Winamp Logo
Свабода Premium - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Cover
Свабода Premium - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Profile

Свабода Premium - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа

Belarussisch, News, 1 Staffel, 133 Episoden, 2 Tage, 5 Std., 3 Protokoll
Über
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў.
Episode Artwork

Філіпенка пра крымінальную справу ў Беларусі, арышт бацькі і пашпарт бяз вольных старонак

2-4 лютага ў Бэрліне – прэм’ера спэктаклю паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі. У Францыі гэты раман назвалі найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году. У Расеі адмяняюць спэктаклі паводле яго. А ў Беларусі спрабуюць прымусіць пісьменьніка замаўчаць. Пра ўсё гэта Ганна Соўсь гутарыць зь беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам.
5.2.202425 Protokoll, 10 Sekunden
Episode Artwork

Як ізраільцянін зь Беларусі ратаваў «Бі-2»

Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх маюць беларускае, а некаторыя расейскае грамадзянства. Пра гэта расказвае прадстаўнік гурту Ігар Рубінштэйн, які паходзіць зь Беларусі, жыве ў Ізраілі, пісаў некаторыя тэксты для «Бі-2», а цяпер каардынаваў намаганьні ізраільскага боку па фактычным вызваленьні музыкаў гурту.
2.2.202419 Protokoll, 37 Sekunden
Episode Artwork

Чаму маёр міліцыі, які душыў беларускія пратэсты, бесклапотна жыў у Літве

Сілавік зь Беларусі, які прымаў удзел у падаўленьні мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, спакойна жыў і працаваў у Літве, пакуль пра яго не расказала арганізацыя BelPol. Пасьля гэтага ён бесклапотна пакінуў Літву, не зацікавіўшы літоўскія спэцслужбы і заявіў, што ізноў прыедзе ў гэтую краіну. Ці так гэта павінна выглядаць, беручы пад увагу, што ўжо тры гады дэмакратычныя сілы лабіруюць санкцыі і пакараньні тых, хто рэпрэсуе беларусаў за іх погляды. Госьць эфіру “Свабоды Premium” прадстаўнік BelPol Уладзімер Жыгар.
2.2.202420 Protokoll, 22 Sekunden
Episode Artwork

Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз

Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці чэскія ўлады аднолькава глядзяць на беларусаў і расейцаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Давід Стулік, нядаўна прызначаны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка для Ўсходняга партнэрства ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.
1.2.202417 Protokoll, 58 Sekunden
Episode Artwork

Кіраўнікі палка Каліноўскага адказалі на самае галоўнае пытаньне

Кіраўнікі палка Каліноўскага Дзяніс Прохараў і Вадзім Кабанчук завіталі ў праскую студыю Свабоды напярэдадні сустрэчы з беларускай дыяспарай у Чэхіі ў рамках свайго эўрапейскага турнэ. Пагаварылі пра публічныя і непублічныя мэты гэтых сустрэчаў, пра тое, пры якіх умовах магчымае вызваленьне Беларусі, пра прычыны сыходу часткі байцоў з палка, стасункі зь Ціханоўскай і палітычныя амбіцыі ваяроў.
30.1.202432 Protokoll, 26 Sekunden
Episode Artwork

Хто з «рускамірцаў» ідзе ў дэпутаты

Хто з адкрытых «русскамирцев» акажацца ў палаце прадстаўнікоў? Наколькі моцна ўплыў «русскога мира» ў Беларусі вырас пасьля 2020 году. Пра гэта гутараць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка і журналіст Радыё Свабода Зьміцер Панкавец.
29.1.202426 Protokoll, 8 Sekunden
Episode Artwork

Ці паўторыць Надзеждзін «шлях Ціханоўскай»

Асноўнага канкурэнта Ўладзіміра Пуціна на выбарах, якія ў Расеі адбудуцца менш як праз 2 месяцы, усё часьцей параўноўваюць са Сьвятланай Ціханоўскай узору 2020 году. Яго імя Барыс Надзеждзін, і ён адкрыта выступае з антываеннай пазыцыяй. Ці ёсьць у яго шанцы сапсаваць пляны Пуціна прыйсьці да ўлады на пяты тэрмін? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з шэф-рэдактарам ньюзруму The Insider Цімурам Алеўскім.
26.1.202425 Protokoll, 33 Sekunden
Episode Artwork

Як 20 экспэртаў хацелі зрынуць Лукашэнку? Спрэчка Вусава і Красулінай

Сьледчы камітэт распачаў так званае спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 чалавек, якіх назваў «аналітыкамі Ціханоўскай». Як і дзеля чаго ўзьнік у нечым рандомны сьпіс і як гэта ўпісваецца ў кантэкст масавых рэпрэсій апошніх дзён. Суразмоўцы Ганны Соўсь — фігуранты сьпісу так званых «аналітыкаў Ціханоўскай» — прэсавая скратарка Сьвятланы Ціханоўскай і намесьніца старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна і доктар палітычных навук, прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
25.1.202426 Protokoll, 24 Sekunden
Episode Artwork

Чаму КДБ узялося за пакупнікоў «Эўраопту»

Амаль сотню чалавек затрымлівалі ў аўторак і сераду па ўсёй краіне. Сілавікі прыйшлі да былых палітвязьняў, іх сем’яў, а таксама да тых, хто нібыта дапамагаў ім. Менавіта з салідарнасьцю з рэпрэсаванымі і зьвязаная новая хваля перасьледу. Ці здольныя сілавікі спыніць дапамогу тым, хто апынуўся ў патрэбе і як бясьпечна дапамагаць у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» Марына Касінерава з ініцыятывы Dissidentby і Аляксей Лявончык, з фонду ByHelp. Абодва аб’яднаньні дапамагаюць ахвярам палітычных рэпрэсіяў.
24.1.202430 Protokoll, 48 Sekunden
Episode Artwork

«Калі ты ў Беларусі — ты ў стане пэрманэнтнай небясьпекі»

Што вядома пра атакі на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятываў? Ці забароняць у Беларусі VPN і чым гэта пагражае карыстальнікам? Пра гэта расказвае прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацьвей Купрэйчык.
23.1.202416 Protokoll, 5 Sekunden
Episode Artwork

Што адбываецца з KYKY

У якім фармаце цяпер працуе праект KYKY. Ці ёсьць небясьпека, што донары пакладуць у адзін кошык беларускія і расейскія незалежныя СМІ у выгнаньні? І хто павінен і можа фінансаваць незалежныя СМІ? Пра гэта Ганна Соўсь размаўляе з сузаснавальніцай і дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай.
22.1.202420 Protokoll, 22 Sekunden
Episode Artwork

Ці ёсьць у башкірскіх пратэстах паралелі з сытуацыяй у Беларусі

У Башкартастане — рэспубліцы ў складзе Расейскай Фэдэрацыі — некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як там на 4 гады зьняволеньня засудзілі актывіста Фаіля Алсынава. Ці можна назваць гэтыя пратэсты праявай нацыянальнага руху і ці ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў.
19.1.202420 Protokoll, 31 Sekunden
Episode Artwork

Як Лукашэнка спрабуе зьбіць інатарэс да высокіх сустрэч Ціханоўскай

У швайцарскім Давосе завяршаецца штогадовы эканамічны форум, адно з самых прэстыжных мерапрыемстваў у сьвеце. Тысячы прадстаўнікоў краін і ўрадаў, самыя ўплывовыя лідэры думак, сустракаюцца там, каб абмяркоўваюць глябальныя пытаньні, якія стаяць перад сьветам. Ужо другі год запар у Эканамічным форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, пасьля 30 год адсутнасьці. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Удзельнік сёлетняй беларускай дэлегацыі Алесь Аляхновіч адказвае на пытаньні Свабоды.
18.1.202419 Protokoll, 49 Sekunden
Episode Artwork

Кныровіч: Лукашэнка не разьбіраецца ў эканоміцы, яму ўліваюць у вушы лухту

Улады сьцьвярджаюць, што беларусы сталі часьцей хадзіць у крамы і больш купляць. Растуць нібыта і ўклады ў банках, людзі больш ахвотна бяруць крэдыты. Вырас і рэальны заробак беларусаў, заяўляе ўрад. На пытаньні пра кандыцыю беларускай эканомікі і чаканьні ад новага году ў эфіры Свабоды Premium адказвае бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч.
17.1.202418 Protokoll, 48 Sekunden
Episode Artwork

Амбасадар ЗША пра адмову Лукашэнкі запрашаць назіральнікаў АБСЭ

Улады Беларусі адмовіліся запрасіць назіральнікаў АБСЭ на «адзіны дзень выбараў» 25 лютага. Чым гэтыя назіральнікі нязручныя для Лукашэнкі, ці ёсьць пагроза поўнага паглынаньня Беларусі Расеяй і як зьмяніліся амэрыканска-беларускія адносіны пасьля 2020 году, расказвае амбасадар Злучаных Штатаў у АБСЭ Майкл Карпэнтэр.
16.1.202413 Protokoll, 41 Sekunden
Episode Artwork

Былы турэмны мэдык і палітзьняволеная пра сьмерць за кратамі

Палітвязень Вадзім Храсько памёр у ноч на 9 студзеня ад запаленьня лёгкіх. Яго запозна прывезьлі з калёніі «Віцьба» ў шпіталь, выратаваць не ўдалося. Пра тое, што магло прывесьці да гэтай сьмерці, кажуць былы турэмны мэдык, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі і журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская.
15.1.202424 Protokoll, 9 Sekunden
Episode Artwork

«Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol тлумачыць, каго вярбуюць у агенты і як выявіць інфарматараў КДБ

