Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва
Маёўкі, клубы і публічныя дамы. Як адпачывалі жыхары дарэвалюцыйнага Мінска
Пачынаем новы, летні сезон падкаста «Пашпарт грамадзяніна». Гэтым разам пагаворым аб тым, як у адпачывалі жыхары Мінска на пачатку XX стагоддзя: куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры Прадзюсер: Антон Каляга Мантаж: Саша МанітуПадкаст на ўсіх платформах: https://pc.st/1535183965Зроблена ў студыі Onlíner