныя навіны тыдня.
1/26/2024 • 51 minutes, 48 seconds
Новы міністр адукацыі і МАЗЫ-паходні. "Раніца з Еўрарадыё за 26 студзеня
Новы міністр адукацыі і МАЗЫ-паходні. "Раніца з Еўрарадыё за 26 студзеня by Euroradio
1/25/2024 • 1 hour, 6 minutes, 44 seconds
Канцэпцыя беларускіх уладаў і расійскі след у рэпрэсіях — Еўразум 25 студзеня | Новости 25 января
Канцэпцыя беларускіх уладаў і расійскі след у рэпрэсіях — Еўразум 25 студзеня | Новости 25 января by Euroradio
1/25/2024 • 26 minutes, 48 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “аналітыкаў Ціханоўскай”, канцэпцыю вяртання і ракеты Taurus
Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў пра 143 вядомыя факты затрымання падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень. Адметна, што падчас “хапуна” ў Брэсце затрымалі, па звестках “Вясны”, каля 70 чалавек і гэта былі выключна жанчыны. Што добра кажа і пра гераічнасць лукашэнкаўскіх “сілавікоў”, і пра яго самога, як лідара гэтай сістэмы, які “з жанчынамі не ваюе”, як вядома. Стараюцца не адставаць ад калег і следчыя з СК. 25 студзеня з’явілася паведамленне, што СК “распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да 20 так званых аналітыкаў Ціханоўскай”… Але шэраг імёнаў у гэтым спісе “камарыльі Ціханоўскай”, як імгненна радасна завішчалі прапагандысцкія каналы, выклікае гамерычны смех. Узяць хаця б Паўла Усава!
Чым адметная новая хваля рэпрэсій, якая распачалася атакай на сайты і сацсеткі палітыкаў, іх структур і дабрачынных арганізацый і працягнулася “хапунамі” і спецвытворчасцю? Ці верне беларусаў з эміграцыі на радзіму распрацаваная Саўмінам “міграцыйная канцэпцыя па вяртанні на радзіму”? Ці паверыў Захад у рэальнасць пагрозы з боку Расіі і ці пачаў рыхтавацца да нападу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/25/2024 • 1 hour, 2 minutes, 17 seconds
Ірэна Катвіцкая: спрадвечная нацыянальная ідэя беларусаў — барані сваё
25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — этна-спявачка, выкладчыца, рэжысёрка Ірэна Катвіцкая.
Свет ізноў вярнуўся ў часы, калі спадзяванні ёсць толькі на сябе — на моц, рашучасць і свядомасць грамадзян тваёй краіны, прадстаўнікоў тваёй супольнасці і нацыі. У выпадку небяспекі табе могуць дапамагчы, падтрымаюць твой народ у змаганні за сябе ці сваю айчыну, але толькі ўласныя намаганні будуць вырашальнымі. Гэта паказваюць прыклады вайны ва Украіне і ў Ізраілі. Таму, калі казаць пра Беларусь, мара вярнуць сабе сваю Беларусь спраўдзіцца, калі самі за гэта будзем змагацца. На жаль, без зброі гэтае змаганне, найхутчэй, выйграць не атрымаецца, перакананая Ірэна Катвіцкая.
Пра тое, чаму для будучыні беларускай нацыі важныя беларуская мова, гісторыя і культурная спадчына, ці сапраўды ўвесь беларускі спеўны фальклор пра слёзы, пакуты і боль, ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без узброенай барацьбы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірэнай Катвіцкай.
1/25/2024 • 45 minutes, 43 seconds
Аліна Коўшык. “Дзень герояў і гераіняў”: як будзем святкаваць і чаму 2 лютага
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні абвесціла пра заснаванне “Дня герояў і гераіняў”. Адзначацца ён будзе 2 лютага ў гонар нараджэння Кастуся Каліноўскага, знакавай постаці беларускай барацьбы за незалежнасць, а таксама і многіх іншых выдатных асобаў, якія сталі сімваламі барацьбы беларусаў: дзеячаў культуры, навукі, рэвалюцыянераў, рэфарматараў, ваяроў і палітычных зняволеных — усіх, хто абраў сваёй місіяй барацьбу за Беларусь. “Дзень герояў і гераіняў” — гэта магчымасць аб'яднаць народ у павазе і ўдзячнасці да тых, хто зрабіў нязгасны ўнёсак у гісторыю і сучаснасць Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні.
Чым адметны дзень 2 лютага і навошта беларусам сёння новая святочная дата? Што і каго прапаноўваецца ўшаноўваць у гэты дзень і ці будзе прапанова ўспрынятая грамадствам? Ці час цяпер для прыдумвання новых святаў, узнагарод і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінена Аліна Коўшык
1/25/2024 • 40 minutes, 50 seconds
"Е-дастаўка" для палітвязняў і міны на мяжы з Украінай. "Раніца з Еўрарадыё за 25 студзеня
"Е-дастаўка" для палітвязняў і міны на мяжы з Украінай. "Раніца з Еўрарадыё за 25 студзеня by Euroradio
1/24/2024 • 1 hour, 13 minutes, 13 seconds
Экстрэмісцкая пракуратура, Трамп і чырвоная кнопка — Еўразум 24 студзеня | Новости 24 января
Экстрэмісцкая пракуратура, Трамп і чырвоная кнопка — Еўразум 24 студзеня | Новости 24 января by Euroradio
1/24/2024 • 33 minutes, 45 seconds
Віталь Цыганкоў. Пра Трампа ў ЗША, Фіца ў Еўропе і баявога Лукашэнку Пуціна
За выбарамі ў ЗША заўсёды з цікавсцю сочаць ва ўсім свеце. Нехта дзеля “спартыўнага інтарэсу”, але большасць таму, што вынік гэтых выбараў можа наўпрост паўплываць альбо на сітуацыю ў вашай краіне, альбо нават у цэлым рэгіёне, у якім месціцца вашая краіна. Да прыкладу, ад выніку будучых выбараў у ЗША можа значна змяніцца як сітуацыя з вайной ва Украіне, што адаб’ецца і на сітуацыі ў Беларусі, так і на сітуацыі ў беларускім грамадстве.
Чым адметныя чарговыя выбары ў ЗША і ці сапраўды перамога Трампа можа стаць катастрафічнай як для нашага рэгіёна, так і для Еўропы ўвогуле? Што адбываецца ў еўрапейскай палітыцы напярэдадні выбарчых кампаній ў шэрагу краінаў ЕС і Еўрапарламент? Ці ёсць у беларускіх дэмсіл магчымасці больш актыўна і паспяхоўва адстойваць правы і інтарэсы беларусаў — як за межамі Беларусі, так і ўнутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
1/24/2024 • 55 minutes, 45 seconds
Яўген Красулін. Каліноўскі як галоўны вораг Лукашэнкі і ўрокі паўстання 1863 года
Рэпрэсіі, распачатыя карнымі структурамі Расійскай імперыі супраць удзельнікаў паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і тых, хто спачуваў паўстанцам, не наўпрост, але вельмі падобныя да рэпрэсій, якія чыніць лукашэнкаўскі рэжым у дачыненні да ўсіх, хто тым ці іншым чынам далучыўся да рэвалюцыі 2020 года альбо выказваў незадаволенасць дзеяннямі рэжыма. Падабенства ў тым, што ў абодвух выпадках рэпрэсіі з асаблівай жорсткасцю прымяняліся да нацыянальна арыентаванай часткі грамадства. Каліноўскі быў ворагам для акупацыйнай адміністрацыі ў 1863 годзе, вораг ён і для прарасійскай адміністрацыі Лукашэнкі.
Чым жыў, як ваяваў, што ствараў, чаго страшыўся і саромеўся, аб чым марыў свет у 1863-ім, і ці была ў яго справа да нашага рэгіёну? Што ў гэтым сэнсе змянілася з таго часу і чаму Каліноўскі стаўся ворагам для Лукашэнкі? Ці існуе такая з’ява ў нашай гісторыі як “генацыд беларускага народа”, у які часы ён здарыўся і хто ў ім вінаваты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін
1/24/2024 • 40 minutes, 54 seconds
Павел Усаў. Ваенная дактрына ва ўмовах усеагульнага экстрэмізму
Студзень 2024 года выдаўся насычаным, як ў плане рэпрэсій, так і ў плане новых выклікаў і пагроз для лукашэнкаўскага рэжыму. Перасцярогі, што за саўдзел у расійскай агрэсіі давядзецца адказваць не толькі перад судом ў Гаазе, але і Украінай, беспілотнікі якой ужо далятаюць да Піцера (а да Драздоў тым больш даляцяць пры патрэбе), прымусілі перапісаць ваенную дактрыну Беларусі. А разуменне, што жадання ў беларусаў “перагарнуць старонку” так і не з’явілася, прымушаюць пашыраць рэпрэсіі ўнутры краіны. І знаходзіць усё новых і новых экстрэмістаў паўсюль…
Якія змены чакаюць ваенную дактрыну і канцэпцыю нацбяспекі і ці дапамогуць яны ўратавацца Лукашэнку? Што прымушае рэжым пашыраць рэпрэсіі і адкуль у Беларусі столькі экстрэмістаў? Ці існуе рэальная пагроза рэжыму з-за мяжы і колькі праўды ў словах пра "падрыхтоўку баевікоў у Польшчы і Літве"? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
1/24/2024 • 52 minutes, 41 seconds
Грып, санкцыі і вера ў сілавы сцэнар — "Раніца з Еўрарадыё за 24 студзеня
Грып, санкцыі і вера ў сілавы сцэнар — "Раніца з Еўрарадыё за 24 студзеня by Euroradio
1/23/2024 • 1 hour, 12 minutes, 36 seconds
Дрон над Драздамі і наіўны "канкурэнт Пуціна" — Еўразум 23 студзеня | Новости Беларуси за 23 января
Дрон над Драздамі і наіўны "канкурэнт Пуціна" — Еўразум 23 студзеня | Новости Беларуси за 23 января by Euroradio
1/23/2024 • 35 minutes, 9 seconds
Сяргей Дубавец. Пра “генацыд”, Генпракуратуру, Лукашэнку і… “масонскі след”
Так званая Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да журналіста, публіцыста, блогера і проста Вялікага майстра Вялікай ложы Беларусі Сяргея Дубаўца. У адным пакеце яму інкрымінуюць “парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд”.
Ці ёсць падставы абвінаваць Дубаўца хаця б па адным парушэнні, якія яму інкрымінуюць спецыялісты па генацыдзе беларускага народа з “Генпракуратуры”? Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з перапісваннем гісторыі? Чаго хоча дамагчыся рэжым і асабіста так званы Генпракурор Швед такімі справамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец
1/23/2024 • 28 minutes, 30 seconds
Сяржук Доўгушаў, Віялета Нікіцік. Творчы супраціў: чаму рэжым баіцца музыкаў ды мастакоў
Насуперак складанасцям вымушанай эміграцыі, музыкі (як і ўсе іншыя творчыя людзі) не адмаўляюцца ад свайго паклікання і працягваюць пісаць новыя музычныя творы. У тым ліку і дзякуючы магчымасцям, якія ім даюць творчыя рэзідэнцыі, якія ладзяцца на базе “Дома творцаў”. А гэта не толькі ўмовы для рэпетыцый, запісу, але і магчымасці супрацы з калегамі, і — псіхалагічная дапамога.
Якія магчымасці творчым людзям сёння дае “Дом творцаў” і з якімі праблемамі сутыкаюцца самі заснавальнікі гэтай прасторы? Чаму важна не толькі стварыць тэхнічныя ўмовы для творчасці, але і аказаць псіхалагічную падтрымку творцам? Ці магчыма захаваць у эміграцыі не толькі творчы імпэт, але і нацыянальную адметнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць музыкант, заснавальнік “Дома творцаў” Сяржук Доўгушаў і псіхалагіня Віялета Нікіцік.
1/23/2024 • 40 minutes, 57 seconds
Павел Слюнькін. Пра “выбары”, нацбяспеку, “сціранне незалежнасці” і страх вайны
Ваенную дактрыну Беларусі “прыводзяць у адпаведнасць патрабаванням часу”. Прынамсі такое тлумачэнне даюць афіцыйна рапрацоўшчыкі гэтых зменаў. Дзе ёсць і тэзісы наконт ужывання ядзернай зброі, і заявы пра вайсковую дапамогу “саюзнікам”, калі на іх нападуць, і прывязка ваеннай дактрыны да канцэпцыі нацбяспекі. Выглядае, што гэта ў тым ліку і падрыхтоўка да будучых электаральных кампаній у Беларусі. І адказ як на рэальныя, так і на ўяўныя дзеянні дэмсіл, беларускіх ваяроў, заходніх спецслужб, сэкс-меншасцяў і касмічных піратаў.
За якіх “саюзнікаў” будзе ваяваць лукашэнкаўская армія і як звязаныя змены ў канцэпцыі нацбяспекі з электаральнымі цыкламі? Чаму “кіраўніцтва шэрагу краін НАТО-ЕС дэ-факта адклікае прызнанне незалежнасці Белаурсі” і каму гэта выгадна? Ці сапраўды структурам дэмсіл неабходная транфармацыя ў НДА і што гэта зменіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
1/23/2024 • 54 minutes, 55 seconds
Лёс дзяцей Лукашэнкі і чорны спіс "Белавія" — "Раніца з Еўрарадыё за 23 студзеня
Лёс дзяцей Лукашэнкі і чорны спіс "Белавія" — "Раніца з Еўрарадыё за 23 студзеня by Euroradio
1/22/2024 • 1 hour, 6 minutes, 35 seconds
Як Кастусь Каліноўскі стаў ворагам Лукашэнкі— Еўразум за 22 студзеня | Новости Беларуси за 22 января
Як Кастусь Каліноўскі стаў ворагам Лукашэнкі— Еўразум за 22 студзеня | Новости Беларуси за 22 января by Euroradio
1/22/2024 • 41 minutes, 32 seconds
Іван Ступак. Беспілотнікі над Піцерам: супраца СБУ і лукашэнкаўскіх СПА?
Калі атакі беспілотнікаў па ваенных аб’ектах у расійскіх гарадах побач з украінскай мяжой сталі штодзённай будзённасцю, а з’ўленне ўкраінскіх бесапілотнікаў у небе над Масквой нікога не здзіўляе, то факт іх атак на аб’екты ў Санкт-Пецярбургу пакуль шакуюць. Усё ж адлегласць вялізная ад мяжы Украіны да марскога порта Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці. І не выключана, што шлях іх ідзе над тэрыторыяй Беларусі.
Адкуль у небе над расійскім Піцерам бяруцца беспілотнікі і пры чым тут беларуская супрацьпаветраная абарона? Ці існуе пагроза таго, што нейкі з беспілотнікаў, па дарозе ва Усць-Лугу нечакана збочыць з маршрута і ўпадзе ў Драздах ці на тэрыторыі аднаго з беларускіх НПЗ? Чым кіруюцца тыя, хто ва ўкраінскіх лясах рыхтуе баявікоў для нападу на Беларусь і ці ёсць такія лагеры насамрэч? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
1/22/2024 • 37 minutes, 10 seconds
Роза Турарбекава. Пра Каліноўскага, “еўразійства” беларусаў і “канцэпцыю нац бяспекі”
Угодкі паўстання 1863 года, ці Паўстання Каліноўскага, адзначалі і ў Вільні, і ў Варшаве. Ніякім чынам не агучваліся гэтыя даты ў Беларусі, бо для лукашэнкаўскага рэжыма і яго прарасійска настроеных прыхільнікаў Каліноўскі стаў ідэалагічным ворагам. Гэтая прарасійскасць выявілася ў супрацьстаянні рэжымнага гісторыка Марзалюка і “філосафа” Дзерманта на тэмы “еўрапейскасці ці еўразійскасці” беларусаў. Для якіх, паводле старшыні Саўбеза Вальфовіча, “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці” з’яўляюцца часткай нацбяспекі.
Чаму постаць Каліноўскага стала варожай для лукашэнкаўцаў і ці можна паўстанне 1863 года выкрасліць з афіцыйнай гісторыі Беларусі? Чым для беларускай ідэнтычнасці небяспечная ідэя “еўразійства беларусаў”? Ці маюць для нас значэнне чарговыя “выбары Пуціна” ў Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
1/22/2024 • 49 minutes, 12 seconds
Залатыя зубы і "бразганне" НАТА — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 студзеня
Залатыя зубы і "бразганне" НАТА — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 студзеня by Euroradio
1/19/2024 • 1 hour, 12 minutes, 6 seconds
Чаму МАЗ губляе свае пазыцыі на расійскім рынку
Чаму МАЗ губляе свае пазыцыі на расійскім рынку by Euroradio
1/19/2024 • 7 minutes, 58 seconds
Нацыяналізаваны Мак і хітры(?) Шварцэнегер — Еўразум за 19 студзеня |Новости Беларуси за 19 января
Нацыяналізаваны Мак і хітры(?) Шварцэнегер — Еўразум за 19 студзеня |Новости Беларуси за 19 января by Euroradio
1/19/2024 • 38 minutes, 23 seconds
Іх норавы: Жыццё на Марсе? Штучны інтэлект вырашае праблему
Штучны інтэлект знайшоў месца на Марсе, дзе можна пасяліць першых людзей. Да гэтага часу такія месцы шукалі ўручную па фотаздымках, але нейрасеткі значна паскорылі працэс. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
1/19/2024 • 4 minutes, 28 seconds
Дзяніс Дудзінскію Маральнасць выбару і рок-н-рол: турма і эміграцыя ці поспех і аншлагі
Музыкам гурта Тор-бэнд пакінулі без зменаў вынесены раней прысуд — іх апеляцыйная скарга не была задаволеная. Карнікі з ГУБАЗІКа выклалі чарговае відэа з затрыманымі музыкамі гурта Nizkiz і пагражаюць ім зняволеннем на тэрмін ў 5 гадоў. Спявачку Мэрыем Герасіменку, асуджананую на 3 гады “хатняй хіміі” за выкананне песні ўкраінскага гурта “Океан Ельзи”, дзякуючы намаганням BYSOL эвакуявалі з Беларусі. І акурат у гэты час фронтмэн гурта “Саша і Сірожа”, беларускі мастак Аляксей Хацкевіч, анансаваў выступ ў Маскве на дзень уварвання ва Украіну акупацыйных расійскіх войскаў.
Што адбываецца з беларускай культурай і ў прыватнасці з музыкай сёння і ці існуе для творцы пытанне “маральнасці выбару”? Чым мусіць кіравацца сёння творчы чалавек — імкненнем любымі сродкамі данесці сваю творчасць да людзей ці ёсць шляхі непрымальныя? Ці існуе для “чыстай творчасці” тэма палітычнай кан’юнктуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, шоўмэн, тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі
1/19/2024 • 55 minutes, 18 seconds
Аляксандр Кныровічю Бургер “па-лукашэнкаўску”, альбо Як украсці і стаць героем фаст-фуду
“Яны кінулі ўласнасць, мы яе паднялі, прывялі ў парадак”, “Разрэзаць булачку напалову, упіхнуць мяса, бульбу або салату туды не можам? Думаю, дай праверу, можам мы ці не можам”… Гэта не частка нумару кагосьці са стэндапераў, як можна было б падумаць, а выказванні чалавека, які лічыць сябе не проста кіраўніком краіны, а яшчэ і спяцом у сферы хуткага харчавання. А дакладней, прызнанне таго, як лукашысты прысабечылі тое, што ім не належыць і чаго ім не дарылі, — 25 рэстарацый сеткі “Макдональдс”. Такая вось нацыяналізацыя па-лукашэнкаўску.
Што насамрэч адбываецца з былой уласнасцю сеткі “Макдональдс” у Беларусі і чаму нацыяналізацыя “па-лукашэнкаўску” — не крадзеж? Што чакае іншыя бізнесы з “недружалюбных краін” і чым небяспечны прыбытковы бізнес у лукашэнкаўскай Беларусі? Ці вызначыліся ў Каардынацыйнай радзе з працэдурай галасавання і каму не дагадзілі Кавалькова з Рымашэўскім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч
1/19/2024 • 45 minutes, 31 seconds
Ліза Ветрава. “Каго любіш?”: ці здольная мова абараніць Беларусь
Падзеі 2020 года дзіўным чынам, але сталі пачаткам росту цікаўнасці беларусаў да свайго, беларускага. Пачынаючы ад беларускай музыкі, паэзіі і тэатра да гісторыі, нацыянальнай культуры і беларускай мовы. Чытаць кнігі па-беларуску, слухаць айчынную музыку, наведваць лекцыі па гісторыі Беларусі і курсы "Мова нанова" стала папулярным. У лепшым сэнсе гэтага слова. З таго часу прайшло ўжо тры гады, і такое адчуванне, што нібыта гэтая цікавасць ізноўку пачала… змяншацца, скажам так.
Што насамрэч з’яўляецца прычынай гэтага спаду цікавасці, калі ён сапраўды ёсць? Чым адметныя беларускамоўныя праекты ў ютубе і сацсетках і ці здольныя яны перацягнуць на сябе ўвагу беларусаў ад расійскіх праектаў? Ці магчыма сёння папулярызаваць беларускую мову ўнутры Беларусі і агулам сярод беларусаў і беларусак? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогерка, вядоўца ютуб-каналаў "Годна" і "БусьБеларусь", зорка TikTok Лізавета Ветрава
1/19/2024 • 47 minutes, 10 seconds
Хапун у Драгічыне і правілы на Вадохрышча — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 студзеня
Хапун у Драгічыне і правілы на Вадохрышча — "Раніца з Еўрарадыё" за 19 студзеня by Euroradio
1/18/2024 • 1 hour, 8 minutes, 8 seconds
Беларусы ў Давосе і інтэлект спартоўцаў — Еўразум за 18 студзеня |Новости Беларуси за 18 января
Беларусы ў Давосе і інтэлект спартоўцаў — Еўразум за 18 студзеня |Новости Беларуси за 18 января by Euroradio
1/18/2024 • 33 minutes, 25 seconds
Аляксандр Гойшык: вандрую па свеце з ідэяй: любі сваё, але і чужое паважай
18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — вандроўнік, вулічны артыст, журналіст-фрылансер Аляксандр Гойшык.
Чым больш ты вандруеш, тым больш пераконваешся ў тым, наколькі мы адметныя, наколькі мы цікавы народ і колькі ў нас таго, чым сапраўды можна ганарыцца. Нам проста неабходна навучыцца любіць і паважаць сябе. Але мы не мусім закрывацца ў гэтай сваёй любові, а мусім браць нешта цікавае і карыснае ад іншых народаў. І такім чынам упісвацца, убудоўвацца ў агульны сусвет, перакананы Аляксандр Гойшык.
Пра тое, чаму беларусы не берагуць сваё, навошта беларусам за мяжой трэба імкнуцца захоўваць і пашыраць сваю беларускасць і пра падабенства беларусаў і майя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Гойшыкам.
1/18/2024 • 58 minutes, 7 seconds
Небяспечны цюбінг і нямецкія бюракраты — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 студзен я
Небяспечны цюбінг і нямецкія бюракраты — "Раніца з Еўрарадыё" за 18 студзеня by Euroradio
1/17/2024 • 1 hour, 11 minutes, 54 seconds
Ежа для дзяцей Афрыкі і чыстка нелаяльных — Еўразум за 17 студзеня |Новости Беларуси за 17 января
Ежа для дзяцей Афрыкі і чыстка нелаяльных — Еўразум за 17 студзеня |Новости Беларуси за 17 января by Euroradio
1/17/2024 • 35 minutes, 33 seconds
Франак Вячорка. Сайд-івэнты і прыёмы Ціханоўскай: як яны набліжаюць перамогу
Практычна з першых дзён новага 2024 года Святлана Ціханоўская працягнула сваю дзейнасць па ўтрымліванні “беларускага пытання” ў фокусе ўвагі як кіраўніцтва, палітычнага істэблішменту і экспертнай супольнасці, так і грамадства краін Захаду. Афіцыйны візіт у Варшаву і сустрэчы з новаабраным кіраўніцтвам Польшчы, удзел у эканамічным форуме ў Давосе, іншыя сустрэчы і візіты Ціханоўскай і ўдзельнікаў яе каманды адбываюцца ледзь не штодня.
Што важнага было ў першых сустрэчах 2024 года і што стала галоўным вынікам візіту Ціханоўскай у Польшчу? Чым адметны сёлетні ўдзел у форуме ў Давосе і які палітычны профіт ад гэтай паездкі? Ці маніторыць Офіс выкананне заходнімі партнёрамі абяцанняў, якія яны давалі падчас сустрэч з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
1/17/2024 • 31 minutes, 21 seconds
Olia Shnip Band. Як беларускія музыкі яднаюцца ў эміграцыі
18 студзеня ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт беларускай каманды Olia Shnip band і Варшаўскага Вольнага Аркестра. Музыкі абяцаюць шматгранную канцэрную праграму, якая спалучае цікавыя аранжыроўкі, моцны харызматычны вакал, лірыку, натхнёную “беларускім досведам” апошніх гадоў і элементы тэтральнага перформанса.
З'яўленне гурта і сам канцэрт сталі вынікам працы ў арт-рэзідэнцыі "Дома Творцаў", якая дапамагае рэпрэсаваным беларускім музыкам.
Слухаем песні, размаўляем пра вынік, музыку ў выгнанні і адказваем на вечнае пытанне "з'язджаць ці не?".
1/17/2024 • 42 minutes, 18 seconds
Павел Усаў. Рука Масквы: як яе пазбавіцца і якія пагрозы магчымыя ў працэсе
Звесткі пра ўмяшальніцтва Масквы ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША выклікалі абурэнне не толькі ў грамадзян гэтай краіны, але і ва ўсім цывілізаваным свеце. Але то ЗША. У выпадку ж умяшальніцтва Масквы, як палітычнага кіраўніцтва, так і расійскіх спецслужб, у беларускія выбары гэта не толькі практычна нікога не абурала ў Беларусі, але і віталася. Маўляў, мы ж не чужыя адно аднаму. Часам нават змаганне за падтрымку Крамля вялося ў шэрагах апанентаў Лукашэнкі. Сам жа ён у гэтым забегу на ўвагу Крамля быў найчасцей наперадзе ўсіх.
Якія пагрозы нясе расійскі ўплыў на сітуацыю ў краіне і чым небяспечная сітуацыя з будучымі “выбарамі”? Ці існуе верагоднасць пачатку ваеннага супрацьстаяння Расіі і NATO і якое месца адведзенае Беларусі? Што адбываецца ў шэрагах беларускіх дэмсіл і ці ёсць у іх магчымасць уплыву на сітуацыю ў краіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
1/17/2024 • 46 minutes, 58 seconds
Школьнікі-спецслужбісты і ашуканец-GPT — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 студзеня
Школьнікі-спецслужбісты і ашуканец-GPT — "Раніца з Еўрарадыё" за 17 студзеня by Euroradio
1/16/2024 • 1 hour, 12 minutes, 21 seconds
Дэпутаты-лукашысты і манты feat. дранікі — Еўразум за 16 студзеня |Новости Беларуси за 16 января
Дэпутаты-лукашысты і манты feat. дранікі — Еўразум за 16 студзеня |Новости Беларуси за 16 января by Euroradio
1/16/2024 • 37 minutes, 8 seconds
Вольга Дабравольская. Ці спросцяць новыя ўлады Польшчы ўмовы легалізацыі для беларусаў
Напачатку студзеня бягучага года з афіцыйным візітам Варшаву наведала Святлана Ціханоўская. Сярод шэрагу іншых сустрэч на самых розных узроўнях, узяла яна ўдзел і ў сустрэчы прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці з віцэ-міністрам МУС Польшчы прафесарам Мацеем Душчыкам. Як паведамлялася, “падчас сустрэчы абмяркоўваліся важныя для дзясяткаў тысяч беларусаў у Польшчы пытанні легалізацыі”.
Якія канкрэтна пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, на сёння самыя балючыя і актуальныя? Ці існуе магчымасць для станоўчага вырашэння гэтых пытанняў і колькі часу на гэта можа спатрэбіцца? Што апроч легалізацыі клапоціць беларусаў у Польшчы і дзе па гэтых праблемах атрымаць кансультацыю і дапамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
1/16/2024 • 51 minutes, 1 second
Аляксандр Фрыдман. Еўропа рыхтуецца да нападу Расіі — гульня ці рэчаіснасць?
Bild публікуе магчымы сцэнар падзеяў бліжэйшых месяцаў, які разглядаецца Бундэсверам. Паводле гэтага сцэнара, у снежні 2024 года варта чакаць эскалацыі ў Калініградскай вобласці, у раёне Сувалкскага калідора. Пасля чаго да межаў Расіі і краін Балтыі, а таксама ў Беларусь будуць сцягнутыя расійскія войскі. Узброеные сілы Беларусі будуць уцянутыя ў канфлікт на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы. У 2025 годзе могуць пачацца поўнамасштабныя баявыя дзеянні паміж Расіяй і NATO, сцвярджаюць эксперты.
Ці сапраўды гэта сцэнар, да якога рыхтуецца Бундэсвер, ці гэта не больш, як адзін з варыянтаў штабных гульняў ваенных? Чаму замест пашырэння ваеннай дапамогі Украіне на Захадзе шырацца настроі “прымусу да перамоў Украіны з Пуціным”? Як смерці апанентаў Лукашэнкі за кратамі мяняюць рэжым і да чаго прывядзе гэта супрацьстаянне ў грамадстве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/16/2024 • 51 minutes, 36 seconds
Рыгор Астапеня. Якую Беларусь хочуць для сябе беларусы і хто ім яе дасць?
Дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня падрыхтаваў да публікацыі даклад з інтрыгоўнай назвай “Якую Беларусь хочуць беларусы?” У ім ідзе размова пра два вобразы краіны, якія існуюць у Беларусі сёння. Першы — гэта Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, пабудаваная на аўтарытарным праўленні, калясавецкай ідэнтычнасці і знешнепалітычнай арыентацыі на Расію. Другая Беларусь — гэта краіна, якую ўяўляе дэмакратычны рух, чыім галоўным палітыкам цяпер з’яўляецца Святлана Ціханоўская. Гэта вобраз дэмакратычнай краіны з рынкавай эканомікай, які абапіраецца на нацыяльны праект ідэнтычнасці і мае выразную празаходнюю арыентацыю. Абодва гэтыя вобразы маюць сфармаваныя буйныя групы прыхільнікаў, але ў той ці іншай ступені супярэчаць уяўленням беларусаў, супярэчаць таму, чаго хочуць беларусы, сцвярджае аўтар даклада.
У чым адметнасць вобразаў Беларусі па-лукашэнкаўску і Беларусі, якую ўяўляе дэмакратычны рух? Чаму ні адзін з гэтых праектаў не адпавядае таму, чаго насамрэч хочуць беларусы? Што з сябе ўяўляе ідэальны вобраз Беларусі, пра які беларусы мараць, і ці існуе гэты вобраз наогул? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.
1/16/2024 • 55 minutes, 53 seconds
Gender Gap: сэкс-паслугі для рэжыма — амністыя для арганізатараў
Напярэдадані так званага “адзінага дня галасавання” ў Лукашэнкі анасавалі амністыю. Праўда, прысвечаную не “выбарам”, а чарговай юбілейнай даце вызвалення Беларусі. І пачалося абмеркаванне каатэгорый, якія заслугоўваюць амніставання. Адначасова прапануецца аблегчыць пакаранне для тых, хто заняты ў сферы сэкс-паслуг. Толькі гаворка тут не пра жанчын, якія тыя сэкс-паслугі надаюць, а пра… сутэнёраў.
Пра тое, чаму рэжым больш шкадуе арганізатараў сэкс-паслуг, а не ахвяр гэтых “арганізатараў”, чым расійскім чыноўнікам не дагадзілі гендарна-нейтральныя прыбіральні, а таксама пра хатні гвалт у разуменні “Міністра МУС Кубракова”, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
1/16/2024 • 42 minutes, 30 seconds
Адзёр ля Брэста і барацьба за моладзь — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 студзеня
Адзёр ля Брэста і барацьба за моладзь — "Раніца з Еўрарадыё" за 16 студзеня by Euroradio
1/15/2024 • 1 hour, 14 minutes, 42 seconds
Падаражэнне крэдытаў і бедныя медыя — Еўразум за 15 студзеня |Новости Беларуси за 15 января
Падаражэнне крэдытаў і бедныя медыя — Еўразум за 15 студзеня |Новости Беларуси за 15 января by Euroradio
1/15/2024 • 41 minutes, 4 seconds
Роза Турарбекава. Пра хусітаў, лукашыстаў, Тайвань, Давос і перамовы з Пуціным
Колькасць канфліктаў у свеце павялічваецца. І з’яўляюцца новыя рызыкі і выклікі. І гэта ўжо не пра ХАМАС і Ізраіль, а пра пачатак актыўнага супрацьдзеяння атакам хусітаў ваенных ЗША і Вялікабрытаніі. З ішага боку ў Тайвані перамог на прэзідэнцкіх выбарах кандыдат, які вельмі не даспадобы Кітаю, што можа таксама накаліць абстаноўку ў тым рэгіёне яшчэ больш. А яшчэ набліжаюцца выбары ў Еўрапарламент, рост у Еўропе папулярнасці правых партый і левых настрояў у грамадстве… Усё гэта адцягвае ўвагу свету ад вайны ва Украіне і злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыма.
Што і хто стаіць за хусітамі і адкуль у іх смеласць канфліктаваць з ЗША? Да якіх наступстваў мгуць прывесці вынікі выбараў у Тайвані, у тым ліку ў нашым рэгіёне? Да чаго можа прывесці рост у Еўропе папулярнасці правых партый і як гэта паўплывае на стаўленне да вайны ва Украіне і да рэжыму Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
1/15/2024 • 56 minutes, 39 seconds
Кепскія дарогі і Каляды на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 студзеня
Кепскія дарогі і Каляды на Палессі — "Раніца з Еўрарадыё" за 15 студзеня by Euroradio
1/15/2024 • 1 hour, 10 minutes, 21 seconds
Якім прадпрыемствам ўлады будуць раздаваць знак якасці. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сёння мы пагаворым пра тое, навошта уладам адраджаць знак якасці і чаму аварыі у беларускай сістэме жылішчна-каммунальнай гаспадаркі пачалі здарацца часцей.
1/12/2024 • 6 minutes, 54 seconds
Смешная мінімалка і легалізацыя ў Грузіі — Еўразум за 12 студзеня |Новости Беларуси за 12 января
Смешная мінімалка і легалізацыя ў Грузіі — Еўразум за 12 студзеня |Новости Беларуси за 12 января by Euroradio
1/12/2024 • 30 minutes, 19 seconds
Аляксандр Кныровіч. Пра выбары “на мінімалках” і жыццё за “мінімалку”
З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі падвысілі мінімальны заробак. І цяпер у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве нашага рэгіёна як мінімум ён складае 626 рублёў. На зайздрасць усім суседзям. У якіх “мінімалка” усяго толькі… у 5 разоў большая за беларускую. А проста трэба ўмець эканоміць і ўсё будзе добра, скажуць зласліўцам праўдарубы ад лукашэнкаўскай прапаганды.
Што з сябе ўяўляе беларуская “мінімалка” ў параўнанні з мінімалкамі ў суседніх краінах і ці можна на яе выжыць? З якімі выклікамі сутыкаецца беларуская эканоміка і пры чым тут санкцыі і залежнасць ад Расіі? Ці здольныя дэмсілы за мяжой годна правесці кампанію па выбарах у КР, калі і надалей будуць дзейнічаць “на мінімалка” у гэтай справе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч
1/12/2024 • 57 minutes, 5 seconds
Генадзь Коршунаў. У палітыцы — калапс, эканоміка ў зоне стагнацыі: куды далей?
Вынікі даследавання “Індэкс рэзілентнасці Беларусі. 2023” прэзентавалі 10 студзеня. Гэта такі спецыяльны комплексны аналіз Беларусі як шматскладовай і складанай сістэмы, які “Цэнтр новых ідэй” правёў ужо трэці раз. Палітычную, эканамічную, інфармацыйную, сацыяльную і вайсковую сферы ў краіне ацанілі 45 экспертаў — сярод іх як незалежныя даследчыкі, так і прадстаўнікі вядучых беларускіх аналітычных цэнтраў.
Ці змяніліся паказчыкі па асноўных сферах аналізу і якім чынам? Якую мэту пераследуюць ініцыятары даследавання, як і хто можа скарыстацца атрыманым аналізам? Што асабліва цікавае можна вылучыць у даследаванні і якія назіраюцца трэнды і тэндэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.
1/12/2024 • 38 minutes, 49 seconds
Амністыя для карупцыянераў і тонкі лёд — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 студзен я
Амністыя для карупцыянераў і тонкі лёд — "Раніца з Еўрарадыё" за 12 студзеня by Euroradio
1/12/2024 • 1 hour, 13 minutes, 2 seconds
“Падушкі” Лукашэнкі і Ціханоўская ў Кіеве — Еўразум за 11 студзеня |Новости Беларуси за 11 января
“Падушкі” Лукашэнкі і Ціханоўская ў Кіеве — Еўразум за 11 студзеня |Новости Беларуси за 11 января by Euroradio
1/11/2024 • 32 minutes, 59 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “нетрадыцыйную амністыю”, Гаагу, Зяленскага ў Вільні і КДБ
Пакуль так званыя “сілавікі” працягваюць пераследаваць беларусаў за падабайкі ў сацсетках, нацыянальную сімволіку ў кнігах і на ўнутраным баку дзвярэй, Лукашэнка разважае пра “нармалізацыю правапарушэнняў” і кажа пра амністыю. Акадэмік-гісторык Марзалюк заклікае студэнтаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць “беларускі выбар за моцную дзяржаву”, а на журфаку БДУ намеснікам дэкана прызначаюць прарасійскага Z-“патрыёта”.
Ці варта чакаць, што пад амністыю трапіць хоць хтосьці з палітвязняў? Якую мэту пераследуюць русіфікатары Беларусі і які “беларускі выбар” можна зрабіць на выбарчых участках у Беларусі? Што адбываецца на судзе ў Гаазе і чаму Ізраіль прайграе інфармацыйную вайну тэрарыстам з ХАМАС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/11/2024 • 1 hour, 2 minutes, 52 seconds
Красуліна: не перашкаджайце нам працаваць — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў
Размовы пра тое, што беларусы і рускія — гэта практычна адзіна народ, — не больш чым прапаганда, якую мэтаскіравана ўліваюць нам у галовы. Мы вельмі адрозныя, а такія размовы шкодныя. Бо маюць на мэце выключна прывучэнне беларусаў да думкі, што Беларусь мусіць стаць часткай Расіі, а яны — часткай “трыадзінага братэрскага народа”. Таму нам неабходна захоўваць сваю ідэнтычнасць, пашыраць выкарыстанне беларускай мовы і будаваць адносіны з Расіяй як суседскія, не больш, перакананая Ганна Красуліна.
Пра тое, чаму беларусы — гэта не “рускія са знакам якасці”, навошта ў часы глабалізацыі думаць прра нацыянальную ідэнтычнасць і ці трэба запускаць кракадзілаў у роў на мяжы Беларусі і Расіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Красулінай.
1/11/2024 • 1 hour, 4 minutes, 1 second
“Шлях да Бэтлеему”: якім ён будзе для беларускіх дзетак у эміграцыі
Расстанне з радзімай прыняць даволі складана. Асабліва дзецям, якія не заўжды разумеюць, чаму іх вырвалі са звыклага і знаёмага атачэння, звезлі ад сяброў і сваякоў у іншую краіну. Дзе трэба вывучыць іншую мову, знайсці новых сяброў, звыкнуцца з новымі правіламі жыцця і паводзінаў. І ў гэтым дзецям вельмі дапамагаюць дарослыя, ствараючы дзіцячыя тэатры і музычныя школы, маладзевыя цэнтры, хабы і ініцыятывы. Як, да прыкладу, першы тэатр для мігрантаў з Беларусі і Украіны ў Варшаве “Студыя “Купалінка”. Творчы калектыў якой акурат у гэтыя дні прэзентаваў спектакль “Шлях да Бэтлеему”.
Што з сябе ўяўляе спектакль “Шлях да Бэтлеему”, сама “Студыя “Купалінка” і хто ў ёй працуе? З якімі выклікамі сутыкаюцца тыя, хто стварае культурніцкую прастору для дзяцей у эміграцыі? Ці здольныя беларусы захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёрка спектаклю “Шлях да Бэтлеему” Наталля Локіць і кампазітарка Юстына Карпіловіч.
1/11/2024 • 39 minutes, 48 seconds
Высяленне з Валадаркі і смех Лукашэнкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 студзен я
Высяленне з Валадаркі і смех Лукашэнкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 11 студзеня by Euroradio
1/11/2024 • 1 hour, 15 minutes, 42 seconds
Мужчыны не з'язджаюць і "шыкоўны" Крыж — Еўразум за 10 студзеня |Новости Беларуси за 10 января
Мужчыны не з'язджаюць і "шыкоўны" Крыж — Еўразум за 10 студзеня |Новости Беларуси за 10 января by Euroradio
1/10/2024 • 35 minutes, 13 seconds
З'язджаць ці не і 100 еўра за пашпарт — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 студзеня
З'язджаць ці не і 100 еўра за пашпарт — "Раніца з Еўрарадыё" за 10 студзеня by Euroradio
1/10/2024 • 1 hour, 14 minutes, 46 seconds
“Святы” Лукашэнка і “экстрэмістскі” ЕГУ — Еўразум за 9 студзеня |Новости Беларуси за 9 января
“Святы” Лукашэнка і “экстрэмістскі” ЕГУ — Еўразум за 9 студзеня |Новости Беларуси за 9 января by Euroradio
1/9/2024 • 30 minutes, 29 seconds
Аляксандр Мілінкевіч.Еўрапейскі выбар: як ён дапаможа вызваленню Беларусі
Дэмакратычныя сілы заявілі пра еўрапейскі выбар Беларусі. Што праўда, пераважная большасць беларусаў той выбар асабіста для сябе зрабілі даўно. Іншая справа, што цяпер, падчас паўсюднай гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі і на фоне акупацыйнай вайны Расіі ва Украіне, аднога еўрапейскага выбару без скіраванасці на ўваходжанне ў NATO, можа быць недастаткова.
Ці не варта следам за словамі пра еўрапейскі выбар сказаць і пра ўступленне ў NATO як мэту і геапалітычны выбар? Якую мэту пераследуюць русіфікатары Беларусі і ці можна ў сённяшніх умовах рэпрэсій гэтай русіфікацыі супрацьстаяць? Ці ёсць магчымасць уратаваць беларускую адукацыю і што дасць стварэнне Беларускага ўніверсітэта за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч
1/9/2024 • 1 hour, 1 minute, 21 seconds
Яўген Магда. Контрнаступ: ці гатовы Захад і надалей падтрымліваць Украіну
ЗША паабяцалі і надалей падтрымліваць Украіну ў супраціве расійскім акупантам. Што праўда, узровень гэтай падтрымкі будзе меншы, чым летась. Пра тое, што Еўропа будзе з Украінай “да канца”, кажуць і еўрапейскія палітыкі. Вось толькі не зусім зразумела, што канкрэтна стаіць за гэтым абяцаннем. Сваю салідарнасць з украінскім народам выказваюць і беларускія дэмакратычныя сілы. Але ў адрозненне ад краін Захаду, яны не могуць дапамагчы ЗСУ зброяй…
Ці сапраўды існуе небяспека скарачэння заходняй дапамогі Украіне і якія пагрозы гэта нясе? Якую стратэгію на 2024 год у дачыненні з беларускімі дэмсіламі абярэ Кіеў і ці будзе яна ўвогуле, тая стратэгія? Ці ёсць пагроза таго, што Кіеў будуць падштурхоўваць да перамоў з Масквой і ці рэальная “замарозка” баявых дзеянняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
1/9/2024 • 45 minutes, 40 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: “Паглядзіце ўверх” каб убачыць гендарныя стэрыатыпы ў мужчын
Днямі “Медуза” выклала чарговы фільм, прысвечаны беларускім пратэстам 2020 года, а ў беларусім Магілёве лукашэнкаўскія карнікі брутальна затрымалі музыкаў рок-гурта Nizkiz. На думку гендарнай даследчыцы Ірыны Сідорскай і ў фільме, і ў сітуацыі з музыкамі добра выявіліся “гендарныя стэрэатыпы, якія дыктуюць мужчынам выбар паводзінаў”.
Пра тое, чаму выбар, зроблены музыкамі Nizkiz, а таксама падзеі і асобы, на якіх сфакусаваліся стваральнікі фільма “Паглядзіце ўверх”, адлюстроўваюць мужчынскую ідэнтычнасць, а таксама пра неразуменне розніцы паміж віной і адказнасцю, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
1/9/2024 • 42 minutes, 9 seconds
Суд над Nizkiz і маці Кавалеўскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 студзеня
Суд над Nizkiz і маці Кавалеўскага — "Раніца з Еўрарадыё" за 9 студзеня by Euroradio
1/9/2024 • 1 hour, 9 minutes, 41 seconds
Актывістка — пра рэакцыю беларусаў на затрыманне музыкаў з гурта Nizkiz.