Як спэцслужбы ўкараняюць сваіх людзей у шэрагі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці за мяжой і ў Беларусі? Як можна выявіць інфарматараў КДБ? Пра затрыманьне беларускі, якая нібыта даносіла пра дыяспару ў КДБ, а таксама пра тое, якую інфармацыю зьбіраюць спэцслужбы за мяжой, мы пагаворым з прадстаўніком ініцыятывы былых сілавікоў ByPol Станіславам Лупаносавым, які працаваў у ГУБАЗіКу ад лета 2020 да канца восені таго ж году. Менавіта Лупаносаў змог вывесьці за мяжу вялікую частку міліцэйскіх базаў.
12.1.202422 Protokoll, 59 Sekunden
Episode Artwork

Што задумаў Лукашэнка: мяняюць Крымінальны кодэкс, будзе амністыя

У Беларусі зьбіраюцца перагледзець Крымінальны кодэкс і правесьці амністыю. Такое даручэньне даў сілавікам Лукашэнка. Што і навошта зьбіраюцца мяняць, а таксама каго будуць вызваляць з турмаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прэзыдэнткаю Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыяй Колесавай-Гудзілінай.
11.1.202424 Protokoll
Episode Artwork

Самы нязручны сцэнар для Лукашэнкі, — Леся Руднік і Яўген Магда

Падзеі ў вайне ва Украіне могуць два наступныя гады чаргавацца паміж эскаляцыяй і «замарозкай». Расея ж, нягледзячы на санкцыі, можа павялічыць прыбытак ад экспарту сыравіны. Эўропа і ЗША могуць скараціць падтрымку саюзьнікі Украіны Пра ўсё гэта гаворыцца ў справаздачы пра глябальныя рызыкі 2024. Яе сёньня апублікавалі экспэрты саміту Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Сёньня гэтыя рызыкі і іх уплыў на Беларусь абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік, а таксама ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
10.1.202424 Protokoll, 42 Sekunden
Episode Artwork

Першае інтэрвію знакамітага беларускага дырыгента пра скандальнае звальненьне з адэскай опэры

Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры, а перад гэтым — зь беларускай за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры. Што насамрэч адбылося і якая пазыцыя самога дырыгента? Наш госьць — Вячаслаў Чарнуха-Воліч, зь якім мы гаворым ня толькі пра тое, што адбывалася зь ім ва Ўкраіне падчас вайны, але і пра сытуацыю ў беларускім тэатры опэры і балета, адкуль за апошнія тры гады звольнілі дзясяткі знакавых музыкаў.
9.1.202431 Protokoll, 55 Sekunden
Episode Artwork

Пра выбар музыкаў Nizkiz спрачаюцца юрысты Дзяйкала і Кірылюк

Ці варта рваць пашпарт сябра, які хоча вярнуцца ў Беларусь? Ці трэба паважаць выбар іншых людзей, нават калі ён падаецца згубным? Ці паглыбляюць спрэчкі вакол справы Nizkiz прорву паміж тымі, хто застаецца ў Беларусі, і тымі, хто зьехаў? На якія словы эмігранты ня маюць маральнага права? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць у праграме «Падзея і камэнтар» юрыстка Кацярына Дзяйкала і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк.
8.1.202430 Protokoll, 10 Sekunden
Episode Artwork

ЛІБЕР пра пашпарт «Новай Беларусі», Ціханоўскую і Лукашэнку

Павал Лібер больш за 15 гадоў адпрацаваў у кампаніі EPAM. У 2020 годзе стаў адным са стваральнікаў плятформы «Голас», якая займалася альтэрнатыўным падлікам галасоў з выбарчых участкаў. Цяпер стварае плятформу «Новая Беларусь». У сьнежні 2023 году Сьледчы камітэт пачаў завочна спэцыяльнае вядзеньне супраць Лібера паводле ч. 2 артыкулу 191 КК («Перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў групай асобаў»). Цяпер жыве ў Літве. Свабода паразмаўляла з Паўлам Ліберам пра плятформу «Новая Беларусь», пашпарты, у якім стане цяпер «Голас» і ці зьменіцца ўсё пасьля сыходу Лукашэнкі.
8.1.202459 Protokoll, 55 Sekunden
Episode Artwork

Лукашэнка прызначыў дату свайго сыходу?

Лукашэнка вярнуў правіла двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў, па 5 год кожны, і зацьвердзіў гарантыі для былых прэзыдэнтаў Беларусі. Што гэта: падрыхтоўка да транзыту ўлады ці пыл у вочы і зацягваньне часу? Абмяркоўваем разам з доктарам палітычных навук Паўлам Вусавым.
5.1.202421 Protokoll, 1 Sekunde
Episode Artwork

Халіфат імя Лукашэнкі? Небясьпеку для вернікаў новага закону тлумачаць пастар і тэалягіня

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі. Пра тое, хто зь беларускіх вернікаў можа апынуцца па-за законам, разважаюць тэалягіня Натальля Васілевіч і пратэстанцкі пастар, колішні кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Хведарук.
4.1.202423 Protokoll, 21 Sekunden
Episode Artwork

Ці адключаць YouTube у Беларусі і Расеі?

Адключэньне YouTube у Беларусі ў навагоднюю ноч – рэпэтыцыя поўнага адключэньня гэтага відэахостынгу? Чаму YouTube дагэтуль не адключылі ў Расеі? Ці магчыма стварыць паўнавартасную альтэрнатыву YouTube у Беларусі і Расеі? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі ІТ-экспэрт Аляксандар Ісаўнін.
3.1.202425 Protokoll, 25 Sekunden
Episode Artwork

Чаму беларусы п’юць больш чым хто і як гэта зьмяніць

З прыходам да ўлады ў Беларусі Лукашэнкі вытворчасьць алькаголю ў краіне ўвесь час расьце. У 1996 годзе Беларусь у «алькагольным рэйтынгу» Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя была на 42-м месцы. Ужо праз 20 год – на другім, а сёлета на першым. Кожны беларус выпівае за год 14,4 літра. Што адбываецца, чаму п’юць беларусы, ці трэба з гэтым змагацца і як? Гэтыя пытаньні Дзьмітры Гурневіч задае культуролягу Максіму Жбанкову і гісторыку Ягору Сурскаму.
2.1.202423 Protokoll, 24 Sekunden
Episode Artwork

Беларусь-Расея: вынікі 2023 году ад Аляксандра Класкоўскага

У чым за год Беларусь стала больш залежнай ад Расеі? Якія перасьцярогі 2022 году ня спраўдзіліся і чаму? Якімі будуць палітычныя наступствы парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і прэзыдэнцкіх у Расеі ў 2024 годзе? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
30.12.202321 Protokoll, 11 Sekunden
Episode Artwork

Якія зьмены адбыліся ў грамадзкай думцы за 2023 год. Тлумачыць сацыёляг

Ці можна верыць апытаньням грамадзкай думкі ў Беларусі? Што зьмянілася ў масавай сьвядомасьці беларусаў за 2023 год? Чаму погляды беларускай вёскі і гораду такія адрозныя? Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае кандыдат сацыялягічных навук, супрацоўнік дасьледчага цэнтру «Беларуская аналітычная майстэрня» Алег Алампіеў.
28.12.202332 Protokoll, 3 Sekunden
Episode Artwork

«Мы адсталі на 10-20 гадоў». Экспэрты пра вынікі 2023 году ў сыстэме аховы здароўя

Звальненьні і пасадкі лекараў, ад’езд мэдыкаў, праца ва ўмовах закрытай краіны, разбурэньне прыватнага сэктару мэдыцыны, палітрукі ў шпіталях. Падсумоўваем вынікі 2023 году ў мэдыцыне. Суразмоўцы Ганны Соўсь – Станіслаў Салавей, прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя» ў складзе Свабоднага прафсаюзу беларускага, і Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці.
27.12.202330 Protokoll, 37 Sekunden
Episode Artwork

«Захад мае толькі адзін сродак супраць рэжыму Лукашэнкі». Вынікі 2023-га ў стасунках Беларусі і Захаду

Як працуюць заходнія санкцыі адносна Беларусі? Чаму сёлета афіцыйны Менск аднавіў міграцыйны ціск на Эўропу? Ці прызнаў Захад Ціханоўскую і дэмакратычныя сілы Беларусі афіцыйна? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык, супрацоўніца Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Кацярына Глод.
27.12.202329 Protokoll, 25 Sekunden
Episode Artwork

Падзея, параза, перамога, страты і героі 2023-га паводле Сьвятланы Ціханоўскай

Якім быў 2023 год для Беларусі паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адказвае на пытаньні Ганны Соўсь.
22.12.202317 Protokoll, 3 Sekunden
Episode Artwork

Што задумаў Пракоп'еў. Зь якой мэтай стваральнік палка «Пагоня» ідзе ў палітыку

Былы бізнэсовец, грамадзкі дзеяч, блогер, адзін са стваральнікаў палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у размове з Ганнай Соўсь тлумачыць, чаму вырашыў выбірацца ў Каардынацыйную раду. Пракоп’еў выказвае крытычныя ацэнкі што да цяперашняга лідэрства ў дэмакратычных сілах Беларусі, задае пытаньне Сьвятлане Ціханоўскай і тлумачыць, чаму ня варта пераймацца наконт канфіскаванай маёмасьці ў Беларусі і «завочных расстрэлаў».
22.12.202330 Protokoll, 45 Sekunden
Episode Artwork

«Напакасьціць кожнаму». Беларусам зьмяншаюць сацыяльную дапамогу

Лукашэнка падпісаў закон, які істотна зьмяншае сацыяльны пакет для насельніцтва. Як за апошнія гады зьмяншаецца сацыяльная падтрымка беларусаў на фоне павелічэньня выдаткаў на сілавікоў і прапаганду? Абмяркоўваюць з Ганнай Соўсь эканамістка Аліса Рыжычэнка і кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш дом» Вольга Карач.
20.12.202328 Protokoll, 55 Sekunden
Episode Artwork