Актывістка — пра рэакцыю беларусаў на затрыманне музыкаў з гурта Nizkiz. by Euroradio
1/8/2024 • 6 minutes, 53 seconds
Ці заменяць Лукашэнку і чаму хейцяць Nizkiz — Еўразум за 8 студзеня |Новости Беларуси за 8 января
Ці заменяць Лукашэнку і чаму хейцяць Nizkiz — Еўразум за 8 студзеня |Новости Беларуси за 8 января by Euroradio
1/8/2024 • 40 minutes, 58 seconds
Валерый Кавалеўскі . Шкілеты ў шафе, альбо Як Кавалеўскі стаў “агентам рэжыму на Захадзе”
Не паспеў заціхнуць “скандал” з сузаснавальнікам фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксеем Лявончыкам, як дэмсілы ізноў апынуліся ў сітуацыі падазрэнняў і абвінавачванняў. І калі падставай сцвярджаць, што Лявончык — агентура, стала інфармацыя пра айчыма ягонай жонкі, што працуе на высокай пасадзе ў лукашэнкаўскай адміністрацыі, то прадстаўніку па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыю Кавалеўскаму паставілі ў віну месца працы ягонай маці. Сцвярджаецца, што Людміла Кавалеўская не толькі з’яўляецца сябрам “Адзінай Расіі”, але і прадстаўніком “Карпарацыі развіцця Удмурцкай Рэспублікі” ў Беларусі. А калі маці на такой пасадзе, то сын (як і ў выпадку з Лявончыкам і айчымам ягонай жонкі, натуральна) не можа быць нікім іншым, як агентурай Лукашэнкі на захадзе. Бінга!
Ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра маці Валерыя Кавалеўскага і якім чынам яна апынулася ва Удмурціі і ў шэрагах “Адзінай Расіі”? З якім канкрэтна заданнем быў адпраўлены на Захад “агент Кавалеўскі” і як стаўся магчымым яго правал? Ці мае дачыненне да падзелу выдаткаванай Захадам фінансавай дапамогі і колькі плануюць “зарабіць на продажы сувенірных пашпартоў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
1/8/2024 • 43 minutes, 8 seconds
Роза Турарбекава. “Дарога ў пекла”: што “якасна” новага чакаць ад рэжыма ў 2024 г одзе
Прапаганда ідэалагічная і рэлігійная аб’ядналася ў перадвыбарчым экстазе і сумеснымі намаганнямі пачалі ляпіць з Лукашэнкі вобраз “святога”. Дайшло да таго, што жанчына, якая называе сябе “ігуменія Гаўрыіла”, паабяцала ўсім ворагам Лукашэнкі “прамую дарогу ў пекла”. А чаго яшчэ чакаць ад асобы, якая актыўна падтрымлівае дзеянні акупацыйнага расійскага войска ва Украіне. І “бласлаўляе” лукашэнкаўскіх карнікаў на рэпрэсіі, якія цягнуцца ўжо не першы год у Беларусі.
Чым былі адметныя першыя дні новага года ў міжнароднай палітыцы і ва ўнутрыбеларускай павестцы? З якімі выклікамі давядзецца сутыкнуцца Еўропе ў новым годзе і чаго чакаць ад выбараў ў Еўрапарламент? Ці здольныя дэмсілы выпрацаваць агульную стратэгію дзеянняў і ці стане КР аб’яднаўчай сілай беларусаў за мяжой? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
1/8/2024 • 53 minutes, 12 seconds
Аркадзь Мошас. “Калі заўтра вайна”: ці гатовы да гэтага Захад
На Захадзе ўзмацняюцца “лявацкія” і антыэмігранцкія настроі, а палітыкі-папулісты набываюць усё большую папулярнасць. Да ўсяго, па назіраннях экспертаў, прарасійскія прапагандысты і лабісты актывізаваліся і дзейнічаюць даволі паспяхова. А “стомленасць ад вайны” заходняга грамадства прыводзіць да таго, што галасы за перамовы з Пуціным на ўмовах Масквы гучаць усё грамчэй.
Ці сапраўды існуе небяспека прыходу да ўлады папулістаў у краінах ЕС і якія пагрозы гэта можа мець для беларусаў за мяжой? Якую стратэгію на 2024 год у дачыненнях з беларускімі дэмсіламі найхутчэй абярэ Еўрасаюз? Ці варта спадзявацца на зрухі ў вырашэнні пытання з палітвязнямі і ці не зменіць Захад сваю пазіцыю адносна лукашэнкаўскага рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
1/8/2024 • 50 minutes, 28 seconds
Кедышкі - Елена ЖелудOk І Георгій Дабро
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 3 minutes, 18 seconds
Крокі - KOOB
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 4 minutes, 44 seconds
Снежань - Пётр Клюеў
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 2 minutes, 44 seconds
Шчодры Вечор - Сяржук Доўгушаў І Kasary
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 4 minutes, 3 seconds
Цуд На Каляды - Аляксандр Памідораў, Маргарыта Ляўчук, Пётр Клюеў
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 4 minutes, 33 seconds
Цуд Каляднага Святла - Маргарыта Ляўчук І Кірыл Кедук
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 4 minutes, 3 seconds
Святы Вечар - Маргарыта Ляўчук І Кірыл Кедук
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэт ае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 3 minutes, 40 seconds
Каляда - Сяржук Доўгушаў, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Еўдакімаў
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 3 minutes, 11 seconds
Завіруха - Маргарыта Ляўчук І Пётр Клюеў
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 3 minutes, 47 seconds
Алілуя - NAVIBAND
Шыкоўны плэйліст да Калядаў / Новага года / Раства / Божага нараджэння! Кожны сам выбірае, як назваць гэтае свята і калі адзначаць. Але песні, запісаныя падчас "Каляднага кватэрніка" Маргарытай Ляўчук, Кірылам Кедуком, NAVIBAND, Пятром Клюевым, Аляксандрам Памідоравым і іншымі пасуюць да ўсіх гэтых святочных тыдняў!
1/6/2024 • 4 minutes, 19 seconds
Французы п'юць, а Лукашэнка хоча якасці — Еўразум за 5 студзеня |Новости Беларуси за 5 января
Французы п'юць, а Лукашэнка хоча якасці — Еўразум за 5 студзеня |Новости Беларуси за 5 января by Euroradio
1/5/2024 • 33 minutes, 37 seconds
Што будзе з цэнамі ў Беларусі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сёння мы пагаворым пра тое, што будзе з цэнамі ў Беларусі і абмяркуем як знешні ганадль падрывае планы беларускага урада.
1/5/2024 • 7 minutes, 23 seconds
Аляксандр Кныровіч. Год якасці, назад у СССР і гарантыі Лукашэнку
Год якасці пачаўся з навіны пра звальненне гендырэктара БелАЭС — "самай якаснай атамнай станцыі ў свеце". А перад тым быў звольнены намміністра энергетыкі, адказны за АЭС. З якасцю праблемы?
Лукашэнка тым часам праводзіць нараду па барацьбе з фармалізмам. Але на нашых землях з ім ужо змагаліся — 100 гадоў таму, у часы СССР. Лукашэнка ўжо не ведае, чам апраўдаць свае правалы, з чым змагацца. І трэба ж будзе неяк гэты фармалізм перамагчы!
Ну і падыццёвыя гарантыі Лукашэнку на фоне. Пра ўсё гэта пагаворым у стрыме з Аляксандрам Кн ыровічам
1/5/2024 • 33 minutes, 20 seconds
Яраслаў Бекіш. Стратэгія пераменаў: ці патрэбная яна сёння беларусам
У канцы мінулага года Офіс Святланы Ціханоўскай агучыў сваё бачанне рэформаў і зменаў у жыцці Беларусі падчас пераходнага перыяду — Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. А ў першыя дні 2024 года распачалі кампанію па грамадскім абмеркаванні Стратэгіі. І хоць на першы погляд справа выглядае заўчаснай, бо перамогі над лукашэнкаўскім рэжымам не відаць, яна неабходная. Бо лепш быць гатовым да раптоўных зменаў.
Ці сапраўды ўжо цяпер варта думаць і распрацоўваць глабальную стратэгію будучага перафарматавання і перабудовы дзяржавы? Якую стратэгію беларусам варта абраць у выпадку, калі гэта не стратэгія пераменаў? Якіх наступстваў нам варта чакаць у выніку адтэрмінаванай на няпэўны час перамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады, кіраўнік рады міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, сузаснавальнік таварыства “Зялёная сетка”, спецыяліст па разумных гарадах Яраслаў Бекіш
1/5/2024 • 42 minutes, 46 seconds
Знікае віно, а Лукашэнку далі гарантыі — Еўразум за 4 студзеня |Новости Беларуси за 4 января
Знікае віно, а Лукашэнку далі гарантыі — Еўразум за 4 студзеня |Новости Беларуси за 4 января by Euroradio
1/4/2024 • 34 minutes, 36 seconds
Аляксандр Фрыдман. “Крах Беларусі”: што аналітыкі прагназуюць для Лукашэнкі
Ізраіль не спыняецца і працягвае знішчаць лідараў тэрарыстычнай арганізацыі “ХАМАС”, не зважаючы на тое, у якой краіне яны хаваюцца. У той жа час, на Захадзе не вітаюць удары з боку Украіны па тэрыторыі краіны-тэрарыста Расіі, якая не спыняе ракетныя ўдары па мірных украінскіх гарадах. Гэтак жа складана зразумець і пазіцыю асобных літоўскіх палітыкаў, якія нечакана пачынаюць бачыць у беларусах, што выехалі ў Літву, “пятную калону”.
Якую пагрозу для Беларусі і асабіста для Лукашэнкі ў 2024 годзе бачаць заходнія аналітыкі і ці варта такім прагнозам давяраць? Ці пойдзе Украіна шляхам Ізраіля ў пытанні пакарання злачынцаў і ці варта напружыцца жыхарам “Драздоў”? Якіх зменаў у настроях еўрапейскага грамадства і палітыкума чакаць у новым годзе — як адносна Украіны, так і адносна беларусаў і Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
1/4/2024 • 58 minutes, 10 seconds
Вольга Цесакова. “Байкот альбо ўдзел?”: амаль гамлетаўскае пытанне для дэмсіл
Практычна кожная выбарчая кампанія ў гісторыі незалежнай Беларусі ставіла айчынную дэмакратычную апазіцыю перад выбарам: байкот альбо ўдзел? Заўсёды было агульнае разуменне таго, што гэта чарговы фарс, што ніякіх выбараў няма, што выбары — недэмакратычныя, непразрыстыя, нелегітымныя. Але не было разумення агульнай стратэгіі дзеянняў у гэтых умовах. І вось мы напярэдадні чарговых электаральных кампаній, якія будуць праходзіць ва ўмовах татальных рэпрэсій і пераследу любога іншадумства.
Якую стратэгію лепш абраць дэмсілам у гэтых умовах і ці атрымаецца дасягнуць кансалідаванага рашэння адносна выбараў? Ці губляюць палітыкі і актывісты за мяжой адчуванне ўнутранага нерва Беларусі і ці ёсць у дэмсіл магчымасць уплыву на грамадства ўнутры краіны? Якія варыянты ўдзелу ў электаральных кампаніях застаюцца сёння ў Беларусі і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы “Гэта наш горад”, экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова
1/4/2024 • 56 minutes, 18 seconds
Пётр Шварцман: галоўная ідэя ў словах “Жыве Беларусь!”, а астатняе выкрышталізуецца
4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы галоўны архітэктар праектаў у Інстытуце Белжылпраект, выкладчык, сябра Згуртавання беларусаў Канады Пётр Шварцман.
Архітэктурныя рашэнні беларускіх гарадоў павінны быць такімі, каб дапамагаць чалавеку фармаваць ці ўзмацняць сваю беларусацэнтрычнасць. Падкрэсліваць нашу адметнасць і сувязь са сваёй зямлёй. Бо немагчыма быць свабодным, заставацца творчай асобай і захоўваць сваю беларускасць, калі вакол усё “шэрае і ніякае”, перакананы Пётр Шварцман.
Пра тое, чаму цяжка быць творчым і свабодным чалавекам, калі наўкол цябе ўсё “шэрае і ніякае”, у якой камеры павінен адбываць пакаранне Лукашэнка і пра важнасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Шварцманам.
1/4/2024 • 56 minutes, 37 seconds
240103 - ZOOM - 240103
240103 - ZOOM - 240103 by Euroradio
1/3/2024 • 32 minutes, 22 seconds
Валерый Карбалевіч. Новы год па-беларуску: ад блакіроўкі ютуба да “пятай калоны”
Новы год пачаўся з блакавання, хай і на непрацяглы тэрмін, ютуба беларускім рэжымам. Так супала, што акурат у той прамежак часу, калі там транслявалі зварот да беларусаў Святланы Ціханоўскай. Відаць, такім чынам хацелі перацягнуць увагу беларусаў да тэлевізара, дзе спрабаваў нешта сваё давесці Лукашэнка. Ва Украіне Новы год сустракалі пад масавымі абстрэламі, якія па мірнных гарадах вялі расійскія акупанты. А ў вачах асобных літоўскіх палітыкаў беларусы, якія вымушаныя з’язджаць ад пераследу лукашыстаў у гэтыю краіну, пачалі фармавацца ў “пятую калону”…
Чаму рэжым наважыўся на блакіроўку ютуба і якія асноўныя мэсэджы пасланняў Ціханоўскай і Лукашэнкі? Чым небяспечныя беларусы для краін, куды яны збягаюць ад пераследу лукашэнкаўскіх спецслужб і як змяніць насцярожанасць у дачыненні да нашых суайчыннікаў? Якіх выклікаў чакаць у новым годзе і Беларусі, і беларусам, і свету? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
1/3/2024 • 39 minutes, 23 seconds
Леў Львоўскі. Ці ўратуе эканоміку кіраванне “ў ручным рэжыме”
Беларускі рэжым і ў прыватнасці яго нязменны кіраўнік ніколі не былі прыхільнікамі сапраўды рынкавай эканомікі. І гэта стварала пагрозу таго, што пад ціскам санкцый і выкліканай вайной нестабільнасцю эканоміка “ляжа”, а ўзровень жыцця моцна зменшыцца. Каб гэтага не сталася, рэжым пайшоў шляхам камандна-адміністрацыйным, загадваючы коштам “стаяць”, а інфляцыі не расці.
Чаму рэжым ізноўку вырашыў вярнуцца да “ручнога кіравання” эканомікай і ці робіцца тое ж з курсам долара? Чым небяспечнае паглыбленне эканамічных сувязяў з Расіяй і ці заменяць іх сувязі з Афрыкай? Ці дапамогуць ваенныя заказы ўратаваць эканоміку ў новым годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
1/3/2024 • 44 minutes, 30 seconds
Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м
Кароткі агляд сусветных навін гэтага года. Будзеце чытаць і ўсклікаць: "Сур'ёзна, гэта ўсё здарылася ў 2023-м? А мы і забыліся!”
12/29/2023 • 10 minutes, 2 seconds
231229 - ZOOM - Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м
231229 - ZOOM - Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м by Euroradio
12/29/2023 • 40 minutes, 8 seconds
У Беларусі будзе дзейнічаць новая сістэма рэгулявання цэнаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
С 1 студзеня у Беларусі будзе дзейнічаць новая сістэма рэгулявання цэнаў. Таму што старая сістэма была ня той, працавала ня так і увогуле была нейкай бессістэмнай. А ўжо з новай сістэмай то зажывем
12/29/2023 • 7 minutes, 46 seconds
Альгерд Бахарэвіч. Як беларуская літаратура перажыла 2023 год і чым можна ганарыцца
Насуперак усім складанасцям, літаратурная Беларусь працягвае жыць. Як за межамі радзімы, у вымушаным выгнанні, так і ў краіне, пад пагрозай пераследу. Выходзяць новыя творы, ладзяцца прэзентацыі, творчыя сустрэчы з чытачамі і нават літаратурныя фестывалі ды кірмашы. Ёсць цікавасць да творчасці беларускіх літаратараў, і яны гэтай цікавасці імкнуцца адпавядаць сваёй творчасцю.
Што адбывалася цягам 2023 года ў айчыннай літаратуры, ці ёсць чым ганарыцца — што ў актыве ў Альгерда Бахарэвіча? Ці страчваюць творцы ў вымушанай эміграцыі сувязь з радзімай, адчуванне ўнутранага нерву Беларусі? Як на творчасць уплываюць рэпрэсіі ў выглядзе прызнання твораў экстрэмісцкімі і ці магчыма захаваць нацыянальную ідэнтычнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
12/29/2023 • 38 minutes, 34 seconds
Аляксандр Кныровіч. Аліўе здаровага чалавека і Нацыянальны гандлёвы дом
Сёння ў Мінску адкрыўся Нацыянальны гандлёвы дом. У чым тут інавацыйная ідэя і чым ён будзе адрознівацца ад ненацыянальнага? Пра гэта размаўляем з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам.
Таксама закранём надзённую тэму — "індэкс аліўе", салаткі, без якой, здаецца, не прыйдзе новы год.
12/29/2023 • 45 minutes, 42 seconds
Ірэна Катвіцкая. Шлях беларускі: ад этнацыду ў Беларусі да вайны ў Ізраілі
Этнаспявачка Ірэна Катвіцкая прыняла рашэнне пакінуць Беларусь за год да падзеяў 2020 года. Таму фармальна яна не належыць да вымушаных эмігрантаў, якіх з краіны выпхнулі рэпрэсіі з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але рашэнне эміграваць было прынятае не на пустым месцы, бо нацыянальна арыентаваным людзям рабілася ўсё складаней суіснаваць з па-прарасійску настроеным рэжымам. Але і ў Ізраілі чакала выпрабаванне: вайна.
Што стала нагодай для эміграцыі і як беларусы Ізраіля адрэагавалі на падзеі 2020 года на радзіме? Ці гатовыя яны былі да вайны з баевікамі ХАМАС і якія настроі сёння пануюць у грамадстве Ізраіля? Як спраўляцца з тугой па радзіме і ці можна захаваць нацыянальную ідэнтычнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнаспявачка, выкладчыца Ірэна Катвіцкая
12/29/2023 • 35 minutes, 51 seconds
231228 - ZOOM - Бліжэй да расійскага рубля ў Беларусі? Чаканні ад бану на валютныя тар гі ў Расіі
231228 - ZOOM - Бліжэй да расійскага рубля ў Беларусі? Чаканні ад бану на валютныя таргі ў Расіі by Euroradio
12/28/2023 • 37 minutes, 9 seconds
Міхаіл Самусь. Беларускі фронт: якім ён будзе для Украіны ў 2024-м
І ў 2023 годзе Украіне выстаяла ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі. Але спадзяванні, што атрымаецца выкінуць захопнікаў з усіх акупаваных тэрыторый, не спраўдзіліся. У тым ліку праз тое, што значную колькасць вайскоўцаў Украіне даводзіцца трымаць ля беларускай мяжы. Бо ўжо ёсць негатыўны досвед таго, як можна давяраць слову Лукашэнкі. Адказ — ніяк. Ну, і яшчэ праблемы з пастаўкамі абяцанага Захадам узбраення…
Што найбольш значнае адбывалася на фронце цягам 2023 года? Ці варта разлічваць на пашырэнне паставак Захадам узбраення Украіне і ці не будзе ўзяты курс на прымус Кіева да замірэння з Масквой? Як на сітуацыю на фронце ўплывае пазіцыя рэжыму Лукашэнкі адносна дапамогі расійскаму войску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
12/28/2023 • 40 minutes, 32 seconds
Роза Турарбекава. Разарваны шпагат: расійскі зэдлік Лукашэнкі
Нават у пераднавагодняй мітусні пуцінскіх самітаў ды арганізаваных ва ўласных палацах баляў ды прыёмаў Лукашэнка не забываецца нагадаць пра свой статус знанага “ваеннага аналітыка”, міратворцы ды абаронцы дзяцей. У тым ліку ўкраінскіх. Тых, якіх незаконна вязуць з акупаваных Расіяй тэрыторый у Беларусь. Абыходзячы ўвагай той момант, што дзякуючы ў тым ліку і яму ў дамы гэтых украінскіх дзяцей прыйшла вайна.
Што цягам 2023 года сталася з іміджам Лукашэнкі-міратворцы і пры чым тут імавернасць, што ён атрымае ордара з Гаагі? Ці варта разлічваць Мінску на Пекін як супрацьвагу Маскве? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы 2023 года і з чым апазіцыя прыйшла да заканчэння года? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/28/2023 • 56 minutes, 27 seconds
Аляксандр Дабравольскі: цаніць, развіваць, бараніць сваё — мая нацыянальная ідэя
28 снежня ў эфіры Еўрарадыё — былы народны дэпутат СССР і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.
Дзякуючы таму, што ў БССР дзяржаўнай мовай была беларуская, нам удалося захаваць яе — пераважная большасць беларусаў хай і не размаўляе на ёй, але беларускую мову разумее. Але тое, што беларуская наменклатура і ў савецкія часы, і ў часы незалежнасці не была нацыянальна арыентаванй, а ўвесь час азіралася на Маскву, стала прычынай адсутнасці беларускай павесткі на дзяржаўным узроўні. У выніку чаго мы маем сёння дзяржаўны генацыд усяго нацыянальна арыентаванага, перакананы Аляксандр Дабравольскі.
Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, хто вінаваты ў тым, што мы не скарысталіся гістарычнымі мамантамі і не пабудавалі беларускую Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Дабравольскім.
12/28/2023 • 1 hour, 33 seconds
Валерый Кавалеўскі. Як абараніць інтарэсы беларусаў за мяжой
Найбольш актыўнымі дэмакратычным сілы цягам 2023 года былі на міжнароднай арэне: дзясяткі сустрэч з лідарамі краін, палітыкамі, удзел у канферэнцыях і дыялогах рознага ўзроўню. У выніку гучалі словы пра падтрымку, дапамогу, лабіяванне інтарэсаў. І ўсё гэта на фоне ўскладнення сітуацыі са знаходжаннем беларусаў у Літве, няўпэўненасцю ў станоўчым вырашэнні пытання з пашпартам Новай Беларусі…
Якія галоўныя поспехі і няўдачы дэмсіл на міжнароднай арэне сёлета? Ці варта разлічваць на пашырэнне супрацы з ЗША ў выніку “стратэгічнага дыялогу”? Як на імідж дэмсіл уплываюць скандалы 2023 года і што з пашпартам Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
12/28/2023 • 1 hour, 33 seconds
231227 - ZOOM - Ці магчымая “голая вечарынка” сярод беларускіх эстраднікаў?
231227 - ZOOM - Ці магчымая “голая вечарынка” сярод беларускіх эстраднікаў? by Euroradio
12/27/2023 • 39 minutes, 2 seconds
Аляксей Лявончык. Паўсюль агентура, альбо Што звязвае Лявончыка з рэжымам Лукашэнкі
У канцы 2023 года сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык трапіў у чарговы скандал. Калі раней яго (разам з Андрэем Стрыжакам) абвінавачвалі ў раскраданні ці нямэтавым выкарыстанні сабраных беларусамі грошай на дабрачынную дапамогу, то цяпер гаворка ідзе фактычна пра агентурную працу на лукашэнкаўскі рэжым. А ўсё таму, што, як выявілі зацятыя прыхільнікі Лявончыка, яго цесць працуе на высокай пасадзе ў лукашэнкаўскай адміністрацыі.
Якія адносіны са сваім цесцем мае сёння Аляксей Лявончык і з іншымі “органамі” праз яго? Ці было стварэнне фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL аперацыяй спецслужбаў? Як на збор і атрыманне дапамогі ўплывае гэты скандал? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
12/27/2023 • 38 minutes, 19 seconds
Павел Латушка. Ад лабістаў інтарэсаў Лукашэнкі да ордара на яго арышт
Цягам 2023 года каманда НАУ на чале з Паўлам Латушкам актыўна збірала інфармацыю пра злачынствы лукашэнкаўскага рэжыму, звязаныя з незаконным вывазам украінскіх дзяцей у Беларусь. Справа дайшла нават да размовы пра магчымую выдачу ордара на арышт Лукашэнкі Міжнародным крымінальным судом. Апроч таго, у полі зроку актывістаў было і пытанне допуску на Алімпіяду спартоўцаў з Беларусі, і супрацьстаянне лабістам інтарэсаў Лукашэнкі ў Еўропе.
З якім вынікам справы з украінскімі дзецьмі і іх вывазам у Беларусь прыйшла каманда НАУ да канца года? Ці варта чакаць, што ордар на арышт Лукашэнкі будзе выпісаны, і якая з таго карысць? Што чакае дэмсілы і чаго чакаць ад выбараў у КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
12/27/2023 • 52 minutes, 13 seconds
Аляксандр Фрыдман. Прымус да міру: ці стане гэта мейнстрымам у 2024-м
Лукашэнка агучвае свае “звышдакладныя” (трымаем у памяці прагноз пра “Кіеў за тры дні”) прагнозы наконт вайны ва Украіне, але не дзеліцца з намі сваім аналізам будучага развіцця вайны ў Ізраілі. Пуцін водзіць экскурсіі па палацах у ваколіцах Піцера, намякае пра колішнюю веліч імперскай Расіі і рыхтуецца да новых “выбараў”. А Еўропа нарэшце пачынае разумець як небяспеку для яе з боку рэваншысцкай Расіі, так і тое, што дапамога Украіне паступае ў недастатковай колькасці. Беларускія ж дэмакратычныя сілы (ці тыя, хто спрабуе іх імітаваць) зацята працягваюць шукаць ворагаў і вінаватых у сваіх шэрагах. Ну, ці ўжо знайшлі і змагаюцца з імі.
Якія настроі адносна вайны ва Украіне і Ізраілі пануюць у заходнім грамадстве і сярод палітыкаў? Ці варта чакаць пашырэння ваеннай дапамогі УСУ і якім будзе стаўленне да беларусаў за мяжой? Што засталося ад беларускай незалежнасці і што чакае дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
12/27/2023 • 33 minutes
Павел Усаў. “Плюсы, мінусы, падводныя камяні” на шляху да Беларусі
Лукашэнкаўцы працягваюць вынішчаць любую “несанкцыянаваную” актыўнасць у краіне — палітычную, грамадзянскую, сацыяльную, культурную. Але з асаблівай упартасцю вынішчаецца ўсё, што мае хоць нейкае адценне нацыянальнага. Такое адчуванне, што ўсё прабеларускае выклікае і ў лукашэнкаўцаў, і, што не дзіўна, у “рускамірцаў” істэрычнае задавальненне. І ўсё гэта на фоне не найлепшых часоў, якія перажываюць як дэмсілы, так і проста беларуская супольнасць за мяжой.
З чым прыйшлі да заканчэння 2023 года як беларускія дэмакратычныя сілы, так і ўсё беларускае грамадства — як у самой Беларусі, так і за яе межамі? Чаму не атрымалася наладзіць шчыльную супрацу ўсіх апанентаў рэжыму і ці толькі Офіса Ціханоўскай і АПК у гэтым віна? Што засталося ад беларускай незалежнасці і як захаваць беларускасць беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
12/27/2023 • 40 minutes, 59 seconds
231226 - ZOOM - Лукашэнка сабраўся на пенсію?
231226 - ZOOM - Лукашэнка сабраўся на пенсію? by Euroradio
12/26/2023 • 35 minutes, 25 seconds
Мікіта Абрамчык. Беларускія музыкі, выпусціўшыя альбомы ў 2023-м
Беларускія музыкі ў 2023-м выпусцілі шмат класнай музыкі — на любы густ. Тут і эмігрантскія вайбы, і рэтра-рамантыка, і сумныя рэфлексіі на рэчаіснасць, і Пан Усялян. Эксперты і медыя паціху выкладаюць свае топы лепшых беларускіх альбомаў года, а мы сёння падвядзем музычныя вынікі з Мікітам Абрамчыкам — аўтарам тг-канала пра беларускую музыку "Клік".
12/26/2023 • 37 minutes, 24 seconds
Яраслаў Раманчук. Пра залежнасць ад Расіі і вайны, курс долара і Афрыку
Санкцыі і пагаршэнне адносін з Захадам хоць і стварылі нязручнасці для лукашэнкаўскага рэжыму, але да калапсу эканомікі не прывялі. Экспарт яшчэ больш пераарыентаваўся на расійскі рынак, змушаючы рэжым да ўсё большай “інтэграцыі” з Расіяй, а фактычна — да далейшай страты суверэнітэту. І выглядае на тое, што гульні з Афрыкай не дапамогуць ні пераарыентаваць беларускі экспарт, ні зменшыць залежнасць ад Масквы.
Чым адметны быў 2023 год для беларускай эканомікі — якія поспехі, дасягненні, правалы і страты варта адзначыць? Ці атрымалася наладзіць новыя каналы экспарту беларускай прадукцыі і што адбываецца з кантрабанднымі пастаўкамі як з Беларусі, так і ў Беларусь з Еўропы? Ці ёсць у дэмсіл інструменты для вызвалення палітвязняў і ці гатовы Лукашэнка пачаць палітычны гандаль? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, эканаміст-лібертарыянец Яраслаў Раманчук
12/26/2023 • 49 minutes, 22 seconds
Віталь Цыганкоў. Гарантыі Лукашэнку, дыялог з ЗША, вайна і палітвязні
Пры канцы 2023 года і напярэдадні блізкага выбарча-цыркавога шоу пад назвай “Адзіны дзень галасавання” так званыя “народныя абраннікі” хвалілі закон з гарантыямі для Лукашэнкі. Дзе галоўнае — імунітэт супраць прыцягнення да адказнасці за безліч злачынстваў, якія “гарант незалежнасці” здзейсніў за амаль 30 гадоў ва ўладзе. Але былі і іншыя гарантыі: іх у Вашынгтоне атрымалі прадстаўнікі беларускіх дэмсіл падчас стратэгічнага дыялогу — гарантыі падтрымкі і дапамогі. Як цяпер, так і пасля вызвалення Беларусі ад лукашэнкаўскага рэжыму.
Чаму закон, ініцыятаркай якога выступіла ў 2019 годзе Канапацкая, прынялі менавіта цяпер? Чым адметныя сёлетнія скандалы і інтрыгі ў шэрагах дэмсіл і чым, апроч гэтага, яны могуць пахваліцца ў якасці дасягненняў? Ці варта чакаць аб’яднання дэмсіл вакол палка Каліноўскага і як на сітуацыю ў свеце ўплываюць выбары ў ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
12/26/2023 • 53 minutes, 10 seconds
Іх норавы: Мільёны калядных турыстаў і сацсетка для панд
Пакуль гарадскія ўлады Страсбурга вар'яцеюць ад мільёнаў турыстаў, якія прыехалі на традыцыйны калядны кірмаш, навукоўцы Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта даследуюць "сацыяльную сетку" панд. Тым часам у Іспаніі адмянілі спектакль, у якім акцёры выходзяць на сцэну ў ніжняй бялізне, і тыя паскардзіліся на цэнзуру. Падрабязней пра гэта чытайце ў рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
12/22/2023 • 2 minutes, 30 seconds
231222 - ZOOM - Беларуска ў Празе: упершыню за 2 гады патэліла маме, каб сказаць, што жывая
231222 - ZOOM - Беларуска ў Празе: упершыню за 2 гады патэліла маме, каб сказаць, што жывая by Euroradio
12/22/2023 • 28 minutes, 17 seconds
Фёдар Паўлючэнка. Reform.by на мяжы закрыцця. Што адбываецца з беларускай журналістыкай
Незалежная беларуская медыя Reform.by знаходзіцца на мяжы закрыцця. Прычына — адмова ў фінансаванні з боку еўрапейскага донара, на якое разлічвала выданне. "Ні ў кога з нашай рэдакцыі няма падушкі бяспекі, без мінімальнага заробку мы працаваць фізічна не зможам", — распавядае галоўны рэдактар "Рэформа" Фёдар Паўлючэнка.
Чаму ўтварылася такая сітуацыя, і колькі яшчэ беларускіх медыяў закрыецца ў бліжэйшы час? Абмяркоўваем з Фёдарам Паўлючэнкам
12/22/2023 • 43 minutes, 27 seconds
Роза Турарбекава. Прывід выбараў на фоне ва йны, рэпрэсій і “павышэння даверу да КДБ
Апошні месяц года выдаўся для дэмакратычных сіл багатым на падзеі, прынятыя рашэнні, агучаныя стратэгіі і чарговыя ўнутраныя скандалы. І ўсё гэта на фоне новага пакета санкцый і чарговай хвалі рэпрэсій. А тут яшчэ і сацыёлагі падлілі смалы ў агонь, заявіўшы, што, паводле іх звестак, унутры краіны давер да “ўлады” і, што асабліва цікава, КДБ ды іншых сілавых структур у людзей павышаецца.
Чым адметны новвы санкцыйны пакет і ці варта пра яго ўвогуле гаварыць? Ці стануць выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання ўратаваннем для гэтага праекта дэмсіл? Якую ролю ў жыцці Беларусі адыгрывае “фактар Кітая” і ці варта рэжыму спадзявацца на Афрыку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/22/2023 • 59 minutes, 4 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка сіпіць, а БНБК просіць грошай.
Лукашэнка сабраў чыноўнікаў і правёў нараду пра кошты на гуркі. Хаця амаль не мог размаўляць — страціў голас. Але з Новага года кошты трэба адпускаць — бо замарозка, уведзеная больш за год таму, працуе так, што з'яўляюцца новыя праблемы.
Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра дэмарш у Каардынацыйнай радзе, Качанаву, якая ўзялася ратаваць швачак, і "паспяховую" БНБК, якая... таксама прыйшла да Лукашэнкі прасіць грошай.
12/22/2023 • 44 minutes, 16 seconds
Андрэй Ягораў. Гульні вакол КР: "тры галасы", квоты і раскол да пачатку выбараў
Выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду фактычна пачалася — прынялі праект выбарчай сістэмы і акрэслілі асноўныя крытэры і патрабаванні як да саміх выбараў, так і да структурнай надбудовы новага складу КР. Але ўжо на гэтым этапе атрымалі шмат крытычных заўваг з розных бакоў. А некаторыя дэлегаты дзейнай КР, не сустрэўшы паразумення ў калег, заявілі пра выхад з гэтай структуры. Каардынацыйная рада стварыла арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання і заклікае ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл далучыцца да яго працы.
Што не так з “Дэкларацыяй аб выбарах” і хто прапанаваў такую складаную і незразумелую сістэму галасавання? Ці дапаможа стварэнне “Арганізацыйнага камітэта па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання” паразумецца розным людзям? Навошта імкнуцца захаваць структуру, якая пакуль не дэманструе здольнасці жыць самастойна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг Андрэй Ягораў
12/22/2023 • 49 minutes, 9 seconds
Куды рухаецца беларускі бізнес і што з ім адбываецца. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Куды рухаецца беларускі бізнес і што з ім адбываецца. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень by Euroradio
12/22/2023 • 8 minutes, 36 seconds
Сяржук Шаліга і Ірына Вашчук-Дысіпіо. Як украінцы і беларусы ЗША дапамагаюць параненаму ваяру
Вайна гэта не толькі навіны пра перамогі ды пералік знішчанай вайсковай тэхнікі і жывой сілы ворага. Апроч таго, гэта яшчэ і страты ды параненыя сярод сваіх. У тым ліку і тых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. А раны могуць быць такія, для лекавання якіх неабходна звяртацца да еўрапейскіх альбо амерыканскіх лекараў. Што вымагае ў тым ліку і вялікіх выдаткаў. Як у выпадку з ваяром палка Каліноўскага “Акулам”, якога адправілі на лекаванне ў ЗША і цяпер ён знаходзіцца Філадэльфіі. Дзе ім апякуюцца мясцовыя беларусы, а таксама і ўкраінская дыяспара.
З якімі складанасцямі сутыкаюцца валанцёрскія арганізацыі ЗША, калі размова ідзе пра дапамогу параненым ваярам? Ці актыўна далучаюцца беларусы і ўкраінцы да збору ахвяраванняў? Ці ёсць паразуменне і ўзаемападтрымка паміж беларусамі і украінцамі ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы, прэзідэнт Belarus FREEDOM-Philadelphia Сяржук Шаліга і прэзідэнтка фонду Revived Soldiers Ukraine Ірына Вашчук-Дысіпіо
12/21/2023 • 42 minutes, 8 seconds
231221 - ZOOM - Эканамічныя вынікі года: ці сталі беларусы жыць лепш?
231221 - ZOOM - Эканамічныя вынікі года: ці сталі беларусы жыць лепш? by Euroradio
12/21/2023 • 33 minutes, 12 seconds
Аляксандр Фрыдман. У прадчуванні сусветнай вайны: ці чакаць яе ў 2024-м
Верагоднасць вайны ў Еўропе, пра якую ўсё часцей апошнім часам кажуць еўрапейскія палітыкі, украінцы і беларусы адчуваюць на сабе ўжо не першы год. І калі ў выпадку з Украінай гэта сапраўдная вайна з акупантам, які (у чарговы раз) прыйшоў з Усходу, то ў Беларусі ідзе вайна ўнутраная — лукашэнкаўскага рэжыма супраць беларускага народа. Але, што ў выпадку з лукашэнкаўцамі не дзіўна, вайну гэтую яны вядуць на карысць свайго расійскага гаспадара.
Што стаіць за словамі Пуціна пра адсутнасць планаў і намеру ваяваць з NATO? Ці засталася ў Лукашэнкі аўтаномнасць у прыняцці рашэнняў як па знешніх, так і ўнутраных пытаннях? Чым са зробленага цягам года могуць пахваліцца дэмсілы і ці магчымае паўтарэнне кэйса венесуэльскіх палітвязняў у беларускім выпадку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
12/21/2023 • 1 hour, 40 seconds
Уладыка Святаслаў: вера, нацыя, духоўнасць і гісторыя — такой бачу ідэю
21 снежня ў эфіры Еўрарадыё — архіепіскап Наваградскі, першы іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін).
Для нас як нацыі і як этнаса сёння вельмі важна, каб беларусы заставаліся беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся — у якой краіне, пры якой уладзе, у якіх умовах. Бо калі мы сёння застанемся беларусамі, то нашчадкі нашы таксама будуць беларусамі і будуць пра нас захоўваць памяць. Калі ж мы адрачэмся ад свайго беларускага, то мы памром канчаткова з часам — і як асобы, і як народ, перакананы Уладыка Святаслаў.
Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, чаму на нас Гасподзь насылае такія выпрабаванні і ці можна “бараніць сваё” з дапамогай сілы і зброі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладыкам Святаславам, першым іерархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
12/21/2023 • 1 hour, 2 minutes, 58 seconds
Уладзімір Кавалкін. Ці сталі беларусы жыць лепш у 2023-м?
Лукашэнкаўскія ўлады хваляцца ростам эканомікі 2023-м годзе. Маўляў, на 6,1% выраслі рэальныя прыбыткі насельніцтва, на 10,7% — заробкі і на 12,1 — пенсіі па ўзросце. Ці насамрэч усё так вясёлкава? Пра што чыноўнікі ад эканомікі забываюцца распавесці? Ці добра жылі беларусы ў сыходзячым годзе і што будзе з іх гаманцамі ў годзе новым?
Пра гэта ды іншае ў 13:00 па Мінску размаўляем з эканамістам і кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
12/21/2023 • 45 minutes, 15 seconds
231220 - ZOOM - Татальная залежнасць ад Расіі. Што чакае беларусаў у новым годзе
231220 - ZOOM - Татальная залежнасць ад Расіі. Што чакае беларусаў у новым годзе by Euroradio
12/20/2023 • 40 minutes, 32 seconds
Павел Усаў. Што стаіць за петыцыяй за роспуск Каардынацыйнай рады?
У канцы снежня палітычнае жыццё мусіць запавольвацца і заспакойвацца ў чаканні Калядаў. Але ж не — падзеі працягваюць адбывацца, прычым з шалёнай хуткасцю. Працягваецца канфлікт на Блізкім Усходзе. Кангрэс ЗША не паспявае прагаласаваць за дапамогу Украіне да Новага года. Стомлены Зяленскі за некалькі гадзінаў прэс-канферэнцыі не згадвае Беларусь. У Расіі вядомага пісьменніка ўнеслі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. На гэтым фоне Лукашэнка, які віншуе "чэкістаў" з "Днём КДБ", неяк нават губляецца.
Усё гэта абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. А таксама падсумоўваем вынікі года
12/20/2023 • 1 hour, 14 minutes, 23 seconds
231219 - ZOOM - Ці разбагацеюць беларусы ў новым годзе?
231219 - ZOOM - Ці разбагацеюць беларусы ў новым годзе? by Euroradio
12/19/2023 • 32 minutes, 18 seconds
Ірына Сідорская. Харасмент, месца жанчыны і сны пра Лукашэнку: вынікі года з Gender Gap
У апошнім у 2023 годзе выпуску Gender Gap пагаворым пра вынікі. Што мы зразумелі, разглядаючы беларускую ўладу праз гендарную лінзу? Што за год змянілася ў Беларусі з балансам правоў жанчын і мужчын? Якія ідэі распаўсюджвалі чыноўнікі, каб вырашыць свае праблемы і стварыць бачнасць дабрабыту?
Не абыйдзем і апошні перл прапаганды: жанчыну, якая распавяла, што перад родамі прысніла Лукашэнку. Ён цяпер паўсюль, дзе нараджаюцца дзеці?
12/19/2023 • 45 minutes, 47 seconds
231218 - ZOOM - Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады
231218 - ZOOM - Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады by Euroradio
12/18/2023 • 43 minutes, 19 seconds
Алесь Аляхновіч. Ці варта разлічваць на абяцаныя мільярды ад ЗША і каго корміць вайна
Падчас стратэгічнага дыялогу, які праходзіў у Вашынгтоне, гучалі абяцанні падтрымаць фінансава эканамічныя рэформы, якія пасля змены рэжыма вымушаныя будуць праводзіць дэмакратычныя ўлады Новай Беларусі. Што праўда, аднымі абяцаннямі справа не абмежавалася, і пэўныя сумы на падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці былі выдаткаваныя ЗША ужо цяпер.
Якое значэнне маюць абяцанні калісьці дапамагчы ў сённяшніх умовах супрацьстаяння з рэжымам? Ці існуе праграма эканамічных рэформ, якімі ўжо цяпер можна зацікавіць і беларусаў, і патэнцыйных замежных інвестараў? Ці ўсё так дрэнна сёння з беларускай эканомікай і пры чым тут вайна ва Украіне і ваенпром? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч
12/18/2023 • 50 minutes, 33 seconds
Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў. Пра “дамову” Кіева і Мінска, страх Лукашэнкі і вайну
Пра канферэнцыю, якую ладзіў у Кіеве полк Каліноўскага, ужо сказалі шмат. Прычым, не толькі ў незалежных беларускіх СМІ, але і лукашэнкаўская прапаганда. Тым не менш, пытанняў да ролі беларусаў як у вайне, так і ў палітычным жыцці і Украіны, і беларускіх дэмсіл, застаецца шмат. Як і да магчымых дамоўленасцяў паміж украінскімі ўладамі і Лукашэнкам.
Як выглядаюць беларускія дэмакратычныя сілы і іх дзеянні, калі на гэта ўсё глядзець праз “украінскую прызму”? Ці магчыма, што паміж уладамі Украіны і Лукашэнкам заключаны “пакт аб ненападзе”? Якой дапамогі сёння чакаюць украінцы ад беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOFF" Рыкаў
12/18/2023 • 1 hour, 4 minutes, 19 seconds
Леся Руднік. Ці супадае нацыянальная самаідэнтычнасць у беларусаў і ўлады
Вынікамі даследвання “Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе” падзяліліся з беларускай (і не толькі) грамадсткасцю адмыслоўцы, якія гэтае даследванне і праводзілі. І тыя, хто думае, што на фоне няспынных рэпрэсій у самой Беларусі, праблем эміграцыі ў тых, хто вымушана выехаў са сваёй краіны, і на фоне вайны ва Украіне гэта не самыя актуальныя тэмы для даследванняў. Але гледзячы на русіфікацыю, якую ладзіць лукашэнкаўскі рэжым практычна паўсюдна, бачыш неабходнасць разумення сітуацыі з усведамленнем беларусамі сваёй ідэнтычнасці.
Як выглядае сучасная беларуская нацыянальная самасвядомасць і якія яе рысы? Як звязаныя нацыянальная самасвядомасць і сацыяльнае супрацьстаянне ў беларускім грамадстве? Якую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці адыгрываюць знешнепалітычныя перавагі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
12/18/2023 • 44 minutes, 19 seconds
Валянціна Андрэева. Беларускае слова на кожны дзень: “Мова вольных” у адмысло вым календары
Беларусы ў выгнанні не толькі паволі прыжываюцца, але і ствараюць вакол сябе беларускае асяроддзе. Каб наша беларускасць у выглядзе канцэртаў і спектакляў, выстаў і творчых вечарын, выдавецкай дзейнасці і бізнес-івентаў толькі ўзмацнялася і ўзмацняла нашы сувязі. І гэта дае плён: усё больш беларусаў не толькі вывучаюць мову краіны, якая іх прыняла, але і вяртаюць сабе сваю матчыну мову. І дапамагаюць ім у гэтым нават календары!
Чаму так важна не забывацца на родную мову і як яе вывучэнне зрабіць працэсам яркім і цікавым? Чым адметны сёлетні каляндар са словамі па-беларуску на кожны дзень? Ці ёсць патрэба ў сваім прадукце ў беларусаў за мяжой і ці супадаюць іх патрэбы з патрэбамі беларусаў унутры краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца беларускай суполкі Кракава, адна з заснавальнікаў незалежнага беларускага выдавецтва “Gutenberg Publisher” Валянціна Андрэева
12/18/2023 • 38 minutes, 33 seconds
Злачынства стагоддзя: скрасці фургон з пончыкамі і нічога не з'есці — #ІхНор авы
Сачыць за тым, што адбываецца ў свеце, трэба не толькі, калі Святлана Ціханоўская выязджае на сустрэчу з амерыканскімі кангрэсменамі. Але мы ведаем, што вы занадта занятыя паглынаннем беларускіх навін, таму кожны дзень маніторым сусветныя медыя замест вас.
12/15/2023 • 5 minutes, 3 seconds
Што Лукашэнка шукаў у Кеніі і як Нацбанк збіраецца змагацца з коштамі. Эканамічныя навіны за тыдзень
Што Лукашэнка шукаў у Кеніі і як Нацбанк збіраецца змагацца з коштамі. Эканамічныя навіны за тыдзень by Euroradio
12/15/2023 • 7 minutes
231215 - ZOOM - Навошта рэжым хоча адбіраць дзяцей у "дармаедаў"?