«Літвінізм», шпіёны і ВНЖ. Ці ёсьць напружанасьць паміж беларусамі і літоўцамі

Адкуль бярэцца напружанасьць у адносінах паміж беларусамі і літоўцамі? Ці ёсьць яна ўвогуле і ці ёсьць да яе падставы? Гэтыя пытаньні апошнія тыдні нярэдка гучаць у інфармацыйнай прасторы, імі ахвотна маніпулюе і прапаганда Лукашэнкі. Але ці ёсьць рэальная небясьпека? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” разважаюць літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс і прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
19.12.202325 Protokoll, 31 Sekunden
Episode Artwork

Каму замінае Ціханоўская? Выбары ў Каардынацыйную Раду і «новая апазыцыя»

У сакавіку наступнага году павінны адбыцца выбары ў Каардынацыйную раду. Навошта? Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Ганнай Краўчанкай і Паўлам Вусавым.
18.12.202330 Protokoll, 46 Sekunden
Episode Artwork

Калі Беларусь увойдзе ў Эўразьвяз? Украінскі палітоляг пра ўмовы для эўраінтэграцыі

Эўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь? Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць з украінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
16.12.202319 Protokoll, 26 Sekunden
Episode Artwork

Новая тактыка на выбары, іншая, чым у Ціханоўскай, — Алена Жываглод

25 лютага ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень галасаваньня. Грамадзкая арганізацыя «Сумленныя людзі» агучыла днямі сваю прапанову і сьцьвярджае, што яе эфэктыўнасьць большая, чым проста няўдзел. У этэры «Свабоды Premium» пра гэтую прапанову расказвае Алена Жываглод.
15.12.202319 Protokoll, 33 Sekunden
Episode Artwork

Экс-алмазавец Макар пра заявы Тэртэля, сваркі апазыцыі і затрыманага ФСБ беларуса

Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль выказаўся пра беларуса, якога затрымала ФСБ за дывэрсію на БАМ і заявіў, што яго ведамства бярэ ўдзел у сьледзтве. Тэртэль таксама расказаў пра тое, што ў Польшчы рыхтуюцца тэракты ў Беларусі. Госьць эфіру «Свабода Premium» — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар.
13.12.202327 Protokoll, 42 Sekunden
Episode Artwork

Ці адкрые Польшча мяжу і ці дасьць новы шанец Лукашэнку

Дональд Туск стаў новым прэмʼер-міністрам Польшчы. У пачатку 2000-х Туск прыяжджаў у Беларусь. А вось у 2007 годзе яго туды не ўпусьцілі. Паводле МЗС, ён быў у сьпісе людзей, «знаходжаньне якіх на тэрыторыі Беларусі непажаданае». Ці зьменіцца гэта цяпер? Якой была палітыка ўраду Маравецкага стасоўна Беларусі? І чаго чакаць ад новага ўраду? Тлумачыць журналіст выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
12.12.202325 Protokoll, 2 Sekunden
Episode Artwork

Як беларусы сталі спонсарамі раскошы

З пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, якія маюць сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» і расейскага выданьня «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў». Пра яго расказвае Алесь Ярашэвіч, журналіст-расьсьледнік зь «Бюро».
11.12.202318 Protokoll, 47 Sekunden
Episode Artwork

«ЗША прызналі Ціханоўскую, але і з Лукашэнкам ня хочуць рваць». Чаму? Тлумачыць амэрыканскі экспэрт

Што азначае стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ўладамі ЗША? Якія мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі? Які ўплыў на гэтую палітыку робіць вайна ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.
11.12.202321 Protokoll, 19 Sekunden
Episode Artwork

Гістарычная падзея: такое ў амэрыканцаў ёсьць толькі зь Беларусьсю

Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у Злучаных Штатах Амэрыкі. У Вашынгтоне адбылася першая сэсія стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў. Што гэта такое і ці зможа чымсьці дапамагчы беларусам Амэрыка, калі ў сьвеце ўсё больш канфліктаў і гарачых пунктаў? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім.
8.12.202317 Protokoll, 38 Sekunden
Episode Artwork

ФСБ схапіла беларуса. Ці праўда ён заклаў выбухоўку? Вэрсіі BelPol

У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай магістаралі. У ФСБ сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з Андрэем Астаповічам.
8.12.202322 Protokoll, 50 Sekunden
Episode Artwork

Ці палюбілі беларусы Лукашэнку зноў? Вынікі апытаньня Chatham House

Чаму беларусы хочуць большай роўнасьці? Які геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй яны робяць і чаму? Які вынік вайны інфармацыйных наратываў? Пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House у праграме «Падзея і камэнтар» расказвае доктар палітычных навук, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня.
6.12.202323 Protokoll, 44 Sekunden
Episode Artwork

Для чаго дзяржаўнаму сакратару ЗША варта званіць Лукашэнку

6 сьнежня ў Вашынгтоне маюць абвясьціць пра пачатак статэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю. У ЗША знаходзіцца дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская. Пра тое, што можа вынікаць з гэтага дыялёгу, кажа палітоляг Вадзім Мажэйка.
5.12.202332 Protokoll, 35 Sekunden
Episode Artwork

За што Лукашэнка дзякуе «вялікаму Кітаю»

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Пэкіне з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і падзякаваў «вялікаму Кітаю». Ці можна лічыць гэты візыт надзвычайным? Пра гэта разважаюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна.
4.12.202321 Protokoll, 6 Sekunden
Episode Artwork

Дзеля чаго Лукашэнка паляцеў у Дубай

Пахваліцца «„зялёнай“ атамнай энэргетыкай»? Дзеля чаго Лукашэнка ўдзельнічае ў саміце аб зьмене клімату ў Дубаі? І як беларускія эколягі ацэньваюць рэальную сытуацыю ў экалёгіі і выхад Беларусі зь міжнародных канвэнцыяў у пытаньнях экалягічнай бясьпекі? Разважаюць сузаснавальніца беларускай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
1.12.202326 Protokoll, 12 Sekunden
Episode Artwork

«Лукашэнка хацеў уцякаць ад Пуціна праз Варшаву». Размова з аўтарам сэнсацыйнай кнігі

Лукашэнка разглядаў магчымасьць уцячы праз Варшаву на самым пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне. А польскія ўлады разглядалі беларускую дыяспару як патэнцыйных дывэрсантаў у тыле беларускай арміі, калі б тая напала на Ўкраіну разам з расейскай. Пра гэта піша журналіст выданьня «Dziennik. Gazeta Prawna» Зьбігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе «Польшча на вайне», якая днямі выйшла ў Польшчы. Ён адказаў на пытаньні «Свабоды».
1.12.202318 Protokoll, 6 Sekunden
Episode Artwork

Інтэрвію з Лінасам Лінкявічусам пра Макея, Лукашэнку і Ціханоўскую

Лінас Лінкявічус — былы амбасадар Літвы ў Беларусі (2012), міністр замежных справаў Літвы (2012 — 2020). У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што пісаў Уладзімеру Макею ў жніўні 2020 году, чаму Макей не падтрымаў пратэст, як уручаў даверчыя граматы Лукашэнку і чаму Ціханоўская апынулася менавіта ў Літве
30.11.202339 Protokoll, 30 Sekunden
Episode Artwork

Колькі трэба грошай, каб адрадзіць Беларусь

У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народу і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Як гэта зьбіраюцца рабіць? Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
29.11.202317 Protokoll, 44 Sekunden
Episode Artwork

Ператрусы ў Латушкі і Чалага. Сілавікі супраць Каардынацыйнай рады

У Беларусі 28 лістапада адбыўся шэраг ператрусаў у людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. ГУБАЗіК правёў ператрус у аналітыка і сябра КР Сяргея Чалага, у Паўла Латушкі ды іншых сяброў каманды «НАУ», у кватэры прэс-сакратаркі Ціханоўскай Ганны Красулінай. Усе яны знаходзяцца за мяжой. Сілавікі прыходзяць да людзей з пастановамі на ператрус паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Прыходзілі сёньня і ў кватэру, дзе калісьці жыў кіраўнік руху «За свабоду», кіраўнік фракцыі КР «Грамадзянскае дзеяньне» Юры Губарэвіч. Сёньня ён – госьць «Свабоды Premium».
28.11.202319 Protokoll, 31 Sekunden
Episode Artwork

Што Лукашэнка абяцаў Зяленскаму на пачатку вайны

Кіраўнік прапрэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Арахамія паведаміў, што Лукашэнка ў першы дзень поўнамаштабнага ўварваньня Расеі абяцаў, што беларускае войска ня ўступіць у вайну. Ці паверылі ва Ўкраіне? У якой ступені Лукашэнка самастойны ў пытаньнях вайны і міру? Чаму дагэтуль не адбылася афіцыйная сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны Зяленскага і дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ціханоўскай? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» спрачаюцца ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пэнта» Ўладзімір Фясенка і экспэрт Эўрапейскай рады ў міжнародных адносінах, былы дыплямат Павал Сьлюнькін.
27.11.202331 Protokoll, 47 Sekunden
Episode Artwork

«Беларусь трапіла б у ЭЗ хутчэй за многіх», — прадстаўнік Фонду Адэнаўэра

Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу Фонду Конрада Адэнаўэра, расказаў пра тое, як заходнія палітыкі цяпер глядзяць на Беларусь і чаму многія зь іх кажуць, што для Лукашэнкі «карабель адплыў».
24.11.202326 Protokoll, 56 Sekunden
Episode Artwork