231215 - ZOOM - Навошта рэжым хоча адбіраць дзяцей у "дармаедаў"? by Euroradio
12/15/2023 • 33 minutes, 8 seconds
“Дзея другая”: эратычна-музычныя спектаклі ў змрочныя часы
Напярэдадні Калядаў ды Новага года ўдзельнікі тэатра “Dzieja Druhaja” разам з аднадумцамі-летуценнікамі раптоўна вырашылі, што “ў нашы змрочныя часы вельмі патрэбныя лёгкія, вясёлыя, эратычна-музычныя спектаклі”. І падрыхтавалі да паказу эратычна-музычную чытку п'есы Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”. Вясёлы твор пра каханне, жарсці ды імкненне зрабіцца кімсьці больш значным, чым ты ёсць.
Чаму вырашылі ўзяцца менавіта за п’есу Францішка Аляхновіча “Шчаслівы муж”? Чаго чакаць ад “эратычна-музычнай чыткі” і ці можна на прагляд пастаноўкі браць дзяцей? Ці не выглядае зварот да менавіта такой тэмы здзеклівым ў сітуацыі, у якой знаходзіцца шмат хто з беларусаў як унутры краіны, так і за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць выкладчык беларускай літаратуры і культуралогіі Васіль Дранько-Майсюк і сузаснавальніца тэатра "Дзея другая", акторка Вольга Каралёнак
12/15/2023 • 39 minutes, 4 seconds
Алякскандр Кныровіч. “Зацэментаваны” мільярд грошай беларусаў: хто верне
Лукашэнка, вядома,“запусціў” заводы, якія ў Беларусі былі яшчэ з часоў БССР, — гэта вам не толькі ён сам, але і любы прапагандыст-пачатковец раскажа. А яшчэ ён (бо а хто ж робіць у Беларусі ўсё — пачынаючы з выплат пенсіянерам пенсій і перабірання бульбы да захоўвання мірнага неба над галовамі беларусаў?!) пабудаваў шмат новых прадпрыемстваў. І дрэваапрацоўчых, і цэментных, і яшчэ нейкіх. Ну а тое, за чые грошы гэта насамрэч было зробленае і што прыбытку тыя вытворчасці не даюць, гэта, як вы разумееце, іншае і не простага народа справа.
Ці сапраўды пабудаваныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы стратныя і за чые грошы гэта было збудавана? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта Беларусі ў будучыні разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, прадпрымальнік, сябра Каардынацыйнай рады Алякскандр Кныровіч.
12/15/2023 • 39 minutes, 6 seconds
Юры Дракахруст. Пра агентаў-тэрарыстаў, дэградацыю структур і авечую шкуру
Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЕС падтрымаць беларускіх палітычных зняволеных і іх семʼі, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым праз новыя санкцыі. Яшчэ дэпутаты лічаць, што трэба працягваць выдаваць гуманітарныя візы грамадзянам Беларусі, якія цярпяць пераслед. Амаль адначасова з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай у Камітэце па замежных справах літоўскага Сейма прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у краіне. Якіх асобныя літоўскія палітыкі і дзяржслужбоўцы настойліва заклікаюць прыраўняць у абмежаваннях да расіян. У той жа час у самой Беларусі Лукашэнка расказвае чарговыя жахі пра групу агентаў-тэрарыстаў, якіх заходнія спецслужбы няспынна закідваюць у “сінявокую”.
Чаму да Лукашэнкі наўзамен ляскату натаўскіх танкаў ля беларускіх межаў прыйшлі групы агентаў-тэрарыстаў? Чаго чакаць ад чарговай рэзалюцыі Еўрапарламента і калі пачнецца “перагортванне старонкі” ў адносінах з Мінскам? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі нацягнуць вобраз перамоўшчыка і ці паверыць яму Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё “Свабода” Юрый Дракахруст
12/15/2023 • 49 minutes, 23 seconds
231214 - ZOOM - Ці атрымаецца ў рэжыма “перагарнуць старонку” ў стасунках з Захадам?
231214 - ZOOM - Ці атрымаецца ў рэжыма “перагарнуць старонку” ў стасунках з Захадам? by Euroradio
12/14/2023 • 34 minutes
Вадзім Шышко. ТБМ у Польшчы: ці здолеюць беларусы захаваць сваё за мяжой
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было створанае 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых у Беларусі няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў. Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Пётр Садоўскі, Алег Трусаў — гэта толькі пачатак спісу выбітных асоб, звязаных з дзейнасцю ТБМ, арганізацыі, якая мела найшырэйшую сетку рэгіянальных суполак і замежных аддзяленняў. Але пасля 2020 года рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму не абмінулі і гэтую арганізацыю — 8 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне ліквідаваць ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Толькі праз пэўны час ТБМ аднавіла сваю дзейнасць — у Польшчы.
Чаму было прынятае рашэнне стварыць Таварыства беларускай мовы за мяжой і ці з’яўляецца яно пераемнікам беларускага ТБМ? Чым канкрэтна будзе займацца таварыства за мяжой і з якімі арганізацыямі плануе супрацоўнічаць? Ці магчыма захаваць нацыянальную мову ў эміграцыі і як дажыць да “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Польшчы Вадзім Шышко.
12/14/2023 • 28 minutes, 15 seconds
Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь
14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак.
Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак.
Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.
12/14/2023 • 59 minutes, 3 seconds
Улад Кобец. Марафон супрацьстаяння: ці вытрымаюць яго дэмсілы
Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл робяць, па іх словах, усё магчымае, каб Беларусь і праблемы беларусаў заставаліся ў фокусе ўвагі сусветных палітыкаў. Для гэтага ладзяцца розныя канферэнцыі, візіты, сустрэчы ды “стратэгічныя дыялогі”, праводзяцца кансультацыйныя сустрэчы і шмат чаго іншага. Але вайна ва Украіне і дзеянні лукашэнкаўскага рэжыма (а часам і дзеянні пэўных прадстаўнікоў тых самых дэмсіл) змяншаюць эфект ад старанняў лідараў на міжнародным узроўні.
Чаму палітыкі самых нібыта сяброўскіх да беларусаў краін апошнім часам не жадаюць бачыць розніцы паміж беларусамі і расіянамі? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
12/14/2023 • 43 minutes, 10 seconds
Стратэгічны дыялог: чым ён дапаможа Беларусі і беларусам
“Стратэгічны дыялог з ЗША”, які ладзілі на мінулым тыдні прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл у Вашынгтоне, даўно скончыўся, вынікі яго ўжо прааналізавалі эксперты, палітолагі, палітычныя зайздроснікі і прапагандысты, а ўдзельнікі раз’ехаліся працаваць на карысць Беларусі далей. Тым не менш цікава, якія вынікі для сябе зрабілі не палітыкі, а прадстаўнікі дыяспары, якія таксама былі задзейнічаныя ў гэтым дыялогу.
Што асноўнае з пункту гледжання прадстаўнікоў амерыканскай дыяспары агучылі і вызначылі падчас гэтага дыялогу? Ці можна казаць, што як мінімум найбліжэйшым часам беларускае пытанне будзе ў фокусе кіраўніцтва ЗША? З якімі праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія эмігранты ў Амерыцы і ці атрымаецца гэтыя праблемы вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца беларускай дыяспары ЗША на стратэгічным дыялогу ад Каардынацыйнай рады, першая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды Таццяна Кулакевіч.
12/13/2023 • 50 minutes, 2 seconds
231213 - ZOOM - Як журналісты выкрываюць карупцыю і злачынствы рэжыму
231213 - ZOOM - Як журналісты выкрываюць карупцыю і злачынствы рэжыму by Euroradio
12/13/2023 • 36 minutes, 25 seconds
Карупцыя і злачынствы рэжыму: як зрабіць іх агульнавядомымі
11 снежня група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў апублікавала матэрыял, у якім выкраваюцца схемы паставак праз Беларусь люксавых аўто з Еўропы ў Расію ў абыход санкцый. І расказваецца, хто на гэтым зарабляе. Такім чынам пра сябе заявіў новы расследавальніцкі праект “Бюро Медыя”. А заснавалі яго журналісты, якія раней адзначыліся шэрагам гучных расследаванняў у складзе каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтра. Таго самага, які апошнім часам запісвае “Ноч з Чалым”.
Што асноўнае ў расследавальніцкай дзейнасці журналістаў “Бюро” — якія тэмы ў прыярытэце і чаму першай абралі тэму абыходу санкцый? Якія прычыны змусілі групу журналістаў заснаваць свой раследавальніцкі праект, а не далучыцца да іншага СМІ? З якім праблемамі найперш сутыкаюцца беларускія журналісты-раследавальнікі і чаму гэты кірунак у айчыннай журналістыцы так слаба развіты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі праекта “Бюро Медыя” Аляксандр Ярашэвіч і Аляксей Карпека.
12/13/2023 • 42 minutes, 21 seconds
Як зацікавіць беларусаў выбарамі ў Каардынацыйную раду
У Каардынацыйнай радзе нарэшце вызначыліся з тым, якім хочуць бачыць працэс выбараў новага складу гэтай структуры, і з тым, як ён мусіць праходзіць, у адпаведнасці з якімі крытэрамі, стандартамі і патрабаваннямі. І сабралі ўсё ў адзін дакумент пад назвай “Праект выбарчай сістэмы Каардынацыйнай рады”. Зваротнай сувязі як ад патэнцыйных выбаршчыкаў, так і ад магчымых удзельнікаў выбарчай кампаніі доўга чакаць не давялося — крытычныя заўвагі з’явіліся ў той жа дзень. Працэс, як кажуць, пайшоў.
Што асноўнае ў распрацаванай сябрамі КР выбарчай сістэме і ці схіліць апублікаваны дакумент людзей да ўдзелу ў выбарах? Якія асноўныя прэтэнзіі да агучаных КР прапаноў і ці будуць улічаныя крытычныя заўвагі? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад працы абноўленага складу КР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-спікерка Каардынацыйна рады, лідарка грамадскай суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод і кіраўніца мабілізацыйнага праекта КР “Рух большасці”, прадстаўніца “Моладзевай фракцыі” Ганна Краўчанка.
12/13/2023 • 51 minutes, 40 seconds
Вадзім Пракоп’еў. Чым Пракоп’еў так напалохаў рэжым і навошта яму КР
Колькі дзён таму паплечнік Валерыя Сахашчыка, экс-вядоўца “Радыё Гаага” Вадзім Пракоп’еў заявіў пра свой намер узяць удзел у выбарах у новы склад Каардынацыйнай рады. І неўзабаве ў Беларусі распачалася новая хваля рэпрэсій і рабавання пад назвай “справа Каардынацыйнай рады”, а яшчэ праз колькі дзён стала вядома, што 19 снежня Вадзіма Пракоп’ева будуць судзіць. Завочна. Абвінавачваюць яго гэтым разам паводле пяці крымінальных артыкулаў, сярод якіх знявага Лукашэнкі і паклёп на яго. Пры тым, што 21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў зняволення нібыта за падпал дома Гайдукевіча.
Навошта Пракоп’еў вырашыў ісці ў Каардынацыйную рады і які ўвогуле сэнс у існаванні гэтай структуры? Што адбываецца ў дэмакратычных сілах, хто ці што стаіць за ўсё новымі скандаламі ў асяродку апанентаў рэжыму? Ці існуе магчымасць сілавога сцэнара вызвалення Беларусі і ці дапамогуць гэтаму вызваленню палітычныя амбіцыі штаба палка Каліноўскага? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з грамадскім дзеячам Вадзімам Пракоп’евым
12/12/2023 • 1 hour, 16 minutes, 49 seconds
231212 - ZOOM - Кіраванне краінай на адлегласці: чаму Лукашэнка сядзіць у Дубаі?
231212 - ZOOM - Кіраванне краінай на адлегласці: чаму Лукашэнка сядзіць у Дубаі? by Euroradio
12/12/2023 • 38 minutes
Вайна BYPOL і BELPOL: хто будзе ў пройгрышы ў выніку
Спадзяванні, што раскол у асяродку былых сілавікоў скончыцца на тым, што яны разыйдуцца па сваіх арганізацыях, а далей BYPOL і BELPOL будуць спакойна займацца кожны сваім накірункам дзейнасці, не спраўдзіліся. Тым больш, што нібыта такая дамоўленасць і была раней агучаная. Але “дамова аб ненападзе” праіснавала нядоўга. І спачатку з’явілася расследаванне пра скрадзеныя са “скарбонкі” BYPOL грошы, а потым пра агента КДБ у кіраўніцтве BELPOL.
Што паказалі вынікі аўдыту BYPOL, ці на ўсе пытанні былі атрыманыя адказы і ці знятыя ўсе падазрэнні ды абвінавачанні аб нямэтавым выкарыстанні сродкаў? Калі заявы наконт “агента КДБ” праўда, то чаму ён дагэтуль на свабодзе і ці варта было агучваць гэтую інфармацыю? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад такіх сварак у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі BYPOL, былыя супрацоўнікі ГУБАЗіКу, экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе аднаўлення правапарадку Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў.
12/12/2023 • 1 hour, 1 minute, 11 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: у якіх выпадках Качанавай лепш маўчаць, чым гаварыць? Заўсёды…
Каардынацыйная рада вызначылася з тым, якім чынам і паводле якіх правіл будуць праводзіцца выбары новага складу гэтай структуры. Сярод іншага, прынятае рашэнне, што сярод будучых сябраў КР мусіць быць як найменш 40% жанчын. А ў паралельнай Беларусі Наталля Качанава працягвае разважаць на тэму дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне. І гэтае яе імкненне нясе небяспеку.
Пра тое, чаму Качанавай лепш маўчаць, чым разважаць на тэмы дэмаграфічнай сітуацыі, як “жаночая квота” паўплывае на працу КР, а таксама пра тое, чаму палова ахвяр хатняга гвалту не звяртаецца па дапамогу, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
12/12/2023 • 35 minutes, 22 seconds
Аляксандр Фрыдман. Без хакея: што Лукашэнка хоча “нарыць” у афрыканскай зямлі
Крыху пакруціўшыся па Афрыцы, Лукашэнка зноў вярнуўся ў Эміраты. У хакей ні ў Гвінеі, ні ў Кеніі не гуляў, але “зямлю рыць” паабяцаў. У гэты ж час Святлана Ціханоўская працягвае сустрэчы з заходнімі лідарамі, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае Аргентыну і ЗША. А ў Расіі следам за Мінскам абвясцілі дату наступных прэзідэнцкіх выбараў. Пра ўдзел у якіх “нечакана для ўсіх” ужо паспеў заявіць Уладзімір Пуцін.
Чаго Лукашэнку апошнім часам так цягне ў Афрыку і ў Эміраты? Ці пішуць на Захадзе пра візіт Ціханоўскай у ЗША і як гэта можа адбіцца на стаўленні да “беларускага пытання”? Які ўплыў на сітуацыю ў Беларусі маюць расійскія выбары? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
12/11/2023 • 47 minutes, 57 seconds
231211 - ZOOM - У чым сэнс апошняга турне Лукашэнкі?
231211 - ZOOM - У чым сэнс апошняга турне Лукашэнкі? by Euroradio
12/11/2023 • 40 minutes, 16 seconds
Роза Турарбекава. Пра Лукашэнку ў Афрыцы, Ціханоўскую ў ЗША і цэнзуру ў Беларусі
Выбар маршрутаў для замежных вандровак у Лукашэнкі і раней быў не багаты, а пасля 2020 і асабліва пасля 2022 года ён увогуле зменшыўся да мінімуму. Прымаюць яго толькі там, дзе кіруюць такія ж “лідары”, якіх абвінавачваюць у шматлікіх злачынствах. Напрыклад, у Афрыцы, куды ён і выправіўся пасля наведвання Кітая. Таксама, дарэчы, вядомага генацыдам у дачыненні да уйгураў. Таму ніякага здзіўленне і шоку не выклікае ініцыятыва кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, які прапанаваў стварыць у ЕС рабочую групу для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы.
Чаго шукае Лукашэнка ў Афрыцы і ці атрымаецца ў яго жаданае знайсці? Ці можна лічыць візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША паспяховым і ў чым выяўляецца гэты поспех? Ці стала нечаканасцю ініцыятыва па вяртанні ў штодзённую практыку прымянення цэнзуры і чаго чакаць далей? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/11/2023 • 53 minutes, 34 seconds
Аляксандр Апейкін. Пра Алімпіяду, белы сцяг, палітвязняў і перагорнутую старон ку санкцый
Кіраўніцтва МАК заявіла пра допуск да Алімпійскіх гульняў у Парыжы спартоўцаў з Беларусі і Расіі. Пры ўмове, што яны будуць выступаць пад белым сцягам і без выканання дзяржаўнага гімна ў выпадку перамогі такога спартоўца. Што праўда, Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі ўдакладніла: санкцыі з прарэжымных лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі не здымаюцца і таму да ўдзелу яны не дапускаюцца ні ў якім выглядзе і ні пад якім сцягам. Тым не менш, сімптомы насцярожваюць.
Чаму было прынятае рашэнне дапусціць рэжымных спартоўцаў з Беларусі і Расіі і што мяняе іх выступ пад белым сцягам? Ці з’яўляецца гэта сведчаннем таго, што чыноўнікі ад спорту рыхтуюцца перагарнуць старонку ў адносінах з Масквой і Мінскам? Ці сапраўды спартыўныя санкцыі і пытанне вызвалення палітвязняў ніякім чынам не могуць быць звязаныя? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін
12/11/2023 • 44 minutes, 48 seconds
Іх норавы: Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран
Іх норавы: Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран by Euroradio
12/8/2023 • 2 minutes, 24 seconds
231208 - ZOOM - У Беларусі з'явіўся адзёр, а мінчукі скардзяцца на перабоі з вакцынай
231208 - ZOOM - У Беларусі з'явіўся адзёр, а мінчукі скардзяцца на перабоі з вакцынай by Euroradio
12/8/2023 • 36 minutes, 49 seconds
Чым і як беларускія ўлады спрабуюць завабіць інвестараў. Эканамічныя навіны за тыдзень
чым і як беларуския улады спрабуюць завабиць инвестарау.
12/8/2023 • 7 minutes, 48 seconds
Павел Лібер. Новая Беларусь: ці атрымаецца на лічбавай пляцоўцы збудаваць дзяржаву
На пачатку снежня споўніўся год платформе “Новая Беларусь”. Гэта тая праграма, якую часам (нават самі яе стваральнікі) пазіцыянуюць як будучую лічбавую дзяржаву — Digital Belarus. Што праўда, апошнім часам яны гэтага не робяць, бо так і не здолелі патлумачыць, як такая лічбавая дзяржава на практыцы можа існаваць і якую карысць сваім віртуальным грамадзянам прынесці. Сама ж платформа “Новая Беларусь” у выглядзе праграмы не толькі існуе, але і прыносіць карысць.
Якія дасягненні ў платформы, чым яе распрацоўшчыкі могуць пахваліцца ў выніку года працы? Чаму больш не пазіцыянуюць сваю распрацоўку як “лічбавую дзяржаву” і што з ідэяй пабудовы Беларусі па-за межамі Беларусі? Ці існуе ўплыў палітычных сіл ці структур на платформу і якія далейшыя планы на пашырэнне функцыяналу “Новай Беларусі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
12/8/2023 • 41 minutes, 18 seconds
Аляксандр Кныровіч. Скажы мне, хто твой сябра: хто гуртуецца вакол Лукашэнкі
Не вядома, ці сціхлі нарэшце ў Дубаі авацыі ў гонар Лукашэнкі, якія нібыта пачаліся пасля выступу апошняга на экалагічным форуме, але цікавасць да таго, з кім там пераважна Лукашэнка кантактаваў і братаўся, дакладна не сціхае. Ці больш правільна сказаць, не сціхае смех ад узроўню тых кантактаў. Бо гэта паказчык таго, хто гатовы паціскаць Лукашэнку руку.
Гэта, а таксама іншыя эканамічныя і палітычныя навіны абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам
12/8/2023 • 49 minutes, 44 seconds
Арцём Брухан. Подых імперыі: Саюзная дзяржава як сродак знішчэння Беларусі
32 гады таму ў Белавежскай пушчы лідары Беларусі, Украіны і Расіі — Шушкевіч, Краўчук і Ельцын — падпісалі Белавежскія пагадненні, афіцыйна паставіўшы крыж на існаванні СССР. Але наўзамен яму быў створаны СНД, а крыху пазней — “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі”. Апошняе існуе і да сёння, але 6 жніўня 2023 года беларускія дэмсілы як адну са сваіх стратэгічных мэтаў вызначылі выхад з ўсіх саюзаў з Расійскай Федэрацыяй. Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пры падтрымцы Аб'яднанага пераходнага Кабінета Беларусі падрыхтавала і публікуе даклад “Саюзная дзяржава як інструмент прыкрыцця імперскай палітыкі Расіі”.
Якія пагрозы для незалежнасці Беларусі нясе напаўжывая Саюзная дзяржава? Якія высновы робяць аўтары даклада? Ці існуе магчымасць мірна выйсці з-пад уплыву Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
12/8/2023 • 35 minutes, 7 seconds
231207 - ZOOM - Чаму ўсе гавораць пра серыял “Слова пацана”?
231207 - ZOOM - Чаму ўсе гавораць пра серыял “Слова пацана”? by Euroradio
12/7/2023 • 39 minutes, 30 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: рэжым з жанчынамі не ваюе, але экстрэмістамі прызнае
Лукашэнка раней любіў расказваць пра тое, што ён “з жанчынамі не ваюе”. Хоць і лічыць, што не жаночая гэта справа — быць прэзідэнтам Беларусі. Маўляў, ёсць пэўныя “традыцыйныя каштоўнасці” і іншая трасца. Вось толькі дзіўна, што жаданне маці, каб яе дзеці не гінулі на вайне, дзіўным чынам у галаве Лукашэнкі і яго памагатых з тых “традыцыйных каштоўнасцяў” выпадае, і таму антываенны “Саюз маці Беларусі” прызнаюць “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Пра гэтую нелагічную сітуацыю, а таксама пра “забарону ЛГБТ” у Расіі і пра тое, ці дойдзе гэта да Беларусі, гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
12/7/2023 • 38 minutes, 36 seconds
Павел Усаў. Агентура і маргінес: што паказаў чарговы скандал у дэмсілах
Стваральніца тг-каналаў “Дзікае паляванне” і “Карнікі Беларусі” Яніна Сазановіч у праграме "Белсата" чарговы раз расказала пра сітуацыю з агентам ГУБАЗіКа ў ЧКБ, пра ролю ў гэтым правале Франка Вячоркі і пра тое, што за наступствы гэтага правалу ніхто не быў пакараны. Калі параўноўваць з тым, што Яніна казала год таму ў эфіры Еўрарадыё, то гэтае інтэрв’ю адрознівалася толькі яе словамі, што Франак — агент лукашэнкаўскіх спецслужб. Праўда, без доказаў такой супрацы. Ну і што АПК лабіраваў “неўключэнне гаманца Лукашэнкі Машынскага” ў санкцыйны спіс. Таксама без доказаў. Эфір быў выдалены, прычыны выдалення "Белсат" патлумачыў, але гэтая сітуацыя стала нагодай для чарговага скандалу ў дэмсілах.
Якія высновы можна зрабіць з сітуацыі з выдаленнем праграмы і ці сапраўды за ўсім “тырчаць вушы Франка”? Што ці хто стаіць за правакаваннем скандалаў у дэмсілах і каму на карысць раскідванне бездоказных абвінавачанняў? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад “стратэгічнага дыялогу” паміж беларускімі дэмсіламі і ЗША? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
12/7/2023 • 1 hour, 6 minutes, 9 seconds
Уладзімір Грыгорык: ствараць прыгажосць на нашай агульнай планеце — у гэтым мая ідэя
7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык.
Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгажосць на нашай планеце мусіць складацца з нашых нацыянальных адметнасцяў. Такіх, у тым ліку, як мова, культура, гісторыя і традыцыі, перакананы Уладзімір Грыгорык.
Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя каштоўнасці, чаму Лукашэнка так ненавідзіць прадпрымальнікаў і ці можна пабудаваць Новую Беларусь, не пазбавіўшыся лукашызма, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Грыгорыкам.
12/7/2023 • 58 minutes, 44 seconds
231206 - ZOOM - У Беларусі расце колькасць хворых на адзёр. Румынія аб’явіла эпідэмію
231206 - ZOOM - У Беларусі расце колькасць хворых на адзёр. Румынія аб’явіла эпідэмію by Euroradio
12/6/2023 • 27 minutes, 25 seconds
Ігар Тышкевіч. Стаўка на каліноўцаў: ці чакалі ў Кіеве прыезду Ціханоўскай
Спробы асэнсаваць вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую ладзіў полк імя Кастуся Калінўскага ў Кіеве, працягваюцца і да сёння. І размова не толькі пра паперкі, якія не падпісалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай ды Аб’яднанага пераходнага кабінета. Размова пра тое, што будзе далей з “аб'яднаўчымі ініцыятывамі” палка, з палітычнымі амбіцыямі яго прадстаўнікоў і з планам стварыць вызваленчае войска.
Якія высновы можна зрабіць па выніку двух дзён канферэнцыі, арганізаванай каліноўцамі, і ці сапраўды ў Кіеве чакалі прыезду Ціханоўскай? Якое значэнне мае сітуацыі з непадпісаннем дакументаў канферэнцыі прадстаўнікамі асобных структур дэмсіл? Ці можна казаць, што Кіеў зрабіў стаўку на каліноўцаў як на палітычную сілу і будзе далей камунікаваць найперш з імі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч
12/6/2023 • 42 minutes, 54 seconds
Ганна Янкута. “Час пустазелля”: як выжыць у часы бясчасся і не страціць сябе
Яскравыя гістарычныя падзеі натхняюць творчых людзей на іх асэнсаванне і спробы ўсвядоміць іх уздзеянне на чалавека. “Час пустазелля” Ганны Янкута — гэта спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. У кнізе перапляліся сапраўдныя і выдуманыя гісторыі – пра бежанства і эміграцыю, пра валанцёрства пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, пра межы і мовы, пра Мінск і Варшаву, Кракаў і Гародню, а таксама пра пошук адказаў на ўсе пытанні ў варшаўскім геалагічным музеі.
Як з хаатычных дзённікаў 2022 года вырасла гісторыя на мяжы мастацкай і дакументальнай прозы? Як мінулае пераплятаецца з будучыняй і чаму кніга памірае, як толькі яе надрукуюць? Ці дапамагаюць падарожжы захоўваць творчы імпэт і ці страчваем мы сувязі з айчынай, знаходзячыся далёка ад яе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута
12/6/2023 • 38 minutes, 1 second
Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч. Казкі для дзяцей і дарослых: якія яны мусяць быць сёння
Прыжывацца на новым месцы заўсёды цяжка. І асабліва калі гэтае новае месца ты не выбіраў, не планаваў гэтага перасялення і не рыхтаваўся да яго. І таму вельмі важна мець сродкі, якія дапамогуць справіцца з цяжкасцямі акліматызацыі. Такім сродкам для беларусаў сталі беларуская культура і беларуская спадчына, якія хваля эміграцыі вынесла на чужыя берагі разам з вымушанымі эмігрантамі.
Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? Ці сапраўды музыка, тэатр ды іншыя беларускія культурныя праекты і івенты дапамагаюць адаптавацца на чужыне? Якія казкі дапамогуць справіцца з сумам па радзіме і ці ёсць такія казкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч
12/6/2023 • 38 minutes, 21 seconds
231205 - ZOOM - Чаму Украіна па-ранейшаму робіць стаўку на Полк Каліноўскага
231205 - ZOOM - Чаму Украіна па-ранейшаму робіць стаўку на Полк Каліноўскага by Euroradio
12/5/2023 • 36 minutes, 44 seconds
Роза Турарбекава. Кошык кітайскіх яблыкаў для Лукашэнкі: на што намякае Кітай
З дакладам “Беларусь, Украіна і будучыня Еўропы” выступіла Святлана Ціханоўская ў Ельскім універсітэце 4 снежня. Гэта там, дзе выкладае знаны даследчык Беларусі гісторык Цімаці Снайдэр. А Наталля Пінчук, жонка зняволенага лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, сустракалася з аўтарам “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” кангрэсменам Смітам і гаварыла з ім пра становішча палітвязняў у Беларусі. Практычна ў той жа час ў Літве актыўна абмяркоўваюцца меры ўніфікацыі санкцыяў супраць беларусаў і расіян, у Варшаве доўжацца слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў, а ў Пекіне Сі Цзіньпін хваліць Лукашэнку за тое, як той дзеля ўтрымання ўлады рэпрэсуе беларусаў.
Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Ці існуюць сёння магчымасці вызваліць палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
12/5/2023 • 59 minutes, 8 seconds
Дзмітрый Грамакоў. Беларускае войска: ці магчыма яго стварыць ва Украін
Вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую правёў у Кіеве полк імя Каліноўскага, будуць абмяркоўваць яшчэ доўга. Як і сачыць за тым, якая праца вядзецца далей і хто да гэтай працы з палітычных актараў далучаецца. Ужо відавочна, што пэўныя дзеячы, якія чамусьці лічаць сябе беларускімі і дэмакратычнымі палітыкамі, засталіся за бортам такой працы. З іншага боку, інтарэсы ўкраінскага боку ў гэтых беларускіх палітычных працэсах застаюцца невідавочнымі. Але ўжо вядома, што па выніку гэтай канферэнцыі паміж палком Каліноўскага і Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння расійскай агрэсіі (Украіна) падпісаны мемарандум аб супрацы і ўзаемадзеянні.
Якія інтарэсы пераследуе ўкраінская ўлада, спрыяючы палітызацыі каліноўцаў? Што найперш цікавіць Кіеў у пытанні ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл па выпрацоўцы стратэгіі вызвалення Беларусі? Ці можна казаць, што выбар Кіева спыніўся на каліноўцах і з імі будуць весціся далейшыя перамовы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
12/5/2023 • 52 minutes, 36 seconds
Надзея Ількевіч. Дзе беларускім ініцыятывам шукаць крэатыўнасць для працы
У лістападзе 2023-га размешчаная ў Вільні культурная прастора CreateCulture Space адзначыла сваю гадавіну. За час працы прастора ператварылася ў знакавае для беларускай супольнасці месца на мапе, дзе за год прайшло 418 мерапрыемстваў, а імпрэзы прасторы наведала больш за 5800 чалавек. Але CreateCulture Space — гэта не толькі ўтульная прастора з бясплатным каворкінгам, шматлікімі культурнымі імпрэзамі і суполкамі…
Якім стаў 2023 год для CreateCulture Space і што здалелі за гэты год зрабіць? Што найперш цікавіць наведвальнікаў беларускай культурнай прасторы ў Вільні і якія адносіны з мясцовымі ўладамі? Якія планы на далейшую працу і ці ёсць перспектывы развіцця? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальніца некамерцыйнай арганізацыі CreateCulture Group і культурнай прасторы ў Вільні Надзея Ількевіч
12/5/2023 • 33 minutes, 7 seconds
231204 - ZOOM - Візіт Лукашэнкі ў Кітай: тэрміновы ці запланаваны?
231204 - ZOOM - Візіт Лукашэнкі ў Кітай: тэрміновы ці запланаваны? by Euroradio
12/4/2023 • 36 minutes, 46 seconds
Павел Слюнькін. Пройгрышны сцэнар: ці памяняе Лукашэнка Бабарыку на Латушку
Два дні ў Варшаве цягнуліся слуханні Каардынацыйнай рады па пытанні вызвалення палітвязняў. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі не толькі Офіса Ціханоўскай у асобе Вольгі Гарбуновай і Аб’яднанага пераходнага кабінета ў асобе Паўла Латушкі, але і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, дабрачынных фондаў, рознага кшталту ініцыятыў і асацыяцый, а таксама — палітычныя аналітыкі і эксперты. Сказана было шмат усяго, у тым ліку і непрыемнага для дэмакратычных сіл і палітычных лідараў у прыватнасці.
Ці існуюць сёння магчымасці для вызвалення палітвязняў і хто тымі магчымасцямі здольны скарыстацца? Ці ёсць у дэмакратычных сіл інструменты ўздзеяння на рэжым? Як можна пра нешта дамаўляцца з тым, хто ўсё адно падмане? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
12/4/2023 • 1 hour, 42 seconds
Наталля Скібская. Як перажыць зіму і не звар'яцець? Расказвае псіхолаг
"Залегчы пад коўдру і прачнуцца, калі зноў пацяплее..." Напэўна, не існуе аніводнага чалавека ў свеце, які хоць раз не падумаў бы так, збіраючыся на працу ў золкі зімовы дзень. І добра яшчэ, калі праца ёсць, дыктатарскаму рэжыму ў Беларусі прыйшоў гамон, і на волю выйшлі ўсе палітвязні. У рэальнасці ўсё ідзе, вядома, не так. Добрыя навіны амаль не радуюць, выехаць на адпачынак за межы краіны становіцца ўсё цяжэй, а многія, наадварот, не могуць вярнуцца дадому і адсвяткаваць Новы год у атачэнні сям'і.
Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду і чым сабе дапамагчы, калі анічога ўжо не радуе? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае псіхолаг Наталля Скібская.
12/4/2023 • 43 minutes, 26 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пекінскія канікулы: ці прымусіць Кітай Лукашэнку памірыцца з ЕС
Апошнімі днямі “эміграцыйны ціск” на польскую мяжу быў мінімальны — быў нават зафіксаваны дзень, калі з тэрыторыі Беларусі не было ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы. Акурат у гэты час Лукашэнка выправіўся ў Кітай. Дзе ў яго нават “перамовы” з Сі Цзіньпінам прызначаныя. Супадзенне? (с) Але ёсць меркаванне, што сустрэча з кіраўніком Кітая для Лукашэнкі будзе не тое, каб перамовамі, а зацішша на мяжы — адмыслова на час візіту арганізаванае.
Ці сапраўды візіт у Кітай быў запланаваны і ці можа Кітай змусіць Лукашэнку да крокаў насустрач замірэння з Захадам? Ці здолеюць ЗША прымусіць паразумецца ўлады і апазіцыю ў Венесуэле і ці можа такая тактыка спрацаваць у выпадку з лукашэнкаўскім рэжымам? Як у еўрапейскім грамадстве змяняецца стаўленне да вайны ва Украіне і пры чым тут Ізраіль? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
12/4/2023 • 51 minutes, 35 seconds
Зміцер Шчыгельскі. Якім будзе “Шлях да волі” беларускіх палітвязняў
На мінулым тыдні ў палітычным жыцці беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой адбыліся дзве гучныя і значныя падзеі. У Кіеве цягам 29-30 лістапада у межах Канферэнцыі “Шлях да волі”, арганізатарам якой выступіў полк імя Каліноўскага, рабілася спроба (далёка не першая ў гісторыі незалежнай Беларусі) аб’яднаць дэмсілы. А ўжо 2 і 3 снежня ў Варшаве Каардынацыйная рада зладзіла слуханні па пытанні вызвалення палітвязняў. Мэтай была спроба распрацаваць агульную стратэгію адносна пытання гэтага вызвалення.
Ці можна казаць, што мэты Канферэнцыі, якая праходзіла ў Кіеве, былі дасягнутыя, і ў чым гэта атрымалася, а ў чым — не? Чым адметная гэтая Канферэнцыя і якая роля ў яе арганізацыі і тэматычным напаўненні была ў Кіева? Ці існуюць сёння рэальныя інструменты для вызвалення палітвязняў з пункту гледжання беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі
12/4/2023 • 44 minutes, 10 seconds
Раман Арлоў. “Чарадзей”: чым адметны прэм’ерны беларускі мюзікл
Завяршаецца год, і насуперак усім праблемам, з якімі нам давялося цягам адыходзячага 2023 года сутыкнуцца, набліжаюцца святочныя дні. Тыя ж самыя Каляды, якія любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. І магчымасці адсвяткаваць у беларускіх дзетак і іх бацькоў ёсць. Прычым, у фармаце, як мы святкавалі Каляды яшчэ на радзіме — разам з удзельнікамі музычнага тэатра Рамана Арлова. Такім чынам, 9 і 10 снежня Раман Арлоў і яго каманда запрашаюць усіх ахвочых на прэм’еру мюзікла “Чарадзей”.
Ці ёсць магчымасці і ў эміграцыі ствараць і ладзіць святочныя мерапрыемствы для беларусаў і па-беларуску? Чым адметная святочная праграма, падрыхтаваная сёлета? Што можна зрабіць, каб захаваць за мяжой сваю беларускасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік музычнага тэатра Рамана Арлова, музыкант, кампазітар і рэжысёр Раман Арлоў
12/4/2023 • 35 minutes, 1 second
231201 - ZOOM - Байкот ці голас за партыю Гайдукевіча: што рабіць беларусам у дзень выб араў
231201 - ZOOM - Байкот ці голас за партыю Гайдукевіча: што рабіць беларусам у дзень выбараў by Euroradio
12/1/2023 • 32 minutes, 24 seconds
Іх норавы: Еўрасаюзу тэрмінова неабходны кібервойскі, з Днём Нараджэння, ChatGPT!
Еўрасаюзу тэрмінова неабходны кібервойскі, з Днём Нараджэння, ChatGPT!
12/1/2023 • 3 minutes, 39 seconds
Аб павышэнні аплаты навучання ў ВНУ. Колькі каштуе адукацыя? Эканамічныя навіны за тыдзень
З вами рубрыка "Хау мач" у якой мы гаворым аб осноуных эканамичных выниках тыдня.
Сёння мы пагаворым аб павышэнні аплаты навучання ў ВНУ. Колькі каштуе адукацыя?
Хто накорміць народ у навагоднія святы? Штораз у канцы года ўлады вырашаюць адну і тую ж праблему.
Слухайце Еўрарадыё ў машыне, на дачы і дома. А 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску — наша эканамічная рубрыка "Хаў мач?"
12/1/2023 • 7 minutes, 53 seconds
Андрэй Стрыжак. Эвакуацыя і дапамога ці “распіл”: чым займаецца BYSOL
Час ідзе, але рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Адпаведна, неабходнасць дапамагаць палітвязням і іх сваякам, арганізоўваць эвакуацыю ў бяспечныя краіны ад карнікаў з так званых “праваахоўных органаў” не страчвае сваёй актуальнасці. А гэта азначае, што насуперак усім абвінавачанням і тролінгу праца арганізацый кшталту BYSOL нам па-ранейшаму патрэбная.
Што змянілася за апошні час у працы BYSOL і што стала прычынай такіх зменаў? Якім быў 2023 год для BYSOL і што здолелі за гэты год зрабіць? Як супрацьстаяць рэпрэсіям лукашыстаў і ці атрымліваецца захоўваць узровень салідарнасці на значным узроўні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак
12/1/2023 • 43 minutes, 14 seconds
Павел Латушка. Як арганізаваць для Лукашэнкі рэйс “Дубай-Гаага”
Падчас свайго выступу на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ намеснік міністра МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч рашуча запатрабаваў назваць прозвішчы тых украінскіх дзяцей, якія былі гвалтоўна вывезеныя з тэрыторыі Украіны ў Беларусь. Маўляў, гэтыя заявы — не больш як “неабгрунтаваныя палітычныя абвінавачанні” з боку дзяржаў NATO і Еўрапейскага саюза. Чамусьці вынесці на абмеркаванне гэтую тэму беларуская дэлегацыя вырашыла ў той час, калі Лукашэнка знаходзіцца ў Дубаі.
Ці ёсць у каманды НАУ ўсе неабходныя доказы і чаму прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму раптам гэтую тэму пачалі выносіць на публіку? Чым адметная канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага, і чаму Латушка на яе не паехаў, хоць яго там і чакалі? Чым выкліканая новая хваля рэпрэсій і як рэагаваць на чарговы цырк з “выбарамі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
12/1/2023 • 52 minutes, 39 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка прабіўся на буйны замежны саміт, яго не затрымалі
Лукашэнка прабіўся на буйны кліматычны саміт. Ён там побач з лідарамі дэмакратычных еўрапейскіх краінаў — і ніхто яго не затрымлівае. Справа ў тым, што саміт праходзіць у Дубаі, а з ААЭ выдачы няма.
Гэта "перамога рэжыму"? Ці можна сказаць, што ябацькі пайшлі ў чарговы наступ на апазіцыю, асабліва ў святле ператрусаў і арыштаў маёмасці ва ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады? І хто пасля такога пойдзе балатавацца ў КР, ці знойдуцца смелыя?
Абмяркоўваем гэта, а таксама іншыя эканамічныя і палітычныя падзеі тыдня з Аляксандрам Кныровічам.
12/1/2023 • 28 minutes, 4 seconds
Яўген Магда. Палітфронт: якая карысць Украіне ад палітызацыі каліноўцаў
У сталіцы краіны, якая ваюе, на двухдзённую канферэнцыю сабраліся прадстаўнікі асноўных палітычных і грамадскіх структур беларускіх дэмакратычных сіл. Сіл, якія знаходзяцца ў апазіцыі лукашэнкаўскаму рэжыму, але тым не менш складаюцца з грамадзян “краіны-суагрэсара”. Зразумела, што падчас вайны такая канферэнцыя не магла адбыцца без узгаднення з украінскімі ўладамі і… спецслужбамі. Тым больш, што полк імя Кастуся Каліноўскага юрыдычна з’яўляецца часткай УСУ.
Чым адметная канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага, і ці можна казаць, што Кіеў вызначыўся, на якую беларускую сілу ён “робіць стаўку”? Ці можна казаць, што “палітыкі з аўтаматамі” перайгралі “палітыкаў з партфелямі” і з кім Кіеў далей будзе дачыняцца? Ці ёсць рызыка, што Расія пашырыць сваю агрэсію на Малдову? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
12/1/2023 • 41 minutes, 44 seconds
231130 - ZOOM - Расія да выбараў ведала пра санкцыі супраць Беларусі — і рыхтавалася паглынаць БЧ
231130 - ZOOM - Расія да выбараў ведала пра санкцыі супраць Беларусі — і рыхтавалася паглынаць БЧ by Euroradio
11/30/2023 • 32 minutes, 42 seconds
Вольга Аполька. Мова, товканыця і ўпартыя апаляне
Голя з Гополя — гэта інстаграм-праект ураджэнкі вёскі Опаль Іванаўскага раёна Вольгі Аполька. Голя працуе ў айці, жыве ў далёкай Новай Зеландыі але называе сябе амбасадаркай палескай мовы ў гэтай далёкай краіне. У сваім блогу дзяўчына знаёміць падпісчыкаў з традыцыямі і асаблівасцямі беларускага Палесся на прыкладзе сваёй роднай вёскі.
У нашай палескай рубрыцы гутарым з Вольгай пра тыповыя рысы палешукоў, асаблівасці опальскай гаворкі, кнігу, прысвечаную бабулі, якую блогерка неўзабаве збіраецца выпусціць, і шмат чаго яшчэ.
Калі вы прапусцілі, то тут наш першы палесскі стрым з мастачкай з Лунінеччыны Воляй Кузьміч.
11/30/2023 • 42 minutes, 40 seconds
Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба, і ў гэтым мая ідэя
30 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко.
Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды нам як нацыі неабходнае. Без гэтага мы не можам будаваць новае грамадства і Новую Беларусь. Але найперш сёння нам неабходная еднасць. Менавіта яна мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй на гэтым гістарычным этапе. Без еднасці ў нас не будзе нічога, перакананая Алена Ляпко.
Пра тое, як творцу выжыць і захаваць сябе ў эміграцыі, навошта беларусам у іншай краіне ведаць беларускую мову і захощваць сваю ідэнтычнасць, а таксама пра тое, чаму мы не зможам нічога дасягнуць без еднасці і як нам тую еднасць здабыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляпко.
11/30/2023 • 53 minutes, 6 seconds
Франак Вячорка. Агульны вораг: ці магчымае аб’яднанне дэмсіл і хто заменіць Ціханоўскую
Чарговы раз актуалізавалася тэма аб’яднання беларускіх дэмсіл. Гэтым разам пра такую неабходнасць казалі практычна ўсе ўдзельнікі канферэнцыі “прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі” “Шлях да волі”, якая праходзіла 29 лістапада ў Вільні. Прычым гучалі гэтыя словы не толькі ад саміх беларусаў, але і ад прадстаўнікоў Украіны — як палітыкаў, так і ваенных. І таму наладжванне адносінаў з Кіевам для беларускіх дэмсіл сапраўды важнае. Ня гледзячы на высокі ўзровень кантактаў Святланы Ціханоўскай з кіраўніцтвам іншых, найперш еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх краін.
Што неабходна для сапраўднага аб’яднання беларускіх дэмакратычных сіл і ці магчыма гэта сёння ўвогуле? Што адбываецца з пашпартам Новай Беларусі і наколькі блізкія мы да яго атрымання? Як супрацьстаяць рэпрэсіям лукашыстаў і ці атрымліваецца адстойваць інтарэсы беларусаў у тых краінах, дзе яны вымушана апынуліся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
11/30/2023 • 49 minutes, 19 seconds
Павел Усаў. Канферэнцыя каліноўцаў: ці ўдалося паразумецца і што далей
Канферэнцыя “прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі” “Шлях да волі” праходзіла 29 лістапада ў Вільні. Арганізатарам яе стаў Фонд палка імя Кастуся Каліноўскага. Галоўнай мэтай мерапрыемства пазначалася задача “ўзгадніць і зацвердзіць канцэпцыю стратэгіі вызвалення Беларусі”. Але перш чым такую стратэгію “ўзгадняць і зацвярджаць”, варта было б дамовіцца пра сапраўдную супрацу ўсіх апанентаў лукашэнкаўскага рэжыму адной камандай.
Ці ўдалося ўдзельнікам канферэнцыі паразумецца і дамовіцца пра стварэнне адзінага руху? Што можна лічыць галоўнымі вынікамі канферэнцыі і якую ролю ў яе арганізацыі і правядзенні адыгрывалі адпаведныя ўкраінскія структуры? Як у сённяшніх умовах можна супрацьстаяць атакам лукашыстаў на дэмакратычныя сілы і як мусяць змяніцца ў новых рэаліях самі дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
11/30/2023 • 46 minutes, 28 seconds
231129 - ZOOM - Навошта Лукашэнку запрасілі ў Дубай?
231129 - ZOOM - Навошта Лукашэнку запрасілі ў Дубай? by Euroradio
11/29/2023 • 32 minutes, 50 seconds
Адраджаць ці развіваць: у чым Канцэпцыя нацыянальнай беларускай мары?
Грамадскае абмеркаванне падрыхтаванага Аб’яднаным пераходным кабінетам праекта Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця прайшло 28 лістапада ў Варшаве. Паводле аўтараў Канцэпцыі, яе найпершымі мэтамі сярод іншага з’яўляюцца “спрыянне ўзмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці і збавенню ад уплыву таталітарнай і імперскай спадчыны”, “садзейнічанне ўмацаванню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі”, а таксама фармаванне “базавага грамадскага ідэалу будучыні” — “беларускай мары”.
Чым выкліканая неабходнасць проста цяпер, знаходзячыся ў вымушанай эміграцыі, займацца распрацоўкай стратэгіі будучых дзеянняў па нацыянальным развіцці? Якім чынам пытанні эканомікі і бізнесу завязаныя на нацыянальнае адраджэнне? Ці гатовае беларускае грамадства да ўдзелу ў рэалізацыі Канцэпцыі і на які перыяд яна разлічаная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і бізнесмен Аляксандр Маслаў
11/29/2023 • 44 minutes, 7 seconds
Наста Базар. "Адно акно" праз месяц працы: якую дапамогу шукаюць беларусы
Месяц таму прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета адкрыла службу "Адно акно". Яе мэта — дапамагаць палітзняволеным і тым, хто выйшаў на свабоду, іх сем'ям, а таксама беларусам у эміграцыі.
Адразу пасля запуску праекта ў яго бок паляцелі камяні ад сваякоў палітзняволеных. Маўляў, навошта вы раіце пісаць прашэнні пра памілаванне і чаму тытульная мова сайта — руская?
Пры гэтым за першы месяц у службу звярнуліся 193 разы з рознымі запытамі. Якімі? Ці шмат сярод тых, хто звярнуўся, менавіта беларусаў з Беларусі? Пра гэта, сітуацыю з палітзняволенымі, а таксама аўдыт летняга марафону салідарнасці гутарым з сяброўкай прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, актывісткай Настай Базар.
11/29/2023 • 43 minutes, 5 seconds
231128 - ZOOM - Ператрусы ў мінскіх кватэрах Латушкі і Чалага: рэжым зноў узяўся за КР
231128 - ZOOM - Ператрусы ў мінскіх кватэрах Латушкі і Чалага: рэжым зноў узяўся за КР by Euroradio
11/28/2023 • 37 minutes, 50 seconds
Dymna Lotva: як гучыць “Зямля пад чорнымі крыламі”
Вымушаная эміграцыя не змусіла ўдзельнікаў гурта Dymna Lotva кінуць займацца музыкай. Магчыма (але больш імаверна, што не магчыма, а дакладна), менавіта падзеі апошніх трох гадоў натхнілі музыкаў і леглі ў аснову новага альбома пад назвай “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. Больш за тое, з новай праграмай Dymna Lotva паспела зладзіць шэраг канцэртаў у межах невялікага еўратуру.
Ці складана было пасля вымушанай эміграцыі пачаць нанова і вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Што з сябе канцэптуальна ўяўляе новы альбом? Як замежная публіка рэагуе на беларускіх музыкаў і што трэба, каб знайсці сваё месца пад сонцам заходняга шоу-бізнесу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
11/28/2023 • 33 minutes, 24 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “патрыятызм”, антысемітызм і рашызм у Беларусі
У самай “сацыяльна арыентаванай дзяржаве” калі не ўсяго свету, то Еўропы дакладна, зноўку павялічваецца плата за бясплатную вышэйшую адукацыю. Але нам усё адно будуць усе зайздросціць. Бо паўсюль вайна, голад і холад у дамах, а ў Беларусі Лукашэнка, які нястомна змагаецца з карупцыяй (ім жа ўхваленай), няма вайны, а толькі плацдарм для нападу на суседнія краіны для расійскіх акупацыных войскаў і рэпрэсіі “ў імя абароны” самі ведаеце каго.
Што стала прычынай новай хвалі рэпрэсій і ці атрымаецца і гэтым разам у Лукашэнкі “выехаць” на тэме “барацьбы з карупцыяй”? Ці ўратуюць знешнюю палітыку лукашэнкаўскага рэжыма спробы пашырыць адносіны з краінамі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі? Якія наступствы для Беларусі могуць мець падзеі ва Украіне і Ізраілі і як змяняе палітычную карту Еўропы папулярнасць правых партый і палітыкаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Штогод з 25 лістапада па 10 снежня ў свеце праходзіць міжнародная кампанія па барацьбе з гвалтам у дачыненні да жанчын і дзяўчынак “16 актыўных дзён супраць гендарна арыентаванага гвалту”. Пра тое, што робіць дзяржава каб спыніць гэты гвалт, і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы, а таксама пра стаўленне беларусаў да мужчын у дэкрэце і пра… літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
11/28/2023 • 40 minutes, 21 seconds
Міхал Патоцкі. Любімы вораг Лукашэнкі: стары знаёмы ў новым урадзе Польшчы
Некалькі разоў за апошні месяц Лукашэнка рабіў намёкі ў бок Варшавы пра нібыта гатоўнасць Мінска замірыцца з Польшчай і наладзіць “добрасуседскія адносіны”. Здарылася гэтае нечаканае (насамрэч не) памкненне пасля выбараў у суседняй краіне, у выніку якіх да ўлады прыйшла апазіцыя. На якую ў лукашыстаў былі нейкія надзеі. Выглядае, што марныя.
Чым выкліканая даўняя нелюбоў Лукашэнкі асабіста да Польшчы і ці цікавіць сёння палякаў прычына гэтай нелюбові? Ці гатовая Польшча “перагарнуць старонку” ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам і на якіх умовах? Ці залежыць пытанне наладжвання адносін з Мінскам ад таго, хто канкрэтна ўзначаліць, да прыкладу, польскі МЗС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
11/27/2023 • 42 minutes, 14 seconds
Аляксандр Класкоўскі. Гульні ў выбары, прывід АДКБ, казус Варшавы і канферэнцыя каліноўцаў
Наступны год абяцае стаць багатым на “выбары” — што лукашэнкаўскі рэжым, што Каардынацыйная рада актыўна да гэтага рыхтуюцца. Ці прынамсі ўдаюць актыўную падрыхтоўку. І словы пра “ўдаванне” і “выбары” ў двукоссі справядлівыя для абедзвюх кампаній і іх актараў. У той жа час Арменія фактычна паставіла крыж на далейшым існаванні АДКБ, а каліноўцы анансавалі на 29 лістапада канферэнцыю “Шлях да волі”.
Чым адметная чарговая кампанія па прызначэнні дэпутатамі адэптаў лукашызму і ці маюць дэмсілы стратэгію адносна тых “выбараў”? Ці стане пазіцыя Арменіі адносна АДКБ прыкладам для іншых удзельнікаў гэтага геапалітычнага ўтварэння? Ці сапраўды Мінск верыў у паляпшэнне адносін з Варшавай пасля змены ўлады ў Польшчы і што хоча сказаць Кіеў Лукашэнку, даўшы дазвол на правядзенне канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі
11/27/2023 • 48 minutes, 20 seconds
ІхНоравы: Бруднае паветра Еўропы і перамір'е ў сектары Газа
Пакуль у сектары Газа вызваляюць закладнікаў, польскія дальнабойшчыкі працягваюць страйк на ўкраінскай мяжы. Што не так з паветрам Еўропы і навошта ў Іспаніі стварылі першую віртуальную мадэль?
11/24/2023 • 2 minutes, 50 seconds
У абмен на сяброўства прадаем угнаенні.
У абмен на сяброўства прадаем угнаенні. by Euroradio
231124 - ZOOM - Саміт АДКБ: Такаеў папрасіў Лукашэнку не нагнятаць by Euroradio
11/24/2023 • 30 minutes, 11 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка дрыжэў перад Пуціным, 30 год барацьбы з карупцыяй
Самым гучным (і бадай што адзіным) вынікам саміта АДКБ, які прайшоў у Мінску, стала тое, што Лукашэнка з Пуціным з'ехалі з яго на адным аўто. Мы не жартуем: прапаганда старанна абсмактала гэты факт. Бо як яшчэ асвятляць саміт, калі армянскі прэм'ер Нікол Пашынян адмовіўся на яго ехаць, а Лукашэнка, чакаючы пуціна, дрыжэў, як асінавы ліст?
Абмяркуем саміт і іншыя палітычныя навіны з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. А таксама пагаворым карупцыю, з якой ужо 30 год не на жыццё, а на смерць змагаецца Лукашэнка. І мяркуючы па чарговай карупцыйнай справе з дзясяткамі за трыманых, усё ж яна яго, а не ён яе
11/24/2023 • 43 minutes, 47 seconds
Юльяна Шаметавец. Шлях да волі: чаго чакаць ад канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве
29 лістапада ў Кіеве пройдзе канферэнцыя “Шлях да волі”, ініцыяваная Фондам Кастуся Каліноўскага. Паводле арганізатараў, гэтае мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанням кампенсацый для пацярпелых ад рэжыму і палітычных зняволеных. У гэты ж час у самой Беларусі колькасць палітзняволеных расце, рэпрэсіўны ціск лукашыстаў на грамадства павялічваецца, а метады выяўлення нязгодных з рэжымам удасканальваюцца.
Хто можа ўзяць удзел у канферэнцыі і ці будзе яна адкрытая для прадстаўнікоў СМІ? Ці не перашкодзіць такая “палітызацыя” беларускіх добраахвотнікаў выкананню імі асноўных задач — удзелу ў баявых дзеяннях? Ці сапраўды арганізатары мерапрыемствы адкрытыя да супрацы з усімі прабеларускімі сіламі і якую ролю ў арганізацыі канферэнцыі адыгрывае ўкраінскі бок? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец
11/24/2023 • 46 minutes, 29 seconds
Аляксандр Кныровіч. Вынікі доўгачаканага аўдыту ByPOL: што там у дакументах?
Кіраўнік ByPOL Аляксандр Азараў збіраўся прыйсці ў стрым Еўрарадыё і распавесці, чым скончыўся аўдыт арганізацыі. Але пакуль не прыйшоў: з'явіцца ў стрыме ў вызначаны час зашкодзілі тэрміновыя справы. Абяцае дабрацца да нас, калі вернецца ў Польшчу.
Тым не менш, доўгачаканы аўдыт мы абмяркуем. Разам з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам, які ўвайшоў у назіральную раду фонда былых беларускіх сілавікоў і атрымаў доступ да дакументаў.
11/24/2023 • 47 minutes, 27 seconds
231123 - ZOOM - Ці падтрымаюць партнёры па АДКБ сенсацыйную прапанову Пуціна?
231123 - ZOOM - Ці падтрымаюць партнёры па АДКБ сенсацыйную прапанову Пуціна? by Euroradio
11/23/2023 • 32 minutes, 41 seconds
Піт Паўлаў. Гітара і… гуманітарка: як рок-музыка дапамагае ваярам-каліноўцам
У ліпені гэтага года рок-музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў пабываў ва Украіне, дзе граў канцэрты для байцоў палка Каліноўскага. Але не толькі. Апроч гэтага музыка завёз беларускім добраахвотнікам гуманітарны груз, набыты на данаты беларусаў. Да таго ж Піт прычыніўся да здымак фільма, прысвечанага беларускім ваярам. Але на зробленым вырашыў не спыняцца — і новыя песні напісаў, і чарговы збор для добраахвотнікаў ініцыяваў.
Якія вынікі папярэдняй паездкі і ці адсправаздачыўся Піт па ўсіх сабраных раней сродках? Што прымусіла пачаць новы збор на патрэбы беларускіх добраахвотнікаў і ў чым яны маюць сёння патрэбу? Якія вынікі вандроўкі ва Украіну для Піта як для музыкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў
11/23/2023 • 36 minutes, 32 seconds
Павел Шурмей: мая нацыянальная ідэя простая — адказнасць і веданне гісторыі
23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей.
Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб гэта зразумець, дастаткова ведаць гісторыю, перакананы Павел “Дзядзька” Шурмей.
Пра тое, як звязаныя гісторыя і будучыня Беларусі, ці магчымае вызваленне краіны мірным шляхам, і пра важнасць умення браць адказнасць за свой лёс у свае рукі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.
11/23/2023 • 50 minutes, 58 seconds
Паліна Прысмакова. Дэкаланізацыя: як правесці яе сярод беларускіх чыноўнікаў
Калі ў 2020 годзе мільёны беларусаў выйшлі на мірныя маршы, ставячы пад сумнеў легітымнасць улады Лукашэнкі, кіраўнікі розных дзяржаўных устаноў сілай блакавалі народны пратэст, называючы гэта выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Ні чыноўнікі, ні тым больш сілавікі на бок народа ў сваёй большасці не перайшлі.
Што стала прычынай такога нежадання дзяржслужбоўцаў падтрымаць патрабаванні народа ў 2020 годзе — ці толькі адданасць лукашэнкаўскай сістэме? Ці магчымая ўвогуле дэкаланізацыя і дэрусіфікацыя беларускіх дзяржаўных службоўцаў? Што для гэтага трэба і ці магчыма ў Новай Беларусі абысціся без люстрацыі дзяржслужбоўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Флорыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова
11/23/2023 • 44 minutes, 56 seconds
Мацвей Купрэйчык. Людзі са зброяй на службе Шэймана і Лукашэнкі: ці варта баяцц а "ГардСервіса"?
BELPOL выпусціў настолькі крутое расследаванне, што Youtube выдаліў яго пасля атакі ботаў. Каманда апублікавала відэа ізноў. Расследаванне датычыцца "ГардСэрвіса" — першай прыватнай вайсковай кампаніі ў Беларусі.
Хто за ёй стаіць, каго яна ахоўвае і ў якіх бізнесах замяшаная? Гэта прыватнае войска Лукашэнкі — яго апошняя гвардыя на выпадак паўтарэння масавых пратэстаў? Ці варта беларусам баяцца "ГардСэрвіса"? Размаўляем пра гэта з Мацвеем Купрэйчыкам з BELPOL.
11/23/2023 • 42 minutes, 36 seconds
А. Лявончанка і Н. Нортан . Думаць Беларусь, альбо прыгоды беларускай націдэі паміж двума акіянамі
Амаль месяц правёў рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук, вандруючы па гарадах ЗША і Канады. Што праўда, рабіў ён гэта не дзеля ўласнага задавальнення, а каб паразважаць пра нацыянальную ідэю і ролю эміграцыі ў пабудове беларускай Беларусі. У выніку гэтага сумеснага праекта Згуртавання беларусаў Канады і Асацыяцыі беларусаў Амерыкі пад агульнай назвай “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі” такія дыскусіі-абмеркаванні адбыліся ў 13 гарадах гэтых дзвюх краін Паўночнай Амерыкі.
Якія мэты ставілі перад сабой арганізатары сустрэч пад агульным назовам “Беларуская нацыянальная ідэя паміж двума акіянамі”? Ці застаецца актуальным для беларусаў за мяжой пытанне ўмацавання ідэнтычнасці? Якія высновы зрабілі арганізатары і ўдзельнікі сустрэч па заканчэнні туру? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка, магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і рэдактар Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы “Ідэя Х” Зміцер Лукашук
11/22/2023 • 56 minutes, 16 seconds
231122 - ZOOM - Чаму ўладам стала важна, каб беларусы прыйшлі на парламентскія выбары?
231122 - ZOOM - Чаму ўладам стала важна, каб беларусы прыйшлі на парламентскія выбары? by Euroradio
11/22/2023 • 39 minutes, 51 seconds
Віталь Цыганкоў. Пра выбары, агентуру, прывід Гаагі і цень АДКБ
Выбары ў Беларусі заўжды былі не асабліва цікавай падзеяй для пераважнай большасці выбаршчыкаў нашай краіны. Для гэтай большасці паход на выбарчы ўчастак калі чым і быў цікавы, дык толькі буфетам. Дарэчы, гэта пацвердзіў днямі лукашэнкаўскі прапагандыст Азаронак, заклікаўшы старшыню так званага ЦВК не прыбіраць буфеты з праграмы “адзінага дня галасавання”. Так, ледзь не забыўся — прызначылі гэты дзень на 25 лютага 2024 года. Але лукашысты зрабілі хаця б гэта, у адрозненне ад Каардынацыйнай рады, сябры якой ніяк не вызначацца не тое што з датай, але і з працэдурай абрання “дэпутатаў КР”…
Чаго чакаць ад лукашэнкаўскіх выбараў і як на іх рэагаваць беларусам як у краіне, так і за мяжой? Чаму павінна навучыць дэмсілы сітуацыя з “агентам Аксёнавым”? Калі чакаць ордара з Гаагі на арышт Лукашэнкі, што дасць візіт дэлегацыі дэмсіл у Вашынгтон і чым можа быць цікавая канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага ў Кіеве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
11/22/2023 • 1 hour, 5 minutes, 17 seconds
Я. Гаўрылюк, С. Пукст. Якія змены ў беларускім кіно фіксуе сёння кінафестыва ль “Бульбамуві”
24-26 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon адбудзецца трэці пасля пяцігадовай паўзы польскі фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”. Сустракае ён нацыянальнае кіно ў разгубленым стане. З аднаго боку, беларускія аўтары, якія засталіся ў краіне, знаходзяцца пад прэсам рэпрэсій, з іншай, аўтары-эмігранты пакуль яшчэ ў пошуку ўласнага месца на кінамапе замежжа. І гэтае адчуванне няўпэўненасці ў будучыні адлюстроўвае праграма сёлетняга кінафоруму.
У які бок рухаецца беларускае кіно? Ці баяцца аўтары ўдзельнічаць у “Бульбамуві” і чаму? Як 2020 год працягвае ўплываць на кінасупольнасць? І ці не стаміліся гледачы ад фільмаў пра падзеі трохгадовай даўніны? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё ў 13:00 па мінскім часе адкажуць Януш Гаўрылюк, стваральнік і дырэктар “Бульбамуві”, і Сяргей Пукст, музыка і госць сёлетняга фестывалю.
11/22/2023 • 44 minutes, 17 seconds
231121 - ZOOM - У чым аднозненне беларускага грамадства ад расійкага?
231121 - ZOOM - У чым аднозненне беларускага грамадства ад расійкага? by Euroradio
11/21/2023 • 30 minutes, 38 seconds
Аляксандр Фрыдман. Чаму Беларусь не Аргенціна і ў чым паразумеліся Мінск і ААН
Лукашэнка абраў дзень прызначэння дэпутатаў, які чамусьці назвалі “адзіным днём галасавання”. А каб ніякіх сюрпрызаў у гэты святочна-буфетны дзень не здарылася, так званыя сілавікі працягваюць зачыстку — дайшлі да ліквідацыі такіх небяспечных структур, як Клуб авіямадэльнага спорту і Яхт-клуб. І гэта не адзіныя поспехі: днямі ў КДБ пахваліліся “паспяховай спецаперацыяй”, у выніку якой здабылі шмат размешчанай у адкрытым доступе інфармацыі пра дзейнасць апазіцыі ў выгнанні.
Што агульнага ў лукашэнкаўскага Савета Рэспублікі і ААН? Ці накіруе АБСЕ сваіх прадстаўнікоў у Беларусь назіраць за прызначэннем загадзя абраных людзей “дэпутатамі”? Ці стала “аперацыя КДБ” паразай для дэмакратычных сіл? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
11/21/2023 • 1 hour, 1 minute, 27 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: пра “традыцыйныя каштоўнасці” ад РПЦ і Крамля — у чым пагроза
Апошнім часам з боку прадстаўнікоў рускай праваслаўнай царквы і расійскіх палітыкаў гучыць шмат трэшовых заяў пра “сапраўднае месца жанчыны ў сям’і”, “абавязак нараджаць”, хочаш ты таго ці не, пра шкоднасць для жанчын вышэйшай адукацыі ды жадання пабудаваць кар’еру. І ўсё гэта чамусьці называюць “традыцыйнымі каштоўнасцямі”. Здавалася б, што беларусам да таго, што робіцца ў рускамірскай хтоні? Але праблема ў тым, што гэтыя так званыя “каштоўнасці” лёгка могуць быць перанесеныя і ў Беларусь рознымі “мясцовымі рускамірцамі”. І пэўныя заявы той жа Качанавай ужо насцярожваюць.
Пра тое, што насамрэч стаіць за словамі пра “традыцыйныя каштоўнасці” і якімі іх бачаць як шараговыя беларусы, так і іх дэмлідары, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
11/21/2023 • 39 minutes, 3 seconds
231120 - ZOOM - Ездзіць у Беларусь, маючы польскую гуманітарную візу — гэта ОК?
231120 - ZOOM - Ездзіць у Беларусь, маючы польскую гуманітарную візу — гэта ОК? by Euroradio
11/20/2023 • 33 minutes, 5 seconds
Валер Руселік. “Хрусь і папалам”: як супрацьстаяць беларусафобскім стэрэатыпам
Сёння, калі ў Беларусі практычна адсутнічае нацыянальная адукацыя, калі беларуская гісторыя шальмуецца, а нашы нацыянальныя героі выстаўляюцца чужынцамі і ледзьве не ворагамі беларускага народа, на месца вынішчанай беларушчыны няўмольна паўзе так званы “русский мир”. Супрацьстаяць гэтай навале вырашылі блогер “daroha” Валер Руселік і ганаровы чалец “ЧынЧынЧэнэл” Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй), якія падрыхтавалі нізку відэаперадач, кожная з якіх прысвечана аднаму беларусафобскаму стэрэатыпу.
Як нарадзілася ідэя калабарацыі ў адным праекце такіх розных персанажаў блогасферы і як абіраюцца тэмы выпускаў? Чаму сёння так важна разбіваць прапагандысцкія “рускамірскія” наратывы адносна Беларусі і беларускай ідэнтычнасці? Ці атрымаецца дагрукацца да беларускага гледача, асабліва ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер Валер Руселік, аўтар праекта “daroha” і сувядоўца праекта “Хрусь і папалам”
11/20/2023 • 39 minutes, 21 seconds
Роза Турарбекава. Ці пабачаць на Захадзе знакі ад Лукашэнкі і калі яму выпішуць ордар
Скарыстаўшыся выбарамі і зменай кіраўніцтва ў Польшчы, Лукашэнка актыўна пачаў падаваць Варшаве сігналы пра сваю гатоўнасць да аднаўлення адносін з гэтай краінай. Чаканага адказу не атрымаў, але не спыніўся падаваць знакі ў бок асобных краін Захаду. Свае шляхі палепшыць адносіны шукаюць і ЗША з Кітаем. Праўда, такое адчуванне, што ў іх паразумецца шанцаў больш, чым у Лукашэнкі з краінамі-суседкамі. Бо нават такія краіны, як Арменія, імкнуцца трымацца падалей ад кампаніі Пуціна і Лукашэнкі…
Пра што сведчаць спробы Лукашэнкі намацаць магчымыя шляхі да аднаўлення дыялогу з краінамі Захаду і ці атрымаецца хоць нешта з гэтых спроб? Як лукашысты рыхтуюцца да “выбараў”, ці звязаныя гэтыя “выбары” і чарговая перамога над карупцыяй ад КДБ і Лукашэнкі? Які вынік магчымы ад дыялогу Кітая і ЗША і ці здолее Арменія выйсці з-пад расійскага ўплыву? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
11/20/2023 • 45 minutes, 2 seconds
Прывядзі з сабой сябра і атрымай прэмію. На Мінскім трактарным заводзе не хапае работнікаў №8
Прывядзі з сабой сябра і атрымай прэмію. На Мінскім трактарным заводзе не хапае работнікаў №8 by Euroradio
11/17/2023 • 6 minutes, 35 seconds
231117 - ZOOM - Чаму стала магчымай “справа малочнікаў”?
231117 - ZOOM - Чаму стала магчымай “справа малочнікаў”? by Euroradio
11/17/2023 • 29 minutes, 30 seconds
Александр Кныровіч. Лукашэнка ў Гомелі — атрымаў гранатамёт у падарунак, але ўсё роўна бамбіць
Александр Кныровіч. Лукашэнка ў Гомелі — атрымаў гранатамёт у падарунак, але ўсё роўна бамбіць by Euroradio
11/17/2023 • 41 minutes, 6 seconds
231116 - ZOOM - “Ён узмацняў ардынскае іга”. Кім быў Неўскі, помнік якому паставілі ў Мінску
231116 - ZOOM - “Ён узмацняў ардынскае іга”. Кім быў Неўскі, помнік якому паставілі ў Мінску by Euroradio
11/16/2023 • 40 minutes, 19 seconds
Аляксандр Фрыдман. Перадзел свету: ці здолее Лукашэнка прычапіцца да кітайскага цягніка
У Сан-Францыска прайшлі перамовы паміж лідарамі ЗША і Кітая — упершыню за апошнія 6 гадоў. І на фоне пагаршэння адносінаў паміж гэтымі дзвюма краінамі. У Беларусі ж усё па-ранейшаму — рэпрэсіі, прасоўванне “рускага свету”, змаганне з беларускасцю і пагрозы суседнім краінам.
Ці чакаць замірэння паміж ЗША і Кітаем і як гэта можа адбіцца на адносінах лукашэнкаўскага рэжыму з “кітайскімі партнёрамі”? навошта лукашысты абвясцілі вайну беларускім класікам і пры чым тут помнік маскоўскаму князю ў цэнтры Мінска? Як мігранцкі крызіс на мяжы з краінамі ЕС уплывае на магчымасць паляпшэння адносінаў Беларусі з Захадам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
11/16/2023 • 58 minutes, 56 seconds
Раман Раманчук. Пра карупцыю, выбары, рост коштаў, курс долара і кантрабанду
Белае паліто непахіснага змагара з карупцыяй Лукашэнка апрануў яшчэ напярэдадні першых прэзідэнцкіх выбараў у незалежнай Беларусі. З таго часу гэтым паліто Лукашэнка карыстаецца нязменна напярэдадні чарговага электаральнага цыкла. Вось толькі карупцыю ў сваім атачэнні ён так і не перамог. Больш за тое, даследчыкі кажуць, што уся збудаваная гэтым “змагаром” сістэма — наскрозь карумпаваная.
Што азначаюць чарговыя гучныя карупцыйныя скандалы ды затрыманні і пры чым тут выбары? Ці звязаныя заходнія санкцыі і рост коштаў на тавары і паслугі ў Беларусі? Як мігранцкі крызіс на мяжы з краінамі ЕС уплывае на канрабанду з Беларусі на захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст, экс-кандыдыт у прэзідэнты Яраслаў Раманчук
11/16/2023 • 52 minutes, 43 seconds
Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя
16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч.
Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мова і культура. А для таго, каб беларусы заставаліся ў еўрапейскім кантэксце, трэба, каб у людзей былі юрыдычныя і фінансавыя магчымасці для розных замежных вандровак, перакананая Валянціна Трыгубовіч.
Пра тое, чым займалася і займаецца беларуская эміграцыя ў ЗША, хто насамрэч зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай, чаму гэта не спадабалася беларускаму грамадству ўзору канца 1980-х гадоў і як нам беларусізаваць Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Трыгубовіч.
Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя
11/16/2023 • 52 minutes, 25 seconds
231115 - ZOOM - Чым рэжыму Лукашэнкі не дагадзіў Дунін-Марцінкевіч
231115 - ZOOM - Чым рэжыму Лукашэнкі не дагадзіў Дунін-Марцінкевіч by Euroradio
11/15/2023 • 39 minutes, 12 seconds
Павел Усаў. Пра экстрэмізм класікаў, падручнік па генацыдзе і выбары
У Беларусі гісторыя дзіўным чынам паўтараецца. Прынамсі ў чарговай спробе чарговай прарасійскай групоўкі, якая займела ўладу ў краіне, знішчыць усе праявы беларускай нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці ды выказаць лаяльнасць чарговаму маскоўскаму хану. Як у 19 стагоддзі такія манкурты забаранялі творы Дуніна-Марцінкевіча, так і ў 21 стагоддзі робяць тое ж. Як некалі расказвалі пра прыгнёт беларускага народа выключна “панамі”, так і цяпер бачаць “генацыд беларускага народа” выключна аднабока. І ставяць помнікі ў беларускай сталіцы расійскім князям.
Пра што сведчаць прызнанне экстрэмісцкімі твораў беларускага класіка, устаноўка помніка расійскаму князю і выданне “падручніка пра генацыд”? Як лукашысты рыхтуюцца да “выбараў”, ці звязаныя гэтыя “выбары” і чарговая перамога над карупцыяй ад КДБ і Лукашэнкі? Ці варта чакаць змянення палітыкі Польшчы ў дачыненні да лукашэнкаўскай адміністрацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
11/15/2023 • 1 hour, 3 minutes, 18 seconds
231114 - ZOOM - Крыміналка за секс-кантэнт. Сілавікі абвясцілі вайну вэбкамшчыцам?
231114 - ZOOM - Крыміналка за секс-кантэнт. Сілавікі абвясцілі вайну вэбкамшчыцам? by Euroradio
11/14/2023 • 39 minutes, 49 seconds
Ірына Сідорская. "Павялічыць насельніцтва рухам чароўнай палачкі" — Gender Gap
Расійскі патрыярх Кірыл заявіў, што "насельніцтва можна павялічыць проста — як рухам чароўнай палачкі". І гэта не тая "чароўная палачка", пра якую вы маглі б падумаць. Што ж прапануе кіраўнік РПЦ?
Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap разам з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра паляванне, якое сілавікі зладзілі на "онліфаншчыц", пра жаданне экс-міністра ўнутраных справаў раздаць паляўнічую зброю жанчынам і пра жахлівы кейс — Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі (той нанёс дзяўчыне 111 удараў, а адсядзеў менш за год).
11/14/2023 • 50 minutes, 55 seconds
231113 - ZOOM - Лукашэнка за грошы эвакуяваў беларусаў, а Гайдукевіч пляваў на Літву
231113 - ZOOM - Лукашэнка за грошы эвакуяваў беларусаў, а Гайдукевіч пляваў на Літву by Euroradio
11/13/2023 • 37 minutes, 56 seconds
231110 - ZOOM - Мінск будуе паркінгі, а там няма машын. Чаму і якое выйсце прапануюць улады?
231110 - ZOOM - Мінск будуе паркінгі, а там няма машын. Чаму і якое выйсце прапануюць улад ы? by Euroradio
11/10/2023 • 37 minutes, 4 seconds
$5,3 млрд пазыкаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №7
У наступным годзе Беларусь мусіць аддаць $5,3 млрд пазыкаў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №7
11/10/2023 • 7 minutes, 37 seconds
Аляксандр Кныровіч. Новы перл Лукашэнкі: змагацца за ўладу = змагацца з дзяржавай?
Лукашэнка сабраў прадстаўнікоў партый, якія засталіся ў Беларусі пасля чысткі, і патлумачыў ім, што змаганне за ўладу — гэта, насамрэч, змаганне супраць дзяржавы. "Партыйцы" з энтузіязмам паківалі ў адказ. Гэта — а таксама працэсы, якія паралельна адбываюцца ў Каардынацыйнай радзе — абмяркуем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
Таксама пагаворым пра тое, колькі ў Беларусі хрушчовак і што ўлады будуць рабіць, калі яны "выстаяць" свой рэсурс і прыйдзе час іх зносіць.
11/10/2023 • 41 minutes, 53 seconds
Роза Турарбекава. Навошта Лукашэнка адчытаў кубінскага прэм'ера
Пакуль Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і адчытвае прэм'ера Кубы, а Святлана Ціханоўская вырашае праблемы беларусаў у Бундэстагу, Пуцін пяты раз за год едзе ў Казахстан. А перад гэтым у Астане прымалі Эмануэля Макрона і адкрывалі цэнтр НАТА. У той жа час у апусцелым Сцепанакерце праходзіць азербайджанскі парад, а ў Ерэване кажуць, што Арменія стаіць на парозе новай вайны.
ЦАХАЛ заяўляе, што ХАМАС страціў кантроль над паўночнай часткай Газы, ААН пераконвае, што абодва бакі палестына-ізраільскага канфлікту здзяйсняюць вайсковыя злачынствы, а чатырохгадзінныя гуманітарныя паўзы ў Газе эксперты называюць вынікам інтэнсіўнай амерыканскай дыпламатыі.
Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з паліталагіняй, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
11/10/2023 • 46 minutes, 4 seconds
Карына Пацёмкіна. "Не цяжэй, чым завалы ў Бучы": стрым з беларускай, якая шукае працу ў Польшчы
Карына Пацёмкіна — беларуска, якая сустрэла вайну ў Бучы, а потым аднаўляла горад пасля акупацыі расіянамі. За гэта яна атрымала падзяку ад мясцовага галавы. Нягледзячы на валанцёрства і дапамогу ўкраінцам, Карына сутыкалася з праблемамі легалізацыі ва Украіне, куды пераехала ў 2021 годзе праз пераслед на радзіме.
Ад нядаўняга часу дзяўчына жыве ў Польшчы. Перабіваецца падпрацоўкамі, шукае сталую працу і шмат піша ў фэйсбуку.
Чаму беларусы мусяць аб'яднацца вакол адной ідэі і якой цяпер, у 2023 годзе, мусіць быць гэтая ідэя? Ці магчыма прымірыць беларусаў і ўкраінцаў? Чаму стамляцца ад любові да людзей — нармальна? Ці магчыма перамагчы ПТСР і чаму чалавеку, які ўмее дапамагаць і рабіць добрыя справы, так цяжка знайсці працу сярод сваіх?
Пра гэта ды іншае размаўляем з Карынай Пацёмкінай у жывым эфіры Еўрарадыё.
11/10/2023 • 54 minutes, 39 seconds
231109 - ZOOM - У гадавіну падзення Берлінскай сцяны — пра сцяну беларускую
231109 - ZOOM - У гадавіну падзення Берлінскай сцяны — пра сцяну беларускую by Euroradio
11/9/2023 • 31 minutes, 39 seconds
Ірына Маклейн: Не саромецца быць беларусамі — у гэтым мая нацыянальная ідэя
9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі", кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, дырэктарка аддзела па сацыяльнай апецы Міністэрства аховы здароўя Шатландыі Ірына Маклейн.
Як гэта ні прыкра, сёння для большасці замежнікаў брэнд Беларусі — у трох словах: дыктатура, Лукашэнка, бульба. І нам трэба зрабіць усё магчымае, каб гэты лукашысцкі брэнд змяніць на брэнд нармальнай еўрапейскай краіны. Мы мусім паказваць свету Беларусь, якую мы любім. Але каб гэта пачаць рабіць, нам неабходна навучыцца не саромецца быць беларусамі, перакананая Ірына Маклейн.
Пра тое, чым падобныя лёсы Беларусі і Шатландыі, чаму беларусамі часцей становяцца, чым нараджаюцца, і адкуль “лукашызм” у Каардынацыйнай радзе, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Маклейн.
11/9/2023 • 52 minutes, 25 seconds
231108 - ZOOM - Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і да вайны
231108 - ZOOM - Як Лукашэнка рыхтуецца да выбараў і да вайны by Euroradio
11/8/2023 • 43 minutes, 51 seconds
Лізавета Пракопчык. Каардынацыйная рада не перажыве выбараў?
Каардынацыйная рада перанесла рашэнне па фармаце выбараў. Заявя, запланаваная на 8 лістапада, прагучыць на месяц пазней. Якраз у тыя дні, калі ў ЗША будзе праходзіць стратэгічны саміт па Беларусі.
Колькі разоў можна будзе так пераносіць? Чаму перспектыва выбараў літаральна знішчае КР, спараджаючы ўсё больш скандалаў: вотум недаверу старшыні юрыдычнай камісіі Раману Кісляку, масавы сыход з фракцыі "Моладзевы наступ"... Хто і навошта стварае фем-фракцыю? І хто і з чым паедзе ад беларусаў у Вашынгтон?
Абмяркоўваем апошнія навіны Каардынацыйнай рады з дэлегаткай Лізаветай Пракопчык.
11/8/2023 • 30 minutes, 17 seconds
Аляксандр Фрыдман. Ціханоўская ў Германіі, а Лукашэнка "замацоўваецца" ў РФ
Лукашэнка заявіў, што літоўцы і беларусы — адзін народ. А потым сказаў, што літоўцы — "своеасаблівыя людзі" і "не беларусы". Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман праслухаў гэты набор словаў чатыры разы і зразумеў, што яго прафесійных здольнасцяў не хапае, каб зразумець яго глыбокі сэнс.
Тым не менш, разам спрабуем разабрацца ў галоўных палітычных навінах тыдня.
11/8/2023 • 35 minutes, 19 seconds
Ірына Сідорская. Прастытуткі на службе рэжыму, адбор дзяўчат для чыноўнікаў
Удзельнік BELPOL Мацвей Купрэйчык распавёў, як сілавікі выкарыстоўваюць мінскіх прастытутак. У той жа час на парадкі, прынятыя ў Беларусі, пачалі скардзіцца самі ябацькі: аказваецца, перад сустрэчамі з чыноўнікамі дзяўчынам даводзіцца праходзіць доўгі і мутарны адбор — а пасля яны адчуваюць сябе "як на панэлі".
Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры пагаворым з гендарнай даследчыцай, прафесаркай Ірынай Сідорскай.
11/8/2023 • 46 minutes, 56 seconds
231107 - ZOOM - Ці давераць Лукашэнку пасярэдніцтва ў вырашэнні расійска-украінскага канфлікту?
231107 - ZOOM - Ці давераць Лукашэнку пасярэдніцтва ў вырашэнні расійска-украінскага канфлікту? by Euroradio
11/7/2023 • 42 minutes, 2 seconds
231106 - ZOOM - Пракоп'еў, Сахашчык і Ягораў паехалі ў турнэ. Хутка і ў тваім горадзе
231106 - ZOOM - Пракоп'еў, Сахашчык і Ягораў паехалі ў турнэ. Хутка і ў тваім горадзе by Euroradio
11/6/2023 • 37 minutes, 9 seconds
231103 - ZOOM - Як Каардынацыйная рада рыхуецца да выбараў?
231103 - ZOOM - Як Каардынацыйная рада рыхуецца да выбараў? by Euroradio
11/3/2023 • 30 minutes, 11 seconds
Дэфіцыт лекараў. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №6
Дэфіцыт лекараў. Экан амічныя навіны Беларусі за тыдзень №7
11/3/2023 • 7 minutes, 18 seconds
Аляксандр Кныровіч. Навошта аб'ядноўваюцца Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў
Улады прыдумалі, як яшчэ адпомсціць з'ехалым беларусам, — яны перагледзяць спісы грамадзян, не занятых у эканоміцы, за папярэднія перыяды і правядуць пераразлік за паслугі ЖКГ.
У той жа час з'ехалых у Варшаву беларусаў запрашаюць на сустрэчу з нечаканай троіцай — Валерыем Сахашчыкам, Вадзімам Пракоп'евым і Андрэем Ягоравым. Яны збіраюцца аб'ядноўваць свае намаганні ў змаганні з рэжымам. Паралельна Каардынацыйная рада, якая мусіць ужо год як прадуктыўна змагацца з рэжымам, пакуль змагаецца са сваімі чальцамі.
Гэта ды іншае абмяркоўваем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
11/3/2023 • 45 minutes, 37 seconds
231102 - ZOOM - Калі ў Беларусі вырастуць кошты?
231102 - ZOOM - Калі ў Беларусі вырастуць кошты? by Euroradio
11/2/2023 • 35 minutes, 51 seconds
Аляксандр Фрыдман. Навошта Лукашэнка вяртае ваенныя пракуратуры
Учора Лукашэнка размаўляў з Пуціным, а сёння сабраў генералаў і казаў пра неабходнасць вярнуць у Беларусь ваенныя пракуратуры.
У той жа час у сацсетках працягнулася вайна паміж расійскімі лібераламі і беларусамі, а Аляксей Арастовіч заявіў пра свае прэзідэнтскія амбіцыі.
Пра гэта, а таксама пра вайну на ізраільскім і ўкраінскім фронтах у 16:00 размаўляем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
11/2/2023 • 33 minutes, 35 seconds
Зміцер Хведарук: верхавенства закона — сёння ў гэтым наша нацыянальная ідэя
2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — багаслоў-рэфарматар, царкоўны гісторык, евангеліст, экс-палітвязень, футбаліст-аматар Зміцер Хведарук.
Можна шмат гаварыць пра цяжкі гістарычны лёс, пра спадчыну ВКЛ і пра ціск Расійскай імперыі, пра русіфікацыю і паланізацыю, але, на вялікі жаль, беларускі народ да сёння працягвае “намацваць” сваю ідэнтыфікацыю, асэнсоўваць і ўсведамляць сябе як нацыю. І гэта вельмі важны, хоць і балючы працэс, які мы мусім прайсці да канца. Бо Святое Пісьмо кажа пра тое, што Бог даў чалавеку ідэнтычнасць. Мы не можам не прыняць таго, што дае нам Бог, перакананы Зміцер Хведарук.
Пра тое, чаму нацыянальныя адметнасці народа — Божы падарунак, чаму беларусы не хочуць той падарунак прымаць і ніяк не вызначацца са сваёй ідэнтычнасцю і ці можна прабачыць злачынцу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Хведаруком.
11/2/2023 • 57 minutes, 37 seconds
231101 - ZOOM - "Існаваў і працягне": што будзе з Беларускім Чырвоным Крыжом
231101 - ZOOM - "Існаваў і працягне": што будзе з Беларускім Чырвоным Крыжом by Euroradio
11/1/2023 • 26 minutes, 15 seconds
231031- ZOOM - Беларус збег ад пераследу КДБ і дапамагае арміі Ізраіля
231031- ZOOM - Беларус збег ад пераследу КДБ і дапамагае арміі Ізраіля by Euroradio
10/31/2023 • 33 minutes, 57 seconds
Gender Gap: Мацярынства пасля 2020-га як факт уразлівасці беларусак
У аўторкі ў Ісландыі працуюць толькі мужчыны. А жанчыны ў гэты дзень страйкуюць, прычым на чале з прэм'ер-міністаркай Катрын Якабсдоцір. Такім чынам яны пратэстуюць супраць няроўных з мужчынамі заробкаў і сексуалізаванага гвалту.
У той жа час беларускі ў эміграцыі просяць дэмсілы падумаць пра дзіцячыя пакоі — каб мамы маглі весці актыўнае палітычнае і грамадскае жыццё. І ўвогуле, мяркуюць беларускія жанчыны, мужчынам у эміграцыі быць значна прасцей.
А ў самой Беларусі дагэтуль не вырашанае пытанне чарговага павышэння пенсійнага ўзросту для жанчын. Маўляў, мужчынам нядаўна павысілі да 63-х, і далей няма куды, бо сярэдняя працягласць жыцця беларускага мужчыны — 64 гады. А вось з жанчынамі ўсё выглядае інакш. Цяпер іх адпраўляюць на заслужаны адпачынак у 58 гадоў, а жывуць беларускі ў сярэднім 78 гадоў. І бізнес мяркуе, што на фоне масавай эміграцыі, рэпрэсій і адсюль недахопу працоўных рук і выплат у ФЗН будзе някепска, каб жанчыны працавалі і ў 60.
Наколькі гэта справядліва? Чаму мацярынства ўнутры Беларусі і ў эміграцыі — факт уразлівасці? Праз колькі гадоў беларускі будуць страйкаваць за роўныя з мужчынамі заробкі? Гэта ды іншае абмяркоўваем у нашай традыцыйнай рубрыцы Gender Gap разам з прафесаркай, даследчыцай Ірынай Сідорскай.
10/31/2023 • 43 minutes
231030 - ZOOM - "Гэй, тлусты!" Гутарка з доктаркай пра праблему дзіцячага атлусцення ў Б еларусі
231030 - ZOOM - "Гэй, тлусты!" Гутарка з доктаркай пра праблему дзіцячага атлусцення ў Беларусі by Euroradio
10/30/2023 • 36 minutes, 3 seconds
Роза Турарбекава. Другая АЭС на фоне вайны і Хрэнін у Кітаі
Пакуль у свеце працягваюцца дзве вялікія вайны, у Беларусі збіраюцца будаваць другую АЭС. Кажуць, што цяпер гэта стратэгічны праект нумар адзін у Беларусі. А яшчэ, мяркуюць аналітыкі, Лукашэнка змяняе рыторыку адносна Захаду і робіць гэта не без згоды Масквы.
Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з паліталагіняй, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
10/30/2023 • 34 minutes, 53 seconds
Іх норавы: Беднасць у Італіі і Афрыцы, выплаты геям у Аўстрыі і “Карона"
Аўстрыя клапоціцца пра правы геяў і выдаткоўвае на гэта мільёны еўра. А ў гэты ж час недзе ў Афрыцы няпоўналетніх дзяўчатак адпраўляюць замуж і нараджаць замест таго, каб аддаць у школу. Але добра, што пераключыць увагу ад праблем і несправядлівасці сучаснасці дапамагаюць серыялы. Што чуваць у свеце і што глядзець гэтай восенню — у нашым кароткім аглядзе міжнародных навін.