Курэйчык пра пляны Пракоп'ева і сэрыял «Акрэсьціна»

Госьць Свабоды Premium – драматург, лектар Ейльскага ўнівэрсытэту, сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык. Спэктакль паводле ягонай пʼесы «Абражаныя. Беларусь» днямі з посьпехам прайшоў у Каліфорніі. Размаўляем пра спосабы вызваленьня палітвязьняў, ініцыятыву Пракоп’ева, выбары ў Каардынацыйную раду і вяртаньне Беларусі ў міжнародны парадак дня.
24.11.202327 Protokoll, 56 Sekunden
Episode Artwork

Рэжым ускладняе жыцьцё чыноўнікам: «Замест таннага марозіва — новы Гулаг»

Уступіла ў сілу пастанова ўраду, якая вызначае, як можна будзе выяжджаць за мяжу чыноўнікам і судзьдзям. Цяпер ім трэба будзе пісаць заяву за 10 дзён да даты выезду. У дакумэнце трэба пазначыць краіну, мэту паездкі, адрасы знаходжаньня і кантактныя зьвесткі. А паводле законапраекту, які сёньня ў першым чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў, фізычныя, і юрыдычныя асобы цяпер будуць абавязаныя інфармаваць міліцыю, калі здаюць памяшканьні замежнікам. Зьмены камэнтуе Арцём Брухан, аналітык Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, былы супрацоўнік Берасьцейскага аблвыканкаму.
22.11.202318 Protokoll, 32 Sekunden
Episode Artwork

Навошта Лукашэнку выбары і што рабіць апазыцыі

Ужо празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудзецца першая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году выбарчая кампанія — парлямэнцкія выбары і выбары ў мясцовыя саветы. Як Лукашэнка зьбіраецца іх праводзіць і, галоўнае, навошта? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе са спэцыяльным прадстаўніком Сьвятланай Ціханоўскай па выбарах Аляксандрам Шлыком і палітолягам, рэдактарам «Беларускага Штогодніка» Вадзімам Мажэйка.
21.11.202324 Protokoll, 32 Sekunden
Episode Artwork

«Пранк КДБ»: Belpol і мэдыяэкспэрт раяць, як ня даць спэцслужбам скарыстаць сябе

Якія высновы варта зрабіць дэмакратычным сілам пасьля інцыдэнту з актывістам БХД Алегам Аксёнавым, якім на працягу году маніпуляваў КДБ? Як ня даць сябе скарыстаць спэцслужбам? Абмяркоўваюць прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў Belpol Уладзімер Жыгар і мэдыяаналітык Паўлюк Быкоўскі.
20.11.202323 Protokoll, 42 Sekunden
Episode Artwork

Гісторык: Беларусь гэтым помнікам пазначылі як частку «русского мира»

Помнік Аляксандру Неўскаму, які паставілі на гэтым тыдні ў Менску, зьяўляецца ня толькі манумэнтальнай прапагандай «русского мира», але і мастацкай халтурай, якая псуе культурны ляндшафт у Менску, лічыць гісторык і сацыёляг Аляксей Ластоўскі.
17.11.202324 Protokoll, 31 Sekunden
Episode Artwork

Што знайшлі журналісты ў «Радавым гнязьдзе» на Менскім моры і як Алексін стаў алігархам рэжыму

Радыё Свабода зрабіла расьсьледаваньне пра тое, на якіх умовах алігарх Алексін атрымаў зямельныя надзелы ў адным з самых дарагіх месцаў пад Менскам, пра асаблівыя ўмовы, створаныя для набліжаных да ўлады алігархаў. Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга падае дэталі расьсьледаваньня, датычнага будаўніцтва «Радавога гнязда». Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў расказвае, што зьвязвае Аляксея Алексіна і Аляксандра Лукашэнку і разважае пра тое, ці можа бізнэс-імпэрыю Алексіна спасьцігнуць лёс імпэрыі Чыжа.
16.11.202321 Protokoll, 37 Sekunden
Episode Artwork

Знаныя палітвязьні сталі пераможцамі і ляўрэатамі конкурсу турэмнай літаратуры

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН назвалі сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру. У гэтыя ж дні ўлады прызналі экстрэмісцкімі творы клясыка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які ў свой час адбываў зьняволеньне ў Пішчалаўскім замку. Пра рэпрэсаваную літаратуру і літаратараў гаворым са старшынёй Беларускага ПЭН-у Тацянай Нядбай, а таксама з адным з заснавальнікаў прэміі Францішка Аляхновіча, пісьменьнікам, былым дырэктарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
15.11.202329 Protokoll, 27 Sekunden
Episode Artwork

Што ведаюць і чаго ня ведаюць «літвіны»?

Якія ў ХХ стагодзьдзі існавалі варыянты назвы для радзімым беларусаў? Што ведаюць і чаго ня ведаюць беларускія «літвіны»? Як у Швэцыі зьмянілі назву «Белай Расеі» на «Беларусь»? Пра гэта мы гаворым з гісторыкам, які апошнім часам займаецца палітычнымі сымбалямі Беларусі, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Інстытуту Гісторыі Упсальскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі Андрэем Катлярчуком.
15.11.202318 Protokoll, 16 Sekunden
Episode Artwork

Кныровіч, Юрконіс: Якія шанцы ў рэжыму адсудзіць 1 млрд эўра ў Літвы

«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні. Беларускае прадпрыемства хоча спагнаць з суседняй краіны мільярд эўра — і гэта без уліку адсоткаў і судовых выдаткаў. «Беларуськалій» абвінавачвае Вільню ў парушэньні двухбаковага пагадненьня аб абароне інвэстыцыяў, падпісанага ў 1999 годзе. Свае страты прадпрыемства ацаніла ў 1 мільярд эўра. Ці можа Беларусь выйграць суд? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадпрымальнікам і блогерам Аляксандрам Кныровічам, а таксама літоўскім палітолягам Віцісам Юрконісам.
14.11.202319 Protokoll
Episode Artwork

Швэдзкі міністар: Мы павінны ініцыяваць сяброўства Беларусі у Эўразьвязе

Эўракамсія рэкамэндавала пачаць перамовы з Малдовай і Ўкраінай аб уступленьні ў Эўразьвяз. Гэтыя постсавецкія краіны падалі заяўкі аб далучэньні да ЭЗ амаль адразу пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю. Пра будучую пэрспэктыву для Беларусі ў аб’яднанай Эўропе на гэтым тыдні ў Вільні заявіў міністар замежных справаў Швэцыі Тубіяс Більстрэм: “Месца Беларусі – у Эўразьвязе”. Глядзіце інтэрвію зь ім Валера Каліноўскага.
10.11.202314 Protokoll, 34 Sekunden
Episode Artwork

Папярэджвалі, што мне «трэба заткнуцца»: пісьменьнік Саша Філіпенка пра ператрус у бацькоў

Раніцай 9 лістапада сілавікі ў Менску прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку затрымалі, з дому забралі ўсю тэхніку. Паводле Філіпенкі, сілавікі раней прыходзілі да бацькі і казалі, што сыну «трэба заткнуцца». Саша Філіпенка ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале «Свабода Premium» расказаў, чаму, на ягоную думку, рэжым са сваёй волі ніколі ня спыніць рэпрэсіі.
9.11.202315 Protokoll, 10 Sekunden
Episode Artwork

«Адвакат-тэрарыст — гэта я». Інтэрвію з Марыяй Колесавай-Гудзілінай

Марыя Колесава-Гудзіліна, беларуская адвакаткаа, якая на свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.
9.11.20231 Stunde, 15 Protokoll, 30 Sekunden
Episode Artwork

«Беларусы выберуць ЭЗ, калі даведаюцца пра выгады». Вячорка і Кавалеўскі пра Ціханоўскую ў Бэрліне

Чым важная рэзалюцыя нямецкага Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўскага дасягнула візытам у Бэрлін і што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу? Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium гавораць дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
8.11.202326 Protokoll, 25 Sekunden
Episode Artwork

Арцём Шрайбман пра заявы Лукашэнкі, «адзін народ» і вайну

Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
7.11.202328 Protokoll, 2 Sekunden
Episode Artwork

Ці застанецца каму лячыць? Расказваюць аўтары фільма «ГупоЗ» пра рэаліі беларускай мэдыцыны

Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны. Пра фільм і праблемы ў мэдыцыне размаўляем з былой палітзьняволенай, праваабаронцай, рэжысэркай фільму Тацянай Гацурай-Яворскай і адной зь гераіняў фільма – доктаркай Маяй Церакулавай.
7.11.202324 Protokoll, 59 Sekunden
Episode Artwork

Беларусы і візавы скандал у Польшчы. Камэнтуе кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк

Польшча спыніла выдачу гуманітарных візаў, аб якіх хадайнічаў Беларускі дом у Варшаве. З пачатку 2023 года па хадайніцтве Беларускага дома ў Варшаве 1507 чалавек атрымалі польскія гуманітарныя візы, аднак зь верасьня працэс спыніўся.
5.11.202317 Protokoll, 40 Sekunden
Episode Artwork

Беларусаў аддзялілі ад расейцаў. Анатоль Лябедзька пра візыт у Латвію

Са сьнежня ў Латвіі зьбіраліся канфіскоўваць аўтамабілі зь беларускімі і расейскамі нумарамі. Іх плянавалі перадаваць для выкарыстаньня ва Ўкраіне ці выстаўляць на аўкцыён тыя транспартныя сродкі, чые ўласьнікі адмовяцца перарэгістраваць нумары на латвійскія. Пасьля візыту ў Рыгу беларускіх дэмакратычных палітыкаў, Саэйма Латвіі выключыла згадку аб грамадзянах Беларусі з праекта закону аб дарожным руху. Ці канчатковае гэта рашэньне і як сёньня лабіяваць на карысьць беларусаў у сьвеце? Глядзіце размову з прадстаўніком Сьвяланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы і пардямэнцкай супрацы Анатолем Лябедзькам.
3.11.202317 Protokoll, 33 Sekunden
Episode Artwork