10/27/2023 • 4 minutes, 58 seconds
231027 - ZOOM - Запрацавала служба “Адно акно” — для дапамогі палітвязням
231027 - ZOOM - Запрацавала служба “Адно акно” — для дапамогі палітвязням by Euroradio
10/27/2023 • 38 minutes, 19 seconds
Мегапраекты і мікрасхемы. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №6
Мегапраекты і мікрасхемы. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №6 by Euroradio
10/27/2023 • 6 minutes, 42 seconds
Аляксандр Кныровіч. Шалёны рост падаткаў, Лаўроў у Мінску — ХАМАС у Маскве.
Лукашэнку ізноў панесла ў "міратворчасць". Сёння ён дзеліцца сваімі рэцэптамі па ўрэгуляванні сітуацыі на Блізкім Усходзе. Аказваецца, усё проста: трэба стварыць "Палясцінскую дзяржаву"! (Ціпа за 75 гадоў ніхто да гэтага не дадумаўся?)
Тым часам міністры замежных справаў Расіі і Вугоршчыны прыехалі на перамовы ў Беларусь, а дэлегацыя ХАМАС завітала ў Маскву. Нешта будзе? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
А яшчэ пагаворым пра падаткі, якія рэзка растуць у Беларусі ў 2024 годзе. Хто і за што будзе плаціць больш?
10/27/2023 • 51 minutes, 41 seconds
231026 - ZOOM - Імперыя наносіць зваротны ўдар: чаму расіяне зноў ваююць з Ціханоўскай
231026 - ZOOM - Імперыя наносіць зваротны ўдар: чаму расіяне зноў ваююць з Ціханоўскай by Euroradio
10/26/2023 • 38 minutes, 6 seconds
Алег Талерчык: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!
26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык.
Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мовы і сябе ў родную мову і без ачышчэння нашага грамадства праз дэкамунізацыю, дэлукашызацыю і люстрацыю, перакананы Алег Талерчык.
Пра тое, якім чынам можна вярнуць у агульнае карыстанне беларускую мову, якая люстрацыя ў Беларусі магчымая, і пра пагрозы прыходу да ўлады прарасійскіх сіл мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Талерчыкам.
10/26/2023 • 57 minutes, 46 seconds
231025 - ZOOM - Чаму беларусы яшчэ жывыя, калі ўсё настолькі кепска з беларускай медыцынай?
231025 - ZOOM - Чаму беларусы яшчэ жывыя, калі ўсё настолькі кепска з беларускай медыцынай? by Euroradio
10/25/2023 • 38 minutes, 15 seconds
Аляксандр Фрыдман. Ці страціў Лукашэнка саюзніка ў выглядзе Казахстану?
Ці страціў Лукашэнка саюзніка ў выглядзе Казахстану?
Стрым з A. Фрыдманам
10/25/2023 • 46 minutes, 17 seconds
Станіслаў Салавей. Сезонны грып і медыцына РБ
Сезонны грып, рэпрэсіі супраць медыкаў, міграцыя дактароў, жаночае здароўе, прэм'ера фільма ГУпоЗ пра рэаліі беларускай медыцыны.
10/25/2023 • 1 hour, 5 minutes, 12 seconds
Павел Усаў. Сілавое вызваленне Беларусі — міф?
Валерый Сахашчык нарабіў шораху: па-першае, папракае дэмсілы за тое, што раз'яднаныя і ўвесь час сварацца паміж сабой (і далучацца беларусам фактычна няма да каго), а па-другое, сцвярджае, што сілавы варыянт вызвалення Беларусі — не варыянт. Гэта сапраўды так.
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Казахстана Такаева з Днём Рэспублікі, адзначыўшы, што ў краін сугучныя падыходы да развіцця інтэграцыйных працэсаў. Віншаванне цікавым чынам амаль супала з іншай падзеяй — адкрыццём у Казахстане цэнтра міратворчых аперацый NATO. У ім казахскія афіцэры будуць праходзіць падрыхтоўку па амерыкансіх метадычках. Вось гэта агульныя падыходы!
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/25/2023 • 1 hour, 4 minutes, 34 seconds
231024 - ZOOM - Ці сапраўды Беларусі выгадна пабудаваць яшчэ адну АЭС?
231024 - ZOOM - Ці сапраўды Беларусі выгадна пабудаваць яшчэ адну АЭС? by Euroradio
10/24/2023 • 40 minutes, 55 seconds
Ірына Сідорская. Дзень бацькі ў Беларусі. На абцасах па Палацы Незалежнасці. Gender Gap
У Беларусі ўпершыню святкавалі Дзень бацькі і Тыдзень бацькоўскай любові. З'яўленне гэтага свята — маніпуляцыя для таго, каб дзяржава яшчэ скараціла свае выдаткі на грамадзянаў. Але ў той жа час чыноўнікі заклікаюць нараджаць больш!
Таксама пагаворым пра новы сэксісцкі ролік ад Mark Formelle, жаночы паляўнічы клуб (што?) і пра тое, чаму жанчынам працаваць у Палацы Незалежнасці цяжэй, чым мужчынам. Гэта Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай!
10/24/2023 • 51 minutes, 3 seconds
231023 - ZOOM - Ці сапраўды свету бракуе жаночага лідарства?
231023 - ZOOM - Ці сапраўды свету бракуе жаночага лідарства? by Euroradio
10/23/2023 • 40 minutes, 32 seconds
Роза Турарбекава. Сустрэча Ціханоўскай з Санду і недавер Лукашэнкі да ўраду
На фоне палесцінска-ізраільскага канфлікту складаецца ўражанне, што свет забыўся на вайну ва Украіне. Як некалі ў Кіеў, цяпер сусветныя лідары прыязджаюць у Тэль-Авіў, а, напрыклад, Германія заявіла, што ў яе бюджэце на 2024 год пакуль не хапае грошай на падтрымку Украіны, якая працягвае весці барацьбу супраць расійскіх акупантаў.
У той жа час Лукашэнка заявіў, што не давярае свайму ўраду, Святлана Ціханоўская наведала Малдову, дзе сустрэлася з прэзідэнткай Маяй Санду а дэпутат Алег Гайдукевіч перакананы, што калі грамадзянам Еўрасаюзу спрошчана выдаваць беларускія пашпарты, то яны з радасцю пераедуць у Беларусь.
Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, паліталагіняй Розай Турарбекавай.
10/23/2023 • 56 minutes, 54 seconds
Яўген Магда. Лукашэнка разрывае адносіны з Кіевам?
Праз больш як паўтара года пасля нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі Лукашэнка звольніў беларускага амбасадара ва Украіне. Ды Ігар Сокал у прынцыпе ўжо даўно і не быў ва Украіне: ён выехаў з Кіева ў першыя дні поўнамаштабнай вайны. І, відаць, разлічваў хутка вярнуцца. Але...
Ці значыць гэта, што адносіны Мінска і Кіева пагаршаюцца? Ціханоўская можа замяніць Украіне Лукашэнку? Як гэта ўсё выглядае на агульным геапалітычным фоне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
10/23/2023 • 46 minutes, 58 seconds
Мінфін не плаціць па сваіх пазыках. Эканамічныя навіны за тыдзень №5
Чаму Мінфін не плаціць па сваіх пазыках, і дзе беларускія чыноўнікі плануюць шукаць шчасце?
Cлухайце таксама ў машыне, на дачы а 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску.
10/20/2023 • 6 minutes, 49 seconds
У Еўропе — какаінавая эпідэмія, у Капітоліі — зноў шум
Пакуль Ілан Маск невядома што вырабляе з Твітарам (які цяпер “Х”), яго “Тэслы” хутка саступяць кітайскім электрамабілям. А краіны Балтыі высвятляюць, хто займаецца дыверсіямі і шкодзіць камунікацыям. Пра гэта і іншае — у нашым кароткім аглядзе мі жнародных навін.
10/20/2023 • 3 minutes, 25 seconds
231020 - ZOOM - Іпатэка пад 2% — гэта рэальна? Параўноўваем крэдыты ў Б еларусі і Польшчы
231020 - ZOOM - Іпатэка пад 2% — гэта рэальна? Параўноўваем крэдыты ў Беларусі і Польшчы by Euroradio
10/20/2023 • 34 minutes, 14 seconds
Аляксандр Кныровіч. Іпатэка пад 2% — рэальна? Гледзячы ў якой краіне вы жывеце.
Пры пэўных умовах у Польшчы іпатэку можна ўзяць пад 2%. У Беларусі стаўкі па крэдытах на жыллё — двузначныя. Ну як так? І хто ўвогуле жыве ў сацыяльнай дзяржаве?
У традыцыйным пятнічным стрыме з блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам параўнаем іпатэкі ў Беларусі і ў Польшчы. Але абмяркуем і галоўныя палітычныя навіны тыдня: Ціханоўская тлуста адмяжоўваецца ад расіян, Лукашэнка задумаў ператрахнуць Акадэмію навук, улады Беларусі працягваюць забіваць і робяць няправільную стаўку ў канфлікце Ізраіля з палясцінцамі.
10/20/2023 • 34 minutes, 57 seconds
231019 - Zoom - Што рабіць, калі школьны фізрук прымушае займацца пры месячных?
231019 - Zoom - Што рабіць, калі школьны фізрук прымушае займацца пры месячных? by Euroradio
10/19/2023 • 41 minutes, 35 seconds
Уладзімір Кавалкін. Што з доларам і чаму Лукашэнка ўзяўся за дарогі
Інфляцыя ў Беларусі дасягнула гістарычнага мінімуму, ВУП вырас да 3,5%, тавараабарот з Кітаем дасягнуў 6 мільярдаў. Падаецца, беларуская эканоміка цвіце і пахне. Пры гэтым Лукашэнку на вялікую сходку ў Кітай не завуць, а палітолагі ўвогуле кажуць, што ўся гэтая эканамічная залежнасць ад Кітая ў будучыні выйдзе нашай краіне бокам.
Ці так гэта? Што адбываецца на рынку валют і чаму Лукашэнка ўзяўся за дарогі? Навошта шматдзетным сем'ям абмяжоўваюць сямейны капітал і пры гэтым з усіх прасаў гучаць заклікі нараджаць паболей беларусаў?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
10/19/2023 • 45 minutes, 4 seconds
Сяргей Башлыкевіч: “Будзьма разам — і ўсё будзе файна!” — у гэтым сёння мая ідэя
19 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар праекта LEIBONIK, інжынер, гулец “Што?Дзе?Калі?”, інтэлектуал і мамчын сынок Сяргей Башлыкевіч.
Веры ў канцэпцыю нейкай Новай Беларусі, якая не толькі будзе ў нас неўзабаве, але і ў тое, што яна будзе не такая, як зараз, практычна няма. Новая Беларусь — гэта нешта такое, чаго мы ніколі не дасягнем. А вось у сучасную Беларусь, якую мы здолеем усе разам пабудаваць, не толькі варта, але і трэба верыць, перакананы Сяргей Башлыкевіч.
Пра тое, што такое “вось-вось Беларусь”, чым яна адрозніваецца ад Новай Беларусі і ці трэба будзе ў ірвы на беларуска-расійскай мяжы запускаць кракадзілаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Башлыкевічам.
10/19/2023 • 50 minutes, 9 seconds
Філіп Біканаў. Магія лічбаў: ці можна давяраць "сацыялогіі ў канцлагеры"
Што думаюць беларусы? Праўладныя і незалежныя апытанкі паказваюць прынцыпова розныя лічбы. Дык мала таго: адрозніваюцца (хаця і нязначна) і дадзеныя ад розных незалежных сацыялагічных службаў. Каму верыць?
Ды і ўвогуле: ці можна верыць "сацыялогіі ў канцлагеры", калі людзі абсалютна свядома асцярожнічаюць, баючыся, што іх вылічаць і кінуць у ізалятар? Пра гэта размаўляем з сацыёлагам Філіпам Біканавым.
10/19/2023 • 34 minutes, 56 seconds
231018 - ZOOM - У рускіх бамбіць: сацсеткі ўзарвала інтэрв’ю Ціханоўскай
231018 - ZOOM - У рускіх бамбіць: сацсеткі ўзарвала інтэрв’ю Ціханоўскай by Euroradio
10/18/2023 • 30 minutes, 28 seconds
Павел Усаў. Зяленскі — пра Беларусь, іранскіх лідараў у Мінску, аўдыт ОСЦ
Уладзімір Зяленскі [нарэшце] заўважыў, што паміж Скандынавіяй і Кіевам ёсць Мінск. І агучыў нешта да болю падобнае на ідэю Балта-Чарнаморскага саюза, якую з 90-х развівае беларуская апазіцыя. Што стаіць за рыторыкай прэзідэнта Украіны?
Тым часам Мінск таксама пачынае гуляць у доўгую. На сустрэчу з Лукашэнкам прыехаў віцэ-прэзідэнт Ірана Магамад Махбэр. Што азначае гэты візіт?
Нарэшце, Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў вынікі аўдыту, на якім настойвалі іншыя прадстаўнікі апазіцыі. Ці задаволіў ён усіх зацікаўленых? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
10/18/2023 • 1 hour, 5 minutes, 30 seconds
У Польшчы падлічылі галасы на выбарах: апазіцыя можа сфармаваць урад
У Польшчы падлічылі галасы на выбарах: апазіцыя можа сфармаваць урад by Euroradio
10/17/2023 • 39 minutes, 20 seconds
Жаночыя стандарты ад беларускіх мужчын, скандал з харасментам у ЕГУ. Gender Gap
Беларускія ўлады пайшлі ў Крыжовы паход за тое, што яны называюць "традыцыйнымі каштоўнасцямі". Пракуратура чарговы раз тлумачыць, чаму чайлдфры гэта дрэнна. ЛГБТ у яго ідзе праз коску разам з педафіліяй. А на дзяржТБ выйшла ток-шоў, у якім беларускія мужчыны падзяліліся сваімі ўяўленнямі пра жаночую прыгажосць. І гэтае ўяўленне дзіўным чынам не супала з уяўленнямі жанчын.
Карацей, ці то мы на ўсё пачалі глядзець праз "гендарную лінзу", ці то навінаў, звязаных з гендарнымі стэрэатыпамі, робіцца ўсё больш. Абмяркуем іх у праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
10/17/2023 • 53 minutes, 17 seconds
У Афганістане няма куды сяліць людзей, а Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна)
У Афганістане няма куды сяліць людзей, а Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна) by Euroradio
10/16/2023 • 30 minutes, 44 seconds
Роза Турарбекава. Выбары ў Польшчы і прыезд чыноўніка з Ірана ў Беларусь
На выходных у Польшчы прайшлі парламентскія выбары, якія ўпершыню за восем гадоў могуць змяніць уладу ў краіне. Беларуская прапаганда надавала ім шмат увагі, прасоўваючы наратыў, што нібыта новае кіраўніцтва пойдзе на саступкі рэжыму Лукашэнкі.
А пакуль палякі стаялі ў вялізных чэргах, каб прагаласаваць на выбарах (участкі працавалі нават да 3-й ночы, каб усе змаглі прагаласаваць), Лукашэнка вяртаўся з Бішкеку, дзе прайшоў саміт краін СНД. А цяпер рыхтуецца да прыёму ў Мінску першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамада Махбера. А Іран, як вядома, актыўна падтрымлівае дзеянні ХАМАС у Ізраілі.
Навошта ў такі час у Беларусь едзе іранскі палітык? Што цікавага адбылося ў Кыргызстане падчас сустрэчы Лукашэнкі, Пуціна, Аліева і кампаніі? Як зменіцца палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі, калі да ўлады такі прыйдзе апазіцыя?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
10/16/2023 • 44 minutes, 58 seconds
231013 - ZOOM - Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце
231013 - ZOOM - Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце by Euroradio
10/13/2023 • 36 minutes, 17 seconds
Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна)
Уладзімір Пуцін стаў дыктатарам. Гэта, здаецца, ні для кога не сакрэт, але цяпер такі тытул ён атрымаў афіцыйна. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
10/13/2023 • 2 minutes, 50 seconds
Татальная залежнасць ад Расіі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №4
Татальная залежнасць ад Расіі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №4 by Euroradio
10/13/2023 • 7 minutes, 31 seconds
Уладзімір Пугач. Толькі “Святло”. Уладзімір Пугач пра новы трэк і падтрымку сваіх у цёмныя часы
Трынаццатая пятніца кастрычніка 2023 года магла бы быць адным з чарговых чорных дзён рэпрэсаванага календара беларусаў, калі б не Уладзімір Пугач і ягоны гурт J:Mors, які сёння прэзентаваў свой трэк пад назвай “Святло”. Гэта яшчэ раз даказвае: усё, што робіцца дзеячамі нашай культуры, адбываецца не дарма. Нягледзячы на абставіны, кожная добрая песня абавязкова знойдзе свайго слухача, падтрымае яго ў цяжкую хвіліну і натхніць жыць далей. Пасля песня разам з гастролямі музыкаў разляціцца па свеце і сатрэ ўсе межы паміж беларусамі, якія працягваюць жыць на Радзіме і раз’ехаліся па планеце.
А што натхняе ды падтрымлівае самаго Уладзіміра Пугача? Наколькі шырэй стаў сусвет пасля пераезду за мяжу? Каханне пасля рэпрэсій — гэта..? Што хвалюе? Што баліць? Як па-новаму раскрываюцца беларусы?
Пра гэта ды іншае гаворым ў эфіры Еўрарадыё з лідарам калектыву J:Mors
10/13/2023 • 33 minutes, 21 seconds
Аляксандр Кныровіч. Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце
Аляксандр Кныровіч. Ці здолеюць Пуцін з Лукашэнкам падвысіць ролю СНД у свеце by Euroradio
10/13/2023 • 36 minutes, 19 seconds
Алена Жываглод. Каардынацыйная рада ці Нацыянальны сход — каго выбіраем?
25 лютага ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у складзе 110 дэпутатаў абіраецца раз на чатыры гады. Гэтым разам чакаць чагосьці цікавага ад кампаніі не даводзіцца. Дзеючыя ўлады настолькі запужалі электарат, што ўсе разумеюць: любая крэатыўнасць і іншадумства пагражаюць суткамі, а то і гадамі за кратамі.
І ўсё было б прадказальна, калі б не чальцы Каардынацыйнай рады, якія аб’явілі пра свае выбары за мяжой.
У чым сэнс ініцыятывы? Якая карысць ад яе беларусам, што засталіся дома, і ці цікавяцца яны наогул гэтым пытаннем? Як ідзе падрыхтоўка да выбараў і як справы ў Вольгі Кавальковай, якая нядаўна стала ахвярай працы беларускіх прапагандыстаў?
Навошта наогул беларусам дэпутаты, якія хоць і павінны прадстаўляць голас грамадства на самым высокім узроўні і рэалізоўваць самыя цікавыя ініцыятывы, па выніку нават не могуць пабудаваць сацыяльную дзяржаву, якую будуюць ужо не першы год?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод
10/13/2023 • 45 minutes, 31 seconds
231012 - ZOOM - Армія Ізраіля гатовая да наземнай аперацыі, у ААН кажуць пра “калекты ўнае пакаранне”
231012 - ZOOM - Армія Ізраіля гатовая да наземнай аперацыі, у ААН кажуць пра “калектыўнае пакаранне” by Euroradio
10/12/2023 • 39 minutes, 14 seconds
Сяргей Чалы. Нновы праект і ацэнка стану эканомікі
Лета без аналітыкі ад Сяргея Чалага цягнулася невыносна доўга. Але вось, спярша эксперт вярнуўся да стрымаў з Вольгай Лойка, а сёння завітае ў эфір на Еўрарадыё.
А мы распытаем Чалага пра навіны (кажуць, чакаецца новы праект!) і паслухаем, як ён ацэньвае цяперашні стан беларускай эканомікі. Ці працягвае Расія падстаўляць плячо, як адчувае сябе IT-сектар, што беларусы робяць з грашыма ў цяперашняй турбулентнай сітуацыі. Таксама абмяркуем дзейнасць Офіса Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады. І, вядома ж, адкажам на вашыя пытанні.
10/12/2023 • 1 hour, 10 minutes, 28 seconds
Павел Кірылёнак: мы ёсць, мы — нацыя, і гэта нармальны стан рэчаў — такая наша ідэя
12 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гід па Каталоніі, беларус па ідэнтычнасці, чэх па пашпарце і каталонец па перакананнях Павел Кірылёнак.
Нацыянальная ідэя беларусаў практычна нічым не адрозніваецца ад нацыянальнай ідэі любой еўрапейскай нацыі. І гэтая ідэя ў тым, што мы ёсць, мы — беларусы і ў нас ёсць свая хата, у якой мы жывем. Ці некалі зможам у яе вярнуцца, каб там працягваць жыць. І гэта вельмі прынцыповыя рэчы, якія сведчаць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, яе не трэба прыдумляць. Але трэба яе развіваць і ўзмацняць, перакананы Павел Кірылёнак.
Пра тое, ці падобныя беларусы і каталонцы, як нам усвядоміць важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, культуры і сваёй мовы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Кірылёнкам.
10/12/2023 • 54 minutes, 6 seconds
231011 - ZOOM - Як Ізраіль праспаў атаку з боку ХАМАС? Расповед ад першай асобы
231011 - ZOOM - Як Ізраіль праспаў атаку з боку ХАМАС? Расповед ад першай асобы by Euroradio
10/11/2023 • 29 minutes, 29 seconds
Палессе — самы загадкавы рэгіён Беларусі. Свая мова, кухня і філасофія жыцця
Што такое беларускае Палессе – распавядае ілюстратарка і мастачка Воля Кузьміч
10/11/2023 • 50 minutes, 13 seconds
231010- ZOOM - Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС
231010- ZOOM - Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС by Euroradio
10/10/2023 • 36 minutes, 12 seconds
“Народная аўдыякніга”: як паўдзельнічаць і хто выбірае твор
Летась удзельнікі праекта “Народная аўдыякніга”, у якім было задзейнічана больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў, запісалі аўдыяверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай. Праект стаў паспяховым. Заяўкі далучыцца стваральнікі праекта атрымлівалі яшчэ доўгі час пасля рэлізу. І вось “Народная аўдыякніга” вяртаецца! Калі вы хацелі паўдзельнічаць у агучванні аўдыякнігі, то цяпер той самы чаканы момант — распачаты прыём заявак на ўдзел у запісе наступнай кнігі.
Ці час цяпер для стварэння аўдыякніг і як правільна выбраць твор, які варта начытаць? Якой літаратуры патрабуе сучаснае беларускае грамадства? Па якіх крытэрах адбіраюць удзельнікаў праекта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць аўдыявыдавец і адна са стваральніц і рэдактарка праекту “Народная аўдыякніга” Крысціна Дробыш і стваральнік праекта audiobooks.by, адзін са стваральнікаў праекту “Народная аўдыякніга” Мікіта Белаглазаў
10/10/2023 • 37 minutes, 46 seconds
Леся Руднік. Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС
Лукашэнкаўская прапаганда надзіва хутка “вызначылася” са сваёй пазіцыяй датычна нападу тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС на Ізраіль. У іх не толькі маляваліся карціны пераможнага параду (праз тры дні пасля пачатку ўварвання) па вуліцых “вызваленага” Іерусаліма, але ішла гаворка пра карысць “перамогі Палестыны для Масквы і Мінска”. Відавочна, што без “падказак” зверху прапаганда на такія тэмы не выказваецца. І гэтая пазіцыя кардынальна адрозніваецца ад пазіцыі дэмакратычнай часткі беларускага грамадства.
Ці не паспяшалася прапаганда стаць на бок тэрарыстаў з ХАМАС і ці не падставілі прапагандысты такой паспешлівасцю свайго галоўнага боса? Што карыснага для беларускага грамадства ад шматлікіх сустрэч Ціханоўскай апошняга месяца? Ці ёсць прыкметы таго, што на фоне вайны ў Ізраілі Захад распачне перамоўны працэс з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік
10/10/2023 • 44 minutes, 48 seconds
Gender Gap: ад харасмента да “Глінянага Вялеса”, нобеля і экстрэмізма
Нобелеўку па эканоміцы далі за вывучэнне месца і ролі жанчын на рынку працы. Прэмію атрымала амерыканка Клаўдыя Голдзін. “Яе даследаванні раскрываюць прычыны змены гэтай ролі і паказваюць на асноўныя перашкоды на шляху да гендэрнай роўнасці”, — адзначаецца ў паведамленні. А ў гэты ж час у Беларусі лукашысты прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" антываенны "Саюз маці Беларусі"…
Пра тое, як рабіць дасягненні жанчын больш заўважнымі, хто гэтым мусіць займацца і пры чым тут Арастовіч, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
10/10/2023 • 38 minutes, 45 seconds
231009- ZOOM - Што можа вырашыць палестына-ізраільскі канфлікт?
231009- ZOOM - Што можа вырашыць палестына-ізраільскі канфлікт? by Euroradio
10/9/2023 • 47 minutes, 8 seconds
Марыць Беларусь: ці хвалюе “беларускае пытанне” беларусаў Амерыкі
З падзеяў 2020 года мінула ўжо больш за тры гады. І ў адсутнасці станоўчых зменаў, пры наяўнасці не толькі няспынных рэпрэсій, але і саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны, часам ствараецца ўражанне, што колішні ўздым беларусаў замежжа застаўся ў мінулым. Тэма нацыянальнага адраджэння, умацавання нацыянальнай свядомасці, салідарнасці беларусаў адыходзіць на трэці план. Бо жыццё за мяжой хутчэй вымагае інтэграцыі ў грамадства мясцовае, а не пошукаў сваёй нацыянальнай ідэі ды ідэнтычнасці.
Што сёння адбываецца ў дыяспарах ЗША і Канады? Ці важная для беларусаў Амерыкі тэма нацыянальнага адраджэння і ўмацавання ідэнтычнасці? Ці можна за мяжой знайсці беларускую нацыянальную ідэю і ці магчыма захаваць Беларускасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць магістарка гісторыі, лідарка супольнасці беларусаў у Сан-Францыска, экс-прэзідэнтка Згуртавання беларусаў Амерыкі Надзея Нортан і старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка
10/9/2023 • 39 minutes, 46 seconds
Аляксандр Фрыдман. Ці ўратуе ХАМАС Лукашэнку і ці будзе вялікая вайна
Версій таго, якія насамрэч мэты пераследавала тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС, здзяйсняючы свой самазабойчы напад на Ізраіль, ужо выказана шмат. Прагучалі версіі і пра датычнасць да падрыхтоўкі нападу Расіі, і пра магчымую ролю Кітая, і пра інтарэсы ЗША — пра Іран і казаць няма чаго, яго роля відавочная. Але цікавейшыя магчымыя наступствы гэтага нападу як для самога Ізраіля, так і для Сектара Газа і для ўсяго таго рэгіёна. А магчыма, і для ўсяго свету, бо гэты напад можа зрабіцца запалкай, што падпаліць увесь свет…
Як на напад тэрарыстаў ХАМАС адрэагавала кіраўніцтва Ізраіля і апазіцыя, ці дапаможа гэта ў будучыні Нетаньяху захаваць уладу? Што звязвае сённяшні канфлікт з Расіяй, Кітаем і ЗША? Ці паўплываюць гэтыя падзеі на сітуацыю ў Беларусі, ці дапаможа ХАМАС узмацніць Лукашэнку сваю ўладу і ці не стаім мы на парозе трэцяй сусветнай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
10/9/2023 • 26 minutes, 56 seconds
Саша Філіпенка. “Ціхары”: як рэпрэсіі і выгнанне змянілі пісьменніка і чытача?
Творцы заўсёды рэфлексавалі наконт падзей, якія закранаюць як іх саміх, так і грамадства наўкол. І чым больш маштабныя падзеі, тым шырэйшая і вастрэйшая тая рэфлексія. Часам яна балючая, часам — гаючая. Але заўсёды змены ў грамадстве выклікалі і змены ў падачы творцамі сваёй працы.
Як змянілася беларускае грамадства за часы рэпрэсій, эміграцыі і вайны і якой літаратуры гэтае грамадства патрабуе цяпер ад літаратараў? Ці здольныя творцы ў сённяшніх умовах эміграцыі дагрукацца да чытача ў Беларусі? Ці можа сёння пісьменнік заставацца “па-за палітыкай” і як зацікавіць беларусаў “сваёй літаратурай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Саша Філіпенка
10/9/2023 • 52 minutes, 20 seconds
Роза Турарбекава. Пра ХАМАС, Карабах, Беларусь і трэцюю сусветную
Маштабнасць і прадуманасць нападу баевікоў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС на Ізраіль шакавала ўвесь свет. А вось паводзіны тэрарыстаў на часова захопленых тэрыторыях, на жаль, былі чаканымі і практычна не адрозніваліся ад паводзін расійскіх акупантаў на захопленых тэрыторыях Украіны — забойствы цывільнага насельніцтва, гвалт, катаванні, выкраданні, рабаўніцтва і знішчэнне ўсяго наўкол. Але сама гэтая вайна паставіла шмат пытанняў як перад спецслужбамі Ізраіля, так і перад усім светам: як рэагаваць і як дзейнічаць у гэтай сітуацыі? Прычым размова не толькі пра напад на Ізраіль, але і пра вайну ў Нагорным Карабаху ды Украіне, сітуацыю ў Беларусі і ў цэлым у нашым рэгіёне…
Ці можна параўноўваць напад баевікоў ХАМАС на Ізраіль з сітуацыяй у Карабаху і вайной ва Украіне? Што звязвае пералічаныя канфлікты з Расіяй, Кітаем і ЗША? Ці маюць апошнія крывавыя падзеі адносіны да Беларусі і ці стаім мы на парозе трэцяй сусветнай вайны? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
10/9/2023 • 51 minutes, 26 seconds
231006- ZOOM - Хто можа стаяць за выбухам на чыгунцы ў Мінскім раёне
231006- ZOOM - Хто можа стаяць за выбухам на чыгунцы ў Мінскім раёне by Euroradio
10/6/2023 • 34 minutes, 24 seconds
Курс рубля прабівае дно. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №3
Курс рубля прабівае дно. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень №3
10/6/2023 • 7 minutes, 10 seconds
Чаму Бэкхэм мусіць мадэраваць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты
Нічога новага: яшчэ адзін нобелеўскі лаўрэат прэміі міру не можа прыйсці па сваю ўзнагароду, бо сядзіць у турме. Новую нобелеўскую лаўрэатку трымае ў зняволенні Іран. Беларусь зноў у незайздроснай кампаніі — зрэшты, у гэтым таксама нічога новага.
10/6/2023 • 5 minutes, 44 seconds
Марыя Колесава-Гудзіліна. Пра вызваленне палітвязняў, пашпарты і адвакатуру
Нягледзячы на пераход лукашэнкаўскага рэжыма ад аўтарытарызму да неасталінізму (ці таталітарызму), там па-ранейшаму кажуць пра “выбары” і нават адвакатура працягвае існаваць. Што ніякім чынам не замінае карнікам працягваць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці. Але гэтыя злачынствы фіксуюцца правабаронцамі. І гэта дае падставы спадзявацца, што рана ці позна, але кожнае злачынства будзе пакаранае.
Што засталося ад правоў чалавека ў Беларусі і ці магчымая ў сённяшніх умовах праца правабаронцаў? Ці сапраўды тое, што адбываецца ў Беларусі, з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці і ці магчыма пакараць злачынцаў? Ці існуюць законныя сродкі для вызвалення палітвязняў і ці варта спадзявацца на пашпарт Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна.
10/6/2023 • 45 minutes, 23 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка маўчыць, долар пабіў рэкорд, Ціханоўская і Пашынян
Абмяркоўваем апошнія навіны, у Калодзішчах і Уруччы ўначы пачулі выбух — міліцыя кажа пра "тэракт" на станцыі Азярышча, рэакцыя Лукашэнкі, долар у РБ пабіў рэкорд, сустрэча Ціханоўскай і Пашыняна.
10/6/2023 • 45 minutes, 20 seconds
231005- ZOOM - "Цяпер не ўсё добра". Што будзе з курсам рубля да канца года?
231005- ZOOM - "Цяпер не ўсё добра". Што будзе з курсам рубля да канца года? by Euroradio
10/5/2023 • 31 minutes, 24 seconds
Канстанцін Якаўлеў, Віталь Рак. (Не)спартыўныя гульні: што не падзялілі незалежныя спартоўцы
Такое адчуванне, што міжнародныя спартыўныя арганізацыі хоць і паступова, але пачынаюць вяртаць да ўдзелу ў спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў. Адначасова пачаліся незразумелыя працэсы ў асяродку беларускіх незалежных спартоўцаў: загучалі абвінавачанні ў фінансавай несумленнасці.
Што адбываецца вакол і ўнутры Свабоднага аб'яднання спартсменаў і ці адпавядаюць рэчаіснасці абвінавачванні, якія гучаць у бок яго кіраўніцтва? Ці сапраўды можна чакаць вяртання беларускіх і расійскіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы? Што адбываецца з беларускім спортам і ці рэальна застацца ў спорце спартсменам, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябры Свабоднага аб'яднання спартсменаў (BSSF) — шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі, экс-трэнер гандбольнага клуба “Віцязь” Канстанцін Якаўлеў і заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак
10/5/2023 • 45 minutes, 1 second
Сяргей Бяспалаў. “Паспалітае рушэнне”: ці гатовыя беларусы мілітарызавацца
Спачатку лукашэнкаўскай дыктатурай, а потым нападам расійскіх акупантаў на Украіну беларусы былі пастаўленыя перад фактам: у такіх умовах вярнуць сабе краіну і абараніць яе ад крамлёўскіх інтэгратараў магчыма толькі сілай. Таму частка беларусаў пайшла добраахвотнікамі ваяваць на баку Украіны, а іншыя заснавалі шэраг ваенна-спартовых аб’яднанняў, каб атрымаць неабходную, хаця б мінімальную, вайсковую падрыхтоўку. Адным з такіх аб’яднанняў стала “Паспалітае рушэнне”.
Ці патрэбныя сёння такога кшталту ваенна-спартовыя аб’яднанні і ці спраўляюцца яны са сваёй задачай? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца “Паспалітае рушэнне” і ці гатовыя “мірныя людзі” беларусы мілітарызавацца? Ці рэальна сілай зрынуць рэжым Лукашэнкі і ці існуе пагроза грамадзянскай вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Грамадзянскага штаба добраахвотнага аб'яднання беларусаў "Паспалітае рушэнне" Сяргей Бяспалаў
10/5/2023 • 29 minutes, 19 seconds
Павел Латушка. Ад “легалізацыі злачынстваў” да прысуду Лукашэнку
Нягледзячы на крытыку і пагрозу атрымаць ордар на свой арышт з Гаагі, Лукашэнка нічога не робіць для таго, каб перакрыць маршруты дастаўкі дзяцей з Украіны ў Беларусь. Больш за тое, рэжым імкнецца ўсімі даступнымі метадамі давесці, што гэта не злачынства, а дапамога гэтым дзецям. Іх у Беларусі лекуюць спакоем, прапагандай БТ і “высокамастацкімі хітамі” ад сясцёр Груздзевых.
Ці атрымаецца ў Лукашэнкі давесці сусветнай супольнасці адсутнасць злачынства ў сітуацыі з украінскімі дзецьмі? Ці можна верыць чуткам пра намеры Крамля замяніць Лукашэнку і чаму так актывізавалася Качанава? Якую пагрозу лукашэнкаўскаму рэжыму нясе русіфікацыя Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
10/5/2023 • 52 minutes, 45 seconds
Таня Віланэла: міласэрнасць, талерантнасць, гасціннасць — нашы адметныя якасці
5 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка беларускай дыяспары Даніі, куратарка і арганізатарка культурных імпрэз дыяспары, тэатральны крытык, валанцёрка Таня Віланэла.
Беларусы адметныя спалучэннем такіх якасцяў, як міласэрнасць, талерантнасць і гасціннасць. Нам неабходна гэтыя рысы ў сабе ўмацаваць, пашырыць на ўсё беларускае грамадства і зрабіць іх сваёй нацыянальнай ідэяй, а потым несці гэтую беларускую прыгажосць усяму сусвету, перакананая Таня Віланэла.
Пра тое, як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці, чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таняй Віланэла.
10/5/2023 • 45 minutes, 41 seconds
231004- ZOOM - Навошта рэжым завёў крыміналку на ўдзельнікаў марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно”
231004- ZOOM - Навошта рэжым завёў крыміналку на ўдзельнікаў марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” by Euroradio
10/4/2023 • 36 minutes, 10 seconds
Андрэй Стрыжак. “Крымінальны” марафон: як праходзяць выплаты дапамогі
Як толькі сабраныя падчас дабрачыннага марафону “Нам не ўсё адно” грошы пачалі публічна перадавацца адпаведным фондам, а тыя, у сваю чаргу, абвясцілі, каму і ў якіх аб’ёмах тыя грошы будуць скіраваныя, узбудзіліся лукашэнкаўскія органы, што лічаць сябе “праваахоўнымі”. І завялі тыя органы “крыміналку” на ўсіх, хто тым ці іншым чынам прычыніўся да ўдзелу ў марафоне.
Каму і ў якім аб’ёме будуць перададзеныя грошы, якія атрымаў ад арганізатараў марафону“Нам не ўсё адно” фонд BYSOL? Ці ўплывае на размеркаванне грошай іх крыміналізацыя і які адсотак бяруць фонды за сваю працу з перадачай дапамогі адрасатам? Як будзе рабіцца справаздача і ці ўсе змогуць з ёй азнаёміцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, сузаснавальнік і кіраўнік фонду дабрачыннай дапамогі BYSOL Андрэй Стрыжак.
10/4/2023 • 56 minutes, 33 seconds
Павел Усаў. Пра выбары ў КР, ролю ААН, ліцвінізм і гульні з гісторыяй
Напярэдадні чарговай кампаніі па прызначэнні загадзя выбраных давераных асоб дэпутатамі, якую лукашэнкаўская прапаганда і чыноўнікі чамусьці працягваюць называць “выбарамі”, актывізаваліся “выбарчыя” настроі і ў пэўнай часткі дэмсіл. Пачаліся размовы пра выбары ў Каардынацыйную раду. А ў гэты час асобныя палітыкі ў Літве ніяк не могуць вызначыцца са сваім стаўленнем да сучаснага “ліцвінізму беларусаў”. Што прыводзіць да нейкага напружання ў адносінах да беларусаў у Літве…
Ці патрэбныя сёння выбары і ці магчыма іх увогуле правесці на адпаведным узроўні? Што з сябе ўяўляе Саўбез ААН сёння і ці можа гэтая структура неяк дапамагчы беларусам у супрацьстаянні з лукашэнкаўскім рэжымам? Што робяць дэмсілы, каб перахапіць павестку ў рэжыму і ці магчымая кансалідацыя ўсіх дэмакратычных структур? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
10/4/2023 • 58 minutes, 4 seconds
231003- ZOOM - Ці могуць пасадзіць альбо адабраць кватэру, калі адмовішся ад размеркавання?
231003- ZOOM - Ці могуць пасадзіць альбо адабраць кватэру, калі адмовішся ад размеркавання? by Euroradio
10/3/2023 • 40 minutes, 50 seconds
Роза Турарбекава. Пра ліцвінізм, “нацыстаў” з Рады БНР і выбары ў КР
Асобныя палітыкі ў Літве ніяк не могуць вызначыцца са сваім стаўленнем да сучаснага ліцвінізму беларусаў. Магчыма, для гэтага было б дастаткова гісторыю пачытаць, а не слуханні ў Сейме ладзіць, але як ёсць. У гэты ж час у Беларусі так званая Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу “па факце супрацьпраўнай дзейнасці пранацысцкага экстрэмісцкага фармавання Рады БНР”. Самі ж лукашысты актыўна рыхтуюцца да кампаніі чарговага прызначэння загадзя выбраных давераных асоб дэпутатамі, чамусьці называючы гэта ўсё “выбарамі”.
Чаму асобных палітыкаў працягвае хваляваць тэма ліцвінізму і ці магчыма ў ёй паставіць кропку? Ці арыгінальная лукашэнкаўская дыктатура ў сваіх пошуках нацыстаў вакол і ў чым падабенства Рады БНР і Пракоп’ева? Што дадуць выбары ў Каардынацыйную раду і ці такім чынам варта рэагаваць на лукашэнкаўскую імітацыю выбараў? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
10/3/2023 • 57 minutes, 26 seconds
Алесь Чайчыц. “Самі вы фашысты”: як знайсці “нацыстаў” у Радзе БНР
Так званая Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу “па факце супрацьпраўнай дзейнасці пранацысцкага экстрэмісцкага фарміравання”. І калі вы падумалі, што нарэшце там узяліся за ГУБАЗіК ці прапагандыстаў з СТБ, то памыляецеся. “Пракуратура” працягвае дзейнасць у стылі “гэта не мы фашысты, гэта вы фашысты” і распачала крымінальную справу супраць Рады БНР.
Якія прыкметы “пранацысцкасці” ёсць у дзейнасці ці заяўленых мэтах Рады БНР? Ці напалохае распачатая справа сябраў Рады БНР і як гэта паўплывае на яе дзейнасць? Што насамрэч напалохала лукашэнкаўскія сілавыя органы ў дзейнасці гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады БНР, актывіст беларускай дыяспары Мюнхена Алесь Чайчыц
10/3/2023 • 33 minutes, 58 seconds
Gender Gap: як шлюб у 27 гадоў супярэчыць “традыцыйным каштоўнасцям”?
Жаночы аватар Лукашэнкі Наталля Качанава працягвае падкідваць “гендарных” тэм для праграмы Gender Gap. Гэтым разам яна выказала занепакоенасць, што сярэдні ўзрост тых, хто бярэ шлюб, складае 27 гадоў. Маўляў, позна гэта. І Качанава будзе сумесна з праваслаўнай царквой (з дапамогай манашак-пуціністак, відаць) “праводзіць мерапрыемствы па захаванні сямейных каштоўнасцяў”.
Пра тое, чаму лукашыстаў так хвалюе ўзрост маладой сям’і, пры чым тут сямейныя каштоўнасці і што не так з Днём настаўніка, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
10/3/2023 • 34 minutes, 53 seconds
231002- ZOOM - Што будзе з эканомікай, калі дзяржава пачне размяркоўваць студэнтаў-платнікаў?
231002- ZOOM - Што будзе з эканомікай, калі дзяржава пачне размяркоўваць студэнтаў-платнікаў? by Euroradio
10/2/2023 • 32 minutes, 4 seconds
Дурні і дарогі. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сёння мы пагаворым пра дурняў і дарогі, пра тое, ці патрэбныя ўладзе разумныя студэнты, і пра тое, чым урад плаціць за прыгожыя справаздачы.
Cлухайце таксама ў машыне, на дачы а 8:40 кожную суботу на 107.5 FM у Століне і Пінску.
9/29/2023 • 7 minutes, 5 seconds
230929 - ZOOM - Чаму суд Швейцарыі апраўдаў Гараўскага
230929 - ZOOM - Чаму суд Швейцарыі апраўдаў Гараўскага by Euroradio
9/29/2023 • 34 minutes, 41 seconds
Іх норавы: с тала вядома, калі Зямля стане непрыдатнай для жыцця
Жыццё на Зямлі знікне, але перад гэтым абмяркуем першую падлодку Тайваня, чарговы этап супрацьстаяння Байдэна і Трампа, развіццё самай хайповай нейрасеткі. Гэта — наш традыцыйны агляд міжнародных навін.
9/29/2023 • 3 minutes, 57 seconds
Даніла Лаўрэцкі і Лізавета Даўгулевічч Размеркаванне на 7 гадоў і экстрэмісцкае задзіночанне
Улады ўзяліся аптымізаваць беларускую адукацыю. З яе хочуць выдаіць больш грошай. Таксама чыноўнікі хочуць спыніць уцечку мазгоў. Таму нам актыўна распавядаюць, колькі маладыя людзі вінныя дзяржаве і як добра, што іх усіх, нават платнікаў, будуць прывязваць да першага месца працы, і не на два, а на пяць гадоў.
Паралельна ўлады працуюць над манапалізацыяй уплыву на школьнікаў і студэнтаў. "Задзіночанне беларускіх студэнтаў" абвешчанае "экстрэмісцкім", то бок супрацоўніцтва з незалежнай арганізацыяй стала небяспечным.
Як з усім гэтым плыць? Абмяркоўваем з сябрам Рады Моладзевага блоку Данілам Лаўрэцкім і сакратаркай знешніх сувязяў ЗБС Лізаветай Даўгулевіч
9/29/2023 • 45 minutes, 52 seconds
Аляксандр Кныровіч. Палітвязняў вызваляюць проста цяпер? Расклад па выбарах у КР
Увечары 29 верасня пачнуцца адкрытыя дэбаты пра выбары ў новы склад Каардынацыйнай рады. Зміцер Крук і Андрэй Курэйчык — за выбары, а Вольга Кавалькова і Ян Рудзік — супраць. Дык ці быць гэтым выбарам увогуле?
Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра "камісію па памілаванні", якая вось проста ў гэтыя хвіліны нібыта таемна засядае ў калоніі "Віцьба-3". Рэжым гатовы на саступкі па палітвязнях і пачынае гандлявацца?
І пра іншыя эканоміка-палітычныя навіны: хлусню ўладаў пра платную адукацыю на Захадзе, смешны экспарт Беларусі ў Афрыку (а размоваў жа было!), чарговую экскурсію Лукашэнкі ў кароўнік — таксама пагаворым
9/29/2023 • 55 minutes, 32 seconds
230928 - ZOOM - "І тут яна адпускае рукі". Беларуска выратавала дзяўчыну ад самагубства ў ЗША
230928 - ZOOM - "І тут яна адпускае рукі". Беларуска выратавала дзяўчыну ад самагубства ў ЗША by Euroradio
9/28/2023 • 35 minutes, 24 seconds
Максім Пляшко. Пра “падарункі тэрарыстам” ад Лукашэнкі і “няўдзел” Беларусі ў вайне
Ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну лукашэнкаўскі рэжым падтрымлівае агрэсію Масквы. Не, беларускія вайскоўцы не далучыліся да расійскіх “братоў”, але і тэрыторыя для нападу, і базы для дыслакацыі, і ўзбраенне, і рамонтныя базы, і шпіталі расіянам былі забяспечаныя. І гэта цалкам змяніла стаўленне ўкраінцаў не толькі да Лукашэнкі, але і да шараговых беларусаў. Нават тых, хто таксама пацярпеў ад лукашыстаў.
Якое сёння агульнае стаўленне ва Украіне да беларусаў і ці падзяляюць украінцы беларусаў і лукашыстаў? Што ўплывае на гэтае стаўленне і ці ёсць сёння магчымасці палепшыць ўзаемаадносіны? Ці атрымліваецца ў беларускіх дэмакратычных сіл наладзіць адносіны з афіцыйным Кіевам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко
9/28/2023 • 39 minutes, 47 seconds
Валіцкая: мая нацыянальная ідэя простая: дэкаланізацыя і — смерць патрыярхату!
28 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка Пашыранай рады Згуртавання беларусаў Германіі “Razam”, сузаснавальніца Фестывалая беларускай культуры “Minsk&Minga”, спецыялістка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Іна Валіцкая.
Як гэта ні дзіўна, але менавіта ў патрыярхаце, які пануе ў беларускім соцыюме, і палягае большасць праблем, якія мы сёння маем. Колішнія каланізатары і сённяшнія дыктатары, якія імкнуцца зрабіць з нас рабоў і забіраюць нашу свабоду, — першасная прычына няшчасцяў беларускай нацыі. Дый стэрэатыпы кшталту “прэзідэнцтва не для жанчыны” не набліжаюць нас да Новай Беларусі, перакананая Іна Валіцкая.
Пра тое, як пазбавіцца патрыярхальнага мыслення і чаму без гэтага не пабудаваць Новай Беларусі, чаму культура сёння мае першаснае значэнне, і пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Інай Валіцкай.
9/28/2023 • 57 minutes, 8 seconds
Ірына Сідорская. Дзе недапрацоўвае беларуская прапаганда
Слухачы і гледачы Еўрарадыё больш ведаюць Ірыну Сідорскую як гендарную даследчыцу і спікерку нашай праграмы Gender Gap. Але спадарыня Ірына таксама займаецца медыяэкспертызай і пільна сочыць за прапагандай.
Мінулым разам у эфіры Еўрарадыё мы абмяркоўвалі тэндэнцыі ў беларускай прапагандзе на пачатку чэрвеня. Тады грамадства хвалявалі тэмы прывозу ў краіну расійскай ядзернай зброі і хвароба Лукашэнкі.
Прайшло амаль чатыры месяцы — а такое ўражанне, што чатыры гады. Бо за гэты час у краіну прыехалі і з’ехалі назад вагнераўцы. Палякі ледзьве не закрылі мяжу. Беларусаў за мяжой пазбавілі магчымасці атрымліваць пашпарты і прадаваць сваю маёмасць у краіне без асабістай прысутнасці. Лукашэнка заняўся свінагадоўляй і пытаннямі размеркавання платнікаў...
Як сябе ў гэтых кейсах паводзіла беларуская прапаганда? Дзе яна асабліва адзначылася, а што праваліла?
9/28/2023 • 45 minutes, 36 seconds
230927 - ZOOM - Ці прасуне Расія сваіх кандыдатаў на выбарах у Беларусі?
230927 - ZOOM - Ці прасуне Расія сваіх кандыдатаў на выбарах у Беларусі? by Euroradio
9/27/2023 • 39 minutes, 45 seconds
Юрый Дракахруст. Ад “выбараў і транзіту” да Вагнера і ўдзелу ў вайне
Усё часцей ад лукашэнкаўскіх чыноўнікаў рознага ўзроўню і прапагандыстаў гучаць словы пра будучыя электаральныя кампаніі. Да якіх рэжым, як выглядае, пачаў рыхтавацца ці не з 2021 года — вынішчаючы не толькі ўсе палітычныя партыі і грамадскія ініцыятывы, але і любую актыўнасць з боку беларусаў. З іншага боку, Павел Латушка не выключае, што Масква скарыстаецца гэтымі “выбарамі” як сродкам для павелічэння свайго палітычнага ўплыву і прысутнасці ў Беларусі.
Навошта Лукашэнку працягваць фарс пад назвай “выбары” і ці магчыма сёння разважаць пра нейкі транзіт улады ў любым яго выглядзе? Ці варта верыць словам Алейніка пра няўдзел Беларусі ў захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны? Што адбываецца з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і на што ім найперш варта было б скіраваць свае высілкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
9/27/2023 • 52 minutes, 18 seconds
Мікалай Халезін. “Дзікае паляванне”: ці дастане яно Лукашэнку і калі
Опера “Дзікае паляванне караля Стаха” ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра, гледзячы па водгуках тэатральных крытыкаў і шараговых гледачоў, нарабіла шуму ў тэатральным Лондане. І ў чарговы раз прыцягнула ўвагу да Беларусі і таго, што ў нашай краіне адбываецца. Іншая справа, на якія дзеянні гатовая міжнародная супольнасць, каб паспрыяць змене гэтай сітуацыі…
Якія ацэнкі дае крытыка працы Свабоднага тэатра і ці змяніліся яны пасля таго, як сціхлі першыя пасляпрэм’ерныя эмоцыі? Ці сапраўды атрымалася не толькі зрабіць добрую пастаноўку, але і прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і ці дапаможа гэта неяк вырашэнню “беларускага пытання”? Што адбываецца на “санкцыйным фронце” і што робіцца для супрацьдзеяння абыходу санкцый Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін
230926 - ZOOM - Навошта Лукашэнку электаральная кампанія? by Euroradio
9/26/2023 • 35 minutes, 29 seconds
Андрэй Казакевіч. Даследаваць Беларусь: што чакае навукоўцаў у эміграцыі
У польскім Гданьску з 22 па 24 верасня праходзіў ужо ХІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Як звычайна, было шмат навукоўцаў, дыскусій, круглых сталоў і прэзентацый новых даследаванняў. І разумення таго, што чым далей, тым менш у працы Кангрэса будуць браць удзел навукоўцы і даследчыкі, якія жывуць і працуюць у самой Беларусі.
Чым адметны сёлетні Кангрэс і як на яго працы адбіваецца тое, што сёння адбываецца ў Беларусі? Ці варта разлічваць на супрацу ў далейшым з дзяржаўнымі беларускімі структурамі, навуковымі арганізацыямі і асобнымі даследчыкамі? Што адбываецца з беларускай навукай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч
9/26/2023 • 43 minutes
Роза Турарбекава. Пра адукацыю, мовы, размеркаванне платнікаў і выбары
Апошнім часам лукашэнкаўскія чыноўнікі, ідэолагі і спецслужбы актыўна турбуюцца лёсам дзяцей і падлеткаў. Прычым, не толькі беларускіх, але і ўкраінскіх. Украінскіх яны за вялікія грошы з бюджэта “Саюзнай дзяржавы” вывозяць на “аздараўленне” і робяць вялікія вочы, калі ім і з Украіны, і з Гаагі кажуць пра адказнасць за выкраданне. Што да беларускіх, то рэжымнікі імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб беларускія падлеткі не трапілі ў “пекла” заходніх навучальных устаноў.
Якія мэты насамрэч пераследуе рэжым, заяўляючы пра неабходнасць абмежавання навучання замежным мовам, звальняючы настаўнікаў, вучні якіх паступаюць ў еўрапейскія ВНУ і ўводзячы размеркаванне для платнікаў? Навошта Лукашэнка працягвае гуляцца ў выбары? Ці дапаможа Такаеў Лукашэнку “прарвацца” ў Азію і якія высновы можна зрабіць па выніках Генасамблеі ААН? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
9/26/2023 • 54 minutes, 42 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: ад “прэзідэнцтва” Качанавай да жонкі Камісаранкі
Вяселле Славы Камісаранкі нарабіла шуму ў сацсетках. Але яшчэ больш шуму ўзнялося з-за працягу гісторыі: высветлілася, што да вяселля абранніца коміка займалася, на думку большасці каментатараў, заганнай прафесіяй. Што праўда, на думку Наталлі Качанавай, яшчэ больш заганнай прафесіяй для жанчыны з’яўляецца… прэзідэнцтва.
Пра тое, чаму ў здавалася б цывілізаваным грамадстве асабістае жыццё выкарыстоўваюць для пераследу і шантажу, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
9/26/2023 • 37 minutes, 47 seconds
230922 Huw Much
230922 Huw Much by Euroradio
9/25/2023 • 6 minutes, 49 seconds
230925 - ZOOM - Чаму рэжым Лукашэнкі так не любіць, што яго называюць рэжымам
230925 - ZOOM - Чаму рэжым Лукашэнкі так не любіць, што яго называюць рэжымам by Euroradio
9/25/2023 • 37 minutes, 14 seconds
Лявон Вольскі і Ketevan. “Эмігранты”: як жывуць, што спяваюць і пра што мараць
Днямі, а дакладней — на свой дзень народзінаў 14 верасня, Лявон Вольскі выклаў для праслухоўвання “Эмігрантаў”. У новы альбом “генерала айчыннага року” ўвайшла 21 песня пра беларускае жыццё-быццё ў эміграцыі. У запісе бралі ўдзел Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Ketevan, Павал Трыпуць, познаньскі хор "Спеўны сход" і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.
Чым адметная новая праца для самога аўтара і чаму быў абраны менавіта такі, нязвыклы для “сучаснага Вольскага” стыль? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка, удзельніца супольнага праекта “Эмігранты” Ketevan і ўласна аўтар і выканаўца большасці твораў на новым альбоме Лявон Вольскі
9/25/2023 • 56 minutes, 11 seconds
Вітольд Юраш. Польшча можа дараваць Лукашэнку?
Лукашэнка не стамляецца паўтараць, што Беларусь не пагражае Польшчы. І нават даручыў свайму прэм'ер-міністру памірыцца з Варшавай. Як на гэта глядзяць з таго боку беларуска-польскай мяжы?
Пра тое, ці можа Польшча дараваць Лукашэнку, пра складаныя стасункі Мінска і Масквы і іх уплыў на раўнавагу ў рэгіёне, пра крызіс паміж палякамі і ўкраінцамі распытваем дыпламата і аналітыка Вітольда Юраша, які ў сярэдзіне 2010-х працаваў часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі, а цяпер узначальвае Цэнтр стратэгічнага аналізу.
9/25/2023 • 38 minutes
Аляксандр Фрыдман. “Абасраныя каровы 2.0”: ад нарад Лукашэнкі да сустрэч Алейніка ў ААН
Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік падчас выступу на Генасамблеі ААН заклікаў не называць рэжым, што пануе ў Беларусі сёння, “рэжымам”. І ў прынцыпе ён правы, бо навошта ўжываць адно вызначэнне, калі можна казаць проста: “дыктатура”. Па-перашае, прэс-сакратарка Лукашэнкі не так даўно сказала, што “дыктатура — наў брэнд” (у сэнсе — іх, лукашыстаў), а па-другое, сам Алейнік, сваімі сустрэчамі ў Нью-Ёрку, прадэманстраваў кола знешнепалітычных зносінаў і прыярытэтаў — аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы Афрыкі і Азіі.
Што вызначае сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі і пра што сведчаць сустрэчы на палях Генасамблеі ААН Алейніка і Ціханоўскай? Навошта Лукашэнка дэманстратыўна “ператрахівае” кароўнікі і адукацыю і да чаго гэта прывядзе? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ і ці прыслухаецца свет да парадаў Папы Рымскага наконт паставак зброі Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
9/25/2023 • 47 minutes, 18 seconds
230922 - ZOOM - “Калі ўжо прыгоннае права — то на ўсіх узроўнях”
230922 - ZOOM - “Калі ўжо прыгоннае права — то на ўсіх узроўнях” by Euroradio
9/22/2023 • 33 minutes, 37 seconds
Смерць платнай адукацыі, смерць бясплатнай медыцыны.
Платнікі будуць адпрацоўваць размеркаванне, а хворыя будуць праводзіць доўгія месяцы ў чаканні працэдураў. Гэтыя, ды і іншыя навіны апошняга часу яскрава сведчаць, што праект "сацыяльная дзяржава" ў Беларусі скончыўся.
Пагаворым пра гэта ў традыцыйным пятнічным стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем адказ Лукашэнкі на расследаванне пра яго новую рэзідэнцыю; генпракурора, які не разумее, навошта ў школах вучаць англійскую мову; эканамічныя прагнозы ўладаў на 2024 год.
9/22/2023 • 47 minutes, 37 seconds
230921 - ZOOM - Рука Франака і “абсурд” Алейніка
230921 - ZOOM - Рука Франака і “абсурд” Алейніка by Euroradio
9/21/2023 • 40 minutes, 1 second
Віталь Цыганкоў. “Самі вы агрэсары”: “рэзкі” адказ Беларусі Захаду ў ААН
Кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС у чарговы раз прадэманстраваў выбітны ўзровень, арыгінальнасць мыслення і суверэннасць пазіцыі сучаснай Беларусі і яе знешнепалітычнага курса: падчас свайго выступу на Генасамблеі ААН Алейнік расказаў, што ва ўсім, што адбываецца ва Украіне, пачынаючы як мінімум з 2014 года, вінаваты… Захад. Гэта ён прымусіў Расію акупаваць Крым і частку Данбаса ў 2014-м, ён перашкаджаў выкананню “Мінскіх дамоўленасцяў” і ён стаў прычынай нападу расійскіх акупантаў на Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, у 2022 годзе. Калі вы думалі, што было неяк інакш, што Расія — агрэсар, а Беларусь — суагрэсар у гэтай вайне, то вы хлусы, а лукашэнкаўцы насамрэч — за мір і перамовы.
На каго разлічаныя такія выступы і што яны кажуць пра сённяшнюю знешнюю палітыку Беларусі? Што дае беларускаму грамадству прысутнасць на Генасамблеі ААН Святланы Ціханоўскай? Ці стануць падзеі ў Нагорным Карабаху канцом АДКБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
9/21/2023 • 53 minutes, 33 seconds
Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння
Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння by Euroradio
9/21/2023 • 1 hour, 49 seconds
Ваданосава і Канафальская. Як сумясціць спевы, народныя строі і пескаграфію ў адным канцэрце
29 верасня ў Варшаве пройдзе незвычайны канцэрт у незвычайным фармаце. Спявачка і стваральніца гістарычных і народных строяў Кацярына Ваданосава пры ўдзеле адной з лепшых у свеце мастачак па пяску Аляксандры Канафальскай ладзіць канцэрт пад назвай “Край”.
Што надзвычайнага ў сумяшчэнні выступаў музычнага калектыву і SandArt-мастачкі? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава і SandArt-мастачка Аляксандра Канафальская.
9/21/2023 • 39 minutes, 17 seconds
230920 - ZOOM - Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце.
230920 - ZOOM - Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце. by Euroradio
9/20/2023 • 46 minutes, 28 seconds
Франак Вячорка. Ціханоўская ў ААН: ад пагрозы незалежнасці да арышта Лукашэнкі
Цягам бягучага тыдня Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў ЗША і бярэ ўдзел у Генасамблеі ААН. Там жа знаходзіцца і прадстаўнік лукашэнкаўскага рэжыма ў выглядзе кіраўніка МЗС Алейніка. У Ціханоўскай ужо адбыўся шэраг сустрэч на палях Генасамблеі з высокапасадоўцамі і палітыкамі розных краін. Ці пагадзіўся нехта з замежных лідараў альбо чальцоў іх каманды на сустрэчу з прадстаўнікамі Лукашэнкі — невядома, такой інфармацыі няма.
Што цікавага для беларускай супольнасці адбываецца на пасяджэннях, падчас афіцыйных сустрэч і ў кулуарах Генасамблеі ААН? Якія найперш пытанні ўздымае дэлегацыя дэмсіл Беларусі і які ад гэтага вынік? На якім этапе пытанне з пашпартам Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
9/20/2023 • 42 minutes, 59 seconds
Мацвей Купрэйчык. Новы палац Лукашэнкі і іншыя расследаванні BELPOL
У цэнтры Мінска з'явілася яшчэ адна — ці до 19-я, ці то ўжо 20-я рэзідэнцыя Лукашэнкі. Унутры — калгасны гламур: ёршыкі па 600 рублёў і ўласная "аквадыскатэка" — "душ уражанняў". Па інтэр'ерах будынка пагулялі расследавальнікі з аб'яднання BELPOL.
Сёння ўдзельнік "Белпола" Мацвей Купрэйчык завітае ў студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра гэтае расследаванне і іншыя таямніцы "гаманцоў рэжыму".
9/20/2023 • 42 minutes, 58 seconds
Яўген Магда. Пра Зяленскага ў ААН, Ціханоўскую і паглынанне Беларусі
Падчас выступу на Генасамблеі ААН прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што “Расія амаль паглынула Беларусь”. З аднаго боку, нічога дзіўнага у гэтых словах няма — і з боку часткі беларускіх дэмсіл гучаць словы пра акупацыю Беларусі Расіяй. З іншага боку, словы гэтыя гучалі ў прысутнасці і Святланы Ціханоўскай, і прадстаўніка лукашэнкаўскага рэжыма ў выглядзе кіраўніка МЗС Алейніка.
Што мяняе прызнанне ўкраінскімі ўладамі факта пагрозы паглынання Беларусі расійскімі акупантамі ў адносінах паміж Кіевам і… беларускай дэмакратычнай супольнасцю? Ці вераць ва Украіне ў магчымасць паляпшэння адносінаў паміж Лукашэнкам і Польшчай (Захадам) і якую пазіцыю займае Кіеў у гэтым пытанні? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае вайна ў Арцаху (Нагорным Карабаху)? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
9/20/2023 • 46 minutes, 18 seconds
Пра пагрозу санкцый, транзіт улады і падрыхтоўку да “выбараў”
Пасяджэнне Генасамблеі ААН адбываецца з 19 па 24 верасня ў ЗША. З беларускага боку ў гэтым мерапрыемстве бяруць удзел Святлана Ціханоўская і кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Алейнік, які разам з Лаўровым прасоўвае там тэму сусветнай пагрозы ад санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі. Што праўда, гэтыя санкцыі не замінаюць Лукашэнку будаваць сабе ўсё новыя рэзідэнцыі. І працягваць псаваць адносіны з тым жа Захадам усімі даступнымі яму сродкамі і рэпрэсаваць беларускае грамадства. Як унутры краіны, так і звонку.
Ці сапраўды санкцыі супраць Лукашэнкі нясуць пагрозу не толькі беларусам, але і ўплываюць на дабрабыт іншых краін і народаў? Ці інснуе верагоднасць падрыхтоўкі лукашэнкаўскай сістэмы да транзіту ўлады і чаго чакаць ад будучых “выбараў”? Што сёння можа кансалідаваць беларусаў і што гэтаму перашкаджае? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
9/20/2023 • 53 minutes, 12 seconds
230919 - ZOOM - Чаму мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю?
230919 - ZOOM - Чаму мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю? by Euroradio
9/19/2023 • 35 minutes, 42 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра “польскія розгі”, нырку Кадырава і беднасць Лукашэнкі
Расследавальнікі з BELPOL выклалі звесткі пра новую, сакрэтную рэзідэнцыю Лукашэнкі. Зразумела, што і Беларусь краіна далёка не бедная, і сам Лукашэнка не нейкі там галадранец — могуць такое сабе дазволіць у сітуацыі, калі існуючых 17 рэзідэнцый не хапае. Але ёсць падазрэнне, што яна для Лукашэнкі, але калі ён будзе ўжо ў крыху іншым, адрозным ад сённяшняга статусе…
Ці сапраўды мэтай візіту Лукашэнкі да Пуціна было толькі тое, пра што нам афіцыйна паведамілі, і ці будуць з ім нешта арганізоўваць “на траіх”? Ці варта давяраць інфармацыі пра стан Кадырава і што гэта можа быць за сігнал Лукашэнку? Навошта беларусам новае свята і пры чым тут 17 верасня? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
9/19/2023 • 56 minutes, 42 seconds
Алесь Аляхновіч. Пра бізнес за мяжой, яго верыфікацыю і пашпарты
ІІІ Беларускі бізнес-форум пачне сваю працу 20 верасня ў Варшаве. Як звычайна, на мерапрыемства збярэцца шмат знаных спікераў, прадстаўнікоў як бізнес-колаў, так і палітычных эліт з усяго свету. І, як звычайна, найперш будуць агучвацца праблемы, з якімі сутыкаецца беларускі бізнес за мяжой, і шукацца спосабы гэтыя праблемы пераадолець. Асабліва з улікам таго, што і ў бізнесу, і ў самой АВВА, якая гэты форум ладзіць, праблем хапае…
Што сёння адбываецца з беларускім бізнесам за мяжой і беларускай эканомікай унутры краіны? Якія галоўныя праблемы паўстаюць сёння перад беларускай дыяспарай і як іх вырашыць? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як пазбегнуць канфрантацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч
9/19/2023 • 46 minutes, 39 seconds
Улад Кобец. Замірэнне: ці паверыць Захад Лукашэнку
За тры апошнія гады тэма Беларусі з першых старонак сусветных СМІ паступова перайшла альбо на старонкі перадапошнія, альбо ўвогуле знікла з інфармацыйнага парадку дня. Час ад часу лукашэнкаўскі рэжым чыніць чарговы трэш, які вяртае цікавасць да “беларускага пытання”, але ненадоўга. Што не дапамагае беларусам у іх змаганні за змены ў краіне.
Ці сапраўды цікавасць на Захадзе да праблем беларусаў практычна знікла і як можна яе вярнуць? Якім чынам найбольш рэальна вырашыць “пашпартнае пытанне” і ці ёсць будучыня ў пашпарта Новай Беларусі? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як ім вярнуць кансалідацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
9/19/2023 • 46 minutes, 17 seconds
Ірына Сідорская. Скандал з харасментам у ЕГУ, Рымская імперыя, Ціханоўская ў ААН. Gender Gap
Святлана Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. "Я буду гаварыць пра нашых палітвязняў... пра пагрозу незалежнасці... пра прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму... пра новыя пашпарты. Я буду гаварыць праўду ў адрозненні ад прадстаўнікоў рэжыму, што будуць ілгаць на паседжаннях пра бяспечную ды квітнеючую Беларусь", — каментуе палітык.
Ці добра, што ад імя дэмакратычных беларусаў да сусветных лідараў будзе звяртацца жанчына? Абмяркуем гэта ў праграме Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай.
9/19/2023 • 45 minutes, 58 seconds
230918 - ZOOM - Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Мінску: на яе патрацілі амаль 50 мільёнаў з бюджэту
230918 - ZOOM - Новая рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Мінску: на яе патрацілі амаль 50 мільёнаў з бюджэту by Euroradio
9/18/2023 • 35 minutes, 58 seconds
Цімафей Акудовіч. Пра ліцвінізм, “Вусы Скарыны” і “Мінюст на мінімалках”
Такое адчуванне, што беларусы сёння — нібыта школьнікі калі не пачатковых, то якіх сярэдніх класаў: увесь час вучацца і адкрываюць для сябе нешта новае. І ў гісторыі сваёй краіны таксама, а таму з’яўляюцца ўсё новыя ютуб-каналы пра гісторыю, і ў літаратуры, тэатры ці музыцы, і ў тым, як працуе дэмакратыя. Даведваюцца паралельна, як усё вышэйпералічанае паміж сабой звязанае. І як працуе ў гэтым кірунку прапаганда, спрабуючы завалодаць нашай свядомасцю…
Ці магчыма павярнуць гісторыю назад, у чым небяспека “ліцвінізму” і ці сапраўды тая небяспека існуе? Ці магчыма перапісаць гісторыю і пры чым тут прапаганда? Навошта беларусам за мяжой свой Мінюст, хай сабе і “на мінімалках”, і што такое “магістраты”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч.
9/18/2023 • 51 minutes, 19 seconds
Таццяна Грыневіч-Матафонава. Ці выжыве беларуская культура ў эміграцыі
Пасля падзей 2020 года і рэпрэсій, якія не заканчваюцца дагэтуль, у вымушанай эміграцыі аказаліся сотні, калі не тысячы, дзеячаў беларускай культуры. Пра маштаб з’явы сведчыць і тое, колькі людзей, тым ці іншым чынам звязаных са сферай культуры, сабралася ў Варшаве на І Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Як і тое, колькі беларускіх імпрэзаў штодня адбываецца ў розных гарадах па ўсім свеце.
Што адметнага ў сённяшняй сітуацыі з беларускай культурай і як з такіх сітуацый выходзілі іншыя народы? Ці можна ў эміграцыі не толькі захаваць, але і пашырыць традыцыйную беларускую культуру? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам у вырашэнні “культурніцкіх” пытанняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава
9/18/2023 • 33 minutes, 19 seconds
Роза Турарбекава. На траіх: якая будучыня ў “саюза трох дыктатараў”
Тэрміновы выклік Лукашэнкі да Пуціна адразу пасля заканчэння сустрэчы апошняга з дыктатарам Паўночнай Карэі, а яшчэ больш жаласлівыя звароты мінскага госця наконт магчымасці “на траіх” нейкі саюз з Ынам зладзіць выклікалі шмат здзіўлення. Маўляў, выглядае на тое, што “маскоўскі хан” займеў новую фаварытку…
Ці атрымаецца ў Лукашэнкі вярнуць сімпатыі Пуціна і ці ёсць будучыня ў такога “саюза трох дыктатараў”? Ці магчымыя такія саюзы без дазволу Пекіна? Чым небяспечныя гульні з гісторыяй і ці стане народным святам “дзень адзінства”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
9/18/2023 • 58 minutes, 13 seconds
230915 - ZOOM - Куды несці грыбы, ягады і лішкі ўраджаю і колькі можна на гэтым зарабіц ь
230915 - ZOOM - Куды несці грыбы, ягады і лішкі ўраджаю і колькі можна на гэтым зарабіць by Euroradio
9/15/2023 • 23 minutes, 51 seconds
Мафія па самыя памідоры, а з Slipknot робяць гімны феміністак
Пра галоўныя міжнародныя навіны вы даведаецеся і без нас — жудасны патоп у Лівіі, жарсці вакол сына Джо Байдэна і гэтак далей. А вось па-сапраўднаму цікавыя падзеі ў гэтым патоку вылоўліваць не так проста. Але для гэтага ёсць Еўрарадыё — мы сабралі для вас самыя цікавыя міжнародныя навіны.
9/15/2023 • 3 minutes, 54 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка рвануў у Сочы (але перад тым ударыў па інвестарах)
Лукашэнка ў шосты раз з пачатку года паляцеў да Пуціна. Візіт не анансаваўся — такое адчуванне, што гэта нейкі экспромт. Што да яго прывяло?
Паразважаем пра гэта ў стрыме з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама амбяркуем апошні ўказ Лукашэнкі — пра тое, што "несяброўскім" інвестарам цяпер забаронена не толькі прадаваць свае акцыі беларускіх прадпрыемстваў, але і выводзіць з краіны прыбытак і дывідэнды.
9/15/2023 • 42 minutes, 45 seconds
230914 - ZOOM - Лявон Вольскі выпусціў альбом пра масавую эміграцыю беларусаў
230914 - ZOOM - Лявон Вольскі выпусціў альбом пра масавую эміграцыю беларусаў by Euroradio
9/14/2023 • 29 minutes, 28 seconds
Уладзімір Кавалкін. Выбрыкі долара і афрыканскія аташэ на трактары "Беларус"
Пакуль беларусы назіраюць за выбрыкамі долара і думаюць, што ім з гэтым рабіць, у іх краіне катаюць на трактарах вайсковых аташэ з краінаў Афрыкі. У гэты самы час у крамах прадаюць патаннелыя памідоры і моркву і нешта занадта дарагія агуркі і мяса, а з блакітных тэлеэкранаў заяўляюць, што ў краіна не дала рады са збожжавымі, таму іх трэба набыць за мяжой. І гэта не кажучы пра рэфлексію наконт таго, што неўзабаве сілавікі атрымаюць супердоступ да пляцяжоў беларусаў, а беларусы замежжа не змогуць без асабістай прысутнасці прадаць сваю непатрэбную больш маёмасць.
Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекту "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
9/14/2023 • 43 minutes, 53 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра Ціханоўскую, пашпарты, планы на Афрыку і ордэр на арышт
Пакуль Святлана Ціханоўская выступае ў Еўрапарламенце ды рыхтуецца да выступу ў ААН, Лукашэнка рыхтуецца прымаць афрыканскіх дыпламатаў. І працаўладкоўвае беспрытульных вагнераўцаў у сваю прыватную вайсковую кампанію “Гард-Сервіс”. Відаць, з надзеяй перахапіць хаця б частку афрыканскага бізнесу нябожчыка Прыгожына. А ў краінах, куды пасля 2020 года масава вымушаныя былі эміграваць беларусы, разважаюць, як ім дапамагчы вырашыць пашпартныя пытанні…
Што адметнага ў выступе Ціханоўскай перад еўрапарламентарыямі і ці варта разлічваць на павелічэнне ўвагі Захаду да беларускіх праблем? Ці сапраўды Лукашэнка спадзяецца перахапіць бізнес Прыгожына ў Афрыцы і чым цікавы прыезд афрыканскіх дыпламатаў у Мінск? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам у вырашэнні пашпартных пытанняў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
9/14/2023 • 51 minutes, 10 seconds
Аляксандра Беланогава: наша нацыянальная ідэя сёння — годнасць, правы чалавека і гонар
14 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой (АВВА), бакалаўр бізнес-адміністравання, магістарка гуманітарных навук у галіне міжнароднага бізнеса Аляксандра Беланогава.
Склалася сітуацыя, калі ў нас як у нацыі пачаўся рост уласнай годнасці. Нам стала мала не толькі “чаркі і шкваркі”, але і больш паважнага дабрабыту — беларусы зразумелі, што ў іх ёсць нацыянальны гонар. Менавіта таму, побач з ростам дабрабыту ішлі рост нацыянальнай свядомасці і годнасці. Яны і мусяць заўжды існаваць побач і развівацца адначасова. Нельга думаць, што спачатку мы падвысім дабрабыт, а толькі потым зоймемся пытаннямі нацыянальнага адраджэння, перакананая Аляксандра Беланогава.
Пра тое, чаму без пашырэння нацыянальнай свядомасці мы не пабудуем сапраўды эканамічна сталую краіну, навошта міжнароднаму бізнесу беларуская мова і пра салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Беланогавай.
9/14/2023 • 50 minutes, 29 seconds
Аляксандр Мілінкевіч. Еўрапейскі выбар: ці гатовыя да яго беларусы
Напачатку верасня 2023 года прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Праз тры гады пасля выбараў 2020 года і праз паўтара года пасля пачатку вялікай акупацыйнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой лукашэнкаўскі рэжым стаў суагрэсарам. У той жа час з нешматлікіх сацыялагічных даследаванняў, якім яшчэ можна давяраць, вынікае, што большасць беларусаў імкнецца не рабіць нейкага вызначанага і канчатковага геапалітычнага выбару. Ну, зусім як дэмакратычныя лідары новай плыні…
Што неабходна для таго, каб еўрапейскі выбар Беларусі стаў канчатковым і ці стаіць пытанне наконт выбару Еўраатлантычнага? Ці не запозна Офіс артыкуляваў жаданне вызначыцца найперш са сваім геапалітычным выбарам? Якую ролю ў выбары беларусаў на карысць еўрапейскага кірунку мае адукацыя і да чаго тут Вольны беларускі ўніверсітэт? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч
9/14/2023 • 1 hour, 41 seconds
230913 - ZOOM - Побач з Лукашэнкам ці замужам: чым займаюцца "Міс Беларусь" апошніх гадоў
230913 - ZOOM - Побач з Лукашэнкам ці замужам: чым займаюцца "Міс Беларусь" апошніх гадоў by Euroradio
9/13/2023 • 33 minutes, 28 seconds
Павел Баркоўскі і Аліна Коўшык. Ці магчымае вызваленне без абуджэння нацыі
XI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе 22-24 верасня ў Гданьску. Мерапрыемства само па сабе цікавае і з насычанай праграмай. Але хацелася б звярнуць асаблівую ўвагу на адну дыскусію, што ладзіцца ў межах Кангрэса: “Нацыянальнае адраджэнне ці палітычнае вызваленне: якая наша канчатковая мэта?” Арганізатарамі гэтай асобна ўзятай дыскусіі выступае каманды прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліны Коўшык.
Што найперш трэба беларусам сёння — адраджэнне, абуджэнне ці будаўніцтва нацыі, або галоўнае — гэта палітычныя змены, транзіт улады і эканамічныя рэформы? Ці магчыма гаварыць пра будаўніцтва нацыі, знаходзячыся за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і філосаф, кандыдат навук, менеджар у сферы адукацыі і культуры Павел Баркоўскі
9/13/2023 • 40 minutes, 20 seconds
Павел Усаў. Казус пашпарта: ці губляем мы для сябе Беларусь
Пра складанасці, якія стварыў рэжым вымушаным мігрантам сваім рашэннем прыпыніць выдачу пашпартоў консульствамі, ужо сказана шмат. Але застаецца адкрытым пытанне, як гэта сітуацыя на нас паўплывае — беларусы будуць хутчэй сацыялізавацца і растварацца ў тых краінах, дзе яны апынуліся, ці стануць гуртавацца і зоймуцца стварэннем нацыянальна-вызвольнага руху…
Што сёння найперш уплывае на свядомасць беларусаў за мяжой і як іх схіліць да удзелу ў нацыянальным руху? Ці магчыма і якім чынам сёння можна вырашыць пашпартныя праблемы беларусаў замежжа? Як далёка здольны зайсці рэжым у пошуку ворагаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
9/13/2023 • 52 minutes, 10 seconds
Ірына Сідорская. ГУБАЗіК супраць гендара, "лішніх" жанчын — ва Узбекістан. Gender Gap
Тыдзень быў багаты на падзеі, звязаныя з гендарнымі стэрэатыпамі. Акторка Крысціна Дробыш распавяла, як яе вербавалі ў экспорт Лукашэнкі. Скончыўся конкурс "Міс Беларусь" — што гэта было? Беларускі саюз жанчын разам з Наталляй Качанавай прапанавалі адправіць "лішніх" беларусак ва Узбекістан. А выкладычца БДУ распавяла пра допыты ў ГУБАЗіК, дзе высветлілася, што "гендар" — гэта ледзь не галоўны вораг беларускай нацыі!
Усё гэта абмяркоўваем у шоў Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай.
9/13/2023 • 43 minutes, 11 seconds
230912 - ZOOM - Грошы, сабраныя на дапамогу палітвязням, паступілі ў ініцыятывы: што далей?
230912 - ZOOM - Грошы, сабраныя на дапамогу палітвязням, паступілі ў ініцыятывы: што далей? by Euroradio
9/12/2023 • 40 minutes, 20 seconds
Алег Талерчык. Завочны растрэл: калі ў Беларусі з’явяцца “ворагі народа”
У Беларусі структуры, якія называюць сябе “праваахоўнымі органамі”, распачалі так званую "спецвытворчасць" супраць прадстаўнікоў і былых удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL, а таксама структурных падраздзяленняў "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план "Перамога". Крымінальная справа пачатая супраць Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Алега Талерчыка. Практычна адначасова з гэтым стала вядома пра чарговую “спецаперацыю”, праведзеную “нашчадкамі Дзяржынскага і Берыі” — КДБ арыштаваў шэсць чалавек па абвінавачванні ў працы на Украіну і спробах падрыву цягнікоў з вайсковай тэхнікай.
Што сёння з сябе ўяўляе так званая "спецвытворчасць" і якую рэальную пагрозу яна можа несці фігурантам справы? Ці атрымалася ў супрацоўнікаў Генпракуратуры і іншых сілавых структур “заставацца па-за палітыкай” і ці разумеюць там, што займаюцца найперш палітычнымі рэпрэсіямі? Ці абыйсціся ў Новай Беларусі без люстрацыі і як пабудаваць нацыянальна-вызваленчы рух? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-супрацоўнік Генпракуратуры Беларусі, адзін з сузаснавальнкаў аб’яднання BYPOL Алег Талерчык
9/12/2023 • 37 minutes, 48 seconds
Віталь Рак. “Volat”: як звязаныя каратэ і нацыянальныя каштоўнасці
Беларускі спартыўны клуб “Волат” трапіў пад рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыма гэтак жа, як палітычныя партыі, грамадскія ініцыятывы альбо простыя беларусы, якія выступілі супраць таго, што рэжым чыніць у краіне пасля 2020 года. У выніку пасля больш чым 10 гадоў працы клуб вымушаны быў шукаць прытулку ў іншай краіне. Так у Варшаве з’явіўся клуб з беларускім каларытам “Волат”. Клуб, дзе вялікае значэнне надаюць трэніроўкам не толькі цела, але і духу.
Што сёння з сябе ўяўляе спартыўная салідарнасць і чаму шмат каму са спартоўцаў так лёгка заставацца “па-за палітыкай”? Ці сапраўды для спартыўнай перамогі важныя нацыянальныя каштоўнасці і як звязаныя беларуская мова і заняткі каратэ? Як ставіцца да сілавога вызвалення Беларусі і ці ёсць у беларусах дух перамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба “Волат”, трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам Віталь Рак
9/12/2023 • 39 minutes, 29 seconds
Павел Лібер. Як "Новая Беларусь" тэстуе лічбавыя ID і галасаванне
Мабільная праграма "Новая Беларусь" тэстуе Digital ID і Digital Voting. Што гэта такое? Хто тэсціць? Як? Лічбавыя ID — гэта аналаг пашпарту Новай Беларусі?
На гэтыя і іншыя пытанні пра мабільную платформу "Новая Беларусь", якая аб'ядноўвае беларусаў незалежна ад краіны знаходжання, гутарым з кіраўніком праекту Паўлам Ліберам.
9/12/2023 • 20 minutes, 53 seconds
Яраслаў Раманчук. Замест кантрабанды: ці шмат Лукашэнка заробіць на вайне
Правал плана “Кіеў за тры дні” засведчыў не толькі тое, што расійскае войска — далёка не “другое ў свеце”. Вайна ва Украіне паказала няздольнасць расійскай прамыслвасці забяспечваць сваю армію самым неабходным: ад ваеннай тэхнікі ды іншага ўзбраення да звычайных машын і вопраткі. І тут побач аказаліся беларускія прадпрыемствы. Некаторыя нават пачалі працаваць у тры змены, чаго ў іх практычна ніколі не было.
Што прымушае думаць, нібыта расійскія заказы будуць бясконцымі, і адкрываць пад іх дадатковыя магутнасці? Ці здольныя ваенныя заказы ўратаваць беларускую эканоміку? Якіх “сюрпрызаў” можна чакаць ад рэжыму ў дачыненні да беларусаў, што выехалі за мяжу праз палітычны пераслед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
9/12/2023 • 40 minutes, 36 seconds
230911 - ZOOM - Долар рэзка скацііўся ўніз: што гэта азначае?
230911 - ZOOM - Долар рэзка скацііўся ўніз: што гэта азначае? by Euroradio
9/11/2023 • 43 minutes, 20 seconds
Аляксей Лявончык. Пра легалізацыю, дапамогу і страту даверу
Чым больш лукашэнкаўскі рэжым падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, тым складаней даводзіць заходнім палітыкам і звычайным людзям, што беларусы не роўна лукашысты. Найперш тыя, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны. І што накладаць на беларусаў такія ж абмежаванні, як і на расіян, не трэба. Асабліва на фоне тых рэпрэсіўных абмежаванняў, якія на беларусаў накладае сам рэжым.
Што адбываецца з сітуацыяй вакол Моладзевага хаба і ці не варта спыніць разганяць гэты скандал? Ці моцна за апошні час змянілася ў свеце стаўленне да беларусаў і як гэта можна змяніць? Як магчыма вырашыць сітуацыю з пашпартамі і ці пойдуць краіны ЕС насустрач беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
9/11/2023 • 58 minutes, 10 seconds
Павел Слюнькін. Як звязаныя страта пашпарту і страта незалежнасці краіны
Рашэнне лукашэнкаўскіх уладаў наконт скасавання магчымасці атрымаць новы пашпарт, не вяртаючыся для гэтага ў Беларусь, прынесла не толькі новых праблем тым, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пагрозы ці ў выніку палітычнага пераследу. Гэта яшчэ адзін удар па суверэнітэце краіны і яе дзяржаўнасці. Яшчэ адна перашкода на шляху да паляпшэння адносінаў з Захадам.
Што падштурхнула рэжым да такога рашэння наконт пашпартоў і даверанасцяў, ці сапраўды гэта моцна ўдарыць па вымушаным мігрантам? Як звязаныя страта пашпарту з незалежнасцю краіны і пры чым тут пагроза страты суверэнітэту Беларусі? Ці магчыма беларусам сёння нейкім чынам уплываць на працэсы страты дзяржаўнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін
9/11/2023 • 53 minutes, 29 seconds
230908 - ZOOM - Хутка ўключаць другі энергаблок АЭС: што з гэтым не так?
230908 - ZOOM - Хутка ўключаць другі энергаблок АЭС: што з гэтым не так? by Euroradio
9/8/2023 • 37 minutes, 15 seconds
Аляксандр Кныровіч. Долар ізноў нагінае рубель, свінні не паслухаліся Лукашэнку
Курс долара амаль дарос да максімумаў, на якія ўзляцеў у першыя дні пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Што гэта і што будзе далей? Размаўляем пра гэта і прыгадваем слаўныя беларускія дэвальвацыі з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
Таксама абмяркуем эканамічны прагноз уладаў на 2024 год, чарговую хлусню дзяржаўных прапагандыстаў пра сельскую гаспадарку, а таксама свінняў, якім Лукашэнка загадаў пладзіцца і размнажацца — а яны не паслухаліся.
9/8/2023 • 47 minutes, 19 seconds
Ірына Сухій, Андрэй Ажароўскі. Хутка ўключаць другі энергаблок АЭС: улады пачалі "слуханні"
Улады рыхтуюцца да запуску другога энергаблока БелАЭС. Нягледзячы на нявырашаныя праблемы станцыі, пра якія кажуць эколагі. Каб легітымізаваць працэдуру, Дзяржатамнагляд праводзіць "грамадскія слуханні". Яны праходзяць сёння.
Фармат слуханняў "умоўна адкрыты": анлайн-трансляцыі няма, а каб паўдзельнічаць — трэба было зарэгістравацца (і вашу кандытатуру яшчэ маглі не ўхваліць).
"Зялёная сетка" запусціла альтэрнатыву слуханням. Гэта галасаванне, адно з пытанняў у якім — "Ці хацелі б вы жыць паблізу БелАЭС?". Пра яго першыя вынікі, і пра тое, што не так з другім энергаблокам БелАЭС і арганізаванымі ўладамі "слуханнямі", мы пагаворым з сузаснавальніцай і сяброўкай Рады ГА "Экадом" Ірынай Сухій і фізікам-атамшчыкам Андрэем Ажароўскім.
9/8/2023 • 44 minutes, 2 seconds
230907 - ZOOM - Ці прымусіць Лукашэнка беларусаў ехаць па пашпарты?
230907 - ZOOM - Ці прымусіць Лукашэнка беларусаў ехаць па пашпарты? by Euroradio
9/7/2023 • 40 minutes, 57 seconds
“Жэрар”. Добраахвотнікі: што адбываецца з палком Каліноўскага
Днямі ў сацсетках палка імя Кастуся Каліноўскага з’явілася нечаканая абвестка, што полк спыняе набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзяленні. І амаль адначасова на сайце палка было аб’яўлена, што спыняюцца і любыя зборы на полк — застаюцца толькі мэтавыя для канкрэтных падраздзяленняў. Абвестку на сайце прэс-служба ПКК назвала вынікам “узлому”, а заяву пра спыненне набору рэкрутаў пакінулі без тлумачэнняў. Маўляў, неўзабаве ўсё патлумачым, але не зараз. Не здолеў нічога пра сітуацыю ў палку сказаць і палітычны прадстаўнік ПКК Зміцер Шчыгельскі.
Што адбываецца ў палку ды з палком і з чым гэтыя працэсы могуць быць звязаныя? Як любая сітуацыя ў палку ўплывае на ўсіх беларускх добраахвотнікаў ва Украіне і пры чым тут палітыка? Ці патрэбныя змены ў стуктуры палка і як гэтыя змены лепш праводзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Жэрар”
9/7/2023 • 35 minutes, 15 seconds
Марына Грышчанка, Антось Жукаў. Пашпартнае пытанне: як яго вырашыць і як лепш дзейнічаць
Беларускія дыпмісіі за мяжой больш не будуць дапамагаць у афармленні і атрыманні пашпартоў. Заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта ці візавыя старонкі ў ім — едзь па новы пашпарт у Беларусь. Вось толькі вялікая колькасць беларусаў ва ўсім свеце такой магчымасці не мае з-за пагрозы пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму. І гэта толькі вяршыня айсберга праблем.
Што найперш трэба і што можна зрабіць у сітуацыі, калі неабходна мяняць пашпарт? Якія праблемы апроч пашпартных ставіць перад беларусамі згаданы ўказ? Ці могуць юрысты ЦБС дапамагчы вырашыць праблемы з пашпартамі, што рабіць з працягам дзейнасці "карты побыту" пры адсутнасці "нармальнага пашпарта"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць адвакатка, юрыстка Цэнтра беларускай салідарнасці Марына Грышчанка і прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў.
9/7/2023 • 38 minutes, 20 seconds
Наста Базар: Мова, шанаванне былога, змены дзеля будучыні — такой бачу нашу ідэю
7 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка каманды прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, феміністка, квір-нізавая актывістка Наста Базар.