Як рэагаваць на абразу беларускай мовы? Гутарка зь Сяргеем Шупам

Гэтае пытаньне стала актуальным пасьля скандалу ў сацыяльных сетках. Расейскі блогер і крытык рэжыму Пуціна Рустэм Адагамаў назваў беларускую мову смешнай, заклікаў беларусаў не нявечыць расейскую мову і размаўляць на ёй так, як яны добра ўмеюць.
3.11.202321 Protokoll, 50 Sekunden
Episode Artwork

Чым заява Лукашэнкі насьмяшыла экс-камандуючага войскамі ЗША ў Эўропе

Як зрабіць так, каб Беларусь не засталася за «жалезнай заслонай»? Чаму некаторыя амэрыканскія палітыкі баяцца поўнай паразы Расеі? Ці можа Ўкраіна перамагчы, калі Захад не павялічыць паставак зброі? На пытаньні Радыё Свабода адказаў генэрал Бэн Годжэс, былы камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе.
3.11.202321 Protokoll, 3 Sekunden
Episode Artwork

Махачкала — Менск. Як прапаганда прыводзіць да пагромаў. Тлумачаць экспэрты - кастрычнік 31, 2023

Антысэміцкія пратэсты ў Дагестане, праявы антысэмітызму на фоне вайны Ізраілю з ХАМАС, небясьпеку пагромаў у Беларусі і ролю прапаганды ва ўсім гэтым абмяркоўваем з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам і палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
31.10.202327 Protokoll, 40 Sekunden
Episode Artwork

Андрэй Хадановіч пра расстраляных паэтаў і рэпрэсіі супраць культуры - кастрычнік 28, 2023

У гэтую нядзелю як найменей у 12 краінах сьвету пройдуць імпрэзы да «Ночы паэтаў» — адной з самых трагічных датаў беларускай гісторыі. У 1937 за адну ноч расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў. Пра паралелі з сучаснай Беларусьсю кажа паэт, сябра рады Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч.
28.10.202326 Protokoll, 14 Sekunden
Episode Artwork

Вялікае інтэрвію зь Сяргеем Чалым пра ягонае шоў і пастку для Лукашэнкі - кастрычнік 26, 2023

Аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю. Ён параўноўвае сытуацыю ў Беларусі з позьнім сталінізмам і прагназуе ў будучыні змаганьне паміж умоўнымі Хрушчовым і Бэрыя, сілавікамі і цывільнымі, якія ў рознай ступені былі саўдзельнікамі злачынстваў.
26.10.202333 Protokoll, 44 Sekunden
Episode Artwork

На „гаманцоў“ Лукашэнкі працуюць былыя сілавікі. Хто яны? - кастрычнік 26, 2023

Як блізкія да Лукашэнкі бізнэсоўцы абыходзяць эўрапейскія санкцыі і як працуе ў Беларусі «карупцыйная рэнта». Расказвае кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
25.10.202327 Protokoll, 2 Sekunden
Episode Artwork

Ці можна скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Парады дасьледчыцы прапаганды - кастрычнік 24, 2023

Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчынаў? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях? Гутарка з дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай, доктаркай філялягічных навук, кандыдаткай філязофскіх навук.
24.10.202319 Protokoll, 5 Sekunden
Episode Artwork

«„Купала“ і „На другом берегу“ — аднолькава ідэалягічнае кіно, толькі з рознымі мэсыджамі». Ацэнка кінааглядальніка - кастрычнік 23, 2023

На каго разьлічаны прапагандысцкі фільм «На другом берегу» і ці можна яго лічыць пасьпяховым ідэалягічным прадуктам? Фільм «На другом берегу», зьняты «Беларусьфільмам» пра падзеі 1925 году, разьбіраем з кінааглядальнікам Тарасам Тарналіцкім і журналістам Свабоды Дзьмітрыем Гурневічам.
23.10.202320 Protokoll, 29 Sekunden
Episode Artwork

Новы вайсковы закон: беларусаў рыхтуюць да ўдзелу ў вайне? Меркаваньні экспэртаў - кастрычнік 22, 2023

У Беларусі мяняюцца правілы для ваеннаабавязаных. Законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі» абмяркоўваем з экспэртам у нацыянальнай бясьпецы і палітолягам Аляксандрам Казаком і юрыстам Міхаілам Кірылюком.
22.10.202321 Protokoll, 53 Sekunden
Episode Artwork

Аляксандар Азараў: што зьменіць расстрэл, як беззаконьне рэжыму разьвязвае рукі гвалту і хто праміргаў бяду - кастрычнік 20, 2023

Жыхару Слуцка вынесьлі сьмяротны прысуд за забойства 3-гадовага сына. Аляксандра Таратуту расстраляюць. Ягоную жонку пакаралі 25 гадамі калёніі строгага рэжыму. Бацькі катавалі сваё дзіця не адзін раз, а ў студзені бацька ўдарамі забіў яго. Пра жудаснае здарэньне гаворым з кіраўніком ByPol і былым супрацоўнікам МУС Аляксандрам Азаравым.
20.10.202330 Protokoll, 2 Sekunden
Episode Artwork

Франак Вячорка: Расейскія лібэралы ня могуць ўзмацніць наш рух, у нас розныя інтарэсы - кастрычнік 19, 2023

Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай расейскаму выданьню «Новая газета. Европа» выклікала скандал сярод расейскіх карыстальнікаў сацсетак. Іх абурылі словы пра імпэрскасьць расейцаў, іх адрозьненьне ад беларусаў і іншую, чым беларусаў, віну за поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
19.10.202323 Protokoll, 13 Sekunden
Episode Artwork

Як Лукашэнка ўмяшаўся ў справу гомельскага забойцы. Расказвае праваабаронца Леанід Судаленка - кастрычнік 18, 2023

Пракурор патрабуе сьмяротную кару бацьку, якога абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Чаму пакараньне сьмерцю не зьмяншае колькасьць цяжкіх злачынстваў у грамадзтве і як сьмяротная кара можа пераўтварыцца ў інструмэнт палітычных рэпрэсій? Гаворым з былым палітзьняволеным Леанідам Судаленкам.
18.10.202323 Protokoll, 46 Sekunden
Episode Artwork

Павал Латушка пра выбары ў Польшчы і стасункі беларускага рэжыму з ХАМАС - кастрычнік 17, 2023

Абмеркавалі з кіраўніком «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», прадстаўніком Аб’яднага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам вынікі выбарчай кампаніі ў Польшчы, а таксама дыпляматычныя стасункі ўладаў Беларусі з Палестынскай Аўтаноміяй і краінамі, якія падтрымліваюць ХАМАС.
17.10.202319 Protokoll, 24 Sekunden
Episode Artwork

Аляксандар Фрыдман пра маўчаньне і антысэмітызм рэжыму Лукашэнкі, а таксама тлумачыць чаму ХАМАС для беларуских ўладаў не тэрарысты - кастрычнік 14, 2023

Рэжым у Беларусі дагэтуль маўчыць пра вайну ХАМАСу супраць Ізраіля. Што прымушае Лукашэнку і ягоных паплечнікаў, якія штодня камэнтуюць усё, што заўгодна, маўчаць пра галоўную тэму апошніх дзён у сьвеце? І чаму хамасаўцы дагэтуль не прызнаныя ў Беларусі тэрарыстамі.
14.10.202323 Protokoll, 6 Sekunden
Episode Artwork

Палітвязьняў страшаць бясконцай турмой, — былая зьняволеная Класкоўская. Аўдыё - кастрычнік 13, 2023

11 кастрычніка за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі» пачалі зноў судзіць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Пра тое, як палітвязьням працягваюць тэрміны зьняволеньня па новых абвінавачаньнях, расказала былая палітзьняволеная, журналістка Вольга Класкоўская.
13.10.202325 Protokoll, 18 Sekunden
Episode Artwork

Лукашэнка навучыць беларусаў «правільна» верыць у Бога. Аўдыё - кастрычнік 13, 2023

У Беларусі ўводзяць зьмены ў закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Згодна з папраўкамі, зьліквідаваць цэрквы і рэлігійныя грамады ў Беларусі стане прасьцей. Папраўкі да старога закону ўлады назвалі «сучаснымі падыходамі ва ўзаемадзеяньні дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі». Што яшчэ неўзабаве зьменіцца для беларускіх вернікаў? Пра гэта ў эфіры “Свабоды Premium” расказвае тэалягіня Натальля Васілевіч.
13.10.202322 Protokoll, 28 Sekunden
Episode Artwork

«Адна з самых заўважных у палітыцы». Навошта беларуска ідзе ў парлямэнт Польшчы. Аўдыё - кастрычнік 11, 2023

У нядзелю ў Польшчы адбудуцца парлямэнцкія выбары. За месца ў польскім Сэйме змагаецца і грамадзянка Беларусі Яна Шостак, у якой акрамя беларускага ёсьць яшчэ і польскі пашпарт. Зь якой праграмай беларуска ідзе на выбары і ці мае шанец трапіць у парлямэнт? Яна Шостак – госьця эфіру “Свабоды Premium”
11.10.202318 Protokoll, 43 Sekunden
Episode Artwork

Ізраільскі дыплямат: Беларусь ня можа лічыцца нашым сябрам. Аўдыё - кастрычнік 10, 2023

Якія палітычныя і ваенныя мэты мае Ізраіль у цяперашняй, навязанай яму, вайне? Як у Ізраілі ацэньваюць пазыцыю Беларусі адносна гэтай вайны? Ці датычная да яе Расея? Наколькі вялікая рызыка нападу на Ізраіль ня толькі з Газы? На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае ізраільскі палітоляг і дыплямат, у мінулым першы сакратар амбасады Ізраіля ў Маскве Міхаіл Пеліверт.
10.10.202319 Protokoll, 25 Sekunden
Episode Artwork

Як падзяліць спадчыну ВКЛ? Дыскусія беларуса і літоўца. Аўдыё - кастрычнік 09, 2023

Чаму ў Літве так занепакоіліся зьявай, якую там называюць літвінізмам? Ці лічаць там Лукашэнку прыхільнікам літвінізму? Хто «агент Масквы» — крытыкі літвінізму ці яго адэпты? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітолягі: кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дацэнт Унівэрсытэта Вітаўтаса Вялікага Анджэй Пукшта.
9.10.202324 Protokoll
Episode Artwork

Нямецкі экспэрт назваў краіны, якія моцна выйгралі ад прыезду беларусаў. Аўдыё - кастрычнік 06, 2023

Госьць Свабоды Premium – нямецкі экспэрт і бізнэс-кансультант Даніэль Крутцына, які больш за 15 гадоў прапрацаваў у Беларусі ў сфэры інвэстыцый, з 2015 па 2020 гады быў чальцом назіральнай рады Банка разьвіцьця Беларусі. Даніэль называе краіны, якія моцна выйгралі ад пераезду беларускага бізнэсу і спэцыялістаў, абгрунтоўвае, чаму лічыць неэфэктыўнай палітыку санкцый у дачыненьні для беларускіх уладаў, і адказвае, што можа быць ключом для пераменаў у Беларусі.
6.10.202329 Protokoll, 38 Sekunden
Episode Artwork

Ці ўратуе Лукашэнка рубель і наколькі зьбяднеюць беларусы. Аўдыё - кастрычнік 05, 2023

Што адбываецца зь беларускім рублём і хто здольны яго ўратаваць? Ці рэальныя прагнозы разьвіцьця Беларусі на 2024 год? У гэтых лічбах разьбіраецца эканамістка Аліса Рыжычэнка.
5.10.202321 Protokoll, 15 Sekunden
Episode Artwork

Баскетбалістка Сныціна расказала, колькі ў спорце прадстаўнікоў ЛГБТ. Аўдыё - кастрычнік 04, 2023

Госьця Свабоды Premium – знакамітая беларуская баскетбалістка, экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Кацярына Сныціна зь Лёндану. Нагодай для размовы сталі некалькі яе апошніх заяваў – пра тое, што Кацярына сустракаецца зь дзяўчынай Надзяй, зь якой пазнаёмілася ў Лёндане, а таксама пра тое, што завяршае прафэсійную кар’еру і цяперашні яе сэзон у камандзе London Lions стане апошнім.
4.10.202326 Protokoll, 44 Sekunden
Episode Artwork

Чым Рада БНР напалохала КДБ і Генпракуратуру - кастрычнік 03, 2023

Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Рады БНР. У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справа заведзеная «па факце супрацьпраўнай дзейнасьці пранацысцкага экстрэмісцкага фармаваньня «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі». Навошта сілавікам гэты працэс, чаго спалохаўся КДБ і як усё гэта паўплывае на дзейнасьць Рады? На гэтыя пытаньні ў эфіры «Свабоды Premium» адказвае сябра Прэзыдыюму Рады БНР Алесь Чайчыц.
3.10.202315 Protokoll, 24 Sekunden
Episode Artwork

Хто з дыяспары вернецца дадому – аналіз сацыёляга Коршунава. Аўдыё - кастрычнік 02, 2023

Якая доля эмігрантаў, паводле сацыялягічных апытаньняў, мае намер вярнуцца ў Беларусь, а які адсотак не зьбіраецца вяртацца ніколі? Ад чаго залежаць гэтыя намеры? Колькі эмігрантаў гатовыя вярнуцца зараз? Чым адрозьніваюцца ўяўленьні пра беларускую ідэнтычнасьць у беларусаў у краіне і ў дыяспары? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.
2.10.202332 Protokoll, 18 Sekunden
Episode Artwork

«Імавернасьць, што беларусаў пашлюць ваяваць, наблізілася да нуля», — ізраільскі вайсковы экспэрт - кастрычнік 01, 2023

Якія папярэднія вынікі ўкраінскага наступу, якое доўжыцца амаль 4 месяцы, якіх мэтаў здолела дасягнуць украінская армія? Якімі могуць быць ваенна-палітычныя вынікі гэтага наступу? Якую ролю адыгрывае Беларусь у расейскай ваеннай палітыцы? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман.
1.10.202326 Protokoll, 7 Sekunden
Episode Artwork

Дачка зьніклага міністра Захаранкі пра 24 гады бяз бацькі і апраўдальны прысуд Гараўскаму - верасень 30, 2023

Дачка зьніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі Алена Захаранка ў інтэрвію Свабодзе Premium тлумачыць, чаму ня лічыць рашэньне швайцарскага суду справядлівым, як зьмяніўся Гараўскі пасьля размовы зь ёй у 2019 годзе, а таксама якімі былі для яе сям’і 24 гады бяз Юрыя Захаранкі і чаму немагчыма распарадзіцца сямейнай кватэрай у Менску.
30.9.202320 Protokoll, 4 Sekunden
Episode Artwork

Дачка зьніклага і юрыст «Вясны» камэнтуюць апраўдальны прысуд швайцарскага суду. Аўдыё - верасень 29, 2023

Швайцарскі суд не прызнаў вінаватым экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Што гэта азначае для крымінальнага перасьледу датычных да выкраданьня і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Абмяркоўваем з Паўлам Сапелкам, юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна», якая была адным зь ініцыятараў гэтага працэсу, а таксама з дачкой Анатоля Красоўскага Лерай Красоўскай.
29.9.202316 Protokoll, 52 Sekunden
Episode Artwork

Што горш? Беларускі кубінец параўноўвае рэжымы Лукашэнкі і Кастра. Аўдыё - верасень 28, 2023

Літоўскі суд адмяніў дэпартацыю высланага зь Беларусі кубінца, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году. Для яго гэта другая спроба дэпартацыі. Раней ён правёў 13 месяцаў на Акрэсьціна, чакаючы дэпартацыі на Кубу праз Расейскую Фэдэрацыю. Госьці «Свабоды Premium» — Рабэрта Вальдэс Касануэва і праваабаронца Андрэй Стрыжак.
28.9.202318 Protokoll, 34 Sekunden
Episode Artwork

Чаму беларуская адукацыя даражэйшая за нямецкую. Тлумачыць экспэрт. Аўдыё - верасень 27, 2023

У Беларусі маюць увесьці абавязковую адпрацоўку для студэнтаў, якія вучацца платна. А тэрмін адпрацоўкі для тых, хто вучыцца за кошт бюджэту, павялічаць. У выпадку адмовы давядзецца заплаціць істотна больш. У чым лёгіка ўлады, тлумачыць Андрэй Лаўрухін, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы.
27.9.202320 Protokoll, 12 Sekunden
Episode Artwork

Інтэрвію з палітыкам, які ініцыяваў ордэр для Лукашэнкі. Аўдыё - верасень 25, 2023

Сталы дакладчык Эўрапарлямэнту ў пытаньнях Беларусі Пятрас Аўштравічус у інтэрвію Свабодзе Прэміюм патлумачыў, чым выкліканая рэзалюцыя з заклікам да Міжнароднага крымінальнага суду выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі і чаму ён перакананы ў будучым сяброўстве Беларусі ў Эўразьвязе і NATO.
25.9.202320 Protokoll, 5 Sekunden
Episode Artwork

Вынікі і інсайды візыту Ціханоўскай на Генасамблею ААН. Дэталі ад удзельніка ўсіх сустрэчаў. Аўдыё - верасень 25, 2023

З намесьнікам Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце, прадстаўніком кабінэту ў міжнародных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем вынікі і інсайды візыту Сьвятланы Ціханоўскай і яе каманды ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генэральная Асамблея ААН. Параўноўваем узровень сустрэчаў на высокім узроўні лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі і дыпляматыі афіцыйнага Менску, а таксама абмяркоўваем рукапацісканьне Алейніка зь Вячоркам.
25.9.202322 Protokoll, 20 Sekunden
Episode Artwork

Навумчык: ГУБАЗіК і КДБ па законе абавязаны бараніць «Пагоню» і беларускую мову. Аўдыё - верасень 25, 2023

Ці патрэбна беларусам беларуская школа і чаму нават на акупаваных расейцамі тэрыторыях Украіны бацькі не баяцца жадаць, каб іх дзеці вучыліся на ўкраінскай мове, а акупацыйныя ўлады абяцаюць гэта выканаць? Пра антыбеларускую палітыку рэжыму Лукашэнкі Дзьмітры Гурневіч размаўляе з журналістам Радыё Свабода Сяргеем Навумчыкам.
25.9.202322 Protokoll, 3 Sekunden
Episode Artwork

Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага пра суд над датычным да выкраданьня і забойства яе бацькі. Аўдыё - верасень 21, 2023

Госьця Свабоды Premium – Лера Красоўская, дачка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства бацькі. У Швайцарыі прайшоў суд над былым байцом «эскадрону сьмерці» Юрыем Гараўскім, які, папрасіўшы прытулак у Швайцарыі, прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства апазыцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.
21.9.202314 Protokoll, 35 Sekunden
Episode Artwork