Беларускія жанчыны праявілі сябе, узялі на сябе адказнасць за змены ў краіне не ўпершыню ў гісторыі. І да 2020 года жанчыны былі і ў атрадах паўстанцаў, і ў партызанскіх атрадах, і на іншых адказных ды небяспечных “франтах”. Яны былі і яны праяўлялі сябе заўсёды. Як і ЛГБТ — яны таксама былі сярод нас заўсёды. Іншая рэч, што іх роля і іх асобы не трапілі ў падручнікі па гісторыі па віне тых, хто гэтую гісторыю пісаў. Гэта трэба змяняць, гісторыю трэба дапаўняць. Бо любыя змены, любыя праекты будучыні мусяцць будавацца на гендарнай роўнасці — без гэтага ў нас нічога годнага не атрымаецца пабудаваць, перакананая Наста Базар.
Пра тое, чаму Новую Беларусь не пабудаваць без прыняцця гендарнай роўнасці, як пазбавіць беларускае грамадства патрыярхальнасці і пра ролю гісторыі ў фармаванні гэтай патрыярхальнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Базар.
9/7/2023 • 43 minutes, 23 seconds
Музычны Рух: ці дапаможа ён аб'яднаць беларусаў
Кожную нядзелю беларусы Варшавы збіраюцца на акцыю салідарнасці на ўжо звычным месцы — ля помніка Каперніку. Не толькі каб прамаўляць ды акцэнтаваць увагу на сітуацыі ў Беларусі, але і каб… паспяваць разам. І незаўважна гэтыя спантанныя сумесныя спевы ператварыліся ў Музычны Рух…
Што з сябе ўяўляе Музычны Рух і якія песні ўвайшлі ў яго рэпертуар? Якія мэты пераследуюць удзельнікі калектыву, ладзячы свае выступы падчас палітычных акцый? Ці гатовыя беларусы далучацца да музычнага супраціву і як на такія імпрэзы рэагуюць мясцовыя жыхары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі калектыву “Музычны Рух Варшавы” Плешкуноў Васіль, Кацярына і Наста.
9/7/2023 • 40 minutes, 54 seconds
230906 - ZOOM - Заканчваецца беларускі пашпарт. Што рабіць? Парады адваката
230906 - ZOOM - Заканчваецца беларускі пашпарт. Што рабіць? Парады адваката by Euroradio
9/6/2023 • 30 minutes, 41 seconds
Сяржук Кедышка. Сілавы сцэнар: ці абароніць Кубракоў Лукашэнку ад каліноўцаў
Разуменне, што рэжым не абрынецца сам пад цяжарам пакутаў сумлення, прыйшло не адразу. Але яно прыйшло. Як і разуменне таго, што ў дэмакратычных сіл мусіць быць свой сілавы складнік. Магчыма, не для таго, каб з дапамогай зброі забраць уладу ў рэжыму, але каб мець дадатковы аргумент, калі ён спатрэбіцца. І такі сілавы складнік пачаў фармавацца. Гэта і беларускія добраахвотнікі ва Украіне, і “харугвы” з “Паспалітым рушэннем” у краінах ЕС, і план “Перамога”…
Што сёння адбываецца з “Паспалітым рушэннем” і ці жыццяздольная гэтая ініцыятыва? Як адрэагавалі беларусы замежжа на прапанову падтрымаць гэты рух фінансава і ці прыходзяць на трэніроўкі новыя людзі? Ці гатвыя беларусы да сілавога сцэнару, каб вярнуць сабе краіну, і чаму так нервуецца Кубракоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка
9/6/2023 • 35 minutes, 32 seconds
Вераніка Станкевіч. “Вольныя”: як вярнуцца да жыцця пасля выхаду з-за кратаў
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца ўжо не першы год. І не першы год працуе судовы канвеер, які штодня адпраўляе беларусаў за краты. Але надыходзіць час, і па заканчэнні тэрміна зняволення людзі выходзяць на волю. І сутыкаюцца з новымі праблемамі, дапамагчы справіцца з якімі закліканая ініцыятыва “Вольныя”. Ініцыятыва, валанцёры і ментары якой ставяць за мэту дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве.
З якімі найперш праблемамі сутыкаюцца палітвязні пасля вызвалення? Што можна зрабіць для іх адаптацыі і рэсацыялізацыі? Як і дзе гэтую дапамогу былыя палітвязні могуць атрымаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
9/6/2023 • 36 minutes, 18 seconds
230905 - ZOOM - Навошта Лукашэнка пазбавіў беларусаў магчымасці падаўжаць пашпарты за мяжой
230905 - ZOOM - Навошта Лукашэнка пазбавіў беларусаў магчымасці падаўжаць пашпарты за мяжой by Euroradio
9/5/2023 • 29 minutes, 47 seconds
Дзмітрый Грамакоў і Зміцер Шчыгельскі. Дзе будзе месца Беларусі ў свеце пасля вайны
Якім бы заўчасным гэта ні падавалася, разважаць пра тое, якім будзе свет пасля расійска-ўкраінскай вайны, і пра месца ў гэтым свеце Беларусі і беларусаў варта ўжо сёння. Бо ўсе войны раней ці пазней заканчваюцца, і лепш пра тое, з чым Беларусь з гэтай вайны выйдзе, паклапаціцца загадзя. Каб потым лёс Беларусі не вырашалі без беларусаў і мы раптам не сутыкнуліся з непрыемнымі фактамі. Напрыклад, памераў і аб’ёмаў рэпарацый за саўдзел у расійскай агрэсіі…
Ці сапраўды варта ўжо сёння думаць пра тое, якім будзе наш свет і наш рэгіён пасля вайны? Што можна зрабіць, каб лёс нашай краіны не вырашаўся без нас, і ці варта казаць пра рэпарацыі? Як убудаваць Беларусь у будучы Балта-Чарнамоскі саюз і ці нясе нам пагрозу “ўкраінскі свет”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі і намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў
9/5/2023 • 53 minutes, 6 seconds
Мікіта Мелказёраў. Пра жыццё, вайну, маліну, гісторыю і Міндоўга
Лета 2023 года выдалася для ютубера Мікіты Мелказёрава гарачым. Ва ўсіх сэнсах. Ён з’ездзіў ва Украіну да беларускіх добраахвотнікаў і запісаў шэраг выдатных інтэрв’ю з беларускімі байцамі. Размова з “Беларускім Янкі” назбірала больш за мільён праглядаў. Апроч асобных выпускаў праграмы з пэўнымі байцамі праект “Жыццё-маліна” выпусціў фактычна дакументальны фільм пра нашых добраахвотнікаў і вайну ва Украіне. А ў канцы лета Мікіта запусціць асобны праект, прысвечаны гісторыі Беларусі, з якім трапіў у скандал…
Чым адметныя выпускі “Маліны” з беларускімі добраахвотнікамі і якія ўражанні засталіся пасля сустрэч з імі? Ці сапраўды яны настроеныя вызваляць Беларусь з дапамогай, калі спатрэбіцца, зброі, ці шмат сярод іх нацыянальна свядомых і як яны ставяцца да беларускіх дэмсіл? Што прымусіла заняцца асобным ютуб-праектам пра гісторыю Беларусі і ці атрымаецца навучыць беларусаў любіць і паважаць сваё? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае вядоўца ютуб-канала “Жыццё-маліна” і канала пра беларускую гісторыю Мікіта Мелказёраў
9/5/2023 • 48 minutes, 30 seconds
Роза Турарбекава. Пра ААН, прэмію міру, свіней і дыпламата Шпакоўскага
Лідары краін-суседзяў агучылі “чырвоныя лініі”, пасля якіх канчаткова закрыюць мяжу з Беларуссю. Адметна, што найперш для пасажырскіх, а потым ужо, магчыма, і для грузаперавозак. У адказ Лукашэнка завёў сваю звыклую ў такіх сітуацыях песню пра “суседзяў не выбіраюць”, “трэба жыць у міры” і “гэта не мы, а заакіянскія лялькаводы да гэтага давялі”. І прызначыў прапагандыста Шпакоўскага “дыпламатам” у амбасаду Беларусі ў Расіі. Толькі вагнераўцы з Беларусі не зніклі, а пачалі атрымліваць беларускія пашпарты, а мігранты як сядзелі ў беларускіх лясах у чаканні зручнага моманту, каб трапіць у ЕС, так і сядзяць…
Што азначае прызначэнне Шпакоўскага “дыпламатам” і запрашэнне амбасадараў Беларусі і Расіі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру? Ці прывядуць спрэчкі ў лагеры прыхільнікаў Лукашэнкі да расколу сярод ябацек і па якім прынцыпе можа быць той раскол? Чым адметная сітуацыя са стварэннем “мемарыяла Прыгожына” ў Мінску і заявай прадстаўніка ААН наконт “адсутнасці” прыкмет генацыду ўкраінскага народа расійскімі акупантамі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
9/5/2023 • 46 minutes, 26 seconds
Ірына Сідорская. Перамовы Лукашэнкі з Узбекістанам і жаночы форум, Качанава зла дзіла цырк з фота
У жывым эфіры праграма Gender Gap! Доктарка навук, гендэрная даследчыца Ірына Сідорская абмяркуе сустрэчу Лукашэнкі з дэлегацыяй Узбекістана па жаночым форуме, цырк з фота ад Качанавай і Чэрачня, сітуацыю з новым праектам Мікіты Малказёрава, новае даследаванне пра гендэр у медыя і не толькі!
9/5/2023 • 43 minutes, 56 seconds
230904 - ZOOM - Азаронак і Бондарава раздражняюць, бо былі нікім: адкуль разлад у "ябацек"
230904 - ZOOM - Азаронак і Бондарава раздражняюць, бо былі нікім: адкуль разлад у "ябацек" by Euroradio
9/4/2023 • 40 minutes, 56 seconds
Юльяна Шаметавец. Пра “кібератакі”, “Супраціў”, сілавы сцэнар і Кубракова
Кіберпартызаны выклалі звесткі пра кампаніі з Украіны, якія і пасля 24 лютага 2022 года не сышлі з беларускага рынку. Гандляваць з рэжымам Лукашэнкі і пасля 2020 года выглядала з маральнага пункту гледжання такім сабе сродкам атрымання прыбытку, а пасля таго, як Лукашэнка стаў суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны, увогуле не мае тлумачэння.
Што прымусіла “кібераў” звярнуць увагу на ўкраінскія кампаніі, якія гандлююць з лукашыстамі, і якім чынам здабывалі інфармацыю? Ці паўплывае гэтае расследаванне на адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі, афіцыйным Кіевам і беларускімі дэмсіламі? Чым жыве сёння “Супраціў” і ці баяцца “каліноўцы” пагроз Кубракова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.
9/4/2023 • 50 minutes, 31 seconds
Аляксандр Фрыдман. Зяленскі мяняе міністра абароны, Трамп ірве ўсіх супернікаў
Тое, пра што казалі доўгі час, здарылася: Зяленскі мяняе міністра абароны. На месца інтэлектуала Аляксея Рэзнікава ён прапануе "моцнага гаспадарніка" Рустэма Умарава. Ці азначае гэтая перастаноўка, што контрнаступленне ідзе не па плане?
Таксама абмяркуем актуальныя падзеі: расійскія дроны зваліліся ў Румыніі, Дональд Трамп па апытаннях ірве калег па Рэспубліканскай партыі, прапаганда крычыць пра тое, што немцам надакучыла падтрымліваць Украіну, а Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці нараду... пра свінагадоўлю! Хіба гэта ўзровень кіраўніка дзяржавы?
9/4/2023 • 48 minutes, 20 seconds
230901 - ZOOM - Як беларускія чыноўнікі хварэюць на сельскагаспадарчую шызафрэнію
230901 - ZOOM - Як беларускія чыноўнікі хварэюць на сельскагаспадарчую шызафрэнію by Euroradio
9/1/2023 • 32 minutes, 29 seconds
Іх норавы: Трамп усё адмаўляе, а за каментары ўжо расстрэльваюць
Дональд Трамп не вінаваты (па версіі Дональда Трампа). А ў адной краіне вынеслі смяротны прысуд за каментары — і гэта не Беларусь (пакуль што).
Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін “Іх норавы”.
9/1/2023 • 4 minutes, 12 seconds
Александр Кнырович. Сельскохозяйственная шизофрения в головах чиновников
Существует ли в Беларуси "вертикаль управления"? Как бы так, но как бы и нет. Они, конечно, все заодно, но на практике министры тянут одеяло в одну сторону, председатели колхозов — в другую, а контрольные органы — в третью.
Никакого порядка нет. Есть только хаос и "двоемыслие" в головах чиновников, утверждает блогер и политик Александр Кнырович. И приводит примеры.
Об этом и поговорим с ним в стриме. А также обсудим внезапное желание Лукашенко дружить с Польшей и его стендап перед детьми в технопарке.
9/1/2023 • 44 minutes, 55 seconds
230831 - ZOOM - Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы?
230831 - ZOOM - Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы? by Euroradio
8/31/2023 • 34 minutes, 16 seconds
Міхась Зуй. Новы фільм "ЧынЧынаў" і вяртанне Алены Жалудок
На ютубе сатырычнага праекта "ЧынЧынЧэнэл" з'явілася ігравая стужка "ЧынЧыны праляцелі зязюляй" — у ёй раскрываецца страшная таямніца выканаўцы хіта "Шчучыншчына" Алены Жалудок.
Дзеянне карціны адбываецца ў Лядскай псіхіятрычнай лякарні, куды прыехалі чыноўнікі, каб прымусіць вядомую выканаўцу патрыятычных песень выступіць на дзяржаўным мерапрыемстве. Але ў яе прапаў голас.
"Доўгі час беларуская аўдыторыя была пазбаўлена папулярнага культурнага і медыяпрадукту ў жанры палітычнай сатыры. Гэта адбывалася праз адсутнасць свабоды слова і пераслед творцаў, — кажа Марыя Савушкіна, прадзюсарка "ЧынЧынЧэнэла". — Але гэты час прайшоў. Мы публікуем фільм, свабодны ад усялякай цэнзуры, які немагчыма забараніць, ануляваць ці заблюрыць. Яго зможа паглядзець любы чалавек у Беларусі і за межамі".
Чаму фільм выйшаў у дзень народзінаў самі ведаеце каго? Як стваралася кіно? Ці стане песня "Лядская псіхіятрычная" такой жа папулярнай, як "Шчучыншчына"? Ці пазнаюць сябе прапагандысты і чыноўнікі, паглядзеўшы стужку? Пра гэта ды іншае гутарым з акцёрам і Міхасём Зуем
8/31/2023 • 29 minutes, 31 seconds
Я. Караулаў і Лі. Пракопчык. Новае пакаленне беларускіх палітыкаў: моладзь у Каа рдынацыйнай радзе
У Каардынацыйнай радзе сабраныя людзі розных узростаў. У тым ліку зусім маладыя. Можна сказаць, палітыкі-пачаткоўцы. З імі сёння і размаўляем.
Яўген Караулаў і Ліза Пракопчык раскажуць нам, як прыйшлі ў палітыку, як плануюць скінуць рэжым, ці лічацца ў КР з Моладзевай фракцыяй і чым яны адрозніваюцца ад удзельнікаў Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі. Пабачым, што ў галовах у новага пакалення беларускіх палітыкаў!
8/31/2023 • 33 minutes, 58 seconds
Мамаева: дэмакратычная еўрапейская зялёная Беларусь — наша нацыянальная ідэя
31 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, капітанка яхты з 15-гадовым стажам Аляксандра Мамаева.
Рэжым у Беларусі дбае толькі пра сваю выгаду і не глядзіць у перспектыву. А тыя кліматычныя змены, якія адбываюцца апошнім часам ва ўсім свеце, у нашай краіне ідуць у 2-3 разы хутчэй. Таму сёння, калі мы кажам пра зялёную эканоміку, гэта не проста размовы пра нейкія новыя тэхналогіі для паляпшэння жыцця, а пра тое, каб у Беларусі ўвогуле было магчыма жыць, перакананая Аляксандра Мамаева.
Пра тое, чаму зялёная эканоміка павінна стаць прыярытэтам для нашай дзяржавы, ці мусяць беларусы адмовіцца ад мегаполісаў і пры чым тут традыцыі і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Мамаевай.
8/31/2023 • 42 minutes, 29 seconds
Анастасія Лузгіна. Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы?
З пачатку года долар падаражэў амаль на 50 капеек. Беларусы назіралі за гэтым з пакорлівым песімізмам: пры Лукашэнку такое ўжо не першы раз. Але як паўзучая дэвальвацыя ўплывае на астатнюю эканоміку, на якую з іншага боку ціснуць санкцыі?
Ці правакуе рост долара адпаведны рост коштаў? Ці прагнуўся Нацбанк пад чыноўнікаў, якія заклікаюць уключаць друкарскі станок? Ці навучыўся ўрад спраўляцца з санкцыямі? Абмяркоўваем гэта са старшай навуковай супрацоўніцай BEROC Анастасіяй Лузгіной.
8/31/2023 • 42 minutes, 53 seconds
230830 - ZOOM - Ці выканае Лукашэнка ўмовы, агучаныя Польшчай?
230830 - ZOOM - Ці выканае Лукашэнка ўмовы, агучаныя Польшчай? by Euroradio
8/30/2023 • 31 minutes, 24 seconds
Ян Рудзік. NEXTA, КР, "Смаленск наш"
Навіна пра "дэакупацыю Смаленска" нарабіла шуму ў медыях па ўсім свеце. Што гэта было: палітычны піяр, ці ёсць рэальны план? Запытаемся ў непасрэднага ўдзельніка падзеяў Яна Рудзіка.
Таксама паразмаўляем пра тг-канал NEXTA, на якім Рудзік працаваў падчас падзеяў 2020 года. І пра сённяшнія справы — супрацу з Зянонам Пазняком і працу ў Каардынацыйнай радзе.
8/30/2023 • 50 minutes, 6 seconds
230829 - ZOOM - Ці пужае Лукашэнку ўльтымамум Польшчы і краін Балтыі?
230829 - ZOOM - Ці пужае Лукашэнку ўльтымамум Польшчы і краін Балтыі? by Euroradio
8/29/2023 • 28 minutes, 46 seconds
Глеб Кавалёў. Беларускі бізнес адкрываецца ў Польшчы — і працягвае падтрымліваць Расію. Што?
Беларускі бізнес паціху перабіраецца ў Польшчу. У Варшаве адкрываецца ўсё больш бараў з беларускімі каранямі. Напрыклад, BurgerLab. Ці Mon Nom.
Гэтыя два брэнды адметныя тым, што паралельна захавалі свае беларускія кавярні. У якіх працягваюць гандляваць расійскім півам! Ну як бы "А што здарылася?".
Пра этычнасць такога сядзення на двух крэслах размаўляем з Глебам Кавалёвым, заснавальнікам кавярняў "Карма" у Мінску (закрытая па зразумелых прычынах), Кіеве (закрытая па зразумелых прычынах), Варшаве і Гданьску. Можа, верыфікацыя беларускага бізнеса за мяжой усё ж патрэбная?
8/29/2023 • 46 minutes, 55 seconds
Роза Турарбекава. Чаму Польшча і краіны Балтыі не закрылі мяжу з Беларуссю
Польшча і краіны Балтыі не збіраюцца закрываць мяжу з Беларуссю. Пакуль. Але могуць гэта зрабіць, калі Лукашэнка не прыслухаецца да іх патрабаванняў — не выведзе з краіны "вагнераўцаў" і не адвядзе ад мяжы і не адправіць дадому мігрантаў. Што мусіць здарыцца, каб прыслухаўся? І чаму мяжу ўсё ж не закры лі?
Гэта, а таксама словы Зяленскага, што Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія, апраўданні Лукашэнкі пасля смерці Прыгожына і іншае абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, гісторыкам Розай Турарбекавай.
8/29/2023 • 38 minutes, 41 seconds
230828 - ZOOM - Чаму Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія?
230828 - ZOOM - Чаму Ціханоўскай не спатрэбіцца ўкраінская армія? by Euroradio
8/28/2023 • 31 minutes, 45 seconds
230825 - ZOOM -На вырашэнне пытання з Прыгожыным падначаленым Пуціна спатрэбілася два месяцы
230825 - ZOOM -На вырашэнне пытання з Прыгожыным падначаленым Пуціна спатрэбілася два месяцы by Euroradio
8/25/2023 • 30 minutes, 8 seconds
Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка маўчыць пра Прыгожына. Лябедзька ў Кіеве.
З крушэння самалёта, на якім меркавана ляцеў стваральнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, прайшло амаль два дні. Пуцін ужо выказаў спачуванні сем'ям загінулых. А Лукашэнка, які даваў Прыгожыну гарантыі бяспекі пасля спыненага маршу на Маскву, маўчыць. Ды і што тут скажаш?
Тым часам кантакты Кіева з беларускай апазіцыяй у выгнанні становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. На гэтым тыдні перамовы правялі дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк і прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька.
Пра гэта пагаворым у сённяшнім стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама закранём тэму верыфікацыі беларускіх бізнесаў за мяжой, якой быў прысвечаны папярэдні стрым. Польскі бізнес-саюз выказаўся жорстка супраць. ABBA адказала.
8/25/2023 • 54 minutes, 37 seconds
230824 - ZOOM - Метро будуюць — дамы руйнуюць. Што Мінск згубіў праз развіццё падземкі
230824 - ZOOM - Метро будуюць — дамы руйнуюць. Што Мінск згубіў праз развіццё падземкі by Euroradio
8/24/2023 • 42 minutes, 1 second
Кавалеўскі: Дбаем пра сваё, баронім сваіх з "Пагоняй" у сэрцы — наша ідэя сёння
24 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.
Еўрапейская перспектыва мусіць сёння быць не толькі прагматычнай мэтай беларускага грамадства, але і дадатковым элементам нашай нацыянальнай ідэі. Бо мы мусім вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў. Не забываючыся пры гэтым на сваю нацыянальную годнасць і свае нацыянальныя адметнасці, перакананы Валерый Кавалеўскі.
Пра тое, якое значэнне маюць нацыянальныя сімвалы і мова для вяртання беларусаў у еўрапейскую сям’ю і чаму гэтае вяртанне нам неабходнае, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Кавалеўскім.
8/24/2023 • 49 minutes, 6 seconds
Віталь Цыганкоў. Гарантыі Лукашэнкі: што будзе з “Вагнерам” у Беларусі.
Серада 23 жніўня прынесла шмат цікавых навінаў. З Украіны прыйшлі паведамленні пра захоп у выніку адмысловай аперацыі ГУР расійскага верталёта, а з Расіі прыляцела навіна пра “катастрофу” бізнес-джэта з Яўгенам Прыгожыным і яго ручным нацыстам Уткіным. Вечарам у беларускіх Мачулішчах прызямліўся транспартны самалёт РФ, і з’явілася меркаванне, што ён прыляцеў забіраць расселеных пад Асіповічамі “вагнеранят”…
Што мяняе для Беларусі знікненне з ваеннага і палітычнага поля Прыгожына і ці цягне гэта за сабой вывад “Вагнера” з тэрыторыі нашай краіны? Ці ўспрымаў хоць хто-небудзь сур’ёзна “гарантыі”, якія Лукашэнка даваў вагнераўцам на чале з іх кіраўнікамі? Як знікненне фактару вагнераўцаў паўплывае на сітуацыю з закрыццём мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
8/24/2023 • 55 minutes, 49 seconds
230823 - ZOOM - Мядзведзі зусім асмялелі: выходзяць з лясоў і лезуць да людзей. Што роб іцца?
230823 - ZOOM - Мядзведзі зусім асмялелі: выходзяць з лясоў і лезуць да людзей. Што робіцца? by Euroradio
8/24/2023 • 42 minutes, 56 seconds
Яўген Мачалаў. За вашу і нашу свабоду: чаму беларусам і ўкраінцам наканавана быць разам
З выглядам “а што такога здарылася?” свае віншаванні “ўкраінскаму народу” з Днём незалежнасці выказаў і… Лукашэнка. Сумнеўна, што ўкраінскі народ за выбухамі і абстрэламі гэтае віншаванне ўвогуле пачуе, але калі раптам і даведаецца пра яго існаванне, то, падазраю, будзе вельмі дзіўна чуць яго ад таго, хто дапамагае расійскім акупантам знішчаць украінскія гарады і саміх украінцаў. І тым больш чуць ад суагрэсара заклікі да перамоў.
Як змяняецца стаўленне ўкраінскага грамадства да беларусаў цягам вайны і ці з’яўляецца разуменне адрознення паміж беларусамі і Лукашэнкам? Чаму кіраўніцтва Украіны насцярожана ставіцца да наладжвання стасункаў з беларускімі дэмсіламі і ці важна гэта сёння? Як захаваць у будучыні добрыя стасункі паміж нашымі народамі і пры чым тут рэпарацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, сузаснавальнік тэлеграм-канала “БУСт” Яўген Мачалаў
8/24/2023 • 38 minutes, 22 seconds
“Беларускае апалчэнне”: пра марафон, Ціханоўскую, Сахашчыка і вайну
Канферэнцыя “Беларускае апалчэнне”, на якую, паводле інфармацыі арганізатараў, сабраліся прадстаўнікі “ўсіх структур, якія ваююць”, прайшла 19-20 жніўня ў Кіеве. У выніку, сярод іншага, прынялі рашэнне пра ўдзел у арганізацыі дабрачыннага марафона па зборы дапамогі беларускім добраахвотнікам — як тым, хто працягвае ваяваць на баку Украіны, так і тым, хто звольніўся з УСУ і каму патрэбная альбо медыцынская, альбо фінансавая дапамога.
Што стала нагодай для сустрэчы і ці апраўданыя словы пра тое, што гэтая канферэнцыя добраахвотнікаў была “непрадстаўнічай”? Ці сапраўды былі прадстаўленыя “ўсе структуры, якія ваююць” і што наконт ПКК і БДК? Як шараговыя добраахвотнікі ставяцца да Ціханоўскай, Сахашчыка і дэмакратычных структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы добраахвотнік Аляксандр Руткевіч
8/23/2023 • 44 minutes, 26 seconds
Вайна хабаў: ці будуць пераможцы і хто ад яе страчвае.
Інцыдэнт вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашаецца, але з часам заходзіць у тупік. Новае і старое кіраўніцтва выстаўляюць адно аднаму ўсё больш прэтэнзій, гучаць абвінавачанні і пагрозы судом. А ў гэты час ініцыятывы, школкі і гурткі, што працавалі ў памяшканні хаба, не ведаюць, дзе ім працягваць сваю дзейнасць, а дзеці і дарослыя, што займаліся там, у роспачы. Але ёсць і іншыя, невідавочныя на першы погляд, негатыўныя наступствы гэтага канфлікту.
Што сёння адбываецца з хабам, ці ёсць магчымасці паразумецца і хто насамрэч стаіць за ўсёй гэтай сітуацыяй? Ці здолее старая каманда хаба аднавіць дзейнасць у новым месцы і ці ёсць на гэта сродкі? Якую пагрозу нясе гэты канфлікт для ўсёй беларускай дыяспары Варшавы і пры чым тут Лявончык? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык
8/23/2023 • 58 minutes, 4 seconds
230822 - ZOOM -Хачу хлопчыка: распавядаем пра сэксізм у беларускім МЗС
230822 - ZOOM -Хачу хлопчыка: распавядаем пра сэксізм у беларускім МЗС by Euroradio
8/22/2023 • 40 minutes, 21 seconds
Аляксандр Фрыдман. “Гэта вы фашысты!” — як акупанты супраць нацыстаў агітавалі.
У Мінску прайшло чарговае антыфашысцкае комік-шоу, дзе адказныя за распачатую ў цэнтры Еўропы вайну спрабавалі даказаць сабе і прадстаўнікам блізкіх па духу рэжымаў, што фашысты не яны, а іх ахвяры. Усё гэта выглядала б вельмі смешна, калі б не было так трагічна ў жыцці. І працягам спроб перакінуць адказнасць на іншых стала інтэрв’ю Лукашэнкі збеглай у Расію былой украінскай журналістцы.
Пра што сведчыць жаданне распальвальнікаў вайны даказаць, што гэта іншыя міфічныя фашыста-нацысты? Ці атрымалася ў Лукашэнкі давесці, што яго выкарысталі ўцёмную і ён нічога не ведаў пра планы Пуціна напасці на Украіну? Якую пагрозу нясе “літвінізм” бяспецы Літвы і ці варта нам дзяліць з літоўцамі спадчыну ВКЛ? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
8/22/2023 • 1 hour, 1 minute, 48 seconds
Валерый Кавалеўскі. Пашпарт Новай Беларусі: ці ўсё так аптымістычна, як выгл ядае?
Паводле інфармацыі АПК, за тыдзень жаданне атрымаць пашпарт Новай Беларусі выказалі 57 тысяч чалавек. Прычым некаторыя адзначалі, што яны выказваюцца і за іншых чальцоў сваёй сям’і. І гэта пры тым, што перспектывы прызнання гэтага пашпарта ў якасці сапраўднага дакумента, з якім можна будзе вандраваць па свеце, досыць цьмяныя. Але ў сітуацыі, калі праз пераслед на радзіме атрымаць новы пашпарт немагчыма, а межы з Беларуссю ў любы момант могуць быць закрытыя, і такі варыянт выглядае прымальным. Нягледзячы на тое, што ёсць і больш надзейныя дакументы наўзамен нядзейнаму беларускаму пашпарту…
Пра што сведчыць цікавасць беларусаў да пашпарта Новай Беларусі, ці сапраўды іх дастаткова для запуску праекта па вырабе дакумента і ці ёсць зрухі ў пытанні яго прызнання? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі? Якія могуць быць наступствы ад пагаршэння стаўлення да беларусаў у асобных краінах ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
8/22/2023 • 46 minutes, 22 seconds
Ірына Сідорская. Gender Gap: пра пацалункі, доўгія валасы, кар’ерную столь у жанчын і… Карач
Новыя тэхналогіі імкліва змяняюць свет і нас у гэтым свеце. Але не ва ўсім і не ўсюды. Часам нават арганізацыі, якія, здавалася б, мусяць быць у авангардзе зменаў, у пэўных аспектах застаюцца рэтраградамі. Як, напрыклад, лукашэнкаўскае МЗС з яго стаўленнем да жанчын-дыпламатаў і іх кар’ерных магчымасцяў. Але што казаць, калі само грамадства часам дае падставы лічыць, што мы па-ранейшаму існуем у якім пазамінулым стагоддзі.
Пра тое, чаму ў пэўных арганізацыях і ўстановах існуе практычна непераадольная для жанчын кар’ерная столь, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
Галіна Казіміроўская. Пра “спеўныя скарбы”, вольныя песні і… дзяцей
Галоўнае — не спыняцца, кажам мы сабе штодня і працягваем рабіць сваю справу. Рабіць, што ў нашых сілах, на карысць Беларусі і беларусаў. Творцы пішуць новыя песні, карціны ці ставяць спектаклі альбо ствараюць ініцыятывы для навучання дзяцей. Іншыя падтрымліваюць і па магчымасці спрыяюць іншым справам ды працэсам. Менавіта такой пазіцыі трымаецца Галіна Казіміроўская, калі працягвае займацца заснаванай ёй і калегамі Беларускай школай мастацтваў ці адшуквае новыя, часам невядомыя творы беларускіх кампазітараў у розных архівах і бібліятэках.
Ці магчыма ў сённяшніх умовах ствараць за мяжой навучальныя ўстановы беларускай скіраванасці і з якімі праблема найперш даводзіцца сутыкацца? Якія адкрыцці зробленыя падчас творчай вандроўкі ў Лондан? Над чым цяпер працуе “Вольны хор” і якіх сюрпрызаў ад яго чакаць прыхільнікам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская.
8/21/2023 • 1 hour, 1 minute, 55 seconds
Роза Турарбекава. Пра ліст Пазняка, палівязняў, літвінізм і нейтральны Кітай
Пагроза закрыцця самых папулярных сярод беларусаў межаў — з Польшчай і Літвой (а таксама Латвіяй) разам з прысутнасцю наймітаў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі застаюцца самымі актуальнымі тэмамі для абмеркавання ўжо не адзін тыдзень. Сюды ж пачалі дадавацца правакацыі расійскіх прыхадняў ля межаў Польшчы і Літвы. І хоць пазней яны аказаліся фэйкамі, а вагнераўцы займелі тытул “фаташоп-войскаў”, непрыемныя ўражанні засталіся. Як і пасля змены стаўлення да беларусаў у Літве з прыязнага на падазронае.
Пра што сведчыць адсутнасць рэакцыі на прапанову Пазняка абмяняць палонных беларусаў-наймітаў на палітвязняў? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Якія могуць быць наступствы візіту кітайскага міністра абароны ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
8/21/2023 • 58 minutes, 33 seconds
Аркадзь Мошас, Сігналы Захаду: ці пачуюць ЕС і ЗША намёкі Лукашэнкі
На мінулым тыдні Лукашэнка выдаў чарговую серыю прарасійскіх і канспіралагічных тэзісаў пра прычыны вайны ва Украіне. Хто паводле вышэйзгаданага “палітычнага аналітыка” вінаваты ў тым, што расійскія войскі пачалі забіваць украінцаў і нішчыць украінскія гарады (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі), здагадацца можна з першага разу. Як і наконт таго, якім чынам і на якіх умовах трэба тэрмінова спыняць вайну…
На каго найперш было скіраванае гэтае інтэрв’ю, чаму менавіта цяпер яно з’явілася і ці пачуюць яго на Захадзе? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Ці гатовы Захад да працяглай вайны з Расіяй і як змяняецца стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас
8/21/2023 • 47 minutes, 1 second
230818 - ZOOM - Беларусы на вялікім футбольным полі
230818 - ZOOM - Беларусы на вялікім футбольным полі by Euroradio
8/18/2023 • 38 minutes, 31 seconds
Свінні ратуюць людзей, а талібы пайшлі па “беларускім сцэнары”
Свінні ратуюць людзей, а талібы пайшлі па “беларускім сцэнары” — #ІхНоравы
8/18/2023 • 4 minutes, 44 seconds
Алена Жываглод. Хто ўсе гэтыя людзі: як ацаніць працу вашага “дэпутата”
Трэці год Беларусь жыве ў рэжыме “часам не да законаў”, калі галоўны і, лічы, адзіны дзейны закон у краіне — пакаранне за любое дзеянне і нават думку, якія могуць выклікаць сумнеў у поўнай і бездакорнай лаяльнасці лукашэнкаўскаму рэжыму. Тым не менш у Беларусі існуе і працягвае функцыянаваць заканадаўчы орган у выглядзе Палаты прадстаўнікоў, а “народныя абраннікі” працягваюць рабіць выгляд, што працуюць на карысць народа і займаюцца заканатворчай дзейнасцю.
Ці магчыма ў сённяшняй Беларусі сур'ёзна ставіцца да дзейнасці нейкіх там “дэпутатаў” і спрабаваць неяк ацаніць вынікі іх “працы”? Ці бяспечна браць удзел у прапанаванай "Сумленнымі людзьмі" схеме ацэнкі “дэпутатаў”? На які вынік ад сваёй ініцыятывы разлічваюць арганізатары гэтага антыгаласавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод
8/18/2023 • 49 minutes, 22 seconds
Аляксандр Кабанаў і Аляксандр Кныровіч. Ці хоча нехта падмяць пад сябе беларускі бізнес у Польшчы?
У Аляксандра Кабанава выйшла расследаванне пра людзей, якія дапамагаюць беларускаму бізнесу падняць галаву ў Польшчы. Народны рэпарцёр выкрывае іх расійскія карані і задаецца лагічным пытаннем: у чыіх інтарэсах яны працуюць, калі спрабуюць пахіснуць рэпутацыю ABBA — Асацыяцыю беларускага бізнеса за мяжой.
Асобна Кабанаў праходзіцца па Аляксандру Кныровічу — былым вязню які сёння зарэгістраваў у Польшчы свае структуры і стаў у жорсткую апазіцыю да ABBA. Кныровіч — часты госць на Еўрарадыё, таму нам таксама цікава разабрацца. І мы запрасілі Кныровіча і Кабанава на шчырую размову.
Хто з кім сябруе, а хто супраць каго працуе, ці можна быць загадчыкам клуба ў калоніі і не стучаць на іншых вязняў, прычым тут Асацыяцыя ABBA-Украіна і Imaguru ў Польшчы
8/18/2023 • 1 hour, 10 seconds
Евгений Магда. О Позняке, Зеленском, политзаключенных, Китае и ВКЛ 2.0
Ответа на открытое письмо Зенона Позняка по поводу обмена пленных белорусов, воевавших на стороне российских оккупантов, на белорусских политзаключенных, который лидер "Вольнай Беларусі" направил Лукашенко и Зеленскому, до сих пор нет. И если отсутствие ответа из Минска не удивляет, то молчание Киева не совсем понятно.
Возможен ли вообще такой обмен и предсказуема ли реакция Киева на инициативу представителя белорусских демсил? Способен ли Китай повлиять на ситуацию в нашем регионе и как Украина реагирует на визит китайского министра обороны в Беларусь? Почему руководство Украины не заинтересовано в расширении контактов с белорусскими демсилами и какую роль в регионе играет "Люблинский треугольник"? На эти и другие вопросы в эфире Еврорадио отвечает директор украинского Института мировой политики, эксперт iSANS Евгений Магда
8/18/2023 • 48 minutes, 16 seconds
230817 - ZOOM - У Міністра абароны Беларусі праблемы з чытаннем
230817 - ZOOM - У Міністра абароны Беларусі праблемы з чытаннем by Euroradio
8/17/2023 • 37 minutes, 6 seconds
Крысціна Дробыш: Нацыянальная ідэя можа змяняцца, але мова — яе нязменны падмурак
17 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — акторка, “голас” сучаснай беларускай бібліятэкі аўдыёкніг Крысціна Дробыш.
Не трэба дзяліцца на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, хто больш свядомы, а хто менш, хто робіць больш для Беларусі, а хто не робіць нічога. Паразумецца можна заўсёды. Не трэба кідацца абразамі і абвінавачаннямі, трэба спрабаваць разам рабіць агульную справу на карысць Айчыны, перакананая Крысціна Дробыш.
Пра тое, чаму беларусы так мала ўвагі аддавалі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, пра тое, як адшукаць свае карані, пра важнасць мовы і тое, як нам паразумецца нягледзячы на супярэчнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Дробыш.
8/17/2023 • 48 minutes, 52 seconds
Аляксей Палуян і Марына Якубовіч. COURAGE: вяртанне ў рэвалюцыю 2020 года
Прагляд дакументальнага фільма Аляксея Палуяна “COURAGE” адбудзецца 18 жніўня ў варшаўскім кінатэатры LUNA. Гэты фільм, прысвечаны падзеям у Беларусі падчас і пасля выбараў 2020 года, у Варшаве дэманструецца не першы раз. Але кожны раз ён збірае поўную залу гледачоў. Найперш беларусаў, якія хочуць і яшчэ раз згадаць падзеі тых дзён, і проста сабрацца разам.
Ці змянілася ўспрыманне падзей 2020 года за мінулыя 3 гады? Ці здольны фільм кансалідаваць беларусаў і растлумачыць замежнікам тое, што адбылося ў Беларусі? Што сёння адбываецца з беларускай культурай у выгнанні — ці застаецца яна беларускай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр Аляксей Палуян і акторка Беларускага свабоднага тэатра Марына Якубовіч
8/17/2023 • 43 minutes, 13 seconds
230816 - ZOOM - Ці пойдуць краіны ЕС на закрыццё мяжы з Беларуссю?
230816 - ZOOM - Ці пойдуць краіны ЕС на закрыццё мяжы з Беларуссю? by Euroradio
8/16/2023 • 35 minutes, 2 seconds
Сяргей Бульба. Скандал з Хабам, вучэнні з “Вагнерам”, межы і абмен палоннымі
Сітуацыя вакол Беларускага моладзевага хаба не толькі не вырашылася, але і нараджае ўсё новыя скандалы. А галоўнае — пакідае ў стане няпэўнасці як ініцыятывы, што ладзілі ў Хабе свае актыўнасці, так і беларусаў, найперш дзяцей, што ў тых актыўнасцях бралі ўдзел. Да ўсяго, дае лукашэнкаўскай прапагандзе нагоды пакпіць з дэмсіл і не вельмі пазітыўна (мякка кажучы) уплывае на імідж беларускай дыяспары.
Што прымусіла палітычнага актывіста ўвязацца ў гэтую відавочна эканамічную гісторыю і што сёння адбываецца з Хабам? Ці магчыма вырашыць канфлікт мірным шляхам і чаму маўчаць людзі, якія запрасілі Бульбу “разруліць” сітуацыю? Ці сапраўдны ліст ад “Белага легіёна”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба
8/16/2023 • 57 minutes, 30 seconds
230815 - ZOOM - Навошта ў Мінск ляціць міністр абароны Кітая?
230815 - ZOOM - Навошта ў Мінск ляціць міністр абароны Кітая? by Euroradio
8/15/2023 • 36 minutes, 4 seconds
Аляксандр Фрыдман. Апошняе кітайскае: ці пасмяецца Кітай з жартаў Лукашэнкі
На фоне папярэджанняў суседзяў Беларусі аб непазбежным у выпадку любога канфлікту закрыцці заходніх межаў у Мінск выправіўся міністр абароны Кітая. Беларусь не галоўная, але досыць важная лінія сувязі Кітая і ЕС, і згубіць яе — ніяк не ў інтарэсах Пекіна. А знаходжанне на тэрыторыі Беларусі расійскіх наймітаў з “Вагнера” і няспынныя канфлікты з мігрантамі на польскай мяжы момант перакрыцця гэтых межаў робіць усё бліжэйшым…
Ці сапраўды Кітай можа нейкім чынам паўплываць на дзеянні Лукашэнкі на заходнім накірунку і ці сапраўды пойдуць Польшча, Літва і Латвія на закрыццё межаў? Ці прыслухаецца Лукашэнка да парадаў Пазняка наконт абмену палонных беларусаў-наймітаў, што ваявалі супраць Украіны, на палітвязняў? Што штурхае Бразілію на лабіяванне інтарэсаў лукашэнкаўскага рэжыму і ці можа Лукашэнка патрапіць на перамовы па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/15/2023 • 1 hour, 4 minutes, 15 seconds
Ірына Сідорская. Жаночы твар рэвалюцыі: як гэта змяніла наша грамадства
Рэвалюцыя 2020 года мае відавочна жаночы твар. І справа нават не столькі ў “трох грацыях”, якія ўзначалілі фінальны этап выбарчай кампаніі. Жаночыя абрысы рэвалюцыі сталі відавочнымі пазней: калі новае дыханне пратэстам далі жаночыя маршы і ланцугі салідарнасці, калі беларуская жанчына ў белым стала вобразам супрацьстаяння гвалту і тэрору, калі Калеснікава парвала пашпарт і вярнулася ў Беларусь, калі… Пералічваць можна бясконца. І нават кветкі, якія напачатку пратэстаў неслі дзяўчаты лукашэнкаўскім карнікам на шчыты, змянілі нас усіх незваротна. Што б сёння менавіта пра гэты момант ні казалі.
Пра тое, як патрыярхальнае беларускае грамадства змянілі жаночыя пратэсты і ці атрымаецца ў рэжыму запхаць гэтую пасту назад у цюбік, мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
8/15/2023 • 38 minutes, 8 seconds
230814 - ZOOM - Што было б, калі б да ўлады прыйшоў Віктар Бабарыка
230814 - ZOOM - Што было б, калі б да ўлады прыйшоў Віктар Бабарыка by Euroradio
8/14/2023 • 40 minutes, 56 seconds
Іна Валіцкая і Алесь Чайчыц. Minsk x Minga: фолк, рок, літаратура і шмат чаго яшчэ ў Мюнхене
Мюнхенскі Фестываль беларускай культуры “Minsk x Minga” пераймае эстафету ў оўпэн-эйра “Тутака” і працягвае беларускую культурніцкую экспансію — з 8 па 10 верасня ўсіх наведвальнікаў фэсту чакае багатая праграма. І тут не толькі сустрэча з музыкай ды літаратурай. Усё значна шырэй і больш разнастайна.
Чым адметны сёлетні фэст у Мюнхене і што з запланаванага стала сюрпрызам для саміх арганізатараў? Ці лёгка было скласці праграму і ці ўлічваліся густы мясцовых жыхароў? Ці ёсць цікавасць да беларускага фэсту з боку ўладаў Мюнхена і чаму беларусы абавязкова мусяць наведаць імпрэзу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і сябра аргкамітэта фэсту, актывіст арганізацыі RAZAM e.V., сябра Рады БНР Алесь Чайчыц
8/14/2023 • 37 minutes, 35 seconds
Аляксандр Класкоўскі. Новы жарт: Лукашэнка хоча замірыцца з Польшчай
Відаць, ва ўяўленні Лукашэнкі і пераслед Саюза палякаў, і знішчэнне могілак салдат Арміі Краёвай, і абразы ў бок Польшчы, знаходжанне Анджэя Пачобута за кратамі, міграцыйны крызіс на польскай мяжы (пералічваць можна доўга) — гэта ўсё такія ж жарты, як і пра забойцаў-наймітаў з “Вагнер”, што ірвуцца на “экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”. Ну, падумаеш, пажартаваў! Чаго, маўляў, на жартачкі крыўдаваць, суседзяў жа не выбіраюць — трэба сябраваць і гандляваць. А на “Вагнер” не глядзіце, бо яго ж нібыта вяртае Прыгожын у Расію…
Чым кіруецца Лукашэнка, калі прапануе Польшчы наладзіць адносіны і забыцца на крыўды? Ці гатовыя на такое замірэнне і Польшча, і ўвесь Захад у прынцыпе і на якіх умовах? Ці сапраўды “вагнераўцы” пакідаюць Беларусь і каму выгадна прасоўваць такія тэзісы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта @pozirkonline Аляксандр Класкоўскі
8/14/2023 • 50 minutes, 21 seconds
Алесь Пашкевіч. Машына часу: што было б, калі б мы перамаглі ў 2020-м
Гісторыя не мае ўмоўнага ладу, сцвярджаюць гісторыкі. І гэта сапраўды так, бо ніякія развагі на тэму “А калі б зрабілі не так, а вось так” ніякім чынам не мяняюць сітуацыі сённяшняй. Тым не менш гістарычны аналіз мінулых падзей дае магчымасць зразумець будучыя рызыкі і прыняць рашэнне, якое ў выніку можа палепшыць сітуацыю. Да прыкладу, спробы з улікам сённяшніх ведаў ацаніць дзеянні Расіі ў выпадку перамогі беларускай рэвалюцыі 2020 года даюць магчымасць пабачыць шматлікія выклікі. І па-іншаму паглядзець на дзеянні і выказванні тых ці іншых палітычных актараў.