Найважнейшае з суду над былым байцом «эскадрону сьмерці». Аўдыё - верасень 21, 2023

Якім будзе вырак былому спэцназаўцу Юрыю Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы? Нашы суразмоўцы — праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка і былая палітзьняволеная Натальля Хершэ, якія два дні прысутнічалі на судовым працэсе над Гараўскім у Швайцарыі. Судовае пасяджэньне скончанае, вэрдыкт стане вядомы на наступным тыдні ў пісьмовай форме.
21.9.202322 Protokoll, 41 Sekunden
Episode Artwork

Выкраданьні беларускіх палітыкаў. Што пакажа прысуд у Швайцарыі. Аўдыё - верасень 20, 2023

У швайцарскім кантоне Санкт-Гален пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі. Журналістка, былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская расказала пра свае ўражаньні з судовай залі, а дарадца Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр патлумачыла юрыдычныя і палітычныя наступствы гэтага суду.
20.9.202319 Protokoll, 14 Sekunden
Episode Artwork

BelPol: Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі каштуе $14 млн. Аўдыё - верасень 19, 2023

Такога расьследаваньня ў Беларусі яшчэ ня было, кажуць прадстаўнікі BelPol пра свой матэрыял, прысьвечаны новай рэзыдэнцыі Лукашэнкі. Былыя сілавікі сьцьвярджаюць, што атрымалі сотні дакумэнтаў, якія падрабязна апісваюць новы палац за 14 мільёнаў даляраў. Што ўваходзіць у гэтую цану і адкуль пэўнасьць, што там мае жыць Лукашэнка? Пра новае расьсьледаваньне расказвае прадстаўнік BelPol Мацьвей Купрэйчык.
19.9.202315 Protokoll, 3 Sekunden
Episode Artwork

Халезін: Плянуем сэрыял паводле Караткевіча з сусьветнымі зоркамі. Аўдыё - верасень 14, 2023

14, 15 і 16 верасьня — сусьветная прэм’ера опэры «Дзікае паляваньня караля Стаха» паводле бэстсэлера Караткевіча на прэстыжнай лёнданскай сцэне. Пра пастаноўку Свабоднага тэатру як культурную падзею году гутарым з рэжысэрам опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха», сузаснавальнікам беларускага Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным
14.9.202325 Protokoll, 24 Sekunden
Episode Artwork

Якім будзе сілавы пратэст супраць Пуціна і ці разваліцца Расея. Гутарка з экс-дэпутатам Дзярждумы. Аўдыё - верасень 14, 2023

Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў розных рэгіёнах РФ адбываліся акцыі супраціву супраць расейскай арміі і супраць уладаў. Як сытуацыя выглядае сёньня? Ці можа ў Расеі адбыцца актыўны сілавы супраціў, ці імпэрцы расейскія дэмакраты і ці павінна Расея разваліцца, каб не пагражаць суседзям. Пра гэта расказвае палітычны прадстаўнік Легіёну «Свабода Расеі» і былы дэпутат Дзярждумы Ільля Панамароў.
14.9.202318 Protokoll, 19 Sekunden
Episode Artwork

Як КДБ і ГУБАЗіК маніпулююць беларусамі. Расказвае былы сьледчы. Аўдыё - верасень 13, 2023

КДБ Беларусі хваліцца, што раскрыў дывэрсійную групу, якая нібыта працавала на СБУ і плянавала тэракты на тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Сьледчы камітэт паведаміў пра распачаты працэс «спэцыяльнага вядзеньня» ў дачыненьні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі ByPol. Сярод тых, каму трэба зьявіцца ў СК, і Андрэй Астаповіч, былы сьледчы, а сёньня супрацоўнік Belpol. Ён госьць эфіру Свабоды Premium.
13.9.202323 Protokoll, 56 Sekunden
Episode Artwork

Азараў пра партызанскі рух і зьмены ў пляне «Перамога». Аўдыё - верасень 11, 2023

Сьледчы камітэт распачаў так званае «спэцвядзеньне» справы супраць былых сілавікоў, якія працавалі ў ByPOL (некаторыя зь іх цяпер у BelPol). Чым займаецца ByPOL пасьля расколу ў арганізацыі і сыходу Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка ў аднаўленьні правапарадку ў Аб’яднаным пераходным кабінэце? Ці супрацоўнічае арганізацыя зь BelPol, што адбываецца з плянам «Перамога» і ці магчымы партызанскі рух у сёньняшняй Беларусі? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе Premium расказвае сам Аляксандар Азараў.
11.9.202315 Protokoll, 22 Sekunden
Episode Artwork

Зьяжджаць ці рэалізоўвацца ў Беларусі? Раіць дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Аўдыё - верасень 11, 2023

Як бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ім у гэтым могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы? Расказвае Маргарыта Ворыхава, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах. Гаворым пра тое, чым яна будзе займацца, пра 627 маладых палітвязьняў, а таксама пра тое, у якія замежныя краіны і якія ВНУ ёсьць шанец трапіць моладзі зь беларускімі пашпартамі.
11.9.202326 Protokoll, 47 Sekunden
Episode Artwork

Балкунец: Чым Лукашэнка гатовы ахвяраваць узамен на саступкі Захаду - верасень 11, 2023

Польшча і Літва канстатуюць, што пагроза з боку ПВК «Вагнэр» у Беларусі зьменшылася. Раней яны абяцалі адкрыць усе памежныя пераходы зь Беларусьсю, калі вагнэраўцы пакінуць тэрыторыю краіны. Некалькі апошніх дзён зьменшылася колькасьць мігрантаў, якія пад кантролем беларускіх сілавікоў штурмуюць мяжу Эўразьвязу. Ці магчымы дыялёг паміж Лукашэнкам і краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае палітычны камэнтатар Дзьмітры Балкунец.
11.9.202315 Protokoll, 25 Sekunden
Episode Artwork

Латушка пра ўказ Лукашэнкі, пакараньне за яго і кошт «пашпартоў новай Беларусі». Аўдыё - верасень 08, 2023

Паводле папярэдняй ацэнкі юрыстаў «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», указ Лукашэнкі наконт пашпартоў і консульскай дапамогі беларусам за мяжой можа расцэньвацца як яшчэ адна праява атакі на мірнае насельніцтва Беларусі з палітычных матываў. Гэта ўпісваецца ў маштабную палітыку рэпрэсій супраць беларусаў, лічыць кіраўнік «НАУ» Павал Латушка.
7.9.202318 Protokoll, 37 Sekunden
Episode Artwork

«Рашэньне Лукашэнкі толькі паскарае прыняцьце пашпарта новай Беларусі» - верасень 07, 2023

Больш за 30 гадоў таму Ўладзімер Астапенка браў удзел у стварэньні пашпарта незалежнай Беларусі, з выявай Пагоні. Сёньня ён удзельнічае ў распрацоўцы альтэрнатыўнага дакумэнта для беларусаў, які можа замяніць пашпарт. У інтэрвію Свабодзе былы пасол Беларусі ў Аргентыне і кіраўнік Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі расказвае, на якім этапе цяпер падрыхтоўка дакумэнта і што неабходна зрабіць, каб ён як найхутчэй стаў рэальнай альтэрнатывай пашпарту, які Лукашэнка адмовіўся выдаваць беларусам у дыппрадстаўніцтвах за мяжой.
7.9.202317 Protokoll, 30 Sekunden
Episode Artwork

Былы дыплямат тлумачыць, што беларусам рабіць без дакумэнтаў - верасень 05, 2023

4 верасьня зьявіўся ўказ Лукашэнкі, паводле якога беларусам могуць забараніць атрымліваць пашпарты ў дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой. Цяпер для гэтага, як выглядае, трэба будзе ехаць у Беларусь, што пасуе ня кожнаму. Чаму рэжым пайшоў на такі крок і ці ёсьць у беларусаў варыянты, каб жыць за мяжой безь беларускага пашпарта? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказвае былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта і пасольства Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў.
5.9.202316 Protokoll, 33 Sekunden
Episode Artwork

«Беларусь, як Самалі, і я не хачу туды вяртацца» - верасень 05, 2023

Грамадзянін Беларусі Дзяніс Дашкевіч па ўласным жаданьні адмаўляецца ад беларускага грамадзянства. Прычынай ён называе сваю нязгоду з тым, «што адбываецца ў яго былым доме пад назвай Беларусь. Дашкевіч — шасьціразовы ляўрэат міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў, стыпэндыят спэцыяльнага прэзыдэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі. На знак пратэсту супраць рэпрэсій у Беларусі і выкарыстаньня тэрыторыі краіны для нападу на Ўкраіну ён адмовіўся ад узнагрод.
5.9.202326 Protokoll, 39 Sekunden
Episode Artwork

Як уратаваць беларускіх дзяцей ад лукашэнкаўскай школы - верасень 03, 2023

1 верасьня школы ў Беларусі ізноў запоўніліся вучнямі. Каля мільёна беларускіх школьнікаў вярнуліся ў свае навучальныя ўстановы. Як у сучаснай беларускай школе ня стаць ахвярай прапаганды, лукашэнкаўскай ідэалёгіі, а вельмі часта і антынавуковых падыходаў? Што робіцца для маладых беларусаў, якія распачынаюць у гэты дзень навучаньне ў школах па-за Беларусьсю? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium Дзьмітры Гурневіч размаўляе з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Алінай Коўшык.
3.9.202322 Protokoll, 7 Sekunden
Episode Artwork

«Лукашысты ня стануць паміраць за ўладу, калі мы пачнём вызваляць Беларусь» - верасень 01, 2023

Калі б Беларусь давялося вызваляць ад дыктатуры беларускім вайсковым фармаваньням, якія цяпер дзейнічаюць за мяжой, то краіне не пагражала б грамадзянская вайна, лічыць прадстаўніца руху «Супраціў» і «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец. На яе думку, нават прыхільнікі Лукашэнкі ва ўмовах такога гіпатэтычнага канфлікту не захочуць паміраць за ўладу. У інтэрвію Свабодзе Premium яна расказала, на якім этапе будаўніцтва знаходзіцца сёньня так званы сілавы блёк нацыянальна-дэмакратычных сілаў, якога сыгналу да дзеяньняў ён чакае і чым сёньня займаюцца «Кібэрпартызаны».
1.9.202331 Protokoll, 1 Sekunde
Episode Artwork

Хто даў дазвол чыноўніцы крытыкаваць прапагандыста Азаронка? Меркаваньне былога чыноўніка - жнівень 31, 2023

Што азначае крытыка Азаронка з боку функцыянэркі «Белай Русі»? Наколькі сур’ёзныя гэтыя канфлікты паміж прыхільнікамі Лукашэнкі? Якая ідэалягічная подбіўка гэтых канфліктаў? Ці могуць яны прывесьці да палітычных зьменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны дарадца Паўла Латушкі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце і «Народным антыкрызісным упраўленьні», былы чыноўнік Арцём Брухан.
31.8.202327 Protokoll, 34 Sekunden
Episode Artwork

Латушка пра беларускія пашпарты вагнэраўцаў, заявы Зяленскага і эмбарга Эўразьвязу - жнівень 30, 2023

Вагнэраўцы атрымліваюць сапраўдныя беларускія пашпарты, аформленыя на несапраўдныя імёны і прозьвішчы. Так яны могуць трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу наўпрост праз памежныя пераходы. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе расказаў намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэта, старшыня «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка. Колькасьць выдадзеных дакумэнтаў палітык не ўдакладніў, але зазначыў, што такая практыка ідзе ўжо месяц.
30.8.202324 Protokoll, 20 Sekunden
Episode Artwork

Шрайбман пра частковае закрыцьцё мяжы, лёс «Вагнэра» і заяву Зяленскага аб вызваленьні Беларусі - жнівень 29, 2023

Рашэньне пра далейшае закрыцьцё мяжы зь Літвой і адсутнасьць агульнага рашэньня суседзяў Беларусі аб поўным закрыцьці межаў — палавіністае ці збалянсаванае? Што азначае адмова Зяленскага ў вайсковым спрыяньні беларускай дэмакратыі? Якім будзе лёс ПВК «Вагнэр» у Беларусі? Як сьмерць Яўгенія Прыгожына паўплывае на стасункі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
29.8.202324 Protokoll, 23 Sekunden
Episode Artwork

Хто здабыў незалежнасьць Беларусі? Тлумачыць гісторык - жнівень 25, 2023

32 гады таму Беларусь стала незалежнай дзяржавай. 25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону і прыпыніў дзейнасьць Камуністычнай Партыі Беларусі. Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае доктарка гістарычных навукаў Тацяна Астроўская.
25.8.202319 Protokoll, 36 Sekunden
Episode Artwork

Якія наступствы гібелі кіраўнікоў «Вагнэра» для Беларусі? Тлумачаць беларускі і польскі экспэрты - жнівень 25, 2023

Як меркаваная гібель Прыгожына і Уткіна паўплывае на памежны крызіс? Ці магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў здыме напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю? Наступствы для Беларусі ад гібелі кіраўніка «Вагнэра» абмяркоўваем зь беларускім і польскім экспэртамі – палітычным аглядальнікам праекту «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім і журналістам польскай газэты Dziennik. Gazeta Prawna, аўтарам кніг пра Ўсходнюю Эўропу Міхалам Патоцкім.
25.8.202336 Protokoll, 19 Sekunden
Episode Artwork

Пра мяжу, «літвінізм», Пазьняка і Вільню. Тлумачэньне літоўскага палітоляга - жнівень 23, 2023

Якія матывы падштурхоўваюць літоўскія ўлады закрыць мяжу зь Беларусьсю? Наколькі вострай для Літвы зьяўляецца праблема «літвінізма» сярод эмігрантаў-беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае літоўскі палітоляг, аналітык Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Максімас Мілта.
23.8.202334 Protokoll
Episode Artwork

Экспэртка тлумачыць, чаму ў бліжэйшыя месяцы нерэалістычнае поўнае закрыцьцё межаў ЭЗ зь Беларусьсю - жнівень 18, 2023

Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паток мігрантаў, а таксама прадухіленьне кантрабанды. Якія будуць наступствы для беларусаў і ў якім разе тры дзяржавы Эўразьвязу цалкам закрыюць межы зь Беларусьсю? Абмяркоўваем з палітолягам, дырэктаркай «Цэнтру новых ідэй» Лесяй Руднік.
18.8.202320 Protokoll, 49 Sekunden
Episode Artwork

Зянон Пазьняк прапануе Захаду «кінуць мяч Лукашэнку» - жнівень 17, 2023

Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк зьвярнуўся да Ўладзіміра Зяленскага і Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом, у якім прапанаваў памяняць двух захопленых у палон беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі, на двух беларускіх палітвязьняў. У інтэрвію «Свабодзе Premium» Зянон Пазьняк расказаў, чаму такі абмен быў бы карысным як для Менска, так і для Кіева і адказаў на пытаньне, што сёньня можа быць найбольш эфэтыўным мэтадам вызваленьня палітвязьняў.
17.8.202325 Protokoll, 19 Sekunden
Episode Artwork

«Лукашэнка разьлічвае, што Кітай абароніць яго ад Масквы» — экспэртка пра візыт кітайскага міністра - жнівень 17, 2023

Кітайскі міністар абароны Лі Шанфу прыбыў у Беларусь. Апошні раз кіраўнік Мінабароны Кітаю наведваў Менск 5 год таму. У аэрапорце Лі Шанфу сустрэў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Якая можа быць мэта гэтага візыту? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium разважае экспэртка дасьледчага цэнтру «East Center» Вольга Алешка-Лэсэлс.
16.8.202318 Protokoll, 22 Sekunden
Episode Artwork

Ян Рудзік пра ідэю Смаленскай Рэспублікі: «Гэта ня розыгрыш, у нас сур’ёзныя пляны» - жнівень 16, 2023

Днямі ў Варшаве абвясьцілі пра стварэньне «Смаленскага рэспубліканскага цэнтра», які будзе імкнуцца да незалежнасьці Смаленшчыны ад Расеі і ў будучыні яе шчыльнай супрацы зь Беларусьсю. Пра гэта заявіў дэпутат Смаленскай абласной думы Ўладыслаў Жывіца. Арганізатарам мерапрыемства зь беларускага боку стаў адзін з кіраўнікоў Руху беларускіх нацыяналістаў і сябра Каардынацыйнай Рады Ян Рудзік. У інтэрвію Свабодзе Рудзік патлумачыў, што ўсё агучанае на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве гэта «ня розыгрыш, ня хайп і ня ІПСА».
16.8.202317 Protokoll, 21 Sekunden
Episode Artwork

«Нават чыноўнікі ня ведаюць рэальнага стану эканомікі». Чаму расьце даляр і як рэагаваць беларусам - жнівень 16, 2023

Даляр на таргах абнавіў максымум за 511 дзён. Цяпер за 1 даляр даюць 3,26 беларускага рубля, і гэта адразу на 1,93% больш, чым перад выходнымі. Што адбываецца і чым гэта можа скончыцца? І галоўнае, як рэагаваць беларусам? На пытаньні Свабоды адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка.
16.8.202318 Protokoll, 52 Sekunden
Episode Artwork

Усё пра «альтэрнатыўны пашпарт». Тлумачыць прадстаўнік Аб’яднанага кабінэту Кавалеўскі - жнівень 11, 2023

Ці рэальна для беларусаў атрымаць альтэрнатыўны пашпарт? Якія краіны могуць у гэтым дапамагчы і хто гатовы такі пашпарт прызнаць? На пытаньні Свабоды адказаў прадстаўнік у міжнародных справах Аб‘яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі.
11.8.202323 Protokoll, 2 Sekunden
Episode Artwork

Беларусам закрыюць мяжу з Эўразьвязам? Тлумачыць палітоляг - жнівень 11, 2023

Літва, Латвія і Польшча ўзгаднілі плян закрыцьця межаў зь Беларусьсю ў разе патрэбы. 15 жніўня Літва закрывае два памежныя пераходы. Як закрыцьцё межаў паўплывае на беларусаў, рэжым і эканоміку? Наколькі гэта выгаднае Расеі? Тлумачыць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
11.8.202320 Protokoll, 3 Sekunden
Episode Artwork

Вынік 2020 году: стварэньне нацыі ці нацыянальная катастрофа? Дыскусія аналітыкаў - жнівень 09, 2023

Ці перагледзілі вы сваю разуменьне падзеяў 2020 году? Ці засьведчыла тое паўстаньне раскол у беларускім грамадзтве? Ці прывялі падзеі трохгадовай даўніны да нацыянальнай катастрофы? Што было б зь Беларусьсю, калі б паўстаньня не было? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітоляг, дырэктар па дасьледаваньнях Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы Андрэй Лаўрухін і сацыёляг, дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.
9.8.202327 Protokoll, 27 Sekunden
Episode Artwork

Канфэрэнцыя дэмакратычных сілаў: назіраньні журналіста і камэнтар аналітыка - жнівень 08, 2023

Якія галоўныя вынікі канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, якая прайшла ў Варшаве? Якія новыя ідэі прагучалі на ёй? Гэтыя пытаньні на канале Свабода Premium абмяркоўваюць журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец і палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
8.8.202329 Protokoll, 11 Sekunden