Чым кіраваліся новыя лідары, адмаўляючыся ад агучвання геапалітычнага выбару, і ці правільнай была такая пазіцыя? Ці ёсць падставы сёння больш аргументавана сцвярджаць, што падзеі 2020 года былі арганізаваныя Расіяй і асноўныя кандыдаты выбарчай кампаніі — расійская крэатура? Ці магчыма было перацягнуць Пуціна “на бок беларускага народа” і хто з новых лідараў мог гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч
8/14/2023 • 38 minutes, 34 seconds
230811 - ZOOM - Збіраем дзіця ў школу ў Беларусі і ў Польшчы
230811 - ZOOM - Збіраем дзіця ў школу ў Беларусі і ў Польшчы by Euroradio
8/11/2023 • 33 minutes, 32 seconds
Вікторыя Фёдарава. Як звязаныя катаванні ў Беларусі і вайна ва Украіне
Дакументуючы гісторыі катаванняў пасля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, дакументатары Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі пачалі заўважаць патэрн: шмат хто з беларускіх добраахвотнікаў расказваў пра свой траўматычны досвед падчас пратэстаў у жніўні. Гэта падштурхнула да ідэі паразмаўляць з добраахвотнікамі палка Каліноўскага, каб прасачыць, наколькі жнівень 2020 года, а асабліва перажытыя катаванні і жорсткае абыходжанне, маглі паўплываць на іх рашэнне далучыцца да палка.
Ці гатовыя людзі расказваць пра катаванні, ахвярамі якіх сталі? Як звязаныя падзеі 2020 года і тагачасныя катаванні і лёс беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне? Што будзе далей з сабранымі праваабаронцамі сведчаннямі катаванняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава
8/11/2023 • 33 minutes, 56 seconds
Аляксандр Кныровіч пра скандалы ў дэмсілах і заробкі беларусаў
Беларусаў кавай не паі — дай толькі пасварыцца. Ці пакрыўдзіцца і наехаць на "крыўдзіцеля". Нават калі "крыўдзіцель" мае рацыю. Апошнія скандалы ў дэмсілах а таксама паслясмак ад слуханняў у Каардынацыйнай радзе і канферэнцыі "Новая Беларусь" разбіраем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
Ну і, натуральна, зачэпім некалькі эканамічных тэмаў. Растуць заробкі, золатавалютныя рэзервы і долар. Што рабіць беларусам у гэтым дзіўным свеце?
8/11/2023 • 36 minutes, 41 seconds
Ілля Дабратвор. Пра Васкрасенскага і Цапкалу, Азаронка і Ціханоўскую
Некалькі тыдняў таму вядомы як у асяродку палітычных актывістаў, так і сярод журналісцкай супольнасці паліттэхнолаг-таксіст Ілля Дабратвор нечакана заявіў, што дамовіўся з сумнавядомым Юрыем Васкрасенскім і вяртаецца ў Беларусь. Халівар з гэтай нагоды ўзняўся адметны. Але Ілля ў выніку заявіў, што Васкрасенскі ў сваіх гарантыях “здаў назад”, таму вяртацца ён перадумаў.
Ці сапраўды ён планаваў вярнуцца, паверыўшы гарантыям Васкрасенскага, і хто з іх “здаў назад”? Адкуль ва ўсёй гэтай гісторыі з “вяртаннем” узяліся выбарчыя штабы ўзору 2020 года і хто быў ініцыятарам іх аб’яднання? Чаму сітуацыяй так зацікавілася прапаганда і што не так з Азаронкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-паліттэхнолаг штаба Валерыя Цапкалы на выбарах 2020 года, сябра Партыі БНФ, журналіст-фрылансар Ілля Дабратвор
8/11/2023 • 37 minutes, 51 seconds
Яўген Магда. Вагнергейт: пра пагрозы, рэакцыю на іх, каліноўцаў і Ціханоўскую
Краіны Еўрасаюза, найперш суседзі Беларусі, рэагуюць на “целарухі” расійскіх наймітаў з “Вагнера”, якія па-гаспадарску соўгаюцца па краіне. Іх “паходу” то ў бок Сувалкскага калідора, то да мяжы з Польшчай, то вучэнні ля мяжы з Украінай прыводзяць да таго, што Польшча перамяшчае да беларускай мяжы сваіх вайскоўцаў і тэхніку, а ў якасці санкцый за дзеянні рэжыму Лукашэнкі абяцаюць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю па “восі” з ЕС.
Ці сапраўды краіны ЕС пойдуць на закрыццё межаў з Беларуссю і якія яшчэ меры стрымлівання “вагнераўцаў” могуць быць прынятыя? Што ў адказ на пашырэнне дапамогі з боку Беларусі расійскаму войску можа зрабіць Кіеў? Навошта Кіеву беларуская канферэнцыя і ці пойдзе Банкавая на афіцыйнае запрашэнне Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
8/11/2023 • 36 minutes, 47 seconds
Украінская бабуля-падарожніца і падводны музей для браканьераў
У Нідэрландах выявілі найбуйнейшую партыю наркотыкаў, але нават гэта не спалохае 96-гадовую ўкраінскую бабулю, якая сабралася наведаць там унучку. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
8/11/2023 • 3 minutes, 48 seconds
230810 - ZOOM - Ці ёсць яшчэ куды падаць беларускаму рублю?
230810 - ZOOM - Ці ёсць яшчэ куды падаць беларускаму рублю? by Euroradio
8/10/2023 • 43 minutes, 13 seconds
Уладзімір Кавалкін. Долар на максімуме і выбрыкі Расіі
Долар б'е рэкорды. Расія адмаўляецца набываць беларускія нафтапрадукты. Чарговыя санкцыі накрываюць "Белавія" і прадпрыемствы, якія працуюць на "абаронку". І ўсё гэта адбываецца на фоне росту заробкаў у Беларусі (прынамсі, так кажа Белстат), росту золатавалютных рэзерваў (а гэта інфармацыя Нацбанку) і колькасці набытых кватэр.
Што адбываецца? Беларусы багацеюць ці кватэры таннеюць? Куды краіна падзене столькі паліва, калі яго не будзе набываць Расія? Якой планкі дасягне беларускі рубель да канца лета?
Гэта ды іншае абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.
8/10/2023 • 38 minutes, 28 seconds
Ігар Бортнік: разнастайнасць, плюралізм і магчымасць уплываць на свой лёс — мая ідэя
10 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік.
Сітуацыю падзелу, у якую пасля 2020 года патрапіла беларускае грамадства (хоць насамрэч падзел быў у грамадстве і раней, хай і з іншых прычын), не ўнікальная. У гісторыі іншых краін і нацый дастаткова падобных прыкладаў. І таму нам, як і іншым народам у свой час, неабходна будзе шукаць магчымасці для дыялогу, каб прыйсці да паразумення і “склеіць” нацыю наноў. І мы не толькі здольныя — мы гэта абавязкова зробім, перакананы Ігар Бортнік.
Пра тое, чаму без дыялогу рух наперад немагчымы, ці гатовы ён сам прабачыць тых, хто катаваў яго ў вязніцы, і як звязаныя глабалізацыя і адраджэнне нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Бортнікам.
8/10/2023 • 40 minutes, 2 seconds
PRADMOVA: думка і слова — гэта таксама зброя
У кастрычніку, прыхапіўшы і апошні дзень верасня, мае адбыцца чарговы Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам фэст пройдзе ў трох краінах і чатырох гарадах: у Батумі імпрэзы пройдуць з 31 верасня па 1 кастрычніка, у Варшаве — 6–8 кастрычніка, у Вільні — 14–15 кастрычніка і ў Беластоку — 27–29 кастрычніка. У праграме пазначаная яшчэ адна дата: 21–22 кастрычніка адбудзецца “Анлайн-PRADMOVA”. Калі гэта таксама нейкае месца, то, відаць, у віртуальнай альбо, як яшчэ кажуць, Лічбавай Беларусі…
Чым адметны сёлетні Фестываль інтэлектуальнай кнігі і як праходзіць адбор удзельнікаў? Ці дастаткова за час з мінулагодняга фэсту было напісана і выдадзена кніг, каб ладзіць годныя прэзентацыі і імпрэзы? Чым абумоўлены выбар гарадоў і ці будзе сёлета міжнародны пул інтэлектуалаў на дыскусійных пляцоўках? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць паэтка, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, сябра аргкамітэта “Прадмовы” Таццяна Нядбай і старшыня аргкамітэта “Прадмовы”, філосаф, кандыдат навук Павел Баркоўскі
8/10/2023 • 47 minutes, 4 seconds
"Вагнераўцы", мігранты, верталёты — "памежны" стрым з Паўлінай Сегень
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца ў цэнтры ўвагі сусветных і рэгіянальных медыя. Уздоўж мяжы з усходу ездзяць танкі, лётаюць беспілотнікі і страляюць — беларускае Мінабароны ладзіць вучэнні "з улікам досведу вайны ва Украіне". Мігрантаў, якія штодня штурмуюць мяжу, закідваючы польскіх памежнікаў палкамі, камянямі ды петардамі, таксама ніхто не адмяняў. Што ўжо казаць пра вайсковыя верталёты, якія спакойна вісяць у польскай паветранай прасторы, пакуль іх здымаюць на фота жыхары Белавежы?!
З заходняга боку мяжы чакаецца ўзмацненне абароны ажно на 10 тысяч жаўнераў. Польскія ўлады разам з суседзямі па ЕС усё часцей пагражаюць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку правакацый з "вагнераўцамі". Наколькі гэта рэальна? Да чаго можа прывесці беларуска-польскі канфлікт? Чаму Пуцін і Лукашэнка робяць з Польшчы чарговага галоўнага ворага? Як жыхары Падляшша цяпер ставяцца да беларусаў, калі з іх боку вісіць такая пагрозы?
Пра гэта ды іншае размаўляем з Паўлінай Сегень — польскай журналісткай, аўтаркай падкасту аб усходніх справах "Na Granicy", жыхаркай польска-беларускага памежжа.
8/10/2023 • 38 minutes, 49 seconds
230809 - ZOOM - 9 жніўня — трэцяя гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
230809 - ZOOM - 9 жніўня — трэцяя гадавіна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі by Euroradio
8/9/2023 • 40 minutes, 23 seconds
Юльяна Шаметавец. Кіберсупраціў: як змаганне ў віртуале прывядзе да перамогі
Адной з самых эфектыўных структур, створаных беларусамі за мяжой, застаюцца "Кіберпартызаны". Іх акцыі, узломы, кібератакі выклікаюць павагу, да іх звяртаюцца па дапамогу, калі трэба здабыць альбо спраўдзіць інфармацыю, верыфікаваць пэўную асобу і гэтак далей. І тое, што "кіберы" аб’ядналіся з іншай эфектыўнай структурай — палком імя Каліноўскага, вялікай нечаканасцю не стала. А вось тое, што распачатае гэтымі структурамі палітычнае аб’яднанне з “Вольнай Беларуссю” Зянона Пазняка раптоўна было “пастаўленае на паўзу”, здзівіла.
Чым адметныя апошнія аперацыі "кібераў" і як іх дзеянні ўплываюць на рэжым? Ці дапамогуць палітычныя амбіцыі "Кіберпартызан" і кіраўніцтва палка Каліноўскага аб’яднаць дэмакратычныя сілы? Што рэальна трэба зрабіць дэмсілам, каб наблізіць перамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец
8/9/2023 • 43 minutes, 5 seconds
Сацыяльная палітыка: ці ёсць яна ў Офіса, Кабінета — эфір з Гарбуновай і Маклейн
Да Офіса, Пераходнага кабінета і асабіста да Святланы Ціханоўскай пытанняў і прэтэнзій шмат і з розных бакоў. Яны і рэжым не перамаглі, і палітвязняў не вызвалілі, і добраахвотнікаў ва Украіне “хаймарсамі з амбрамсамі” не забяспечылі, жыццё эмігрантаў не палегчылі, а рэпрэсіі — не спынілі. Яны нават дабрачынны збор ладзілі не так, як трэба. І гэта апроч папрокаў, што так і не складзеныя праграмы развіцця Беларусі пасля перамогі: ні эканамічныя, ні сацыяльныя, ні яшчэ невядома якія.
Ці сапраўды праграмы сацыяльнага развіцця ў дэмсіл няма і чаму менавіта такая праграма — адзін з найважнейшых напрамкаў дэмакратычнай дзяржавы? Вызваленне палітвязняў — як сняць напружанне і з гэтага пытання, і з грамадства ў сувязі з гэтым пытаннем? Што можна зрабіць сёння ў сацыяльным плане для дапамогі беларусам як за мяжой, так і ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі" Ірына Маклейн і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова.
8/9/2023 • 54 minutes, 55 seconds
Тэатр у выгнанні: ці дапаможа ён нам вытрымаць усё і перамагчы
За тры гады няспынных рэпрэсій у вымушанай эміграцыі сярод соцень тысяч беларусаў аказаліся і дзясяткі актораў. Ледзь не цэлымі тэатральнымі трупамі людзі выязджалі з краіны. Але кідаць прафесію і ў гэтым выгнанні не сталі. Беларускі тэатр не толькі працягвае жыць за мяжой, але і радуе новымі прэм’ерамі і выбітнымі пастаноўкамі. Хаця праблем, безумоўна, хапае…
Чым і як жыве беларускі незалежны тэатр за мяжой? Ці магчыма і якім чынам беларусам пабудаваць свой тэатр у Варшаве? Што абавязковае да прагляду ў жніўні і дзе гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць тэатральная прадзюсарка, менеджарка культуры, заснавальніца прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT Вольга Кулікоўская і вядомы польскі тэатральны куратар, драматург, публіцыст, упаўнаважаны дырэктара па праграмах тэатра TR Warszawa Раман Паўлоўскі (Roman Pawłowski)
8/9/2023 • 40 minutes, 8 seconds
230808 - ZOOM - Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO
230808 - ZOOM - Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO by Euroradio
8/8/2023 • 42 minutes, 42 seconds
Арцём Шрайбман. Ад пратэснага ўздыму да эміграцыі, рэпрэсій і вайны
6 жніўня дэмакратычныя сілы спрабавалі падвесці вынікі сваёй дзейнасці за апошнія тры гады і зразумець, на якім свеце і ў якім месцы гэтага свету мы ўсе знаходзімся. Як тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, так і тыя, хто ўзяў у рукі зброю. Гаварыць і падсумоўваць за тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, не было каму, бо прысутнасць на канферэнцыі ў Варшаве — гэта білет у адзін канец. Ці то ў эміграцыю, ці то ў турму.
Ці з’явілася нарэшце ў дэмсіл стратэгія дзейнасці і ці можа яна стаць стратэгіяй перамогі? Як на сітуацыю ў Беларусі ўплываюць вайна ва Украіне, вагнераўцы, санкцыі і ядзерная зброя? Што мяняе для ўсіх нас акрэслены і агучаны геапалітычны выбар дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман
8/8/2023 • 1 hour, 2 minutes, 38 seconds
Роза Турарбекава. Тэорыя вялікага выбару: з Еўрасаюзам, але без NATO
Дэмакратычныя сілы на чале са Святланай Ціханоўскай нарэшце вызначыліся са сваім геапалітычным выбарам. І гэта — поўнае ўхіленне ад любых (апроч добрасуседскіх) адносінаў з Расіяй і рух у бок еўрапейскі, ажно да ўваходжання ў Еўрасаюз. Што праўда, пра мэту сяброўства ў NATO нічога сказана не было, але і гэтае акрэсленне кірунку выклікала нязгоду нават сярод прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Што ж тады казаць пра ўсё грамадства…
Ці не запозна дэмсілы вызначыліся з геапалітычным выбарам і чаму выбар гэты не пашыраецца на сяброўства ў NATO? Што гэта мяняе для саміх дэмсіл і для беларускага грамадства агулам? Пазіцыя “каліноўцаў” і іх намер зладзіць сваю канферэнцыю ў Кіеве — рух у якім кірунку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай
8/8/2023 • 53 minutes, 14 seconds
Gender Gap: нечаканы погляд на слуханні ў КР і канферэнцыю “Новая Беларусь”
Слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Каардынацыйнай радзе, канферэнцыя “Новая Беларусь” і… пытанні гендарнай роўнасці. Здавалася б, нічога агульнага тут няма, але так толькі падаецца. Гендарная даследчыца Ірына Сідорская здольная не толькі знайсці сувязі, але і адзначыць моманты, што робяць тыя сувязі небяспечнымі!
Не верыце? У сённяшнім выпуску Gender Gap з доктаркай навук Ірынай Сідорскай мы знойдзем чым вас здзівіць.
8/8/2023 • 35 minutes, 40 seconds
230807 - ZOOM - Ці зачыняць краіны ЕС мяжу з Беларуссю
230807 - ZOOM - Ці зачыняць краіны ЕС мяжу з Беларуссю by Euroradio
8/7/2023 • 37 minutes, 37 seconds
Футбол у выгнанні: аматарская каманда беларусаў згуляе ў Кубку Польшчы
Лукашэнка кажа, што спорт — па-за палітыкай, а таксама выкарыстоўвае кожнае з'яўленне на II Гульнях краінаў СНД, каб аблаяць краіны Захаду. А самі гульні напоўніцу выкарыстоўваюцца прапагандай.
Тым часам бягуха Крысціна Ціманоўская атрымала права выступаць за Польшчу і будзе змагацца за пуцёўку на Алімпійскія гульні. А аматарскія футбольныя каманды "Пагоня" і Team Ivulin аб'ядналіся і заўтра згуляюць у Кубку Польшчы. Гэта будзе першы раз у гісторыі, калі беларуская каманда бярэ ўдзел у розыгрышы кубка іншай краіны.
Што з сябе ўяўляе аматарскі спорт у выгнанні? Наколькі ахвотна людзі аб'ядноўваюцца вакол футбола і іншых такіх актыўнасцяў? Хто гэтыя людзі, якія гуляюць у камандах Team Ivulin (так-так, іх некалькі, розных узроўняў!). Пра гэта размаўляем з рухавічкамі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве Антосем Лагвінцом і Змітром Хведаруком.
8/7/2023 • 35 minutes, 45 seconds
Аляксандр Азараў. Хто падставіў Азарава: не “прадстаўнік”, але ў Кабінеце і з “ Перамогай”
Каардынацыйная рада не ўхваліла кандыдатуры Аляксандра Азарава на “пасаду” прадстаўніка па аднаўленні законнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета. Нагодай стала незадаволенасць яго дзейнасцю на гэтай пазіцыі. Святлана Ціханоўская пагадзілася з рашэннем КР, але часткова: прадстаўніком ён ужо не будзе, але будзе ў Кабінеце кіраваць планам “Перамога”.
Ці гатовы ён быў да такога рашэння КР і кіраўніцы АПК Ціханоўскай? Якім чынам на лёс Азарава паўплывалі спецслужбы — ад КДБ і ФСБ да СБУ? Што там з планам “Перамога” і якое дачыненне да яго рэалізацыі мог мець Прыгожын? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Аляксандр Азараў
8/7/2023 • 38 minutes, 33 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра канферэнцыю ў Варшаве і “паход” на Польшчу “вагнераў”
На выходных дзве канферэнцыі прыцягнулі ўвагу і актыўна абмяркоўваліся ў беларускім інфармацыйным полі і асяродку. Адна праходзіла ў Саудаўскай Аравіі і тычылася вайны ва Украіны, але закранала і Беларусь, хоць і не наўпрост. Другая прайшла ў Варшаве і была арганізаваная беларусамі з мэтай вырашыць, як нам далей рухацца ў бок Новай Беларусі. Напярэдадні ж “вагнераўцы”, якія знайшлі прытулак у Беларусі, “палохалі” Польшчу, якая ў адказ дэманстравала гатоўнасць іх сустрэць. І даць адэкватны адказ у тым ліку беларускаму рэжыму…
Якія высновы можна зрабіць з абедзвюх згаданых канферэнцый і як яны ўплываюць на будучыню беларускага грамадства? Ці пойдуць суседзі Беларусі на поўнае закрыццё межаў і якія пагрозы ў такім дзеянні да шараговых беларусаў? Пра што сведчаць дзеянні і паводзіны “вагнераўцаў” на тэрыторыі Беларусі і ці сыдуць найміты з Беларусі ў Нігер? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам
8/7/2023 • 51 minutes, 53 seconds
Іх норавы: Трамп у судзе (зноў) і паліцыя нораваў на вуліцах Ірана (зноў)
У Тэхасе людзі на конях, усюдыходах і дронах дапамагалі сям'і знайсці збеглую казу Вілі — і знайшлі.
"Нават маленькая козачка важная: яна навучыла нас, што мы мусим клапаціцца адно пра аднаго. Калі мы разам, няма практычна нічога, з чым мы не можам справіцца", — кажуць мясцовыя жыхары.
Калі б не такія гісторыі, агляды міжнародных навін былі б занадта змрочнымі. Дзякуем тэхаскім фермерам за веру ў чалавецтва і расказваем, што яшчэ адбылося ў свеце за апошнія 24 гадзіны.
8/4/2023 • 5 minutes, 49 seconds
230804 - ZOOM - Дзіўныя рэчы са статыстыкай: беларусы сталі менш есці ці проста з’ехалі?
230804 - ZOOM - Дзіўныя рэчы са статыстыкай: беларусы сталі менш есці ці проста з’ехалі? by Euroradio
8/4/2023 • 34 minutes, 10 seconds
Крысціна Рыхтэр. Ахвяры рэпрэсій: як ім дапамагчы і якую рэабілітацыю чакаць
Рэпрэсіі лукашэнкаўцаў супраць беларускага народа не спыняюцца. І тыя, хто быў прызнаны палітвязнем — гэта толькі самая верхавіна айсберга. Колькі дзясяткаў тысяч беларусаў прайшлі праз катаванні, пераслед, незаконныя прысуды і турмы, сёння сказаць немагчыма. У тым ліку і таму, што афіцыйна ўсе гэтыя людзі караліся па крымінальных ці адміністрацыйных артыкулах. Але некалі абавязкова паўстане пытанне рэабілітацыі іх перад грамадствам і законам. І таму група адмыслоўцаў распрацавала “Канцэпцыю па рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій”.
Як павінен працаваць канцэпт рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій і хто пад яго патрапляе? Што рабіць, калі відавочных доказаў палітычнага пераследу і пакарання няма? Якімі яшчэ праектамі займаецца каманда дарадцы Ціханоўскай па прававых пытаннях і ці ёсць яна — каманда? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр
8/4/2023 • 38 minutes, 6 seconds
Кацярына Ваданосава. Традыцыйны строй: што гэта і ці адпавядае модзе
Беларусы ў сваёй вымушанай эміграцыі не стамляюцца ствараць нешта новае, распачынаць праекты і прасоўваць ініцыятывы. Не, ствараць розныя скандальныя сітуацыі яны таксама не стамляюцца, але прыемнага, цікавага і карыснага ўсё ж робяць больш. Вось і Кацярына Ваданосава, у якой і так ужо не адзін культурніцкі праект распачаты, вырашыла адкрыць… Школу традыцыйнага строя.
Як нарадзілася ідэя Школы і ці сапраўды існуе патрэба менавіта ў такім маштабным праекце? Ці ёсць у беларусаў цікаўнасць да традыцыйнай, нацыянальнай беларускай вопраткі і куды яе можна апранаць сёння? Што ўвогуле адбываецца з нацыянальнай культурай і ці магчыма захаваць яе, знаходзячыся ў замежжы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава
8/4/2023 • 36 minutes, 35 seconds
Аляксандр Кныровіч . Слуханні ў КР, Цапкала ўз'еўся за марафон, долар б'е рэкорды
За год долар у Беларусі падаражэў роўна на 20%. 4 жніўня 2022-га курс быў 2,5952 рубля за долар. Сёння курс — 3,1159 рубля. Атрымліваецца, хітры Нацбанк размазаў дэвальвацыю на год, каб не шакаваць людзей?
Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пройдземся па геапалітычным светапоглядзе Лукашэнкі, паразважаем, чаму Валерый Цапкала так нервова адрэагаваў на марафон салідарнасці з палітвязнямі. І пра слуханні па Аб'яднаным пераходным кабінеце, якія праходзяць у Каардынацыйнай радзе, пагаворым таксама.
8/4/2023 • 50 minutes, 47 seconds
Валерый Кавалеўскі . Пра амбасады, пашпарты і дыпламатыю Новай Беларусі
Паводле меркавання аналітыкаў і экспертаў, калі і казаць пра нейкія поспехі ў дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл, то гэта міжнародны кірунак. У якасці прыкладу прыводзяцца шматлікія сустрэчы на самым высокім узроўні як Святланы Ціханоўскай, так і іншых прадстаўнікоў дэмсіл. Вось толькі такое адчуванне, што як толькі сустрэчы гэтыя завяршаюцца і беларусы з’язджаюць, то і пра іх праблемы, і пра іх просьбы ды дамоўленасці з імі забываюцца…
Ці сапраўды ёсць чым хваліцца ў супрацы дэмсіл з урадамі іншых краін і ці атрымліваецца трымаць “беларускае пытанне” ў міжнароднай павестцы? Чаму, здавалася б, сяброўскія краіны паводзяць сябе не вельмі па-сяброўску ў дачыненні да беларускай супольнасці? Што там з пашпартам Новай Беларусі, ці ёсць насамрэч у яго будучыня і калі ў Новай Беларусі будуць свае амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі
8/4/2023 • 41 minutes, 16 seconds
Алесь Лапко і Стася Гліннік. Ці быў менавіта “рэйдарскі захоп” Моладзевага хаб а і чаго чакаць далей
Чарговы скандал страсянуў днямі беларускую дэмакратычную супольнасць, хоць наўпрост закрануў найперш беларусаў Варшавы. Размова ідзе пра Беларускі моладзевы хаб, дзе нібыта ўзніклі нейкія ўнутраныя непаразуменні паміж заснавальнікамі, назіральнай радай і яшчэ незразумела да канца кім, вынікам якога стала спыненне працы гэтай пляцоўкі. І пакуль ідуць разборкі ці то з “рэйдарскім захопам”, ці то з непразрыстасцю вядзення дзейнасці, усе, хто там ладзіў імпрэзы, страцілі такую магчымасць.
Ці сапраўды былі хібы ў працы папярэдняга кіраўніцтва хаба альбо нас усіх удзельнікі гэтага канфлікту ўмела падманулі? Чаму непаразуменні, калі яны былі агучаныя, не вырашыліся раней? Што адбываецца з Моладзевым хабам, якім бокам да яго датычны Аляксей Лявончык, пры чым там Сяргей Бульба і чаму ў дэмсілах пачаўся працэс “пачкавання” структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнікі Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і Стася Гліннік
8/4/2023 • 50 minutes, 42 seconds
230803 - ZOOM - Рост долара і коштаў: беларускі рубель танее разам з расійскай нафтай і газам
230803 - ZOOM - Рост долара і коштаў: беларускі рубель танее разам з расійскай нафтай і газам by Euroradio
8/3/2023 • 32 minutes, 16 seconds
А. Лявончык і А. Стрыжак, Пра “крадзеж” грошай, піяр на палітвязнях, слуханні КР і Моладзевы хаб
Крытыка як самога марафону па зборы грошай для сем’яў палітзняволеных, так і абвешчаных метадаў іх размеркавання дагэтуль не сціхае. Асобныя скептыкі патрабуюць не толькі поўнай справаздачы ад арганізатараў марафону, але і дакладнай інфармацыі пра тое, каму, колькі і якім чынам было налічана і перададзена грошай. А самы гучны “скептык” увогуле дагаварыўся да таго, што ніякага збору сродкаў не было. Не, марафон быў, але ніхто нічога туды не пералічваў. А калі насамрэч і пералічвалі, то не тысячы беларусаў. І не для таго, каб некаму з палітвязняў дапамагчы…
Ці быў сапраўды праведзены марафон альбо нас усіх умела падманулі? Якім чынам у сённяшніх умовах і адсправаздачыцца перад людзьмі, і не падставіць людзей пад пераслед — ці магчыма гэта? Што адбываецца з Моладзевых хабам, якім бокам да яго датычны Лявончык і чаму ў дэмсілах пачаўся працэс “пачкавання” структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык і сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак
8/3/2023 • 59 minutes, 27 seconds
Пляшко: быць самадастатковай, незалежнай дзяржавай — ідэя і Беларусі, і Украіны
3 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко.
Нацыя жыве ў часе і прасторы і мае пэўныя выклікі з розных бакоў. У адказ на якія нацыя змяняе і фармуе сваю інфармацыйную рэальнасць, сваё самаўсведамленне. Гэта працэс, які ніколі не спыняецца. Але ў якім нязменнымі застаюцца пэўныя рэчы — іх страта аўтаматычна будзе азначаць не заканчэнне працэсу фармавання нацыі, а яе смерць, перакананы Максім Плешко.
Пра тое, чаму немагчыма казаць пра будучыню нацыі без апірышча на яе мінулае, у чым падабенства беларускага і ўкраінскага народаў, ці магчыма выжыць, адмовіўшыся ад сваёй мовы, і хто наш агульны вораг, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пляшко.
8/3/2023 • 45 minutes, 24 seconds
230802 - ZOOM - Ціханоўская распавяла пра паляпшэнне адносінаў з Кіевам
230802 - ZOOM - Ціханоўская распавяла пра паляпшэнне адносінаў з Кіевам by Euroradio
8/2/2023 • 38 minutes, 31 seconds
А. Лявончанка Ж. Чарняўская. Пра салідарнасць, палітвязняў, дыяспары ЗША і Канады
Марафон салідарнасці з палітвязнямі і іх сем’ямі, падчас якога сабралі 574 316 еўра, стаў доказам таго, што салідарнасць беларусаў нікуды не знікла. І што насуперак рэпрэсіям, скептыцызму і недаверу яны здольныя на моцныя ўчынкі дзеля зразумелай мэты.
Ці былі ўключаныя ў Марафон салідарнасці дыяспары і калі былі, то якім чынам і як ацэньваюць вынікі марафону? Якая пазіцыя ў дыяспары ЗША і Канады па пытанні вызвалення палітвязняў праз перамовы з рэжымам? Што могуць дыяспары рабіць, каб уплываць на пазіцыю кіраўніцтва ЗША і Канады па пытанні палітвязняў і санкцыйнага ціску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка і прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў ЗША Жанна Чарняўская
8/2/2023 • 42 minutes, 16 seconds
Наста Базар. Хто атрымае грошы, сабраныя для палітзняволеных
Падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно" беларусы сабралі 574 тысячы еўра. Гэтыя грошы адмысловая назіральная рада, створаная з прадстаўнікоў медыя, размяркуе паміж 13 грамадскімі і праваабарончымі арганізацыямі, якія ў сваю чаргу накіруюць іх сем'ям палітвязням.
Адразу пасля марафону ў арганізатараў паляцелі камяні. Маўляў, і што ўсё гэта дзеля піяру, і што 11 тысяч данатараў — так сабе салідарнасць з'ехалых, і што дзе гарантыя, што грошы дойдуць да адрасатаў, і што сродкі асядуць у арганізацыях, ад якіх беларусы так і не дачакаліся аўдыту, і што "Ціханоўскай будзе за што жыць".
Пра гэта, а таксама пра тое, ці сапраўды заданаціўшы падчас марафону беларусы прайшлі праз свайго роду індульгенцыю гутарым з арганізатаркай акцыі, актывісткай Настай Базар.
8/2/2023 • 36 minutes, 2 seconds
Павел Усаў . Пра Польшчу, “Вагнер”, палітвязняў і русіфікацыю Беларусі
Стваральнік мема пра мапы “А я вам пакажу…” заявіў, што яго словы пра расійскіх наймітаў, што ірвуцца на “экскурсію ў Варшаву і Жэшуў” былі… жартам. Ну, такі вось Лукашэнка чалавек — проста торба з гумарам ды жартамі. Што праўда, тысячы вязняў, што знаходзяцца за кратамі як вынік помслівасці рэжыму, наўрадці бачаць нешта “гумарное” ў сваім становішчы. Як і тыя людзі, якія збіралі грошы на дапамогу сем’ям палітвязняў падчас Марафону “Нам не ўсё адно”, у зласлівых жартах аднаго былога (?) служкі Лукашэнкі з нагоды гэтага збора.
Што прымушае Лукашэнку і яго “сілавікоў” цярпець “вагнераўцаў” і якіх сюрпрызаў ад іх чакаць? Ці пойдзе Польшча на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю і як гэта адаб’ецца на беларусах? Чаму спынілася стварэнне кааліцыі з палком Каліноўскага ды іншымі структурамі і чаго чакаць ад чарговай канферэнцыі “Новая Беларусь”? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
8/2/2023 • 53 minutes, 10 seconds
230801 - ZOOM - Ці пойдуць прыгожынскія найміты на штурм Сувалкскага калідору?
230801 - ZOOM - Ці пойдуць прыгожынскія найміты на штурм Сувалкскага калідору? by Euroradio
8/1/2023 • 34 minutes, 49 seconds
Аляксандр Фрыдман. Пра Польшчу, Афрыку, “Вагнер” і крыўды Лукашэнкі
Пакуль поўная пачуцця ўласнай значнасці Каардынацыйная рада рыхтуецца прымаць справаздачу ў занятых рашэннем жыццёва важных задач “міністраў” Аб’яднанага пераходнага кабінета, “вагнераўцы” ці то пашыраюць сваю “інструктарскую” прысутнасць у беларускім войску, ці то пачынаюць працэс транзіта ўлады ад Лукашэнкі да… некага іншага. Павялічваецца градус напружання і верагоднасць правакацый, якія прыгожынскія найміты могуць арганізаваць на мяжы з Польшчай. Якую апошнім часам так не любяць і Пуцін, і Лукашэнка. Захад рыхтуецца даць адказ на любыя несяброўскія дзеянні з-за беларускай мяжы…
Што прымушае Лукашэнку і яго “сілавікоў” цярпець “вагнераўцаў” і якіх сюрпрызаў ад іх чакаць? Ці пойдзе Польшча на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю і як на гэта адрэагуюць калегі Варшавы па ЕС, як гэта адаб’ецца на беларусах? Ці можна сур’ёзна ставіцца да планаў па стварэнні ДРГ для накіравання ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
8/1/2023 • 57 minutes, 29 seconds
Крысціна Дробыш. Аўдыёкнігі: ад "1984" да Алексіевіч і Шпарагі
Беларусы працягваюць выдаваць свае кнігі і апынуўшыся ў вымушанай эміграцыі. Прычым выдаюць не толькі звычайныя папяровыя (дарэчы, а што з выданнем электронных кніг?), але нават аўдыёкнігі. Каманда агучкі, у якую сабраліся выбітныя акторы і дыктары, працуе, такое адчуванне, няспынна.
Што такое “Кніжны воз” і чаму выданыя ім аўдыёкнігі мусяць зацікавіць беларусаў? З якімі праблемамі сутыкаюцца выдаўцы і каманда агучкі і як іх магчыма вырашыць? Ці адчуваецца падтрымка беларусаў і праца над якой кнігай была найбольш цяжкай і натхняльнай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае акторка і голас шэрагу аўдыёкніг Крысціна Дробыш
8/1/2023 • 36 minutes, 39 seconds
Улады ўзяліся за аборты. Што далей: кантрацэпцыя і секс да шлюбу?
Пачалі з трансгендараў і вясёлкавых сцягоў, а працягваюць абортамі. Гендарная даследчыца Ірына Сідорская звяртае ўвагу на небяспечныя тэндэнцыі ў рыторыцы беларускіх чыноўнікаў і прапагандыстаў. Да чаго яны рыхтуюць грамадскую думку? Што далей яны пажадаюць забараніць? Кантрацэптывы? Няпоўныя сем'і? Секс да шлюбу?
Таксама абмяркуем вынік і марафону салідарнасці з палітвязнямі. І ўкраінскую фехтавальшчыцу, якая адмовілася паціскаць руку расійскай суперніцы.
8/1/2023 • 37 minutes, 35 seconds
230731 - ZOOM - Ці асядуць грошы для палітвязняў у кішэнях Стрыжака?
230731 - ZOOM - Ці асядуць грошы для палітвязняў у кішэнях Стрыжака? by Euroradio
7/31/2023 • 37 minutes, 7 seconds
Юрый “Хмель” Гарупа. Нас легіён: як дапамагчы беларускім ваярам
Беларускія добраахвотнікі ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў не толькі ва ўсім вядомым палку імя Каліноўскага. Ёсць яны і ў не так даўно створаным 2-м Інтэрнацыянальным легіёне. І ў іх, як і ў астатніх байцоў на фронце, ёсць патрэбы, якія не заўсёды могуць вырашыць іх камандзіры ці Мінабароны. У такіх выпадках дапамагаюць валанцёры і проста цывільныя грамадзяне. Праз зборы, якія абвяшчаюць вайскоўцы. Такі ж збор на рамонт і набыццё машыны абвясцілі і беларусы-мінамётчыкі 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна. І звярнуліся да Еўрарадыё, каб пашырыць інфармацыю сярод беларусаў.
Што такое 2-і Інтэрнацыянальны легіён і ці шмат там беларусаў? З якімі праблемамі сутыкаюцца добраахвотнікі і як іх можна вырашыць? Ці адчуваецца на фронце падтрымка беларусаў і ці варта разлічваць на сілавы сцэнар вызвалення Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае беларускі добраахвотнік, мінамётчык 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна Юрый “Хмель” Гарупа
7/31/2023 • 30 minutes, 43 seconds
“Грай”: сустрэнем восень рок-н-ролам! Эфір з Вольскім, Пугачам і Стыльскім
Чарговы беларускі фэст пройдзе неўзабаве ў Варшаве: 1 верасня Odess club прымае эстафету ад папярэднікаў — тут пройдзе фестываль беларускай музыкі “Грай”. Калі казаць пра музычную (галоўную) частку фэсту, то нас чакаюць выступы гуртоў Volski, “Дай Дарогу!”, Dzieciuki, J:Морс, :B:N: і The Superbullz. Але толькі музыкай справа не абмяжуецца!
Чым адметны фэст “Грай” і ці стане ён пераемнікам фэсту з той жа назвай, што адбываўся ў Мінску? Ці атрымліваецца ў музыкаў за межамі Беларусі не толькі захаваць сябе, але і ствараць новае? З якімі праблемамі сутыкаюцца творцы і як іх магчыма вырашыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць франтмены гуртоў VOLSKI, J:MOPC і “Дай дарогу!” Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач і Юрась Стыльскі
7/31/2023 • 42 minutes, 19 seconds
Роза Турарбекава/ З экскаватарам на Польшчу: чым рызыкуе Лукашэнка
Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны паведамляе, што Расгвардыя правяла вучэнні па падаўленні пратэстаў у Расіі і… Беларусі. Сцвярджаецца, што на вучэннях адпрацоўвалі два сцэнары: і падаўленне масавых пратэстаў мабілізаваных і іх родных падчас правядзення поўнай мабілізацыі насельніцтва Расіі, і заход на тэрыторыю Беларусі для "навядзення парадку" пасля нанясення ўзброенымі сіламі Украіны і Польшчы ракетных удараў па лагерах вагнераўцаў. А тое, што маўчаць у адказ на любыя правакацыі наймітаў з тэрыторыі Беларусі суседзі не будуць, яны заявілі наўпрост.
Чаму Пуцін з выкарыстаннем Лукашэнкі і наймітаў з “Вагнера” пераключыўся на Польшчу і ці варта Польшчы сапраўды асцерагацца нападу, ці гатовыя краіны NATO да такога развіцця падзей? Ці будзе з Захаду ў такім выпадку ўдар у адказ і ці чакаць поўнага закрыцця межаў з Беларуссю? Ці сталі нечаканасцю вынікі марафону па зборы грошай на дапамогу палітвязням і пра што гэты вынік сведчыць? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
7/31/2023 • 48 minutes, 24 seconds
230728 - ZOOM - Чаму “калійная здзелка” у абмен на выхад палітвязняў немагчымая?
230728 - ZOOM - Чаму “калійная здзелка” у абмен на выхад палітвязняў немагчымая? by Euroradio
7/28/2023 • 36 minutes, 24 seconds
Трамп падмануў Вялікага Брата, кліматычны калапс прыпадзе на 2057
Паспяховыя дзяржавы, якія хацелася б браць за прыклад, часам прымаюць спрэчныя рашэнні. Вось як Сінгапур: здавалася б, краіна будучыні, а карае смерцю, як у Сярэднявеччы.
Але не толькі яны натхняюцца мінулым. Навукоўцы прадказваюць, што чалавецтва са сваім прагрэсам хутка адкаціцца на 12 тысяч гадоў назад. Гэта яшчэ не канец свету, але гучыць так сабе…
Толькі Трамп не сумуе: назваў пракурора вар’ятам, бо той выставіў яму новыя абвінавачанні. Пра ўсё гэта чытайце ў нашым штотыднёвым аглядзе міжнародных навін!
7/28/2023 • 4 minutes, 15 seconds
Калійка — усё? Мяжа закрываецца, Лукашэнка скардзіцца на ААН
Беларускіх портаў у Расіі не будзе. А “Беларуськалій” ужо другі раз за год закрывае другое рудаўпраўленне “на рамонт”. З экспартам беларускіх калійных угнаенняў намеціліся праблемы?
Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра “жудасны ціск у ААН”, на які скардзіцца Лукашэнка; чарговыя абяцанні заходніх краінаў закрыць мяжу з Беларуссю і пра хуткія слуханні па Аб’яднаным пераходным кабінеце ў Каардынацыйнай радзе.
7/28/2023 • 52 minutes, 57 seconds
Сяргей Бульба. Ці пяройдзе беларускае войска пад сцягі “Вагнера”
Тэма наймітаў з расійскай ваеннай кампанні “Вагнер” і іх сапраўдных мэтаў знаходжання ў Беларусі працягвае цікавіць не толькі саміх беларусаў, але і суседнія краіны. Асабліва на фоне скаргаў Лукашэнкі, што, маўляў, ён ледзь стрымлівае тых баевікоў ад “турыстычнага паходу” ў Варшаву і Жэшаў. На “паклон” да тых “вагнераўцаў” ездзяць лукашэнкаўскія сілавікі і дзеці з ваенна-патрыятычных арганізацый, а прадстаўнікі наймітаў наведваюць прапагандысцкія шоў і ладзяць “навучанні” для беларускіх вайскоўцаў.
Ці ёсць падставы асцерагацца, што “вагнераўцы” ў сваёй большасці застануцца ў Беларусі і што яны тут будуць рабіць у такой колькасці? Ці толькі “перадачай баявога вопыту” займаюцца найміты Прыгожына, праводзячы навучанні з беларускімі вайскоўцамі? Якіх сюрпрызаў ад іх варта чакаць і якую пагрозу яны нясуць як для саміх беларусаў, так і для нашых суседзяў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба
7/28/2023 • 57 minutes, 11 seconds
Dymna Lotva: шлях праз “Пекла” да Беларусі
Рок-музыкі ў эміграцыі сутыкнуліся з нечаканай праблемай — неабходнасцю наноў збіраць свае гурты. Бо ў некага не ўсе ўдзельнікі выехалі з краіны альбо, выехаўшы, аказаліся не ў адной краіне і адным горадзе. І не кожны з аўтараў рок-песень мог у першы час выходзіць да публікі з акустычнай гітарай. Паспрабуй адыграць пад акустыку альбо ў стылі трэш-метал, да прыкладу! Але музыкі і гурты сабралі, і рэпетыцыі аднавілі, і канцэрты ладзяць, і новыя песні запісваюць ды кліпы здымаюць. Як гурт Dymna Lotva, які днямі прэзентаваў сінгл і кліп на песню “Пекла”.
Ці лёгка было ў Варшаве пачаць наноў, вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Ці сапраўды беларусам важна захоўваць беларускасць за мяжой і як гэта зрабіць? З якімі праблемамі сутыкаюцца і ці лічаць патрэбным атрыманы ў эміграцыі досвед? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч
7/27/2023 • 39 minutes, 45 seconds
230727 - ZOOM - марафон салідарнасці з палітвязнямі
230727 - ZOOM - марафон салідарнасці з палітвязнямі by Euroradio
7/27/2023 • 35 minutes, 29 seconds
Сідорская: адкрытасць, інклюзіўнасць, беларускасць — такой бачу нашу ідэю
27 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка навук і гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская.
Для нас вельмі важна, нягледзячы ні на што, не забываць, што мы жывём у еўрапейскім кантэксце, заўсёды памятаць пра правы чалавека і не забываць пра тое, што мы — беларусы. А гэта значыць, што мы павінны шанаваць сваю культуру і рабіць усё магчымае для пашырэння нашай мовы, перакананая Ірына Сідорская.
Пра тое, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і як гэта звязана з неабходнасцю заставацца ў “еўрапейскім кантэксце”, якое значэнне для нацыянальнай ідэі мае інклюзіўнасць і што значыць “негвалтоўнае пашырэнне беларускай мовы”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сідорскай.
7/27/2023 • 51 minutes, 25 seconds
230726 - ZOOM - “Спроба узаконіць рабства”
230726 - ZOOM - “Спроба узаконіць рабства” by Euroradio